
- •I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.
- •I вось прыйшла гэтая пажаданая пара. Снег растаў, шум пай-шоў па рэках і лясах, святло вясновага сонца палілося па ўсёй зямлі. Але не радуе мужыка гэтае сонца:
- •I чулы летні шэпт расістых каласоў, I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.
- •I павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і па-чаў смактаць з яе кроў»9.
- •I йдзіце ім там памагаць,
- •I калі здзекваецца нада мною хтосьці —
- •I гінем марна пад чужой апекай,
- •I песняю шчасця гучаць.
- •3 Тэмай Бацькаўшчыны, народа, якому адмоўлена ў чалавечых правах, прыйшоў Купала ў савецкую літаратуру. У лагер новай літаратуры паэта прывяла глыбокая народнасць ягонай творчасці.
- •I з другога боку:
- •3 Гулкім гоманам грымотаў
- •3 Вольнай дружынаю князь на пасадзе
- •I пачую ў родным краі
- •I паліла нядолю людскую,
- •I не зачэпіш сэрца глыбока,
- •I песні моўкнуць па-над борам. (VI, 206)
- •I дзе б з долі чалавечай
- •I ў каго ж удаўся ён?..
- •I душа заплача кажна,
- •I нам іх не абмінуць.
- •3. Бядуля факгычна з'явіўся адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, рэдагаваў часопіс «Зоркі» (1921—1923), перайменаваны праз год у «Чырвоныя зрркі».
- •3 Вялікім захапленнем старая пані Вашамірская палюбіла катоў.
- •I шмат каго дужа лякае.
- •I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, — Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, — а штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.
- •I яшчэ гэты верш перадсмяротны. Паэт нібы прадчувае, што жыць яму засталося нядоўга.
- •3 Боскіх законаў смяецца яна...
- •I цэлы дзень гудуць.
- •3 Доўгага сну дзе народ прачыхаецца,
- •I дзе будзе маё апошняе прытулішча?
- •I за Бацькаўшчыну-маці
- •I ў помач ёй даў свае плечы.
- •I мудрым словам скінь з народу ўрок,
- •I дум беларускіх без школы і кніг.
- •I вось з гэтага вялікага ліку «гімнаў» мы ўсё-такі не маем — сказаў бы я — прызнанага і ўсвенчанага беларускага нацыяналь-нага гімна»35.
I песні моўкнуць па-над борам. (VI, 206)
Так глядзіць на свет селянін-земляроб, араты, сейбіт і аднача-сова «паэт у душы», жыццярадасны і заўсёды захоплены: «Антось часамі як дзіця». Нездарма дзядзьку Антосю так лёгка з дзецьмі: героя з імі яднае тонкае адчуванне хараства жыцця і яго таямніц, а таксама выразна ігравыя адносіны да свету, цікаўнасць да выдумкі, пошукі адгадак на мноства пастаўленых жыццём пытанняў. Ен — вялікі практык, калі выбірае касу або азірае зарослае дзірваном поле. Аднак колькі паэзіі ў яго душы, калі ён апрабоўвае касу на цвёрдасць, на гучанне і лёгкасць! Антось такім можа быць яшчэ і таму, што побач з ім заўсёды прысутнічае старэйшы — брат Міхал, гаспадар, які адзін бярэ на сябе, вырашае галоўную задачу, (211-212) а распрацоўку і выкананне даручае іншым. 3 нечаканай смерцю Міхала гіне і свет, у якім была паэзія сялянскай працы, свята дзя-цінства. Усё ў паэтычным свеце «Новай зямлі» трымаецца на во-бразе Міхала: ён прымае адказнае рашэнне «купіць зямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут» (VI, 64). Астат-нія, Антось, Ганна, дзеці, адно ўважліва слухаюць яго як самую мудрасць, запальваюцца яго страсцю:
I ўсе тужліва замаўкалі,
I думкі кожнага займалі
Аб тым, што тут жывеш дачасу,
Жывеш сяк-так, пакуль жывецца.
Калі ж нібудзь, а давядзецца
Шукаць свайго хлябка і квасу. (VI, 28-29)
Колас у адрозненне ад сваіх герояў Міхала і Антося ўжо ведаў, якая сапраўдная цана «роднага кутка»: апошнія раздзелы паэмы пісаліся ў далёкай Абаяні. Зводдаль паэт бачыў не толькі купленую за заробленыя потам і крывёю грошы дзялянку зямлі, але ўсю вя-лікую Радзіму-Беларусь, «родны бераг», «родны край», «куточак бацькоў», «край пакуты» (VI, 152). Яе нельга вымераць у дзеся-цінах — гэта духоўнае паняцце, вобраз, які жыве ў душы і памірае разам з чалавекам, з народам. «У час вялікі разбурэння» немагчы-ма адгарадзіцца ад свету межамі ўласнага кавалка зямлі: яна не ратуе ўжо, а губіць чалавека, не здольнага ўявіць сябе па-за ёю. Усе пуцявіны, «сцежачкі крывенькія» «зараслі не палынамі, не крапівой, не драсянамі, не чаратом, не лебядою, — а беларускаю бядою» (VI, 135).
Зрэшты, сапраўдную цану зямлі ведаў і Міхал, але ён панёс гэ-тыя свае веды з сабой у магілу. Ён першы захапіўся ідэяй набыць зямлю ва ўласнасць, каб працаваць на самога сябе, але ён жа першы адчуў і марнасць сваіх летуценняў. Кульмінацыяй была яго сустрэча з воўкам, калі герой стаў сведкам яго пагібелі, зазірнуў у твар смерці. Занадта шмат у жыцці і лёсе селяніна залежыць ад выпадковасці — нездарма Міхал і яго сябры-леснікі так бурна аб-мяркоўваюць новую кандыдатуру ляснічага, ад якога цалкам зале-жыць іх жыццё і дабрабыт. Вядома, акрамя выпадку, ёсць яшчэ і адвечныя законы зямнога быцця, якія ўмешваюцца ў ход па-дзей, не зважаючы на асабістыя пажаданні канкрэтнай асобы. Ко-лас, паэт-філосаф, перакананы: «Ніхто з граніц сваіх не выйдзе, з законаў, жыццем напісаных, або на дол спадзе ў туманах» (VI, 7). Законы жыцця вымагаюць рэалістычнага погляду на сябе і сваё становішча, умення ўлічваць усю сукупнасць абставін, робячы карэкцыю і на стыхію выпадковасцей. Міхал аказаўся таксама, як і Антось, паэтам, калі ў мары пра сваю зямлю бачыў адзін-адзіны выхад са становішча. Душа герояў паэмы перапоўнена любоўю да зямлі, але ў іх яшчэ няма ўяўлення аб зямлі, якая роўная па ве-лічыні і значэнню Айчыне. Гэта разумее аўтар, які таксама (212-213) з'яўляецца героем твора, але героем духоўна развітым, нацыяналь-на ўсвядомленым. Драма Міхала адлюстравала лёс цэлага народа, пазбаўленага бацькаўшчыны. Нездарма Колас, пералічваючы ўсе магчымыя значэнні слова «зямля», якія асэнсоўвае 'селянін, у кан-цы называе ў якасці галоўнай адзнакі думку: «Зямля — аснова ўсёй айчыне» (VI, 223).
Пафас паэмы «Новая зямля» ў адмаўленні тупіковага стану бездарожжа — твор завяршаўся ва ўмовах, калі з'явілася надзея на адраджэнне Беларусі. Сцвярджаючы парыў да новага жьіцця, паэт тым самым паказваў на магчымы выхад з гістарычнай сітуацыі для цэлага народа: яднанне пад сцягам нацыянальнага Адраджэння:
Прасторны шлях! Калі ж, калі
Ты закрасуеш на зямлі
I злучыш нашы ўсе дарогі? (VI, 280)
5
Ужо ў нетрах «Новай зямлі» адчуваецца прысутнасць яшчэ ад-наго вялікага касмічнага цела, яго прыцягненне і ўплыў. Побач заўсёды стаяла паэма «Сымон-музыка». Яна і ўспрымаецца як своеасаблівы працяг паэтычнага эпасу Коласа, як другая яго част-ка. Аднак лёс гэтага твора быў больш складаны і заблытаны. «Сымон-музыка» мае тры аўтарскія рэдакцыі. Часткова паэма вы-давалася яшчэ ў 1918 г. Затым, у 1923—1924 гг., паэт істотна перапрацаваў яе тэкст, улічыўшы новыя рэаліі нацыянальна-гістарычнага жыцця беларусаў. Аднак у паэта быў украдзены чама-дан у час яго вяртання з Кіславодска ўлетку 1924 г., у якім зна-ходзіўся рукапіс паэмы. Трэцяя, канчатковая рэдакцыя была створана на працягу 1924—1925 гг. і выдадзена ў 1925 г. з прысвя-чэннем беларускай моладзі, што выяўляла веру паэта ў будучыню: «з казкі жыцця твор стаў паэмай» (Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. С. 160.).
У паэме «Новая зямля» аўтар не стамляўся нагадваць сваю лю-бімую ідэю: «Свет і жыццё мнагалучны і мнагавобразны, выключ-ны», «таемна схованы, цікавы і разнастайны іх праявы» (VI, 236— 237). Менавіта таму ён прыкметна вылучае з шэрагу дзіцячых во-бразаў Костуся, які ўсё на свеце забывае, калі адчувае блізка таям-ніцу: «Адкуль той звон і спеў птушыны», «што гэта іней так з ва-дою вядзе размову тут зімою» (VI, 167)? Характэрны раздзел «Таямнічыя гукі», дзе і Міхал, і Антось, і Ганна ўражваюць дзяцей, якія бачаць іх захапленне хараством светабудовы: «Іх захапляў свет безгранічны і ўласны лёс іх таямнічы» (VI, 182). Маючы справу штодзённа з зямлёй, полем, лесам, рэчкай, яны не маглі не быць паэтамі ў душы, самабытнымі філосафамі: «I гэта ўсё не з кніг на-брана, не з слоў вучонага паўпана, якіх цяпер усюды досыць; усё гэта ўласны розум зносіць» (VI, 154). (213-214)
Парыў да вышынь духу яшчэ мацней выяўлены ў паэме «Сымон-музыка». У «Нрвай зямлі» аўтар апраўдваўся, што яго «знаёмыя няўзрачны, нічым не слаўны і не значны, ўсё людзі простыя, малыя, хоць па-сваему і ўдалыя, але ўдалымі іх не лічуць» (VI, 47). Між тым гэтыя людзі вартыя таго, каб пра іх складалі гісторыі і спявалі песні, каб ішла пра іх па свеце добрая слава. Задача паказаць свету свой народ усебакова, стварыць мас-тацкую эмблему роднага краю, пра які так мала ведаюць навокал, а калі ведаюць, то зусім не тое, чаго сапраўды варта Беларусь, па-трабуе эпасу з яго энцыклапедызмам. Парыў творчага духу («іншы сейбіт — творчы дух») тлумачыцца акалічнасцямі жыцця беларусаў як этнасу:
Край мой родны! Дзе ж у свеце
Край другі такі знайсці,
Дзе б магла так, поруч з смеццем,
Гожасць пышная ўзрасці?
Дзе бы вобруку з галечай
Расквітнеў багацтва цуд