Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГБЛ ХХ ст Т 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.85 Mб
Скачать

I йдзіце ім там памагаць,

Паўстаньце крэпасцю такою,

Каб вораг вас не мог зламаць. (I, 86)

У Купалы ёсць некалькі спроб апавядання вершам і эпічных паэм («Зімою», «У Піліпаўку»), але паэта-эпіка з яго не атры-малася. Ледзь не ўсе расказаныя гісторыі меладраматычныя па зместу, яны, здаецца, і прывабілі паэта сваёй незвычайнасцю, вы-ключнасцю. Паэту як бы цесна ў строгіх рамках чыста апавядаль-най карціны, і ўсе яго вершаваныя апавяданні па мастацкаму ўзроўню значна ніжэй за тыя творы, дзе свабодна, нястрымна праявілася стыхія магутнага таленту паэта, дзе нібы зліваюц-ца ў адно карціна і песня, дзе адбітая зрокава «прадметнасць» навакольнага свету ідзе поруч з музыкальным вырашэннем тэмы.

3

Шырыня купалаўскага таленту здзіўляючая: усё, што можа змяшчаць чалавечае сэрца, уся бясконцая гама чалавечых пары-ванняў, імкненняў, пачуццяў, учьшкаў, якія вымяраюцца эстэтыч-нымі катэгорыямі высокага, трагічнага, камічнага, усё, што звы-чайна называем гераічным і «будзённым», драматычным і лірычным, патэтыкай і гумарам, — усё гэта ёсць у спадчыне паэта.

Думка Купалы можа лунаць у паднябессі і спускацца на зям-лю, у звычайныя будні побыту: тварэнні паэта паўстаюць то прасякнутымі глыбокім філасофскім роздумам, то авеянымі мілай, грацыёзнай усмешкай і нават бесклапотнасцю. (135-136)

Муза Купалы ўмее плакаць і смяяцца, быць гнеўнай, паэтыч-на-надрыўнай, па-грамадзянску бескампраміснай і адначасна па-сялянску ціхай, незласлівай, сузіральна-спакойнай.

Жыццё і смерць, каханне і здрада, імгненнасць і бяскон-цасць — гэтыя спрадвечныя тэмы мастацтва займаюць і Купалу, вырашаюцца на глебе беларускай рэчаіснасці — сацыяльнай і на-цыянальна-гістарычнай. Пры ўсёй сваёй шырыні, «універсаль-насці» ўсёабдымнасці муза Купалы настроена пераважна на «высокае», гераічнае, рамантычнае і гэтым «прызыўным» святлом даляў, гераічнымі акордамі барацьбы як бы падсвечвала ўсё, што напісаў паэт.

Янка Купала стварае шэраг «чыста» рамантычных паэм — «Ац-плата кахання» (1905—1907), «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» і ў гэты ж час ці крыху раней трагедыйныя, драматызаваныя паэмы «Адвечная песня», «Сон на кургане», камедыю «Паўлінка» (1912), драму «Раскіданае гняздо» (1913).

Пры ўсёй непадобнасці названых твораў — жанравай, тэма-тычнай, стылявой, ёсць рыса, якая як бы яднае, напрыклад, драму «Раскіданае гняздо», камедыю «Паўлінка» і «рамантычныя паэмы».

Вобразаў такога гераічнага трагедыйнага напаўнення, як музы-ка-гусляр («Курган») і Бандароўна, беларуская літаратура да Купа-лы не ведала, вобразы гэтыя створаны як бы насуперак таму шырока распаўсюджанаму ў тагачаснай літаратуры погляду, павод-ле якога беларус у сваёй гістарычнай даўнасці — асоба пакорлівая, забітая, паслухмяная; зрэшты і аб усім народзе беларускім бытава-ла думка, як аб народзе, не здольным да гістарычнай, дзяржаўнай дзейнасці.

Супярэчнасці няма, што Янка Купала ад героя збіральнага, «сумарнага», вуснамі якога гаварыла занядбалая сялянская Бе-ларусь, прыйшоў да вобраза выключнага, гераічнага, «узнятага па-над рэальным побытам», якімі з'яўляюцца музыка-гусляр з «Курга-на» і Бандароўна; непадобнасць тут толькі ў сродках выяўлення сацыяльнага зместу, а не ў сутнасці. Важна мець на ўвазе, што і ў лірыцы, і ў рамантычных паэмах Купала паэтызуе асобу не столькі выключную, колькі эпічную, асобу, якая цесна звязана з масай, з рэвалюцыйным імкненнем гэтай масы.

Сам Купала прызнаваўся, што «Курган» — вынік «чыстай па-этычнай фантазіі», а «Бандароўна» напісана паводле народных па-данняў. У «Беларускім зборніку» вядомага збіральніка беларускага фальклору П. Шэйна ёсць некалькі варыянтаў народных песень пра Бандароўну, і параўнанне іх з Купалавай паэмай сведчыць, што паэт выкарыстаў якраз тыя з іх, дзе найбольш «шчыльна» з'яднаны асабістае гора Бандароўны і матывы агульнай, народнай бяды.

Купала-рамантык услаўляе асобу простай дзяўчыны з народных нізоў, гусляра-музыку, якіх, зрэшты, нямала вандравала па дарогах сярэдневяковай Беларусі, паказваючы перш за ўсё вы-сакароднасць душы, пачуццяў простых людзей, іх маральную (136-137) перавагу над панамі-магаатамі. I калі паны ў абедзвюх паэмах дзейнічаюць толькі па ўласнай прымхаці, злой асабістай волі, калі іх душы, спустошаныя, сапсаваныя распустай, прагауць новых вострых уражанняў, то гусляр і Бандароўна паўстаюць як увасаб-ленне народнай сціпласці, маральнай чысціні, высакародных імкненняў.

У карцінах, намаляваных Купалам у паэме «Курган», здзіўляе рамантычнае адчуванне прасторы, шырыні, асмужанай далі, дзе контуры як бы расплываюцца, раздвойваюцца, дзе паэт нібы наўмысна пазбягае «канкрэтнасці», «рэчавасці», даючы волю дум-цы і фантазіі чытача. Вось запеў паэмы «Курган»:

Памік пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —

Ўдзірванелы курган векавечны.

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,

Сухазелле у грудзі ўпілося;

Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, —

Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе. (V, 71)

Можна ўявіць, што гэту намаляваную музыкальным купа-лаўскім словам карціну мастак захацеў бы перанесці на палатно, аднавіць у зрокавых фарбах. Контуры карціны даволі расплыў-чатыя, фантазіі мастака даецца прастор. Сапраўды «пусткі балот беларускай зямлі», «узбярэжжа ракі шумнацечнай», «вецер стогае над ім уздыханнем глухім» — усё гэта тыповы рамантычны жывапіс словам, у якім на першы план выступае родавае, агульнае, а не індывідуальнае, рэчава-канкрэтнае і дзе вялікі прастор для да-думвання, суб'ектыўнага ўспрымання намаляванай паэтам кар-ціны.

Мастак-бытапісец не здолее зрабіць добрай ілюстрацыі да ку-палаўскага тэксту, паэтычная карціна ў Купалы перш за ўсё сімвалічная: курган, дуб — помнікі мужнасці, нязломнасці народ-нага героя, духу, які жыве ў народзе, і вецер, які «аб мінуўшчыне ў жальбах галосе», успрымаецца як вецер гісторыі.

Выразна рамантычны, праўдзівей, фалыслорна-рамантычны жывапіс словам і ў «Бандароўне». Ён трымаецца на «адзіным му-зыкальным напоры», на інтанацыі лірыка-гераічнай народнай песні, дзе ў адно цэлае сплаўлена патэтыка, «узвышанасць» калек-тыўнага пачуцця народных бітваў і звычайны чалавечы, лірычны сум, які льецца з кожнага асобна ўзятага сэрца. I ў гэтай ра-мантычнай шіыні музыкальнага, дакладна выверанага на чалаве-чым пачуцці слова ёсць штосьці і ад рэалістычных тэндэнцый, бо мясцовы каларыт народных, «казацкіх» бітваў у паэме не застыг-лы, і ўмоўны, як у «чыстых» рамантыкаў, а жывы, рухомы, з «рамантычнай», «родавай» агульнасці прарываецца непаўторнае, індывідуальнае, што ўласціва толькі пэўнаму часу і асяроддзю. Для (137-138) жывой чалавечай непаўторнасці малюнка падчас хапае аднаго толькі вобраза.

— Асцярожна, ясны пане,

З грозьбамі сваімі!

Забурчала старшыня ўся,

А моладзь — за імі. (V, 84)

Народнае паданне пра ўзнікненне горада Магілёва дало Купалу паэтычны матэрыял для характару, які, адарваўшыся ад народнай агульнасці, зрэшты робіцца яе ворагам, адшчапенцам.

Машэка, «разбойнік страшны на ўвесь мір», імем якога сталі «пужаць, калышучы дзяцей», спачатку не быў ніякім разбойнікам, жыў у вёсцы, «дзе пасвіў, араў, касіў», любіў і быў узаемна любімы дзяўчынай Наталькай. Бяда здарылася тады, калі Машэка пагнаў па Дняпры плыты, а ў час ягонай адсугнасці да Наталькі пачаў заляцацца «барын» з палаца. Здрада каханай штурхнула Машэку на дарогу помстьь

Спачатку дань жыццём плацілі

Яму адны багатыры,

Пасля знаходзілі ў магіле

Спачын і вёсак жыхары. (V, 109)

Янка Купала застаў у сваім народзе яшчэ амаль не крануты кніжнай апрацоўкай духоўны свет, які сваімі вытокамі меў старажытнае, у пэўнай меры міфалагічнае светаадчуванне з яго культам неба, сонца, наогул прыродных сіл, верай у таямнічае і звыштаямнічае, што мае несумненную ўладу над чалавекам.

Янка Купала рана захапіўся духам старажытнасці, які выразна адчуваўся ў духоўных набытках беларусаў. Калядкі, вяснянкі, кус-тавыя, купальскія песні, гэтак жа як загаворы, замовы, як бы за-хоўвалі ў сабе адмеціны бачання, адчування свету далёкімі прод-камі. Старажытныя эпічныя паданні, з якімі найбольш глыбока пазнаёміўся Янка Купала, уражвалі яго відавочнай адсутнасцю асобы паэта, стваральніка гэтых паданняў.

Гэтую традыцыю Купала будзе шанаваць, працягваць у сваёй уласнай творчасці. Ёсць дастатковыя падставы сцвярджаць, што менавіта дух старажытных паданняў нарадзіў у творчай фантазіі Купалы вобраз гусляра — ахоўніка народнай традыцыі, песняра, які выракся ўсяго асабістага і жыве на свеце толькі дзеля народнага інтарэсу.

Можа быць, ад духу старажытнага мыслення, вобразнасці, све-таадчування ідзе зацікаўленасць Купалам славутым помнікам усходніх славян — «Словам аб палку Ігаравым», які ён нарэшце перакпаў прозай і вершам.

Паэзія Янкі Купалы — і гэта асабліва адчуваецца ў творах, якія ўвайшлі ў зборнік «Шляхам жыцця», — як бы прасякнута стара (138-139) даўнім, «язычніцкім» схіленнем перад сіламі прыроды, заклі-каннем і заклінаннем гэтых сіл прыйсці на дапамогу чалавеку, здзейсніць яго спадзяванні, адарыць ягонае жыццё цяплом і шчас-цем. Нібы бард далёкай старажытнасці, Янка Купала можа непа-срэдна звярнуцца да сонца, месяца, зрраў, неба. Традыцыя гэтая ў пачатку XX ст., відаць, магла існаваць толькі ў беларусаў, паэтыч-ная культура якіх была недастаткова апрацавана кніжным словам, у некаторых сваіх праявах яшчэ як бы непасрэдна змыкалася з міфам, паданнем, замовай. Вось верш «Песня сонцу»:

Клічам, сонца, цябt, як адзін!

Распусці залацістыя косы,

Схаладзелы загон ацяплі,

Аквяці лугавыя пакосы,

Ўсходы новыя сей на зямлі. (II, 162)

Такіх вершаў, якія нагадваюць звароты-ўвасабленні да розных сіл прыроды, у Янкі Купалы многа. Здаецца, яны нараджаюцца, каб выказаць вялікую, святую для паэта радасць яднання чалавека з неабдымным светам прыроды, і выконваюць нават сацыяльна-Ірамадскую нагрузку, бо ад вобразаў, навеяных прыродай, паэт нязменна спускаецца ў бурлівае «мора людскога жыцця».

Увогуле інтанацыя заклікання, замовы — рэшткі далёкіх языч-ніцкіх рытуалаў, калі чалавек сілай свайго магічнага слова спра-баваў улагодзіць незразумелыя яму сілы прыроды, перацягнуць іх на свой бок ці нават прыручыць іх да сваіх інтарэсаў, даволі часта выкарыстоўваецца Купалам, і найболын у вершах «пейзажных», у якіх лірычны герой застаецца сам-насам з прыродай. Гэтая плынь купалаўскай лірыкі, да якой належаць вершы «Як я полем іду...», «Вячэрняя малітва», «У ночным царстве», «Мая малітва», «Явар і каліна», «Дзве таполі», «Ваўкалак», «У вечным боры», «Хохлік», «Чорны бог», «Заклятая кветка», «На купалле», «Жніво», «Ад-цвітанне» і інш., цікавая перш за ўсё жывой прысутнасцю той старадаўняй веры, з якой наш далёкі продак ставіўся да сіл прыррды, як да істот адухоўленых.

Відаць, толькі на беларускай глебе, дзе ў значнай меры захава-ліся рэшткі сівой, старажытнай славяншчыны, маглі ўзнікнуць падобныя вершы. У названай плыні купалаўскай лірыкі, гэтак жа як і ў паэме Якуба Коласа «Сымон-музыка», думка аб «чалавечым» жыцці дрэў, кветак, траў, рэчкі, возера, лесу — не толькі паэтыч-ны вобраз, метафара, арнамент твора, але і яго мастацкая ідэя. Без усёабдымнага антрапамарфізму, які з'яўляецца нібы самім паве-трам прыродна-апісальных купалаўскіх вершаў, немагчыма ўявіць іх з'яўленне на свет.

Паэт, падобна нашым далёкім продкам, нібы схіляе галаву перад неабдымнасцю свету, яго таямнічасцю, неразгаданасцю. Жьіццё ўспрымаецца ў гэтай паласе купалаўскай лірыкі як тайна, загадка, як прывабная містэрыя, якую чалавек спасцігае сілай свайго пачуцця, мовай душы і сэрца. (139-140)

У купалаўскіх вершах гэтай плыні прадметна-жыццёвы фон вельмі просты, звычайны: тое якраз, што акружае чалавека ў яго паўсядзённым жыцці: зямля, вада, трава, дрэвы, сонца, вецер, святло дня, цемень ночы і г. д. Тым не меней названыя прадметы, з'явы як бы набываюць дадатковае асвятленне, бо словы, якія іх выражаюць, становяцца ў кантэкст са словамі, вобразамі, што вы-клікаюць шырокія, часам нечаканыя філасофска-паэтычныя аса-цыяцыі.

У вершах гэтай плыні («Явар і каліна», «Дзве таполі») асабліва адчувальна стыхія музыкі. Скажам, змест верша «Дзве таполі» проста немагчыма пераказаць словамі. Растуць за вёскай дзве та-полі, гамоняць з вятрамі, шумяць лісцем, нарэшце засыхаюць. Верш пабудаваны на багацці рыфмаў, якія звіняць не толькі ў канцы радкоў, але і пасярэдзіне, і менавіта гэты прыцемнены, прыбеднены змест радкоў побач з іх незвычайным поўнагалоссем, музыкай як бы надае вершу дадатковы, таямнічы сэнс:

Там, за вёскай, у полі дзве стаялі таполі,

Як адна, дзве таполі стаялі,

I стагналі у полі сухавейна таполі,

Як адна, дзве таполі стагналі.

Аб Усходзе у полі ўсё шумелі таполі,

Як адна, дзве таполі шумелі,

I аб Захадзе ў полі лісцьмі пелі таполі,

Як адна, дзве таполі ўсё пелі.

Што пануюць у полі над дубамі таполі,

Як адна, дзве таполі пануюць,

Што начуюць у полі самаўладна таполі,

Як адна, дзве таполі начуюць...

Неба помсту у полі тут пачулі таполі,

Як адна, дзве таполі пачулі,

I навекі у полі дзве заснулі таполі,

Як адна, дзве таполі заснулі. (ІІІ, 66)

У вершы з першых радкоў прабіваецца прытоены матыў тры-вогі за жыццё. Таполі не проста шумелі з вятрамі, а «сухавейна стагналі», у полі яны «пануюць» над дубамі, «самаўладна» начу-юць. Прадчуванне трывогі ў заключных радках тлумачыцца на-рэшце цьмяным напамінкам пра «неба помсту».

Зместам, «інфармацыяй» верш «Дзве таполі» не багаты. Але паўтораныя па два разы радкі, іх інтанацыйна-меладычнае гучан-не, «музыка» шмат гавораць чалавечаму сэрцу. Пра тое найболыл, што шчасце на зямлі абмежаванае, недаўгавечнае, нават ілю-зорнае.

Філасофскі па зместу і надзвычай дакладны злітымі ў адно гу-кавымі і жывапіснымі элементамі верш «Жніво», які пераклаў на рускую мову Максім Багдановіч. У гэтым творы Купала, надзеле-ны дарам «музычнага» выяўлення багацця, разнастайнасці жыцця, (140-141) паказаў сябе і майстрам жывапіснай, рэчава-прадметнай пластыкі. Як многа, напрыклад, гавораць кожнаму, хто жыў у вёсцы ці хоць бачыў яе, першыя радкі: «Наспелая постаць шчаслівых пасеваў за вёскай, на сонным лясоў рубяжы...» Малюнак вельмі дакладны зрокавымі рэаліямі: міжволі паўстае ў памяці разліў збожжавай нівы, асмужаная далеч, якая там, за гарызонтам, нібы агорнута сіняватай палоскай лесу.

На двух вялікіх скрыжаваннях нарадзілася паэзія Янкі Купалы. Яе выклікала да жыцця сучасная паэту ява, абуджаны першай рускай рэвалюцыяй беларускі народ з яго набалелымі сацыяль-нымі, нацыянальнымі пытаннямі, з патрабаваннем «зямлі і волі», «людзьмі звацца». 3 другога боку, паэзія гэта найболын зачарпнула са скарбніцы духоўнага народнага жыцця, адчування і бачання ім навакольнага свету, адлюстраванага не толькі ў песні, казцы, ле-гендзе, але і ў міфе, павер'і, рытуале таго ці іншага народнага свята.

Паэт чуйна прыслухоўваецца, напрыклад, да чарадзейнага, «заклікальнага» рытуалу замовы, ствараючы ў духу яе традыцый зусім сучасныя вершы.

Не шасцяць каласы,

Звон не валіцца з касы,

Не кладуцца ў стог пласты,

Толькі сыплюцца лісты

На яловыя кусты,

На сухія верасы. (II, 135)

Гукавая інструментоўка радкоў на «с» і «ы» стварае выразную ілюзію шэпту, словазлучэнні «на яловыя кусты», «на сухія верасы» як бы непасрэдна запазычаны з замовы.

Верш «Адцвітанне» — выдатны, яркі ўзор купалаўскай лірыкі з яе багатай малюнкавасцю і гукавой пластыкай.

На ўсім абсягу Беларусі рассеяны тысячы магільных курганоў. Курганы гэтыя, як вядома, насыпаліся ў гонар выдатных асоб — адважных воінаў, военачальнікаў, князёў, увогуле значных асоб, якія чым-небудзь праславілі сваё імя.

У паэме «Курган» Янка Купала намаляваў рамантычную, ве-лічную фігуру гусляра, народнага заступніка, які, не збаяўшыся княжацкага гневу, не толькі не стаў пяяць яму хвалу і славу, а кінуў у твар суровыя словы абвінавачвання як дэспату і прыгня-тальніку народа.

У паэме «На куццю», што, як і паэма «Курган», увайшла ў зборнік «Шляхам жыцця», сацыяльныя матывы нянавісці, ад-маўлення свету паноў, іх фалыдывай велічы і пыхі адыходзяць на задні план, праўдзівей кажучы, адсутнічаюць. Маем у паэме зусім іншую трактоўку вобраза князя, княжны, княжацкай дружыны. У паэме сам князь, а не гусляр паўстае заступнікам народа, абаронцам славы роднага краю, яго велічнай мінуўшчыны. (141-142)

У камедыі «Паўлінка» Купала ва ўсім бляску паўстае драма-тургам-рэалістам: не выносячы дзеяння за сцены хаты засцянко-вага шляхціца Сцяпана Крыніцкага, выкарыстаўшы, здавалася б, не новы, традыцыйны канфлікт паміж заскарузлымі ў сваёй шля-хецкай фанабэрыі бацькамі і дзецьмі, што прагауць самастойнага шчасця, ён напаўняе сваю камедыю вельмі значным сацыяльным зместам, які выходзіць далёка за межы звычайнага сямейнага кан-флікту.

Справа ў тым, што адзіная дачка Сцяпана Крыніцкага Паў-лінка, вясёлая, жыццярадасная, багатая ад прыроды натура, не хо-ча жыць так далей, як жылі бацькі, не прымае іх старасвецкіх за-паветаў «сцерпіцца-злюбіцца».

Бунт Паўлінкі супраць бацькоўскай маралі — гэта ўсяго толькі лакалізаванае ў межах сямейнага канфлікту праяўленне таго ж усеагульнага працэсу ўздыму пачуцця ўласнай годнасці ў асяроддзі прыгнечанай, занядбалай сялянскай масы, працэсу абуджэння асобы, які знайшоў у творчасці Купалы такое глыбокае і ўсеба-ковае ўвасабленне.

Паўлінка не проста выступае супраць патрыярхальных запаве-таў, выказаных прама і недвухсэнсоўна бацькам і спагадліва-су-цяшальна — маці і Агатай, жонкай п'янюгі Пустарэвіча, але і гато-ва змагацца за сваё шчасце, і не проста да любага хлопца яе цягне, а да чалавека, які ўвасабляе разбуджаныя рэвалюцыяй сілы старой вёскі, чалавека, які сам чытае кніжкі і Паўлінцы іх дае і які ў вачах Сцяпана Крыніцкага і Пранціся Пустарэвіча — «забастоўшчык», «дэмакрат».

Сваім імкненнем у будучыню, нязломным жаданнем адстой-ваць права на шчасце, гатоўнасць самаахвярна змагацца за гэтае шчасце Паўлінка падобная да Бандароўны — ідэальнага, пададзе-нага ў рамантычным арэоле вобраза дзяўчыны, якая таксама вы-шэй за ўсё ставіць сваю духоўную свабоду, незалежнасць, сваю «чэсць і славу».

У «Паўлінцы» сутыкаецца не толькі хцівая, заскарузлая мараль патрыярхальшчыны з павевамі новага жыцця, але проста здаровая мараль працоўнага народа. I саюзнікамі Паўлінкі выступаюць па сутнасці ўсе тыя безыменныя хлопцы, дзяўчаты, вясковыя музыкі, што прыйшлі на вячоркі да Крыніцкага і сваімі скокамі, песнямі, жартамі, рэплікамі адмаўляюць усё недарэчнае, вычварнае, усё, што мае прэтэнзію называцца «панскім» і што цудоўна асмейваец-ца ў вобразе Адольфа Быкоўскага.

Нават той жа вечна п'яны Пранцісь Пустарэвіч, яго жонка Агата і Альжбета, маці Паўлінкі, у душы таксама супраць «пан-скага», і яны, як у нейкай ступені і сам Сцяпан Крыніцкі, не па-збаўлены таго здаровага, народнага погляду на жыццё і свет, які ўласцівы людзям працы.

Не просталінейныя, падуладныя адной толькі страсці харак-тары малюе Янка Купала, а складаныя, супярэчлівыя чалавечыя тыпы, што нясуць у сваёй псіхалогіі супярэчнасці самога жыцця, аджыўшага і новага ў ім, цёмнага і светлага. (142-143)

Сцяпан Крыніцкі, як і Пустарэвіч, — перш за ўсё сам ахвяра пэўнага сацыяльнага асяродцзя, ён увасабляе сабой разбагацелую, але адсталую частку сялянства з уласцівымі ёй кансерватыўнымі поглядамі і норавамі. Таму Сцяпан не супраць таго, каб парад-ніцца з засцянковай шляхтай, што была аб'ектам высмейвання і ў жыцці, і Ў беларускай літаратуры амаль на працягу стагоддзя. Гэта і дае падставу Паўлінцы ў фінале камедыі, які гучыць трагічна (настаўніка Якіма Сароку арыштавалі па даносу Сцяпана Крыніцкага), назваць бацьку і такіх, як Пустарэвіч, «звярамі сля-пымі».

А ўвогуле камедыя «Паўлінка» — сапраўдны народны твор. Яна ўся прасякнута непадробным народным гумарам, смехам, адчу-ваннем жыцця, якое вядзе ў глыбіні беларускай нацыянальнай са-масвядомасці, з усімі псіхалагічнымі адметнасцямі душы народа.

Драма «Раскіданае гняздо (1913), якая мае некаторыя біягра-фічныя рысы роду Луцэвічаў, нясе ў сабе прыкметную траге-дыйнасць. Купала мадэрнізуе гістарычныя падзеі, пераносячы іх у эпоху першай рускай рэвалюцыі. БолыІІ стагоддзя назад продкі паэта былі сагааны з зямлі, якой карысталіся некалькі пакаленняў Луцэвічаў і якую яны прывыклі лічыць сваёй (Вольскі В. Матэрыялы да біяграфіі Янкі Купалы (1882—1910) // Любімы паэт беларускага народа. Мн., 1960. С. 32.). Купала «асучасніў» сямейнае паданне, наблізіў яго да падзей рэвалюцыі, разумеючы, што карані выбуху 1905 г. вядуць у далёкую прошласць.

«Раскіданае гняздо» — твор рэалістычны, тым не менш ён нясе на сабе прыкметныя адзнакі рамантычнай выключнасці, сімва-лісцкай умоўнасці. Амаль усе вобразы драмы як бы маюць сваіх «прататыпаў-папярэднікаў» у лірыцы Купалы, у яго рамантычных і драматызаваных паэмах: у вершах мы не раз сустракалі вобраз вісельніка, чалавека, які не можа справіцца з бядой і таму як выйсце з «зямных» нягод выбірае сабе смерць — у драме матыў гэты як бы ўвасоблены ў вобразе Лявона Зябліка; не новы вобраз Зоські, бо да гэтага была Наталька з «Магілы льва», былі шмат-лікія вершы пра спакушаных панічамі вясковых дзяўчат, была выразная тэма купалаўскай лірыкі, якая звязвала супярэчнасці «сэрца», інтымнага жьіцця, кахання з супярэчнасцямі грамадскага жыцця; вобраз Незнаёмага амаль некранутым перанесены ў драму з драматычнага абразка «На папасе», і нават Старац, персанаж, здавалася б, новы для творчасці Купалы, які неаднаразова параў-ноўваўся з горкаўскім Лукой у п'есе «На дне», мае нейкую апору, вытокі ў тым вобразе купалаўскага беззямельнага, які, выракшыся ўласнай хаты, набытку, як бы адчуў сябе вольнай птушкай, здабыў сапраўдную свабоду. Успомнім:

Маё поле, мае гоні —

Воблакі сівыя,

Маё стадка, мае коні —

Хмары вараныя. (143-144)

Мой палац, хто ведаць хоча, —

Неба прастор гэты,

Што ўдзень сонцам, зормі ночай

Свеціцца адзеты.

Ніхто не пераарэ мне

Мяжы ў маім полі,

Там падаткаў не плачу я

Нікому, ніколі. (II, 148)

Малюючы наскрозь сацыяльную, наскрозь сучасную карціну абеззямелення, паўперызацыі вёскі, Купала ў «Раскіданым гняздзе» малюе драму выразна сялянскую: «Як вярнуўся малады паніч не-дзе з далёкага краю, з навук, дык усё пайшло ўверх дном — усіх чыншавікоў сталі чысціць» (VI, 271).

Дылема, якая стаіць перад Лявонам Зяблікам і ягоным сынам Сымонам, зрэшты, зводзіцца да наступнага: застацца сялянамі, застацца гаспадарамі на сваёй зямлі (імкненні герояў «Новай зямлі» Якуба Коласа такія самыя) ці перайсці ў новае «саслоўе», стаць беззямельнымі, бяспраўнымі парабкамі ў «панскім» двары.

На матэрыяле зганення беларускай вёскі ў эпоху першай рус-кай рэвалюцыі Купала напісаў «высокую» «трагедыйную» драму, сплавіўшы пытанні барацьбы сялянства за «зямлю і волю» з агуль-началавечымі, «спрадвечнымі» пытаннямі жыцця і смерці, ба-рацьбы і непраціўлення злу, магутнай, усёперамагаючай сілы ка-хання.

Сфера патрыярхальнага сялянскага жыцця, асвечанага векавой традыцыяй, той момант, калі селянін, «вольны» гаспадар, мусіў ператварыцца ў парабка, панскага папіхача, — гэта сфера ў яе пераломным акце сапраўды таіла канфлікты трагедыйныя, «вялі-касныя» сваім гучаннем.

Вобраз Лявона Зябліка — выразна трагедыйны. Чалавек гэты не можа скарыцца перад няўмольнымі сіламі лёсу, не можа ўявіць, што перастане быць селянінам, жыць і працаваць, як бацькі і дзя-ды «на гэтым куску зямелькі». Інтанацыі, моўныя звароты, адчу-ванне, бачанне героем жыцця чыста сялянскія, але гэта не мяняе напалу страсці, пачуцця, бо Купала вельмі выразна даводзіць, што пад зрэбнай кашуляй мужыка б'ецца вялікае сэрца.

Вельмі моцныя ў свядомасці Лявона ўяўленні, якія вынікаюць з хрысціянскай этыкі і маралі: праз «кроў другіх» ён не будзе бараніць нават «святую» для яго праўду і лепей выбера ўласную смерць, чым стане на шлях змагання.

Сымона Зябліка, сына Лявона, Купала малюе як натуру свабо-далюбівую, бунтарную, але, верны праўдзе жыцця, паказвае, што і Сымон некаторы час ідзе бацькоўскай дарогай, шукае справяд-лівасці «па судах» і, толькі асабіста пераканаўшыся ў марнасці да-маганняў, змяняе свае адносіны да жыцця. Прычым учынак Сы-мона (відаць па ўсім, што хутчэй за ўсё ён падпаліў панскі маён (144-145) так) намаляваны больш рамантычнымі, чым рэалістычнымі фарбамі.

Драма Купалы апрача знешняга канфлікту паміж сям'ёй Зяб-лікаў і панскім маёнткам, яго гаспадаром-панічом, які пасягнуў на «спрадвечны» надзел Зяблікаў, мае і канфлікт унутраны, які даты-чыць, бадай, самага галоўнага — як адносіцца да панскіх дамаган-няў: скарыцца, пайсці ў парабкі, страціўшы сялянскую «волю», ці як Сымон, якога «пацягнула к нечаму няведамаму светламу і радаснаму».

Як і Старац, вандруе па зямлі Незнаёмы, склікаючы людзей «на Вялікі сход». Але калі вобраз Старца ўсё-такі ўспрымаецца як жывая чалавечая індывідуальнасць, рэалістычнае і рамантычнае ў ім зліта, з'яднана, то фігура Незнаёмага — умоўная, рамантычна-рытарычная. Тыя тэатры, якія, ставячы «Раскіданае гняздо», трак-тавалі драму ў плане бытавога рэалізму, мастацкага поспеху не да-магліся. Бо рэалістычнае, узвышана-вялікаснае бачанне жыцця з яго ўмоўна-адцягненымі, як бы размытымі контурамі ўласцівы і гэтаму купалаўскаму твору. Страсцям, пачуццям, спадзяванням сваіх герояў Купала імкнецца надаць вялікі, агульначалавечы, «непераходзячы» сэнс; таму Незнаёмы пры ўсёй рашучасці, якой надзяліў яго аўтар, — па-фальклорнаму абстрактны, расплыўчаты, ён нібы прыйшоў у драму з народнай казкі.

У плане неадольных рамантычных страсцей будуецца вобраз Зоські; па свайму зместу ўмоўна-алегарычны вобраз Данілкі; апошні выконвае, бадай, тую ж ролю, якую ў «высокіх» драмах і трагедыях іграюць блазны і паяцы: трагедыйнае «падсвечваецца» смехам, заблытанае, супярэчлівае — дзіцячай наіўнасцю, здаровым сэнсам.

Ліра Купалы, якая спела столькі песень аб сялянскай нядолі, якая ўмела быць баявой, узнёслай, рэвалюцыйнай, далёка не вы-чэрпваецца грамадзянскай тэмай. Уся неабдымная гама чалавечых пачуццяў сумяшчаецца ў купалаўскай песні. I гэтак жа, як пра грамадскі, сацыяльны змест паэзіі Купалы, можна гаварыць пра яе агульначалавечы змест, пра яе філасофскія, інтымна-лірычныя, любоўныя матывы.

Чалавек для Купалы — бясконцы Сусвет, законы яго духу кан-чаткова не выяўлены, магчымасці розуму — бязмежныя.

Няма для духа вольнага граніцы, меры,

Дзе б ён сягнуць не смеў, дзе б ён не узлунаў;

У хаосе быцця, у цьме ўсясветных з'яў

Ён не ніштожыцца, ў сябе не губіць веры.

Яму да тайнаў душ і сэрц адкрыты дзверы,

Усё тое спазнае, што бег сталеццяў не спазнаў;

Як фенікс з попелаў, узносіцца з канаў,

На дно якіх яго спіхаюць цемраў зверы. (III, 296) (145-146)

Санет гэты заканчваецца тыповай для купалаўскай творчасці думкай-праблемай: калі праявы розуму, духу ўсемагутныя, то чаму мірыцца чалавек з паднявольным жыццём, рабскім існаваннем:

Аднак, чаму ж ты там нішто, дух непрыгонны,

Дзе дружна звонячы ў кайданы ўсімі тоны,

Крывёй, пажарамі частуе раба раб? (III, 296)

Шэраг санетаў Купалы працягвае тэму знітаванасці асобы па-эта з народнай «агульнасцю» («роднай нівы я мільённая часціна»); перавага агульнага над асабістым — выразная адзнака купалаўскай канцэпцыі чалавека.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]