Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГБЛ ХХ ст Т 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.85 Mб
Скачать

I дзе б з долі чалавечай

Насмяяліся, як тут?.. (VI, 355)

Чьш мацней сціскаецца спружына садыяльнага і нацыяналь-нага прыгнёту, тым мацней парыў да волі і творчасці. У «Сымоне-музыку» разгортваюцца многія вобразы і думкі «Новай зямлі». Выяўляе сябе і галоўная думка творчасці Коласа — народная дум-ка. У паэта жыло адчуванне асаблівай місіі свайго краю:

Тут схадзіліся плямёны

Спрэчкі сілаю канчаць,

Каб багата адароны

Мілы край наш зваяваць. (VI, 356)

Гэта прывілея мастакоў сусветнага маштабу — быць угадчыкам лёсу нацыі. Тэма Беларусі, яе будучыні хвалявала Коласа мацней за ўсё. Родны край у паэме — «край прыгожы», «мілы кут маіх дзядоў». Замілаванне да Радзімы, да родных магіл і роднага папя-лішча добра знаёмае паэту і яго героям: яно падтрымлівае ў іх ус-ведамленне сваёй чалавечай і нацыянальнай годнасці. У паэме гэ-та «адвечныя курганы, сведкі прошласці глухой, даўных спраў вартаўнікі» (VI, 355). Яны маўклівыя («Эх, не скажаце ніколі, што казалі вам ваякі?»), бо маўклівая і сама беларуская гісторыя, ад якой засталося небагата матэрыяльных і пісьмовых помнікаў, але дастаткова, каб ганарыцца сваім гераічным мінулым. Спасціжэнне загадкі гісторыі ў Коласа ішло і па лініі адрознення, супа-стаўлення: «Край мой родны! Дзе ж у свеце край другі такі знайсці...» На прасторах сусветнай гісторыі больш выразна бачац-ца і прычыны такога становішча: (214-215)

Многа выйшла трасяніны —

Меч, агонь знішчалі край:

3 двух бакоў «айцы» дубінай

Заганялі нас у рай!

Кроў лілася ручаямі,

Здрада чорная расла,

Што папамі і ксяндзамі

Ў сэрцы кінута была.

I цяпер над намі, брацце,

Яшчэ ў сіле той раздор —

I папоўскае закляцце,

I ксяндзоўскі нагавор. (VI, 355-356)

Пералік прычын заняпаду нацыі на гэтым не канчаецца. Паэт успамінае і шведа, які «набытак наш паліў», і царскі ўрад (у пер-шай рэдакцыі — маскаль), які «самачынна тут гвалтоўнасці тварыў, будаваў астрог народу і барбарскім капылом мерыў волю і свабоду, а культуру нёс з калом» (VI, 356). Спіс крыўд і рахункаў можна доўжыць, але ў Коласа ёсць і свае прэтэнзіі: яго хвалюе лёс нацыянальнай культуры, беларускіх песняроў і музыкаў, без якіх край нямее:

Колькі талентаў звялося,

Колькі іх і дзе ляжыць

Невядомых, непрызнаных,

Не аплаканых нікім. (VI, 357)

Мартыралог беларускай культуры бясконцы — адны гінулі не-вядомымі, другія — у росквіце славы. Народныя песняры, на дум-ку паэта, — нацыянальны скарб, які збіраецца марудна, на пра-цягу стагоддзяў «ад роднае зямлі, ад гоману бароў, ад казак ве-чароў, ад песень дудароў, ад светлых воблікаў закінутых дзяцей, ад шолаху начэй, ад тысячы ніцей, з якіх аснована і выткана жыццё і злучана быццё і небыццё...» (VI, 283). Абагульненая паэтычная карціна ўзнікае паступова з мноства жыццёвых падрабязнасцей. Апавядаючы пра лёс мастака, Сымона-музыкі, Колас гранічна канкрэтны: сялянскі побыт, жыццё ў бацькавай хаце, неразуменне блізкімі людзьмі яго духоўных запатрабаванняў, бадзянне па свеце, жыццё ў хаце карчмара, у палацы багатага князя. Тут Колас — шчыры рэаліст, для якога дэвіз: «а праўда мне ўсяго дарожай, і бацька праўдзе вучыў змаля» (VI, 47). Колас-рамантык бачыцца тады, калі аўтар выходзіць на шырокія абагульненні, намагаецца выявіць бязмежжа зямных прастораў і глыбіню ўнутранага свету беларуса. У маўленні паэта ў такім разе ўзнікаюць вобразы-сімвалы, нярэдка прама запазычаныя з фальклору або з велізарнай літаратуры рамантызму. Не абыдзена ўвагай і Біблія з яе але-горыямі і спробамі на звычайнай чалавечай мове выказаць сэнс складаных паняццяў і з'яў. Беларускі шлях, у вачах Коласа, уражваў сваёй маштабнасцю і адкрытай перспектывай. (215-216)

Час падходзіў за пакровы.

Вецер ліст з лясоў атрос,

I на поле свае ковы

Кінуў злёганьку мароз.

Агалела поле. Знята

Збажына з яго даўно.

Глуха, пуста і зацята,

I нікога не відно.

I ціхутка, бы ў магіле,

Звіс нязрушана туман

I свае валокны-крылле

Абалёр на той курган.

Адзінотай і пустэчай

Усюды веяла з палёў,

Нейкай млявасцю старэчай

Аддавала ад лугоў.

Жыццё ўнікла. Бы ў жалобе,

Неба цьмілася, зямля;

Толькі ў руневай аздобе

Вочы песціла зямля. (VI, 308-309)

Вобраз восені тут прадметны і канкрэтна зрокавы. Але во-сень — пара памірання прыроды. У «Новай зямлі» так і сказана: «Зварот пары, зніканне лета... То — водгулле душы паэта... На-тхненнай песні жаль сардэчны, жыцця і смерці — сымбаль веч-ны!» (VI, 119). Так успрымае восень і вясковы музыка Сымонка, якога выганяюць з бацькавай хаты за тое, што не такі, як усе, жы-ве больш у мроях, чым наяве. Калізія, несумненна, рамантычная, заснаваная на рэальнай супярэчнасці мастака і масы, новага і традыцыйнага, творчага пошуку і спажывецкіх адносін да жыцця. Палеміка аб «высокім» і «нізкім» у паэзіі для Коласа набыла кан-крэтнае ўвасабленне: «На жыцце як паглядзіш, сэрца болем за-шчыміць». А таму і песня павінна быць адпаведнай, «каб усе на свеце зналі, як нам тут жывецца». Колас у сваіх паэмах значна пашырыў сферу эстэтычнага асваення народнага жыцця, вартага высокай паэзіі. Ужо ў «Новай зямлі», аднак, узнікла калізія паміж цвярозым розумам селяніна, матэрыялістычным па сваёй сутнасці, І паэтычным уяўленнем таленавітых выхадцаў з сялянскага асяроддзя, якія імкнуліся да навукі і высокага мастацтва. Ні Міхал, ні тым больш Антрсь не чужаюцца пачуцця замілавання родным кутком, хоць Радзіма для іх там, дзе ёсць уласная зямля: на Случчыне, дзе яны набываюць урэшце сваю зямлю, усё іншае — мясцовасць, людзі, звычкі. Усё ж паэтычнасць у паэме ідзе найперш ад дзяцей, ад Костуся.

У паэме «Сымон-музыка» тая ж самая калізія набывае драма-тычны характар:

— Ото ж хлопец урадзіўся!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]