Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГБЛ ХХ ст Т 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.85 Mб
Скачать

3 Боскіх законаў смяецца яна...

(«Праводзіны»)

Так было сказана ў жніўні 1914 г., а ў самім творы быццам прадугледжваецца магчымасць братання садцат варожых армій і бачыцца агульнасць іх чалавечага і салдацкага лёсу. У наказе навабранцу берагчы сумленне ў любых умовах, бачыць у асобе варожага садцата перш за ўсё чалавека, які таксама ідзе ваяваць не па сваёй волі, выяўляецца гуманістычнае светабачанне аўтара, яго непаўторная здольнасць увасобіць у мастацкім слове найболын каштоўныя прынцыпы народнай маралі — тыя прынцыпы, якія аказваюцца непадуладнымі афіцыйнай дзяржаўнай шавіністьічнай ідэалогіі. Разам з тым няма ў паэта апраўдання для баязлівасці: «Смелага сэрца не колюць штыкі, кулі яго не праб'юць».

Зборнік «Матчын дар» можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» (вяршыняй усёй беларускай паэзіі) і «Вянок». Ён з'яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў пачатку XX ст.

У апошнім варыянце некаторых вершаў адчуваецца рэдактарская рука аўтара. Вядома, некаторыя праўкі маглі быць унесены яшчэ ў 1914 г., але ёсць змены, зробленыя не раней, чым у 1917 г. Аднак як бы там ні было, «Матчын дар» — жывое звяно дакастрычніцкага літаратурнага працэсу. Усё ў зборніку ідэйна і тэматычна звязана з эпохаю пярэдадня першай сусветнай вайны. Праўда, у некаторых вершах адчуваецца і подых новага часу, пачатак якому паклала векапомная Лютаўская рэвалюцыя.

У беларускай паззіі той эпохі шмат праграмных вершаў, або «песень аб песнях». Аўтары ставяць у іх канкрэтныя задачы перад сабою, перад нацыянальнай літаратурай у цэлым, палемізуюць з ідэйнымі праціўнікамі, раскрываюць свой эстэтычны ідэал. Такія творы ёсць і ў Алеся Гаруна. У нейкім сэнсе блізкім да праграмных можна лічыць верш «Людзям», якім адкрываецца зборнік і ў якім аўтар непасрэдна звяртаецца да чытачоў. Гэта — свайго роду прадмова, ці можа нават споведзь з выяўленнем асабістых перажыванняў. (322-323)

Янка Купала ў першым вершы зборніка «Жалейка» «Я не паэта» спецыяльна падкрэсліваў, што да чытача звяртаецца не проста нейкі фіктыўны, неакрэслены лірычны герой, а іменна ён сам — Янка Купала, які не шукае ў сучаснікаў ці нашчадкаў ні славы, ні гонару, ні ўзнагарод і жьіве на свеце з адною мараю, з адным жаданнем — хоць некалі пабачыць долю «ў родным народзе». Пакуль што яшчэ ён сціпла абвяшчае: «Я не паэта, о крый мяне, Божа! Не рвуся я к славе гэткай німала». I толькі болын чым праз дзесяцігоддзе, маючы вялікія здзяйсненні ў паэзіі і драматургіі, ён будзе мець права з гонарам сказаць: «Цяпер беларускай я песні ўладар».

У вершы «Людзям» Алесь Гарун не менш сціпла, чым калісьці Янка Купала, гаворыць, што ён не паэт. Між тым ён ужо аддаваў на суд грамадскасці такі своеасаблівы і незвычайны зборнік — жывое сведчанне мужнасці, вытрымкі і патрыятычнага пачуцця, непадуладнага ніякаму гвалту, ніякім намаганням вытравіць яго з душы паэта. Аўтар не патрабуе падзякі ці прызнання і не надта разлічвае на іх. Ён піша таму, што не можа не пісаць. Песні самі нараджаюцца, жывуць і звіняць на працягу ўсяго дня, запоўненага катаржнаю працаю. Сам паэт знаходзіцца ў палоне дзвюх рэальнасцей: той працоўнай, калі «аж косць аб косць у плячу рыпіць», і ўнутранай, духоўнай, звязанай перш за ўсё з успамінамі пра бацькоўскі край і клопатамі пра яго. Гэтыя ўспаміны нараджаюць у душы мелодыю, якую нішто не можа заглушыць ці задушыць:

Пачуеш сэрцам звон...

Ухопіш зык, за ім другі,

За тымі болын ідуць,

Зліюцца ў шых даўгі-даўгі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]