
- •I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.
- •I вось прыйшла гэтая пажаданая пара. Снег растаў, шум пай-шоў па рэках і лясах, святло вясновага сонца палілося па ўсёй зямлі. Але не радуе мужыка гэтае сонца:
- •I чулы летні шэпт расістых каласоў, I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.
- •I павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і па-чаў смактаць з яе кроў»9.
- •I йдзіце ім там памагаць,
- •I калі здзекваецца нада мною хтосьці —
- •I гінем марна пад чужой апекай,
- •I песняю шчасця гучаць.
- •3 Тэмай Бацькаўшчыны, народа, якому адмоўлена ў чалавечых правах, прыйшоў Купала ў савецкую літаратуру. У лагер новай літаратуры паэта прывяла глыбокая народнасць ягонай творчасці.
- •I з другога боку:
- •3 Гулкім гоманам грымотаў
- •3 Вольнай дружынаю князь на пасадзе
- •I пачую ў родным краі
- •I паліла нядолю людскую,
- •I не зачэпіш сэрца глыбока,
- •I песні моўкнуць па-над борам. (VI, 206)
- •I дзе б з долі чалавечай
- •I ў каго ж удаўся ён?..
- •I душа заплача кажна,
- •I нам іх не абмінуць.
- •3. Бядуля факгычна з'явіўся адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, рэдагаваў часопіс «Зоркі» (1921—1923), перайменаваны праз год у «Чырвоныя зрркі».
- •3 Вялікім захапленнем старая пані Вашамірская палюбіла катоў.
- •I шмат каго дужа лякае.
- •I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, — Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, — а штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.
- •I яшчэ гэты верш перадсмяротны. Паэт нібы прадчувае, што жыць яму засталося нядоўга.
- •3 Боскіх законаў смяецца яна...
- •I цэлы дзень гудуць.
- •3 Доўгага сну дзе народ прачыхаецца,
- •I дзе будзе маё апошняе прытулішча?
- •I за Бацькаўшчыну-маці
- •I ў помач ёй даў свае плечы.
- •I мудрым словам скінь з народу ўрок,
- •I дум беларускіх без школы і кніг.
- •I вось з гэтага вялікага ліку «гімнаў» мы ўсё-такі не маем — сказаў бы я — прызнанага і ўсвенчанага беларускага нацыяналь-нага гімна»35.
I гінем марна пад чужой апекай,
Адбіўшыся ад родных вехаў, меж. (161-162)
Не такімі ўсё ж просталінейнымі, адназначнымі былі адносіны Купалы да савецкага жыцця. Так, клопат, боль, трывога паэта, не-адлучнага сына сваёй бацькаўшчыны, адчуваюцца на працягу ўсяго гэтага творчага шляху.
Я зноў заснуўшую было жалейку
Бяру і пробую ў ёй галасоў:
Ці хопіць светлых, звонкіх думак-слоў,
Ці гладка пойдзе песня-дабрадзейка? ((IV, 7)
Напамінак аб жалейцы ў адным з першых вершаў, напісаных пасля Кастрычніка, невыпадковы. Паэт як бы дакларуе, што па-чынае новы круг паэтычнай работы, новыя «агледзіны» жыцця. Як блізка гэта па зместу і духу да радкоў з вядомага зборніка Якуба Коласа «Водгулле»:
А радасць пачуеш, надзеі ўзаўюцца,
Каб добрыя весткі падаць,
Няхай тады струны твае засмяюцца
I песняю шчасця гучаць.
(Колас Я. Зб. тв.: У 14 т. Т. 2. Мн., 1972. С. 13.)
Адразу пасля выгнання белапалякаў з Беларусі паэт актыўна ўключаецца ў культурнае жыццё. Працуе ў Беларускай тэрміна-лагічнай камісіі, а таксама на пасадзе загадчыка літаратурна-мастацкай секцыі літаратурна-навуковага адцзела Наркамасветы. Паэт быў адным са стваральнікаў Інбелкульта, з яго імем звязана заснаванне першага «тоўстага» часопіса «Полымя» (1922), Бела-рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1) (1920), Беларускага дзяржаў-нага універсітэта (1921).
Побач з вершамі, прасякнутымі матывамі трывогі, разгубле-насці, няўпэўненасці Купала ў гэты час піша і творы, поўныя веры, надзеі на лепшую будучыню. Усё як у сапраўднага паэта. Нават у адзін і той жа дзень ён можа напісаць вершы, процілеглыя па танальнасці.
У 1921 г. перад завяршэннем п'есы «Тутэйшыя» Купала напісаў вершы «На смерць Сцяпана Булата» і «3 Новым годам!»
Няпраў быў Ст. Станкевіч, калі сцвярджаў, што Купала «не пайшоў на ніякія, нават чыста фармальныя й дэкляратыўныя кам-прамісы з бальшавізмам». Пайшоў, актыўна ўхваляў, славіў тое, што несла новая ўлада для аднаўлення жыцця на Беларусі.
У вершы «На смерць Сцяпана Булата» Купала якраз услаўляе актыўнага бальшавіка, партызанскага кіраўніка, камандзіра Чыр-вонай арміі, а пасля адказнага партыйнага работніка. Булат зма-гаўся за «камуну», але ён змагаўся і за Беларусь, бачачы магчы-масць яе росквіту на шляху будаўніцтва новага жыцця.
Верш напісаны ў выразнай рамантычнай манеры 20-х гадоў («Ты хапаў за косы сонца, думаў думку аб пяруне»), але лірычны (162-163) вобраз ніводнай рысай не нагадвае «скураной курткі», героя з сэрцам-«каменем». Паэт свядома ачалавечвае вобраз барацьбіта, змаганніка за «новы свет», яго рэквіем напісаны мякка, заду-шэўна, і гэтая мяккасць дасягаецца дзякуючы трапнай, блізкай да песеннай, інтанацыі, багатай пераходамі пачуццямі, «адчувальна-сцю» дэталяў («Як сіроты, забытымі цэп з касой вісяць у пуні — хто ж на ворага іх здыме?»). Успомнім у сувязі з прыведзеным во-бразам ранейшыя, напісаныя да рэвалюцыі радкі — «А калі ж на-клеплем косы на чырвоныя на росы».
Свет узняўся, схамянуўся...
Вер, свабодны вецер дуне
Па ўсёй чыста Беларусі! —
Сні, таварыш аб Камуне! (IV, 93)
Матывамі светлай веры ў лепшую будучыню наскрозь прасяк-нуты верш «3 Новым годам!»:
Для унукаў, для праўнукаў,
Расцярэбім сцежкі-шляхі;
Хай пануюць над прынукай, —
Каб аж к небу лёту ўзмахі!.. ((IV, 100)
Побач з названымі вершамі ў тым жа 1921 г. напісаны прасякнутыя песімізмам, адчаем, нявер'ем у светлыя сілы жыцця вершы «Мароз», «А зязюлька кукавала...», «Голад», «***Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі» і інш.
Галоўная тэма Купалавай ліры — Бацькаўшчына, Беларусь. Ва ўсе часы творчасці паэт будзе славіць Беларусь, даваць адпор «ворагам Беларушчыны», знаходзячы дзеля гэтага магчымасці на-ват у гады глухога сталінскага засілля.
Так, паэт быў па-грамадзянску мужны, смелы. I гэта ў той час, калі абставіны, якія складваліся вакол паэта, вызначаліся не-цярплівасцю, жорсткасцю, нават варожасцю. Як сведчаць людзі, якія стаялі блізка каля паэта, натура Купалы была складаная, над-звычай тонкая, чуллівая, нават кволая. Знешне спакойны, роўны, нават сарамлівы, ён меў глыбока ранімую душу.
«Памятаю яго дагледжаную хату ў даліннай частцы горада. Ва-кол хаты — сад, які гаспадар сам абходжваў. Пакояў у хаце ча-тыры. Адзін займала маці. Невялічкая гасціная ператворана ў ка-бінет, рабочы стол стаяў і ў прасторнай спальні. Значна большы пакой займала сталовая, што выразна сведчыла: госці займаюць у жыцці гаспадароў не малое месца.
Янка Купала тыя часы хадзіў у цёмна-зялёным фрэнчы, галіфэ і крагах, — такая была мода ў пасляваенны час... У руках Івана Дамінікавіча заўсёды быў элегантны кіёк са срэбнай манаграмай на ім і ручкай са слановай косці» (Барашка I. Сустрэчы з Янкам Купалам // Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982. С. 58.). (163-164)
Іван Дамінікавіч заўсёды быў ветлівы, уважлівы да людзей, але не сказаць, каб лішне гаваркі. Творчымі задумамі не дзяліўся на-ват з блізкімі сябрамі.
П'еса «Тутэйшыя», названая «трагічна-смяшлівымі сцэнамі», — лагічнае завяршэнне той паласы Купалавай творчасці, якая пры-падае на гады грамадзянскай вайны і першыя гады Савецкай ула-ды. Закончаная ў жніўні 1922 г., п'еса «Тутэйшыя» тым не меней вяртае нас у абставіны акупацыі, нашэсця чужынцаў на бела-рускую зямлю. У плане ідэйна-мастацкім тут той жа, што і ў лірыцы, роздум аб шляхах-пуцявінах роднага народа, аб яго буду-чыні.
П'еса Купалы некаторымі рысамі пераклікаецца з паэмай Мі-хася Чарота «Босыя на вогнішчы» (1921). I «Босыя на вогнішчы», і «Тутэйшыя» паказваюць Беларусь, яе народ у агні акупацый, ва-енных завірух, што пачаліся ўслед за рэвалюцыяй. Але калі паэма вызначаецца актыўным сцверджаннем сацыяльных пераўтварэн-няў, якія прынесла рэвалюцыя, а пытанне «кім звацца» перано-сіцца на «потым», на будучае, то пафас п'есы Купалы ў ад-варотаым: праблема нацыянальнага самавызначэння народа ў яго на першым плане. 3 другога боку, няма падстаў называць п'есу «Тутэйшыя» нацыяналістычнай. Купалу ўвогуле ніколі не быў уласцівы вузкі, нацыяналістычны погляд на жьіццё, было чужым пачуццё нацыянальнай нянавісці, варожасці да іншых народаў.
Абодва творы блізкія між сабой адмаўленнем варожых народу носьбітаў сацыяльнага зла. Калі ў паэме Міхася Чарота сказана: «Пан з падпанкамі смяецца, гладзіць гладкі свой жывот», то і ў Купалавай п'есе-камедыі былыя «гаспадары жыцця» Пан, Спраў-нік, Поп, Дама паўстаюць толькі ў адмоўным асвятленні: смех, які суправаджае іх паяўленне на старонках твора, з'едлівы, здзеклівы, і смяюцца над імі якраз тыя героі, якіх аўтар падае як станоў-чых, — селянін Лявон Гарошка, яго дачка Аленка, малады настаў-нік Янка Здольнік.
Заўважаецца, аднак, што станоўчыя героі Купалавай камедыі абмаляваны контурна, эскізна, ім бракуе жывых, рэальных якас-цей, псіхалагічнай абгрунтаванасці паводзін і ўчынкаў. Выказваю-чы замілаванасць да «беларушчыны», бацькаўшчыны, яны гэтым і абмяжоўваюцца.
Увасабленнем нацыянальнай «здрады», жыццём беспрынцып-насці, палітычнага хамелеонства выступае ў камедыі Мікіта Зно-сак, чалавек вельмі недалёкі, абмежаваны, але з прэтэнзіямі на «асэсарства» і «панскае жыццё». Вобраз гэты гратэскны, гранічна шаржыраваны, тым не меней нейкай часткай душы можна нават пашкадаваць героя, разумеючы, што не толькі ён сам вінаваты ў сваёй бядзе.
Жыццёвая філасофія Мікіты Зносака вельмі нескладаная. Да рэвалюцыі: «Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага са-маўладства і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчас-нага засілля...» Пасля рэвалюцыі: «А ў мяне... прафесар, душа (164-165) рэальная — хто мне болей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі».
Сюжэт, драматычныя калізіі, канфліктная лінія п'есы і буду-юцца на «прыгодах» Мікіты Зносака. Да рэвалюцыі служыў Мікіта ў губернатарскай канцылярыі, пасля стараўся прыстасавацца то да нямецкіх, то да польскіх акупантаў, то нават да Савецкай улады, якая нясе з сабой «беларушчыну». Чалавек Мікіта дробны, мізэр-ны, ён раб, нявольнік па сваёй псіхалогіі, і горш за ўсё тое, што гэту сваю нявольніцкую душу ён выстаўляе як бы напаказ, га-нарыцца ёю.
Пры ўсёй сваёй шаржыраванасці, гратэскнасці Мікіта Зно-сак — значны сацыяльны тып. Гэтым вобразам Купала як бы кідае камень у агарод шмат якіх беларускіх абывацеляў, нават узгадава-ных на народныя грошы інтэлігентаў, якія выракаюцца свайго народа, нацыі, звычаяў, духоўных набыткаў роднага краю.
Камедыя «Тутэйшыя» была пастаўлена ў снежні 1926 г. на сцэ-не БДТ-1, але па вядомых прычынах ішла вельмі нядоўга. Яна ад-навілася на гэтай жа сцэне праз паўстагоддзя, атрымала Дзяржаў-ную прэмію — і гэта яскравы паказчык таго, што мастацкаму купалаўскаму слову сапраўды як бы забяспечана неўміручасць.