
- •I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.
- •I вось прыйшла гэтая пажаданая пара. Снег растаў, шум пай-шоў па рэках і лясах, святло вясновага сонца палілося па ўсёй зямлі. Але не радуе мужыка гэтае сонца:
- •I чулы летні шэпт расістых каласоў, I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.
- •I павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і па-чаў смактаць з яе кроў»9.
- •I йдзіце ім там памагаць,
- •I калі здзекваецца нада мною хтосьці —
- •I гінем марна пад чужой апекай,
- •I песняю шчасця гучаць.
- •3 Тэмай Бацькаўшчыны, народа, якому адмоўлена ў чалавечых правах, прыйшоў Купала ў савецкую літаратуру. У лагер новай літаратуры паэта прывяла глыбокая народнасць ягонай творчасці.
- •I з другога боку:
- •3 Гулкім гоманам грымотаў
- •3 Вольнай дружынаю князь на пасадзе
- •I пачую ў родным краі
- •I паліла нядолю людскую,
- •I не зачэпіш сэрца глыбока,
- •I песні моўкнуць па-над борам. (VI, 206)
- •I дзе б з долі чалавечай
- •I ў каго ж удаўся ён?..
- •I душа заплача кажна,
- •I нам іх не абмінуць.
- •3. Бядуля факгычна з'явіўся адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, рэдагаваў часопіс «Зоркі» (1921—1923), перайменаваны праз год у «Чырвоныя зрркі».
- •3 Вялікім захапленнем старая пані Вашамірская палюбіла катоў.
- •I шмат каго дужа лякае.
- •I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, — Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, — а штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.
- •I яшчэ гэты верш перадсмяротны. Паэт нібы прадчувае, што жыць яму засталося нядоўга.
- •3 Боскіх законаў смяецца яна...
- •I цэлы дзень гудуць.
- •3 Доўгага сну дзе народ прачыхаецца,
- •I дзе будзе маё апошняе прытулішча?
- •I за Бацькаўшчыну-маці
- •I ў помач ёй даў свае плечы.
- •I мудрым словам скінь з народу ўрок,
- •I дум беларускіх без школы і кніг.
- •I вось з гэтага вялікага ліку «гімнаў» мы ўсё-такі не маем — сказаў бы я — прызнанага і ўсвенчанага беларускага нацыяналь-нага гімна»35.
I мудрым словам скінь з народу ўрок,
Якім быў век праз ворагаў спавіт!
Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю.
Вазьмі з яе прысягу і зарок, (480-481)
Што не прадасць сябе, сваю зямлю...
Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!
(«Паўстань...») (Звон. 1919. 17 верас.)
Да духоўнага вопыту тысячагодцзяў, скандэнсаванага ў кнігах Бібліі, звяртаецца З. Бядуля ў вершы «У кузні». Яшчэ ў пачатку вайны паэт марыў аб часе, калі «востры Іптых на плуг перакуём, а меч будзе сярпом» («Ой, Божанька»). Гэты вобраз і гэтая мара зноў вяртаюцца ў вершы «У кузні», герой якога дужы каваль, «як дуб, каваль» куе з ланцугоў нарогі, з мячоў — сярпы, з шабляў — косы, робіць са смертаноснай зброі сякеры і клямкі. I ўсё гэта дзеля адраджэння краю і новага ладу на роднай зямлі.
А некалькі раней у вершы «***Хрыстос васкрос!..» З. Бядуля з болем і пакутаю пісаў пра тое, што званы, якія людзям павінны былі б несці святыя весткі, — маўчаць:
«Хрыстос васкрос!» — калісь званы звінелі;
Званіцы ўсе цяпер асірацелі.
Няма званоў — на кулі пераліты,
Разносяць смерць на свет, нудой спавіты.
Ўвесь Божы свет напоўнены атрутай...
(30 Вольная Беларусь. 1918. 5 мая.)
Паэт імкнуўся таксама зазірнуць у будучыню, уявіць сабе яе такою, якой яна магла б ці павінна б стаць. I тая будучыня ў паэтычнай мары стваралася там, дзе смертаносная зброя раз і назаўсёды — як гэта ўяўлялася аўтару — перакоўвалася ў пры-лады для стваральнай працы.
У перыяд грамадзянскай вайны Змітрака Бядулю, як і Янку Купалу, Якуба Коласа, Алеся Гаруна і іншых пісьменнікаў, нязменна трывожыла неспакойная думка аб тым, што ж будзе далей, па якім шляху пойдзе родная Беларусь. Пры гэтым уяўля-лася, што такая крывавая вайна не можа не быць апошняй, а паразумнелыя нашчадкі ўсімі сіламі і сродкамі будуць намагацца зразумець вытокі і прычыны мінулых катаклізмаў:
Аб дзеях сучасных гісторык раскажа,
Загадку эпохі ён кемна развяжа
Прад новым людзкім пакаленнем...31
(«Вайна») (Там жа. 22 чэрв.)
Сама па сабе тэма шляхоў у беларускай літаратуры не новая. Найлепшы зборнік Я. Купалы называўся «Шляхам жыцця». Паэт яшчэ ў дакастрычніцкі час пераклаў верш Марыі Канапніцкай «Тры сцежкі». У перыяд грамадзянскай вайны 3. Бядуля таксама напісаў вершы «Тры сцежкі» і «Беларускі шлях» з вельмі характэрным зместам. Не першы і не апошні раз у сваёй творчасці ён зрабіў спробу зразумець месца Беларусі ў гісторыі і характар яе адносін з найбольш блізкімі суседзямі. (481-482)
Калісьці былінны асілак, апынуўшыся на раздарожжы, вымушаны быў выбіраць адну з трох дарог. Праўда, ён загадзя ведаў, якая доля прадвызначана яму на кожнай з іх. Паэт бачыць перад сабою, перад сваім народам таксама тры дарогі. Дзве з іх гісторыя беларускага народа выпрабавала і праверыла. Стагодцзямі нашы дарогі вялі або на захад, або на ўсход — ці туды, дзе хітрыя нашчадкі езуітаў вядуць «у рукі паном цалаваць», ці туды, дзе галосная лаянка «ганяе ўсіх пад цар-звон на паклон». Але ёсць і трэцяя, свая, на якой беларус застанецца самім сабою і зберажэ ўсе свае багацці:
Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!
Сцежкай сваёю
Да Сонца ідзі!
(«Тры сцежкі») (Вольная Беларусь. 1917. 31 снеж.)
Гэты заклік перарастае ў разгорнутую метафару ў вершы «Беларускі шлях», што паводле сваёй сутнасці і зместу прад-вызначаў галоўны напрамак газеты пад такою ж назваю. Настаў час, калі беларусам трэба перастаць аглядвацца на кагосьці, чакаць чыёйсьці літасці, бо яны самі павінны мець права і магчымасць пракладваць свой уласны шлях. Беларускі лёс прадвызначаны самой гісторыяй, усімі тымі выпрабаваннямі, што выпалі на долю народа:
Ачніцссь, бедныя ратаі,
Бо шчасце — будучына краю
У вашых жа руках!
Ідзіце ўсе, усе без конца
Пад беларускім ясным сонцам
На беларускі шлях!
(Беларускі шлях. 1918. 8 сак.)
Так пераплаўлялася ў натхнёныя паэтычныя радкі праграма беларускага нацыянальнага адраджэння. Вобраз шляху ператвара-ецца ў адну з алегорый, якія сімвалізуюць гістарычнае мінулае і невядомую будучыню народа. А для характарыстыкі — таксама алегарычнай — тагачаснага становішча на беларускай зямлі выкарыстоўваецца і вобраз раллі, якая можа і павінна карміць чалавека, але замест гэтага дае прытулак бадылям і пустазеллю.
Верш Я. Купалы «На нашым...» стварае разгорнуты малюнак запусцення скрозь — на полі, на лузе, у пушчы, на дарогах, у хаце. Прычына ўсяго занядбання раскрываецца ў апошняй страфе:
У нашым краі
Пануе чужак,
Ніхто не парае,
Пазбыціся як.
(Купала Я. Жыве Беларусь. С. 293). (482-483)
На Беларускай зямлі, калі пісаўся гэты верш, на змену кайзераўскім акупацыйным уладам прыйшлі легіёны Пілсудскага.
Верш вельмі дынамічны па сваёй структуры. Важную сэнсавую, гукавую і эмацыянальную ролю адыгрывае націск, які ў другім і чацвёртым радку кожнай страфы падае на апошні склад — так, што пад націскам аказваюцца склады слоў, якія нясуць асноўную эмацыянальную нагрузку: «Растуць бадылі», «Крумцяць груганы», «Гадзюкі шыпяць», «Заводзяць звяры» («заводзяць» — значыць, выюць), «Кадцобінаў цьма», «Тчэ кросны павук», «Пануе чужак». Месца такіх слоў, як «бадылі», «груганы», «шыпяць», «звяры», «павук», «чужак», у канцы радкоў і сістэма рыфмоўкі ўзмацняе іх эмацыянальнае ўздзеянне на чытача і прымушае засяроджваць на іх увагу.
На працягу ўсёй сваёй дасавецкай творчасці, г. зн. да ліпеня 1920 г., Я. Купала стварыў шмат вершаў на тэму аб сутнасці, ролі і прызначэнні паэзіі. Разважанні аўтара аб вытоках уласнай творчасці, прыродзе паэтычнага вобраза, аб грамадскай ролі паэзіі набываюць форму то лірычных маналогаў, то асабістых прызнан-няў або споведзі, то заклікаў і павучанняў «песняру-беларусу». На тую ж тэму, у прыватнасці, напісаны верш «Мая навука» (1919), што знаходзіцца на вяршыні ўсяго цыкла з такімі блізкімі, але і адметнымі загалоўкамі: «Песня мая», «Паляці, мая мысль...», «Мая думка», «Мой дом», «Мая малітва», «Мой пагляд і мэта».
У самьш пачатку верша «Мая навука» аўтар уводзіць чытача ў свет сваіх паэтычных вобразаў:
Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці