Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГБЛ ХХ ст Т 1.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
2.85 Mб
Скачать

3 Вольнай дружынаю князь на пасадзе

Вольнаму люду законы пісаў;

Слухалі князя, а княэь што не ўладзіў —

Слухаў, што веча яму звон казаў.

(Там жа. С. 73.).

Толькі калі гэта было? «Роднаму слову» здолеў «кніжны даць ход» найвыдатнейшы беларускі асветнік і першадрукар, дзеяч (169-170) Адраджэння Францыск Скарына. Ён быў геніяльны чалавек, відаць, прадбачыў, прадугадаў будучыню, бо праз тры-чатыры дзе-сяцігоддзі пасля выхаду ў свет ягоных кніг адбылася Люблінская унія 1569 г., пасля якой кніжная справа ў Беларусі пайшла на спад.

У якія часы «князь на пасадзе вольнаму люду законы пісаў»? I як звалі гэтага князя? Хутчэй за ўсё паэт меў на ўвазе вельмі ўжо старажытную даўніну, калі стваралася «Слова аб палку Ігаравым», у якім, бясспрэчна, былі і беларускія элементы. Праз усё жыццё цягнуўся паэт да гэтага агульнага для ўсходніх славян помніка, ажыццявіўшы спачатку празаічны, затым паэтычны пераклад у 1919-1922 гг.

Усё астатняе пра славу роднага народа ў мінулым засталося толькі паэтычнай дэкларацыяй, прывідам, бо ў сваіх найвыдат-нейшых творах, прысвечаных сярэднявеччу, калі ўжо можна было гаварыць пра беларускі этнас, Купала напісаў нешта зусім процілеглае. Варта ўспомніць паэмы «Курган», «Бандароўна», «Ма-гіла льва» і, нарэшце, паэму, аб якой ідзе гутарка, — «Безна-зоўнае».

Змест «Безназоўнага» — не летуценні, не мара, не рамантычны погляд у мінулае ці такі ж палёт у будучыню, а больш-менш рэальная, прадметная, вядома, паэтычна асэнсаваная ява.

А мы самі, сабе самі

Ўжо гаспадары,

Малатамі і сярпамі

Звонім да зары. (V, 147)

Так Купала яшчэ ніколі не пісаў. «Мы» — гэта народ, нацыя, з'яднаная адзінствам мэты грамада, з якімі паэт адчувае кроўную сувязь. «Безназоўнае» выказвае гэта светаадчуванне масы, мноства і на першым плане тут выяўленне сілы, гонару, радасці за здзей-сненае.

Апавяданне вядзецца на аснове параўнання таго, што ёсць, з тьш, што было, і ў дачыненні да мінулага ў палітры паэта толькі шэрыя ды чорныя фарбы, адмоўныя эмоцыі, рашучае бескам-праміснае адмаўленне.

Зарад, напал нянавісці ў адносінах да прошласці дапамагае па-эту лепш вылучыць карціны сённяшняга жыцця, настрояў, і матыў пракляцця ў адрас мінулага паўтараецца не раз і не два, а пры-сутнічае, бадай, у кожным з дзесяці раздзельчыкаў паэмы, з'яд-наных у адно цэлае пафасам услаўлення беларускай дзяржаўнасці.

У сярэдзіне 20-х гадоў Янка Купала стаў прызнаным лідэрам беларускай паэзіі. Яго рамантычная, узнёслая творчасць, поўная парывання ў новыя, нязведаныя далі, размахам сваіх вялікасных, «маштабных» думак і пачуццяў імпанавала маладым паэтам і пісьменнікам, якія аб'ядналіся ў адздную на той час літаратурна-мастацкую арганізацыю «Маладняк» (1923). (170-171)

Крытыкі-«маладнякоўцы» пісалі: «I моладзь прыняла завет і загад правадыра беларускага культурнага руху дарэвалюцыйнага часу. «Арляняты» ўзвеялі сваім крыллем — утварыўся «Маладняк». Выхоўваўся ён толькі і выключна на творах Купалы і нікога больш» (Дубоўка У. Да гадовага юбілею Янкі Купалы // «Маладняк» — Янку Купалу. Мн., 1925. С. 15.).

Як бачым, маладым дзёрзкім максімалізмам павявае ад гэтага выказвання, бо творчасць М. Чарота, У. Дубоўкі, А. Дудара і ін-шых паэтаў узнікла на грунце здабыткаў усёй папярэдняй бе-ларускай паэзіі.

У беларускай паэзіі другой паловы 20-х гадоў тым часам на-растаюць крызісныя з'явы. Ад «звышрэвалюцыйных», «касмічных вышынь», да якіх гэтая паэзія ўздымалася, неяк нечакана яна спускалася да рамансавых, асабістых, камерных інтанацый і маты-ваў. Відаць, гэтага і трэба было чакаць, бо лірыка ёсць выяўленне душы паэта, яго глыбінных, унутраных, нават не да канца ўсвядомленых самім паэтам жаданняў, парыванняў. «Бурапена» саступае ў некаторых вершах маладых паэтаў матывам расча-равання, упадніцкім, песімістычным настроям.

У 1925 г. шырока адзначаецца 20-годдзе літаратурнай дзейнасці Купалы. Паэту надаецца званне народнага паэта Беларусі. Але нельга сказаць, што пасля гэтага наступае паласа росквіту творчай дзейнасці Купалы, увенчанага высокімі і ганаровымі дзяржаўнымі лаўрамі. Якраз наадварот. Яшчэ ў 1926 г. мы бачым як бы ўсплеск паэтычнай актыўнасці народнага паэта. Ён піша глыбока пра-нікнёныя публіцыстычныя вершы («За ўсё», «І прыйдзе», «Акоў паломаных жандар,..», «Царскія дары»). Мільгне некалькі асабіста-інтымных купалаўскіх вершаў, як бы дэманструючы новыя грані таленту паэта («Па Даўгінаўскім гасцінцы», «У лесе»). З'явяцца поўныя гумару «Гутарка аб кепскай гаспадыні», трохі раней аб «кепскім гаспадару», «I што я ёй зрабіў такое?»

Прымаючы ўдзел у дыскусіі аб мове, якую распачала газета «Звязда», Купала напіша верш «Акоў паломаных жандар...»:

Не па нутру, як смерць, яму,

Што беларускае дзіцё

Бяжыць у сцюжную зіму

У школу пазнаваць жыццё.

Спужаўся, што хлапчук ў лапцёх,

Напаўадзеты вёскі сын,

У роднай мове ўчыцца змог?..

О, стыдна, рускі «гражданін»!

(Наддзвінне. Полацк, 1926.)

Міхась Чарот, Язэп Пушча, Алесь Дудар, Андрэй Алексан-дровіч і іншыя былі вучнямі, спадчыннікамі паэзіі Купалы, Коласа (171-172) ў значна большай ступені, чым звыкла думаюць і гавораць. Проста творчасць гэтых паэтаў у выніку сталінскіх рэпрэсій была надоўга выкраслена з літаратуры, і тэарэтычная думка працавала без уліку іх творчасці і іншых фактараў літаратурнага працэсу. Вядома, вінаваціць Купалу, Коласа, а тым болей Чарота і іншых маладых паэтаў за гэта нельга. Агульнарамантычная, фальклорная паэтыка стаяла на шляху беларускай літаратуры як непераадольная традыцыя.

Тое, што адбылося ў беларускай паэзіі пачынаючы з сярэдзіны 20-х гадоў, — гэта, па сутнасці, неўсвядомлены, стыхійны пратэст супраць безасабовасці, ананімнасці ў паэзіі, супраць «заканадаў-чых» установак вульгарызатарскай эстэтыкі. Услаўленне новай явы і адначасова спроба раскрыць свет «я», якія бачым у дыялогу Лірыка і Матэматыка (паэма «I пурпуровых ветразей узвівы» У. Дубоўкі), своеасаблівы паэтычны анархізм Т. Кляшторнага (паэма «Калі асядае муць»), рэзкі спад «грамадскай тэмы» ў паэзіі У. Хадыкі, В. Маракова, Я. Пушчы, У. Дубоўкі, А. Бабарэкі, А. Гурло, «пачынаючых» П. Глебкі («Шыпшына»), М. Лужаніна — звенні аднаго ланцуга. Паэты як бы абаранялі права на паказ інтымнага, асабістага, выступалі супраць пануючай моды, калі ад шырокай узнёсласці першай паловы 20-х гадоў паэзія пераходзіла да напышлівай, халоднай рыторыкі, «одапіснасці».

Публіцыстычная, грамадская паласа беларускай паэзіі, якая бярэ пачатак у творчасці Багушэвіча, магутнай, усёпадпарадкоў-ваючай плынню праходзіць праз лірыку Купалы, Коласа, аплад-няе, нарэшце, паэтычную творчасць савецкага часу. Калі гаварыць пра вызначальны характар беларускай паэзіі, то прыйдзецца вельмі істотна змясціць акцэнты з лірычнага на эпічнае, бо апош-няе дамінуе не толькі там, дзе ў цэнтры ўвагі аўтара грамадская тэма, але і там, дзе на першы погляд выступае чыста лірычная структура. Сапраўды, лірычная паэзія вызначаецца, па словах Бя-лінскага, як «пераважна паэзія суб'ектыўная, унуграная, выра-жэнне самога паэта» (Белинский В. Собр. соч. Т. 2. М., 1948. С. 8.).

Пазней Бялінскі значна пашырыць паняцце лірыкі: «Кожны сапраўдны паэт, яю'мі б мастацкімі вартасцямі ні вызначаўся, а тым болей кожны вялікі паэт ніколі і нічога не выдумвае, увасаб-ляючы ў жывыя формы агульначалавечае. I таму ў творах паэта людзі, якія захапляюцца імі, знаходзяць штосьці даўно знаёмае ім, штосьці сваё ўласнае, што яны самі адчувалі ці толькі цьмяна і няпэўна прадчувалі, або аб чым думалі, але чаму не маглі знайсці выразнага вобраза, чаму не маглі даць слова і, што такім чынам, здолеў выказаць толькі паэт... Творы, у якіх людзі нічога не паз-наюць свайго і ў якіх усё належыць паэту, не заслугоўваюць ніякай увагі, як дробязі» (Там жа. Т. 3. С. 376.). (172-173)

Пра тое ж гаварыў у сваёй канцэпцыі родаў паэзіі і Гегель: «У кампаніі чалавек праяўляе не самога сябе; наадварот, уласная індывідуальнасць адсоўваецца, сувязь устанаўліваецца праз нешта трэцяе, гісторыю, анекдот, рысы іншых асоб... У гэтым выпадку паэт ёсць ён сам і разам з тым не, ён частуе не сабой, а нечым, і з'яўляецца як бы акцёрам, якому даводзіцца разыгрываць бясконца многа роляў» (Гегель. Соч. Т. 14. М., 1958. С. 298.).

Як бачым, думка Гегеля добра стасуецца да развіцця бе-ларускай паэзіі: жывучы грамадскім, «агульным», яна мала несла асабістага, інтымнага, стыль грамадзянскай паэзіі, маналогаў-споведзяў аказаўся вельмі ўстойлівым у беларускай паэзіі, гэта «аб'ектыўная лірыка», кажучы словамі даследчыка рускай паэзіі Д. Аўсяніка-Кулікоўскага (Овсянико-Куликовский Д. Собр. соч. СПб., 1912. Т. 4.). Гісторыя літаратуры ведае прыклады, калі ўся літаратура раптам ператвараецца ў адзін які-небудзь жанр, род (Белинский В. Собр. соч. Т. 1. С. 102.), хоць багацце жыцця, здавалася б, вымагала развіцця ўсіх жанраў і родаў. Улічваючы заўвагу Бялінскага аб «формах часу», можна ў дадзеным выпадку гаварыць аб пэўнай самастойнасці родавых паэтычных форм у адносінах да ўвасобленага ў іх зместу.

Беларуская лірыка аж да сярэдзіны 30-х гадоў трымаецца пера-важна на «сумарнасці» выражэння перажыванняў, настрояў, чала-век у гэтай лірыцы найчасцей «масавы», збіральны, таму і пачуцці, якія выяўляе паэзія, — перш за ўсё «масавыя», сацыяльныя. Такая лірычная форма, будучы пераважаючай, стрымлівала развіццё бе-ларускай паэзіі, бо асоба, народжаная ў савецкім жыцці, не выказ-вала ніякіх тэндэнцый да ананімнасці. Прадказанні пралеткуль-таўцаў аб інтэграцыі «пралетарскай асобы» не здзейсніліся.

Не трэба забываць і аб жорсткіх ідэалагічных шорах, у якіх развівалася літаратура ў 30-х гадах — часе росквіту культу асобы. Многія беларускія пісьменнікі, у тым ліку блізкія сябры Купалы, былі рэпрэсіраваны і нават фізічна знішчаны. Над самім паэтам пастаянна вісеў дамоклаў меч расправы. Нездарма ў 1930 г. ён, як і Якуб Колас напісалі «пакаянныя» лісты ў «Звязду», дзе бічавалі сябе за ўяўныя грахі «адраджанізму» і нацыянал-дэмакратызму.

Парадокс гісторыі. Школьнікі 30-х гадоў, завучваючы на па-мяць вершы Янкі Купалы «Дыктатура працы», «Настане такая ча-сіна», «Дзве сястры», «Арлянятам», «Алеся», «Хлопчык і лётчык» і інш., захапляліся здзяйсненнямі савецкіх людзей, вучыліся га-нарыцца сваёй радзімай, любіць яе. У той жа час у невялікіх артыкулах, змешчаных, скажам, у хрэстаматыях (стабільныя пад-ручнікі так і не былі створаны), аж да самай Айчыннай вайны творчасць Купалы, Коласа ганьбавалася, шапьмавалася, у іх творчасці крытыкі-вульгарызатары знаходзілі бясконцыя ідэйныя памылкі. (173-174)

Бясспрэчна, культурнае, гаспадарчае, індустрыяльнае будаў-ніцтва ў роднай Беларусі і ва ўсёй Савецкай краіне/паэт прымаў. Нават горача вітаў. Не пярэчыў ён і супраць нязі/ачных і чыста знешніх атрыбутаў беларускай дзяржаўнасці. Раней і такога не бы-ло, таму паэт вітаў кожны новы крок у гэтым напрамку.

Не прымаў Купала жорсткасці, брутальнарці, антыдэмакра-тызму ў жыцці краіны. Адмаўляўся зразумець бязлітаснасць да лю-дзей, асабліва так патрэбных рэспубліцы культурных, навуковых кадраў, якія знішчаліся бязлітасна пры першым падазрэнні ў іхняй нелаяльнасці. Нават без падазрэння, бо шіяліся цёмныя інтрыгі, арганізоўваліся палітычныя працэсы, накіраваныя перш за ўсё на ліквідацыю культурных, дзяржаўных дасягаенняў беларускага народа. У 30-я гады Купала рэдка і мала пісаў. У 1929 г. з'явіліся два ягоныя вершы, у 1930 г. — тры, у 1933 г. — адзін. Выключэнне складае год 1935-ты, калі ўбачыў свет «ляўкоўскі цыкл» — з'ява неардынарная ў тагачаснай беларускай паэзіі.

Так, у канцы 20-х і 30-я гады лірыка Купалы рабілася залішне агульнай, адцягнена-рытарычнай і была не здольна даваць па-этычныя адбіткі жывой, рухомай рэчаіснасці. Пафас «агульнага» ўслаўлення радасных перамен, якія адбываліся ў краіне, не мог замяніць жывых мастацкіх карцін гэтых перамен («Працай дружнай, калектыўнай», «Вялікаму Кастрычніку», «Нашай Кан-стытуцыі» і г. д.). Лірыка Купалы, як і многіх іншых паэтаў, працягвала ж заставацца сузіральнай, лунала ў высях узнёслых па-этычных абстракцый.

Аднак Купала ёсць Купала. Нават у паласе ягонай ўзнёсла-рытарычнай лірыкі трапляюцца вершы выдатныя, запоўненыя глыбокім філасофскім зместам і як бы надзеленыя дарам прад-бачання. Адгукаючыся на падзеі часу, у 1929 г. Купала напісаў верш «Сыходзіш, вёска, з яснай явы...»

Цяжка пераацаніць гэты верш. Ён выяўляе глыбіннае, філа-софскае разуменне новай эпохі з яе ўсёўладдзем тэхнікі, індустрыі, гарадскіх форм жыцця, якія не пакінуць каменя на камені ад сівой патрыярхальшчыны, ад старой, забітай вёскі з яе забабонамі, це-мрай, беспрасветнай, знясільваючай працай. Разам з тым як бы развітваецца паэт з мілай яго сэрцу вёскай, якая навеяла яму столькі казак, легенд, песень, няхай сабе самотных, сумных, і ў глебу якой уваходзіць сваімі каранямі фактычна ўся ягоная творчасць.

Нялёгка развітвацца з дарагім, што назаўсёды запала ў душу. Можа, па гэтай прычыне верш прасякнуты мінорным, меланха-лічным настроем. I хоць паэт гаворыць, што вёску чакае лепшая, светлая будучыня, але ў гэтых аптымістычных словах і фразах як бы адчуваецца стрыманы боль і трывога... («А сейбіт твой, дасюль самотны... пад крыж не пойдзе енчыць квола»; «твая дзяўчына пры кудзелі сляпіць не будзе ясных вочак»).

Новы напрамак жыцця Купала разумее і глыбока адчувае. По-бач з высокім, гераічным ідзе дробязнае, мізэрнае, нават драма-тычнае, трагічнае. Але паэт, «прарок», павінен умець адрозніць (174-175) праўду ад маны і фальшу. У вершы «I прыйдзе» (1926) Купала як бы перасцерагае сябе і сваіх літаратурных пабрацімаў аб тым, што літаратура павінна быць праўдзівай, шчырай, сумленнай.

I прыйдзе новых пакаленняў

На наша месца грамада

Судзіці суд, ці мы сумленна

Жыццё прайшлі, ці чарада

Зняваг мінулых нас не з'ела.

Ці аб свой гонар дбайна дбалі,

I дабравольна, без прынук,

Самі сабой не гандлявалі,

Не неслі ў петлі дум і рук?

I ці пакінуці на памяць

Мы песень гэтакіх змаглі,

3 якіх бы можна было ўцяміць,

Што мы свабоднымі былі?.. (IV, 136)

Купала адчуў, убачыў і апеў новага героя жыцця. Вобраз «Але-сі», рамантычнай, мэтаімкнёнай дзяўчыны, якая да «прасніцы» ўжр «не зляціць з-пад сонца», — найвялікшае дасягненне ўсёй па-эзіі 30-х гадрў. Гэтым вобразам Купала ўгадаў штосьці надзвычай істотнае, калі не сказаць, эпахальнае ў жыцці краіны. За вясковай дзяўчынай, што «самалётавым крыллем воблакі калыша», як бы паўстае вобраз цэлага пакалення, мужнага, авеянага рамантычным парываннем, што пазней, у Айчынную вайну, усклала на свае плечы цяжар найвялікшых нягод і выпрабаванняў.

Рамантычны вобраз маладога пакалення, якое мэтанакіравана ідзе ў жыццё, стварыў пяцідзесяцітрохгадовы Купала, а не прад-стаўнікі гэтага самага пакалення, досыць шматлікія ў тагачаснай паэзіі. Паэзія Купалы, надзвычай чулая да праяў новага ў жыцці, не магла абмінуць магутнага парывання моладзі да акгыўнай жыцця-дзейнасці, новых прафесій, вышынь навукі, мастаптва, культуры.

З такіх вершаў, як «Алеся», «Хлопчык і лётчык», «Лён», «Выпраўляла маці сына», пачынаецца новы герой беларускай літаратуры, сучаснік і ўдзельнік велічных, гераічных падзей. Эпа-пея чэлюскінцаў, подзвіг папанінцаў, пакарэнне Ледавітага акія-на, пералёт Чкалава, Байдукова і Белякова праз Паўночны Полюс не засталіся па-за ўвагай Купалы, апаэтызаваны ім. Гэтай жа тэме прысвечана паэма-рэпартаж Купалы «Над ракою Арэсай» (1933).

Купала прадчуваў набліжэнне новай сусветнай вайны. Ва ўсякім выпадку паэт быў маральна падрыхтаваны да нападу варожага імперыялістычнага свету на СССР. У першыя месяцы вайны з'явіўся ягоны верш «Беларускім партызанам».

Сёння відавочна, што беларуская паэзія ідзе купалаўскім шляхам. У ёй няма ніводнай болын-менш прыкметнай з'явы, якая б не брала вытокаў з творчай практыкі Купалы. Усім комплексам грамадзянскіх, маральных, эстэтычных каштоўнасцей уздзейнічала паэзія Купалы на паступальны рост мастацкага беларускага слова.

ЯКУБ КОЛАС

1882-1956

1

Якуб Колас, поруч з Янкам Купалам, з'яўляецца заснаваль-нікам навейшай беларускай літаратуры. 3 яго імем звязваецца ўяўленне аб асілках Беларускага Адраджэння, якія ўзялі на сябе цяжкую місію — абудзіць народ ад векавечнага сну, спрыяць ста-наўленню беларускай дзяржаўнасці, стварыць беларускую літаратурную мову, быць выразнікам народных пачуццяў і дум.

У сусветную літаратуру Якуб Колас увайшоў як «беларускі Га-мер», стваральнік паэтычнага эпасу беларусаў «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Яго творчасць стала вытокам найвялікшых ідэйна-мастацкіх адкрыццяў і дасягненняў беларускай прозы, якую ён пачынаў выводзіць з зародкавага стану на еўрапейскі ўзровень. У творчасці Коласа ажыццявіўся сінтэз шматвяковых нацыянальных мастацкіх традыцый з культурнымі набыткамі ча-лавецтва. Беларуская літаратура ў яго паэзіі і прозе дасягнула сва-ёй творчай сталасці, пераадолела рэшткі правінцыйнасці і выйшла на сусветную арэну. Разам з Максімам Гарэцкім і Кузьмой Чорным Колас выводзіў нацыянальную прозу на шляхі рэалізму, узбагачаў яе мастацкую практыку і эстэтычную тэорыю творчымі набыткамі еўрапейскай літаратуры. Паэтычныя ідэалы агульнана-цыянальнага маштабу ён змог натуральна злучыць з рэалістычным пафасам, выяўленым у імкненні пераадольваць негатыўныя вынікі паднявольнага становішча беларусаў як нацыі і ствараць паэтыч-ную міфалогію беларускай рэчаіснасці.

Як і Янка Купала, Якуб Колас — геніяльны мастак слова, выразнік настрояў і ідэалаў беларускага грамадства першай паловы XX ст., носьбіт лепшых рысаў нацыянальнага характару, сапраўды народны пісьменнік.

Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада (22 кастрычніка ст. стылю) 1882 г. у засценку Акінчыцы былога Мінскага павета ў сям'і малазямельных сялян. Бацька, Міхаіл Казіміравіч, у гэты час працаваў лесніком у каморы князя Радзівіла. Служба і падначаленае становішча вельмі пры-гняталі яго, і ён жыў мараю аб сваёй зямлі. Адной з невыгод лес-нікоўства было тое, што даводзілася ўвесь час па загаду ляснічага змяняць месца жыхарства. 3 1883 г. сям'я Міцкевічаў жыве ў лес-нічоўцы Ласток, водцаль ад людных мясцін. Толькі час ад часу заходзілі сваякі з роднай вёскі бацькоў Мікалаеўшчына ды заяз (176-177) джалі іншыя леснікі, а таксама аб'ездчыкі і розныя панкі з ляс-ніцтва. «Многа было гутарак, — успамінаў Колас, — аб лес-ніковым побыце, аб праявах службовага характару, аб адносінах паноў да лесніка. У гэтых адносінах многа было крыўднага і не-справядлівага да лесніка, і ў мяне з самага ранняга дзяцінства за-кідалася ў душу варожае пачуццё да паноў, а з часам яно яшчэ болыы узмацнілася» (Мушынскі М. I. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. Мн., 1982. С. 42.). Пісьменніка ўжо тады захапляла наваколь-ная прырода: «У кожным моманце з'яў прыроды для мяне ўсё бы ло напоўнена глыбокай цікавасці і сэнсу, і кожны бачны элемент прыроды для мяне меў свой твар, сваю строга акрэсленую індывідуальнасць, сваё пэўнае жыццё, свядомае, адушаўлёнае. Жыў я пераважна сваім унутраным светам, светам вобразаў і лету-ценняў, пра што я нікому не казаў» (Колас Я. Зб. тв.: У 14 т. Т. 13. Мн., 1977. С. 72-73. Туг і далей спасылкі на гэта ввданне ў тэксце (рымскімі лічбамі абазначаны том, арабскімі — старонка).

У 1890 г. Міцкевічы пераязджаюць у леснічоўку Альбуць. Разам са старэйшьші братамі Уладзем і Алесем малы Костусь дзве зімы вучыцца ў «дарэктара», як называлі тады настаўнікаў, такіх самых дзяцей, але якія ўжо скончылі два-тры класы пачатковай школы. Альбуць знаходзілася на бойкім шляху, і ў хаце лесніка перабывала шмат рознага люду. Хлопчык уважліва слухаў працяглыя гутаркі новых людзей, няспынна пашыраючы свой за-пас ведаў аб свеце. Беды, што ішлі чарадою, а гэта і раптоўныя пераезды, і пажар, калі згарэла хата, абвастралі ўспрыманне нава-кольнага, вучылі разумець клопаты такіх жа беззямельных сялян-гаротнікаў. 3 1892 г. (па іншых звестках — з 1893) Кастусь вучыц-ца ў Мікалаеўшчынскай пачатковай школцы, дзе настаўнічаў Мікалай Феафілавіч Корзун. Закон Божы выкладалі спачатку Лаўр Якубовіч, затым Фёдар Сулкоўскі. У школу вазілі, а ўзімку дзеці жылі на кватэры, за якую плацілі дровамі, бульбай, мукой. Школ-ка ўяўляла сабой вялікі пакой, у якім займалася чатыры аддзя-ленні, каля сотні дзяцей, а настаўнік быў адзін на ўсіх. Кастусь умеў чытаць і пісаць, таму пачаў адразу з другога адцзялення, разам з братамі.

У бацькоўскай хаце побач з партрэтам Пушкіна вісеў і партрэт аднафамільца Адама Міцкевіча, і хлопчык адразу выхоўваўся ў маўклівай прысутнасці гэтьіх вялікіх ценяў. Бацька, як і дзядзька Антось, які жыў у сям'і брата, ведаў цану навукі — вёска Мікалаеўшчына, дзе абодва гадаваліся, вызначалася ўжо тады тым, што з яе асяроддзя выйшла нямала вясковых настаўнікаў, народнай інтэлігенцыі і што там існаваў культ кнігі, адукацыі, ду-хоўных адносін да свету. У школе Кастуся цікавілі вершы Пуш-кіна, Лермантава, Жукоўскага, Някрасава, захаплялі байкі Крылова. Пазнаёміўся ён і з вершамі Янкі Лучыны. Запомніўся хлопчыку момант, калі дзядзька Антось падараваў кніжку з бай-камі Крылова, якія і сам вельмі любіў, — «дадатак да «Нивы», на (177-178) кепскай паперы, з цьмяным шрыфтам, але даражэйшага па-дарунку ў той час я сабе не ўяўляў» (Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. Мн., 1964. С. 61.). Неўзабаве ў астушковай торбе з'явіўся Пушкін: «Як я чытаў яго! Наўзахапкі і шкадуючы, пакідаючы на заўтра. Умацую кнігу дзе-небудзь у развіліне дрэва, у расошцы, і стаю ці танцую перад ёю, як перад абразом або перад люстэркам. Чытаю-чытаю, аж пакуль не вывучу старонку на памяць» (Там жа.).

Першаю спробаю сябе ў літаратуры былі байка «Лисица и ворона" і верш «Вясна», напісаныя ў 12 гадоў, а першым слухачом — бацька, якому Кастусь прачытаў «Вясну», і ён, спытаўшы, ці праўда, што сам напісаў, заплаціў першы ганарар — рубель. Бацька, паслухаўшы пахвалу настаўніка Корзуна, рашыў пусціць сына ў навуку, вызначыўшы тым самым яго далейшы лёс.

У 1898 г. Кастусь паступае ў Нясвіжскую настаўніцкую се-мінарыю «на казённы кошт». Перабольшваць значэнне яго выбару не даводзіцца: «Я не мог у той час, калі ішоў у навуку, — пісаў Колас, — кіравацца ідэямі служэння народу. У настаўніцкую се-мінарыю рыхтаваўся таму, што гэта семінарыя была найболей блізкай мне тэрытарыяльна, гэта была амаль адзіная дарога для навукі... Магчыма, што ў мяне і былі няясныя мары працаваць для народа» (XIV, 73). Адукацыя і выхаванне ў семінарыі не садзей-нічалі росту нацыянальнай самасвядомасці: яна будавалася «на прынцыпах ультраманархічных і патрыятычных» (XIII, 78). Усё, што нагадвала пра Беларусь, абсмейвалася і аплёўвалася. Калі бе-ларускае слова і пранікала ў семінарскія сцены, то хіба толькі дзе-ля забавы. У цэлым жа вучоба мела свае станоўчыя вынікі, бо Ко-лас пазнаёміўся з рускай літаратурай ды і з іншымі прадметамі болын сістэматычна. Да ўсяго на юнака моцна ўплываў выкладчык рускай літаратуры Ф. А. Кудрынскі, які цікавіўся этнаграфіяй Бе-ларусі і, як сведчыць данос дырэктара семінарыі, «даваў вучням кнігі толькі белетрыстычнага зместу (нават недазволеныя)» (3 жыццяпісу Якуба Коласа: Дакументы і матэрыялы. Мн., 1982. С. 84.). Вялікае ўражанне на Коласа зрабіла чытанне Кудрынскім апавядан-няў У. Караленкі «Лес шуміць» і «Сляпы музыка». Запомніўся і вечар, прысвечаны юбілею М. Гогаля, дзе «вучань 3 класа Міцкевіч прачытаў юбілейны верш». Пад уплывам Кудрынскага Колас запісаў шмат этнаграфічных матэрыялаў, апавяданняў-анекдотаў і «шмат аддаваў часу творчасці» (XIII, 77). Сярод запісаў ён аднойчы падклаў і ўласныя вершы на беларускай мове, якія выкладчык заўважыў. «Вось ваша сапраўднае прызванне», — ска-заў ён. На адным з семінарскіх вечароў Кастусь чытаў беларускія апавяданні «і меў вялікі поспех». Аднак было і іншае, як прыгадваў Колас: «Калі я чытаў на беларускай мове свае вершы, дзе я стараўся гаварыць пра сур'ёзныя рэчы, як наогул на ўсякай мове, то гэта выклікала непаразуменне і гучала для вушэй маіх (178-179) слухачоў дысанансам» (XIII, 78). Тым не менш семінарыст Міцкевіч упарта пісаў па-беларуску і ўсё больш пераконваўся ў тым, што беларуская мова мае такое ж права на жыццё, на развіццё, на ўжыванне ў школе і паўсюль, як і ўсялякая іншая мо-ва. Вельмі прыгаятала яго думка, што не было відаць перспектыў развіцця роднай мовы: «Я перажываў цяжкія горкія хвіліны горкага ўсведамлення, што мае творы не будуць мець ходу і бе-ларуская мова не будзе мець прызнання» (XIII, 78—79).

У сценах настаўніцкай семінарыі Якуб Колас паспрабаваў сябе і ў прозе, напісаўшы аповесць-нарыс «Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле». У гэтым творы відавочны ўплыў Гогаля, і аўтар не тоіць сваіх літаратурных сімпатый. Герой — аўтар запісаў Карусь Лапаць, па ўзору Рудога Панька, узяўся апісваць побыт землякоў-мікалаеўцаў: «3 чаго тут пачаць пісаць? Хоць бы паглядзець, як людзі пішуць. Ох, добра пісаў Гогаль (як шчэ хадзіў я ў школу, чытаў троха Гогаля). Вот хіба была галоўка! Як скажа што, усё роўна як наш муляр Мацюта глінаю ў сцену ўлепіць. А я вот ду-маю, і ніяк нічога ні выходзіць» (IV, 286). Ацнойчы Кастусь за-стаўся на зімовыя канікулы ў інтэрнаце і збіраўся прачытаць з паўсотню кніжак па праграме, але натрапіў на «Вечары на хутары каля Дзіканькі» і ўжо не расставаўся з імі, вяртаючыся да першых старонак: «Глыбіня і праўда паказу, непараўнаная прыгажосць апісанняў, цудоўная мова, што пералівалася сонечным гумарам, грозная і вялікасная, — усё гэта хвалявала, захапляла, прымушала задумвацца.

Гогаль раскрываў перада мной жыццё народа, і ў новым святле паўставала ўсё навакольнае: беднасць і забітасць беларускага ся-лянства, прыгаечанага панствам» (XII, 188).

Колас у сваім творы пераймаў не толькі вонкавыя прыёмы Гогаля (фальклорнасць, узнёслы лірызм, гумар, увага да па-драбязнасцей), але шукаў уласную сцяжыну ў творчасці. У яго былі свае перавагі, бо ніхто не ведаў так жыццё беларуса-гарапашніка, як сам аўтар. Нават і мянушка яго па-гогалеўску трапная «Лапаць» была чыста беларускаю, вясковаю як своеасаб-лівы сімвал нацыянальнай адметнасці. Праўда, Колас не ўзняўся вышэй этнаграфічнага нарыса, а яго вобразы не набылі абагуль-няючай сілы гогалеўскага маштабу. Абраны ім псеўданім таксама даводзіў пэўную абмежаванасць творчай задумы расказаць па-драбязна і з гумарам «пра ўсё, што было і ёсць».

Да 1904 г. Колас пісаў вершы пераважна па-руску, дасылаючы іх у рэдакцыю «Журнала для всех», — у адказе вершы высока ацэньваліся, але разам з тым адзначалася, што яны «няўдалыя па асобных выразах і па форме» (XIII, 79).

Малады паэт зрабіў канчатковую выснову, што вершы павінны стварацца на роднай мове, толькі тады яны гучаць натуральна. У спробах пісаць па-руску ўжо прысутнічаюць асобныя тыпова коласаўскія вобразы, пейзажныя замалёўкі, побытавыя назіранні і падрабязнасці. Аднак шмат у іх і агульнапаэтычных «снежных (179-180) равнин», «роскошных долин», «степей бесконечных», «далей се-дых», «волн моря», «дальних стран», якія мяжуюць з блізкімі аўтарскай душы вобразамі «печальной сосны», што пазірае па-хмурна туды, дзе Нёман «лес от поля отделил», або «тучки», якая плыве «над убогам краем, над бесплодным полем», або «одинокого домика».

Восенню 1901 г. (магчыма, 1902) бацька будучага пісьменніка разам з братам Антосем едуць у фальварак Смольгава на Случчыне (дарэчы, гэта радзіма паэта Сыракомлі) купляць зямлю, каб нарэшце стаць вольнымі гаспадарамі. 3 гэтага часу і пачаліся бяс-концыя клопаты: давялося распрадаць гаспадарку, улезці ў даўгі, узяць у зямельным банку крэдыт. Зямлю купілі, але працаваць на ёй бацьку Коласа не давялося: у 1903 г. ён памёр. Лесніком слу-жыў ужо старэйшы брат Канстанціна Міхайлавіча — Уладзя. Пры ім жыла і маці Ганна Юр'еўна. У Альбуць, а потым у Смалярню на зімовыя і летнія канікулы наязджаў семінарыст Кастусь.

3 кастрычніка 1902 г. Колас працуе настаўнікам у вёсцы Лю-сіна Пінскага павета. Тут ён робіць этнаграфічныя запісы, збірае вусную народную творчасць, знаёміцца з нелегальнай рэвалю-цыйнай літаратурай — нарастала хваля рэвалюцыйнага змагання. Сястра Юзэфа, якая адну зіму жыла ў брата, успамінала: «Костусь працаваў многа. 3 некаторымі вучнямі займаўся і пасля абеду. Часта вечарамі да яго прыходзілі дарослыя мужчыны. 3 імі гу-тарыў, чытаў кнігі. Жылі пры школе. Кватэра складалася з трох пакояў: кухні, сталовай і спальні. На кухні жыла старожка. Бліжэйшымі суседзямі была сям'я аб'ездчыка. У яго было дзве дачкі: Ядвіся і Габрынька і сын Чэсь. Ядвіся была ўжо дарослая дзяўчына. Прыгожая, задуменная. Кепска жылося з мачыхай. Кас-тусь часта хадзіў да іх вечарамі» (У сэрцы народным. Мн., 1967. С. 135.). У гэты час Колас пісаў аповесць пра настаўнікаў на рускай мове «Один из сотни».

3 верасня 1904 г. Колас працаваў у Пінкавіцкім народным ву-чылішчы, але не абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі ўрокамі — ся-браваў з сялянамі, цікавіўся іх жыццём. Відавочцы ўспаміналі: «Быў у вёсцы хадатай за народную справу Сцяпан Каль. Вось з ім спачатку і пасябраваў наш настаўнік. Чытаць Сцяпана Каля наву-чыў, рэвалюцыйныя кніжкі яму чытаў» (Навуменка I. 3 глыбінь жыцця. Мн., 1960. С. 46.). У 1905 г. Колас ужо адчу-ваў сябе «заўзятым ворагам самадзяржаўя і ў гэтым кірунку вёў работу» (Мушынскі М. I. Якуб Колас. С. 57.). Па просьбе сялян склаў петыцыю да пана Скірмута, у якой выказваліся зямельныя патрабаванні жыхароў вёскі Пінкавічы. Губернатар на гэту петыцыю наклаў рэзалюцыю з зага-дам арыштаваць настаўніка Міцкевіча. Пасля гэтага Коласа «ў парадку пакарання» перавялі ў Верхменскае народнае вучылішча Ігуменскага павета (цяпер — Смалявіцкага раёна) на Міншчыне. Нягледзячы на грозныя папярэджанні, ён не пакідае і на новым (180-181) месцы актыўнай грамадскай дзейнасці: перапісваецца з сябрамі і землякамі-настаўнікамі. У час гэтай перапіскі нарадзілася ідэя склікаць у Мікалаеўшчыне нелегальны настаўніцкі з'езд.

З'езд адбыўся 9—10 ліпеня 1906 г. Спачатку настаўнікі ў коль-касці 17 чалавек сабраліся ў лесе, «на паляне ў Прыстаньцы каля Нёмана». Пратакол вырашылі скласці ў памяшканні школы. У ім гаварылася, што настаўнікі далучаюцца да Усерасійскага на-стаўніцкага саюза з патрабаваннямі рэарганізацыі народнай асветы «на начале свободы, демократии и децентрализации» (Мушынскі М. I. Якуб Колас. С. 62.). Настаўнікаў-беларусаў не задавальняла палітычная частка праграмы Саюза, якую яны дапоўнілі патрабаваннямі палітычнага вызвален-ня Расіі і шырокіх сацыяльна-палітычных рэформ, а таксама зруйнавання самадзяржаўя. У ноч з 9 на 10 ліпеня ўдзельнікі з'езда былі выкрыты паліцыяй, якая канфіскавала пратакол, адозву і брашуру Усерасійскага саюза настаўнікаў. Колас быў звольнены з пасады настаўніка, а неўзабаве прыцягауты да судовай адказнасці. Спробы іншых настаўнікаў байкатаваць месцы звольненых з працы былі няўдалымі — адшукаліся штрэйкбрэхеры. Усю зіму 1906—1907 гт. Колас жыў на паўлегальным становішчы ў лес-нічоўцы Смалярня ў брата, вучыў дзяцей у створанай ім нелегаль-най школе. Над ім устаноўлены асобы нагляд паліцыі.

У гэты час Колас шмат друкуе сваіх вершаў, апавяданняў і артыкулаў у газеце «Наша Ніва». Не раз быў у Вільні. А з мая 1907 г. ужо стала працуе ў рэдакцыі «Нашай Нівы». Жыве ў па-мяшканні рэдакцыі. Праз шэсць тыдняў пасля вобыску паліцыі і канфіскацыі ў рэдакцыі рукапісаў рэвалюцыйных вершаў змуша-ны быў пакінуць горад. 3 верасня Колас зноў у Вільні, ужо з афіцыйным дазволам на права жыхарства. Працуе па-ранейшаму ў рэдакцыі «Нашай Нівы». У пачатку 1908 г. ён некалькі месяцаў працаваў у прыватнай беларускай школе ў маёнтку ліберальнага пана К. Гардзялоўскага, падпісчыка «Нашай Нівы» і прыхільніка таленту Якуба Коласа. У вольны час Колас складаў падручнік на роднай мове, які пазней быў апублікаваны пад назвай «Другое чы-танне для дзяцей беларусаў» (1909). Колас прытрымліваўся прынцыпаў «народнай педагогікі», якія спавядалі К. Д. Ушынскі і Л. М. Талстой: глыбокі па зместу матэрыял, а гэта былі пераваж-на вершы і мініапавяданні, часам напісаныя самім Коласам, народныя казкі, быў адначасова і займальным, цікавым па форме. Мастацкія тэксты размяшчаліся ў адпаведнасці з календаром.

Імя Якуба Коласа было заўважана чытачамі адразу пасля першых яго публікацый у друку. Найбольш праніклівыя чытачы і літаратары ўбачылі ў ім аднаго з буйных паэтаў сялянскага свету, песняра беларускіх краявідаў, самабытнага філосафа беларускага шляху, сапраўды народнага пісьменніка. Пачаўшы пісаць вершы па-руску, Колас паступова ўзыходзіў на шляхі народнасці. Яго вельмі хвалявалі перспектывы развіцця літаратуры на роднай мове (181-182) і трывожыла адсутнасць друкаваных органаў на гэтай мове. У ве-расні 1906 г., будучы ў Вільні, ён спаткаўся з рэдактарам «Нашай долі» А. Уласавым і ў гутарцы з ім пачуў нарэшце адказы на свае трывожныя пытанні. Гэты эпізод быў рашаючым у яго творчым жыцці. У трылогіі «На ростанях», за вобразамі якой лёгка ўгадваюцца прататыпы (Лабановіч — Колас, Уласюк — Уласаў), ёсць сцэна гэтай гістарычнай сустрэчы.

У захапленні ад гэтай сустрэчы Колас вярнуўся дамоў і адразу ж засеў за вершы. У выніку нарадзіўся верш «Наш родны край» (1906), надрукаваны ў першым нумары газеты «Наша доля» (1 верасня 1906 г.). У газеце «Мннскнй голос» у рэцэнзіі на выхад газеты адзначалася, што верш Коласа вылучаецца «особенною красотою н звучностью» (XIII, 72). Менавіта з гэтага моманту паэт адчуў сябе беларускім песняром і стаў гарачым прапагандыстам Беларускага Адраджэння.

Верш «Наш родны край» быў напісаны так хутка («з жарам») яшчэ і таму, што ўжо існаваў яго адпаведнік на рускай мове — верш «Белоруссня». Колас меў магчымасць параўнаць сябе «рускага» і «беларускага» — параўнанне міжволі напрошвалася:

Бедный край! Убогий край!

Болота да воды!

Сирота, мой бедный край,

Пасынок природы! (I, 407)

Вельмі нават прыстойны верш, хоць і нагадвае танальнасцю вядомыя рускія ўзоры ў творчасці А. Кальцова, I. Нікіціна, I. Сурыкава. Але як адразу ўсё змянілася, калі паэт загаварыў на роднай мове, як натуральна палілася яго беларуская гаворка, сапраўды песня — распаўсюджаны жанр «нашаніўскай» літаратуры:

Край наш бедны, край наш родны!

Лес, балоты і пясок...

Чуць дзе крыху луг прыгодны...

Хвойнік, мох ды верасок.

А туманы, як пялёнка,

Засцілаюць лес і гай.

Ой ты, бедная старонка!

Ой, забыты богам край! (I, 22)

У беларускім варыянце малюнак абагульнены — гэта ўся Бе-ларусь, «забыты богам край». У рускім жа вырыянце верша, хоць і названым «Белоруссня», хутчэй малюнкі з натуры, пераважае аўтэнтычны спосаб узнаўлення. Тут, напрыклад, апяваецца Нёман, рака, з дзяцінства родная паэту. Мабыць, памятаючы пра вялікія ўзоры з рускай літаратуры, дзе сімвалам нацыі стала Волга, «матухна-рака», з украінскай, дзе такім жа сімвалам стаў Дняпро, «рідны батько», Колас жадаў надаць такі ж статус сімвала бе (182-183) ларускай нацыі Нёману: «ты спокоен в берегах в тихую погоду». Верш «Белоруссня» напоўнены літаратурнымі рэмінісцэнцыямі і не ўласцівымі Коласу інтанацыямі. Аўтар з цяжкасцю спраўляецца з іншамоўнай стыхіяй: «А как ветер зашумит с страшною грозою, грозен Немна тогда вид, плещет он волною». Матчына ж слова сапраўды як бы павяло за сабою, і ўжо знаёмыя рэаліі нацыяналь-нага побыту не тоўпяцца на цеснай пляцоўцы вершаванага па-меру, засланяючы відарыс Беларусі, а вольна размяшчаюцца по-бач, роўна і лёгка «дыхаюць»:

Наша поле кепска родзіць,

Бедна тут жыве народ,

У гразі жыве ён, ходзіць,

А працуе — льецца пот...

Крыж збуцвелы пры дарозе,

Кучка топаляў сухіх...

Сцішна, нудна, бы ў астрозе

Ці на могілках якіх. (I, 22)

Тым часам судовае следства падыходзіла да завяршэння, і пад-суднага паэта не раз выклікалі на допыты. У акгыўных дзеяннях абвінавачваліся настаўнікі А. Сянкевіч і Н. Янкоўскі, якія ўцяклі за мяжу, а таксама К. Міцкевіч і Я. Бязмен. Астатнія былі апраўданы, паколькі ў іх дзеяннях была ўстаноўлена толькі згода на ўдзел у з'ездзе. Што да Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча), то яму інкрымінавалася інідыятыва ў арганізацыі з'езда і іншых супрацьзаконных акцый. 15 верасня 1908 г. суд прыгаварыў паэта да турэмнага зняволення тэрмінам на 3 гады, якое ён адбываў у Мінскай турме, так званым Пішчалінскім замку: «Пішчалін — гэта архітэктар, які будаваў мінскую турму. Апраўдаў сваё прозвішча, — жартаваў пазней Колас. — Пішчалі людзі там. Дый мне давялося сербануць гора» (Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. С. 175.). Ратавала творчасць — менавіта ў гэты час Колас шмат друкаваўся, перасылаючы свае творы на волю. Тут у яго ўзнікла задума паэм «Новая зямля» і «Сымон-музыка». У верасні 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа «Песні-жальбы». Крытыка ў асобе А. Бульбы высока ацаніла па-этычнае майстэрства і грамадзянскую мужнасць зняволенага аўтара: «Колас, апяваючы смутак палёў ці маркоцячыся з-за ас-трожных сцен, ані на момант не адрываецца ад роднага краю, ад свайго народа; ён не сам церпіць за сябе, ён церпіць за мільённы народ, і гэта цярпенне родзіць у ім веру» (Наша Ніва. 1910. 30 верас.).

У лірыцы Коласа адгукнуліся знаёмыя беларускаму чытачу на-строі і матывы. Песні-жальбы — гэта не толькі назва кнігі, але і асноўны жанр пачатку паэтавай творчасці, калі Колас адчуваў (183-184) уплыў дэмакратычных традыцый Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, песняроў народнага гора, долі-нядолі. Дэмакра-тызм, народнасць, гуманізм у вершах паэта былі натуральным выяўленнем яго пачуццяў, а не перайманнем ці тым болып дэ-карацыяй. Колас паэтызаваў беларуса-селяніна размашыстымі мазкамі, не баючыся міжвольнай ідэалізацыі: колькі б ні ўслаўляў ён свайго героя-асілка, усё роўна мера не была б перабрана. Вось адкуль шырыня Коласавых пошукаў: лірыка і сатыра, проза і драматургія, навуковае даследаванне і крытыка, паэмы, казкі, раманы, палітычныя брашуры, метадычныя дапаможнікі на-стаўніцтву, хрэстаматыі-чытанкі. Паэт шчодра дзяліўся з чытачом сваімі ўражаннямі ад жыцця беларуса, памятаючы ўвесь час аб існаванні распаўсюджанага погляду на свайго героя, быццам ён не толькі бедны, але і цёмны, не толькі няшчасны, але і варты па-гарды. Колас ледзь не ў кожным сваім вершы даводзіў простую думку, што ўмовы існавання селяніна сапраўды жахлівыя («горы ды каменне», «вузенькаю ніццю чые йдуць палоскі», «слёзы льюц-ца кожнаю парою»), аднак сам верыў: «Наша возьме» — так назы-ваўся адзін з яго ранніх вершаў:

Асмеяны, аблаяны,

Гразёю мы замазаны,

Багатымі мы скрыўджаны,

Няволяю мы звязаны.

Ў балоты мы адціснуты,

Загнаты мы у шчыліны,

I вочы нам завязаны,

I вушы нам зачынены.

Адно мы добра ведаем:

Хоць вечна мы блукаемся,

А ўсё ж такі, хоць некалі,

А праўды дапытаемся. (I, 56)

У коласаўскага героя своеасаблівыя, вельмі беларускія адно-сіны да прасторы і часу. Прастора для яго — «вобразы мілыя роднага краю», дзе паэт узрос і жыве, як укаранёнае ў родную гле-бу дрэва. Ён можа «пайсці ў віціны», стаўшы на час плытагонам, вандроўнікам, але хіба толькі дзеля таго, каб мацней адчуць сваю кроўную прывязанасць да Радзімы. Яго вабяць да сябе воль-ныя хмаркі (у Коласа паўдзесятка вершаў з назвамі — «Хмары», «Хмаркі», «Веснавыя хмаркі»), але іх абыякавасць да родных мясцін, над якімі яны ўтварыліся, бянтэжыць:

Светлыя хмаркі, рунь залатая,

Дум небясоў чарада!

Вам незнаёма нядоля людская,

Клопат, згрызоты, нуда. (I, 106) (184-185)

Героя Коласа заўсёды захаплялі прасторы, якія будзілі ў ім ад-чуванне вечнай няздзейсненасці, незавершанасці быцця, абяцалі збаўленне ад гнятучага гаспадарчага клопату. Адсюль у творах во-браз незнаёмага паэту і яго герою шырокага стэпу. Так выяўлялася адчуванне чалавека, які належыць да маладой, поўнай сіл і магчы-масцей нацыі, што пачынае выходзіць на арэну гісторыі і бачыць перад сабой бясконцы шлях да самасцвярджэння. «Думы» і «пес-ня» — яго любімы жанр, бо памагае выявіць лірычныя перажы-ванні асобы, яе экзістэнцыяльную сітуацыю (матывы тугі, не-зразуметасці, жах парад таямніцамі быцця, прага абсалюту) і яе адказнасць за сябе, свой народ, за Беларусь. Нездарма першыя раздзелы «Песень-жальбаў» называюцца «Думкі», «Родныя абра-зы», «Мужычае жыццё».

Як мала хто з беларускіх паэтаў, Колас апаэтызаваў пачуццё любові свайго героя, беларуса-селяніна, да роднага кутка, бачачы ў паглыбленні і ўзбагачэнні гэтага пачуцця аснову для станаўлення яго як грамадзяніна свету. У лірыцы Коласа ўражвае багацце беларускіх пейзажаў, убачаных вачыма чалавека, які духоўна абу-джаецца і здольны сузіраць навакольнае хараство. «Па іх можна было б, — адзначаў рускі вучоны А. Пагодзін, — проста скласці альбом сялянскай, шэрай, не польскай і не велікарускай, а зусім асаблівай, «сярмяжнай» Беларусі» (Мушынскі М. I. Якуб Колас. С. 108.). Паэт свядома стварае геа-графічны вобраз Беларусі, бо ведае, як шмат значыць прырода ў станаўленні нацыі. Праўда, пытанняў у яго ўсё роўна больш, чым адказаў, бо і сам прадмет паэтызацыі досыць неакрэслены:

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы нядолі,

Поўныя сумнай красы? (I, 105)

Услед за Ф. Багушэвічам Колас бярэ ў рукі «смутную дудку», «скрыпку», «жалейку», каб выліць у свет жальбу беларуса, у душы якога абуджаецца пачуццё этнічнай саматоеснасці, і першае, што бачыць ён, — гэта ўбогія вёскі, прасторы палёў, што навяваюць тугу, адзінокую постаць бедняка, які гнецца над сошкай на сваёй вузкай палосцы. Польскаму паэту Е. Янкоўскаму гэта здавалася нават недахопам: «Колас да найпрыгажэйшых сваіх пейзажаў імкнецца заўсёды дадаць уздыханні з нагоды малазямелля, неза-лежна ад таго, дарэчы гэта ці не, адпавядае пэўнаму настрою апісання ці не» (Александровіч С. X., Александровіч В. С. Беларуская літаратура XIX — па-чатку XX ст. Мн., 1978. С. 127.). (185-186)

Герою Коласа самому цяжка зразумець, што гэта за таямнічая сіла прывязвае яго да родных краявідаў, бо няма назвы пачуццю любові да Радзімы, а словы бяссільныя выказаць усю яго паўнату. Смутак І радасць, выкліканыя відовішчам роднага поля, рэчкі, курганоў, лясоў, «поўныя смутку і жальбы нядолі, поўныя сумнай красы», нацыянальна афарбаваныя і ўсеагульныя. Гэтыя два ас-ноўныя віды пачуцця ў душы беларуса дапаўняюцца іншымі па-чуццямі, якія выяўляюць шырокі спектр жыццесцвярджальных адносін паэта да свету, сяррд якіх найбольш прыкметныя гнеў і гумар. Аднастайнасці няма і блізка, але ёсць паўната нацыяналь-ных пачуванняў жыхара гэтых мясцін, абарыгена. Калі герой амаль урачыста заяўляе: «Не пытайце, не прасеце светлых песень у мяне», то гэта не азначае, што ў яго няма ў запасе радасці ці жартаўлівасці: «Я б смяяўся, жартаваў бы, каб вас чуць развесяліць, ды на жыцце як паглядзіш, сэрца болем зашчыміць» (I, 21). Калі ў яго «сэрца ные», а «страх душу апанаваў», то можна ўпэўнена сказаць, што гэта прадвесце блізкай буры, якую ён свя-дома кліча. Вось адкуль у яго паэтычным маналогу не-не ды і перабіваюць тужлівую песню-скаргу заклікальныя інтанацыі: «Ўстаньце, хлопцы, ўстаньце, браткі! Ўстань ты, наша старанаі» (I, 24). У душы героя напагатове словы праклёну ўсемагчымым ворагам — у вершы з адпаведнай назвай «Ворагам» гэта «багачы і панства», а ў вершы «Вобразы самаўладдзя» ў кагорту да іх далу-чаюцца верныя служкі ўлады:

Куды ні глянь — адно і тое:

Усюды стрэльбы і «шнуры» —

Стаяць па пары і па трое

На скрыжаваннях «каўняры».

Аж у вачах яны мігцяцца,

Усюды іх, як прусакоў...

Куды пайсці і дзе схавацца

Ад гэтых рыл і «каўняроў»?! (I, 34)

«Ворагаў» навокал гэтулькі, што бедны беларус ад гаеву і абурэння міжволі пераходзіць да здзеклівых кпінаў. Так, замест адналінейнага пачуцця класавай нянавісці ў душы героя, які ведае сабе цану і адчувае ўласную годнасць, узнікае пагарда і тужлівая іронія, што мацнее ад верша да верша, — «Што, брат Грышка, папраўляйся...» (1907), «Мікалаю II» (1907), «Асадзі назад!» (1908), «Канстытуцыя» (1908), «Не дамся» (1909). А ўжо ў вершы «Мужык» (1909) герой ад уласнага імя адкрыта супрацьстаўяяе сябе ўсім, хто глядзіць на яго звысоку. Ён не спрачаецца, не аб-вяргае меркаванне «паноў» і «падпанкаў» аб сабе: навошта ламац-ца ў адчыненыя дзверы, калі можна абраць іншую, за гісторыю не раз апрабаваную тактыку. Так, згаджаецца ён, я — мужык, «бядак пахілы», «сын пакуты», «бедна вопратка мая», «гне мяне цяжар работы», «здзекі ўсякія цярплю» (I, 160). Дцнак ці ўсё гэтым (186-187) сказана? «Ой, не, мусібыць, не так!» I як апафеоз самапачуцця героя — прамое выказванне:

Я — мужык, а гонар маю,

Гнуся, але да пары.

Я маўчу, маўчу, трываю,

Але скора загукаю:

«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!» (I, 160)

Сацыяльны пратэст у лірыцы Коласа натуральна злучаны з па-чуццём нацыянальнай ідэнтычнасці. «Я — мужык», — гэта вы-маўлена з гонарам, як і ў славутым вершы Я. Купалы. Беларускія класікі ўжо ў пачатку стагоддзя належным чынам ацанілі духоўныя магчымасці свайго народа, адчулі меру яго гатоўнасці да су-праціўлення гвалту, мяжу паміж яго неверагоднай цярплівасцю і здольнасцю выбухнуць гаевам да самаўладных «гаспадароў жыц-ця». Расце з кожным днём сацыяльная незадаволенасць мужыка сваім паднявольным становішчам, відавочнай несправядлівасцю светаўладкавання, бесперспектыўнасцю існавання. Спачатку ён толькі ставіць рытарычныя пытанні, на якія і не чакае адказу: «Дзе ты, мая доля, дзе ты, я пытаю? Ці то бог назначыў у жыцці быць з краю? Ці то людзі злыя шчасце адабралі, на маёй дарозе ямы пакапалі?» (I, 32). Затым герой паслядоўна фіксуе кожны злы этап свайго жыцця ў няволі — ад нараджэння («Песня над калыскай», 1907) і да скону («Пахаванне», 1909; «Смерць арыштанта», 1909).

Народны пачатак лірыкі Коласа ў паэтызацыі сялянскай працы на зямлі, у якой мужык-беларус чэрпае сваю моц і якая фарміруе яго натуру. Праца для яго — крыніца радасці, самой паэзіі быцця. Селянін глядзіць з уцехай на роднае поле, на вынікі свайго старання: «Так ні поп, ні ксёндз не ходзяць пры сваім алтары» («Рольнік», 1908). Нават тады, калі праца больш падобная на паку-ту («сошка крывенькая», «пырнік што крок», «з сіл выбіваецца конік убогі», «ззаду араты ходзіць, сагнуты, як склюд»), усё роўна селянін не аскароміцца кляцьбой. Наадварот, ён і тады ўзносіць сваю хвалу: «Маці-зямелька! Эх, не, недарма ты корміш убогі свой люд!» («Араты», 1909). Тое ж адчуванне носіць у сваёй душы і герой вершаў «Мужычая ніва» (1907), «На полі вясною» (1908), «Жніво» (1908), «Песні вясны» (1909).

Шукаючы адказ на пытанне аб вытоках духоўнай моцы бе-ларуса, Якуб Колас звяртае ўвагу і на вобразы людзей, да якіх на-лежаў сам, якіх усё болынала ў тагачасным грамадстве. Беларускае Адраджэнне было пазначана з'явай узнікнення нацыянальнай інтэлігенцыі, без якой ніякі рух наперад немагчымы. Паэт гэта выдатна разумеў. Яго вабіла да сябе загадка чалавека з яго багатым унуграным светам, развітым інтэлектам, шырынёй светапогляду, прагай адкрыцця таямніц зямнога існавання. 3 уласнага горкага вопыту ён ведаў, што звычайна чакае народнага інтэлігента, вы-хадца з ніжэйшых пластоў грамадства: галеча, пагарда тых, хто (187-188) добра ўладкаваўся ў жыцці, турма, беспрытульнасць, беспрацоўе. У вершы «Дні ідуць за днямі...» (1910) гэта адчуванне, уласцівае кожнаму чалавеку:

Знаць, ужо спрадвеку

Доля нам такая:

Ліха знойдзе ўсюды,

Шчасце ж уцякае. (I, 247)

А ў вершы «Горкая доля» (1909) ужо сустракаецца вобраз чала-века, які свядома абраў шлях, што не абяцае яму ні долі, ні шчас-ця, а адно толькі пакуты і выпрабаванні. Мусіць, нездарма гэтыя два самастойныя творы напісаны ў адным ключы: пабудова строф і рытміка падобныя, агульная і інтанацыя — журботна-іранічная, мякка інтэлігентная:

Засадзілі ў клетку,

Волю адабралі,

Вобраз чалавечы

Ў гразь яны ўтапталі.

Лічыш дні і тыдні —

Горка ты, няволя!

А каб ты прапала,

Гэтакая доля! (I, 166)

Сацыяльныя прычыны незадаволенасці жыццём у коласаўскага героя навідаврку: мікалаеўскі самадзяржаўны рэжым трымаў пад кантролем усё грамадскае жыццё краіны. Думкі аб марнасці жы-вых чалавечых памкненняў не раз наведвалі героя-інтэлігента, паўстанца, арыштанта. Яго жыццё асвятляюць хіба толькі ўспаміны пра былое шчасце, якое ён спазнаў у пачуцці яднання з роднай прыродай. Нездарма менавіта ў турме так раптам ажыло гэта пачуццё і так магутна паклікала да сябе. Дастаткова было вонкавага штуршка, каб успаміны ахапілі свядомасць героя, абу-дзілі яго парыў на волю. Так нарадзіўся верш «Краска» (1910), пра які Колас пазней заўважаў: «Не з громкіх гэты вершык, а міл мне». Калі паэт адбываў кару ў астрозе, нехта са сваякоў разам з бялізнай і хлебам перадаў дзве сцяблінкі лугавых званочкаў: «Паставілі мы іх у ваду, а самі пасталі наўкруга і нібы ўкамянелі. Глядзім, вочы ва ўсіх вільготныя, і на волю наўсверб хочацца» (Лужанін М. Колас расказвае пра сябе. С. 14—15.). Нехта раптам заспяваў песню «Колокольчики мои, цветики степные», а ў творчым уяўленні паэта завязаўся вузельчык задумы верша «Краска», зусім самастойнага і не падобнага на словы А. К. Талстога, аўтара «Колокольчиков», што выявілася ўжо ў замене назвы на сціплае і нацыянальнае самавітае «Краска». Развітае пачуццё прыналежнасці да свайго краю, прага саматоес (188-189) насці і самасцвярджэння ў слове і тут выявіла сябе: у аснове Кола-савай паэтычнай творчасці ляжала ідэя Беларускага Адраджэння. Гэта заўважыў яшчэ М. Багдановіч: «Верш яго (Коласа. — М. Т.) не вельмі штучны, але ўсягды абдуманы і добра апрацаваны, уся-гды кажа аб Беларусі, усягды праняты шчырым спачуваннем да яе гарогнай долі» (Багдановіч М. 3б. тв.: У 3 т. Т. 2. Мн., 1993. С. 224.).

Пачуццё любові да Радзімы было такім моцным і ўсёабдым-ным, што выцясняла ў Коласа, напрыклад, лірыку кахання, якая ў вершах паэта часцей за ўсё выяўлялася ў форме вершаванага жарту:

Ці помніш ты, Ганна,

Шчаслівы мамэнт,

Як граў раз на дудцы

Нябожчык Вінцэнт? (I, 61)

У лірыцы Коласа пануе стыхія грамадскіх пачуццяў чалавека, які на кожным кроку сутыкаецца з элементарным падаўленнем усялякіх правоў, чалавечых і нацыянальных. У коласаўскага героя сваё ўяўленне аб волі — ён «марна сохне» ў астрозе. Але астрог для яго — уся краіна, дзе парушана першаснае права чалавека на свабоду: «I марнееш сам ты, марна траціш годы, хочацца прастору, хочацца свабоды» (I, 166). Коласаўскі інтэлігент, што ўвасабляе народны аптымізм, аднак жыве ў эпоху, калі адна рэвалюцыйная хваля ідзе на змену папярэдняй, а таму кідае ўладам, сама-дзяржаўю адкрыты выклік:

Але пачакайце,

Помніце, псякосці!

Эх, прыпомнім крыўды

Мы вам, ягамосці! (I, 166)

Асобнае месца ў дарэвалюцыйнай лірыцы Коласа займаў «турэмны цыкл», дзе паэт шмат разважае над уласным лёсам і па-добным жа лёсам сваіх сяброў-арыштантаў. У гэтых творах ён ад-дае перавагу адкрытай публіцыстычнай мове, пазбягаючы паэтыч-ных метафар і паралелізмаў. Творы гэтыя вылучаюцца інтанацыяй смутку. Смутак чуцен у рытарычных запытаннях: «Ці вы сіраты у сям'і людской, што глядзяць на вас вокам ворагаў? Ці разбоем вы даставалі хлеб, што караюць вас горш за злодзеяў?» (I, 53). На той жа журботна-запытальнай танальнасці грунтуюцца вобразы-сімвалы «цёмнай сілы»: «Ды завыў віхор па-над лозамі, дзьмухнуў холадам і пагрозамі» (I, 171). У вершах «Сябрам» (1908), «Сябрам-выгнаннікам» (1907), «Дзе вы?» (1909) выказваецца не толькі па-чуццё стомленасці, якое перажывае чалавек, што зведаў на сабе нягоды і паражэнні, але і вера ў справядлівасць сваёй справы, яе жыццёвую плённасць: (189-190)

Не! Душа у вас,

Сэрца — добрыя,

Думкі чыстыя,

Мыслі ясныя! (I, 53)

Герой Коласа перажывае пачуцці, падобныя да тых, што сто гадоў да яго мучылі дзекабрыстаў і Пушкіна. Колас, як і яго вялікі папярэднік, верыць, што бітва не прайграна, усё яшчэ наперадзе, і заклікае сяброў быць цвёрдымі да канца, не зважаючы асабліва на дэструктыўныя тэндэнцыі часу:

Эх, сябры-браты!

Самі знаеце:

Агню палкага

Іскры маеце.

Не тушэце ж вы

Той агонь святы,

Асвятляйце ім

Родны край, куты... (I, 89)

Ланцугі, краты, кайданы, астрог, стражнікі — уся паэтачная атрыбутыка змагання і паражэння, не раз выкарыстаная па-пярэдняй літаратурнай традыцыяй, перайшла і ў «турэмны цыкл» Якуба Коласа. Паэт нездарма вылучыў яго ў асобны раздзел у зборніку «Песні-жальбы». Па зместу і эмацыянальнаму настрою гэта нешта іншае, чым вершы пра «мужычае жыццё». Зрэшты, тут таксама жыццё мужыка-беларуса, але ўжо ў экстрэмальных умо-вах, не дужа адрозных ад варункаў штодзённага існавання народа: «На замок запёрты крэпка цесныя каморкі... Шчыльна целам ча-лавечым паўкрываны нары... Свеціць лямпа нудным бляскам...» (I, 96). Турэмны побыт падрабязна апісваецца ў вершах «Сціхнуў шум на калідоры...» (1908), «Смерць арыштанта» (1909), «Катаржнікі» (1909), «На астрожны лад» (1910), «3 боку ад жыцця» (1910), «Турэмная камера» (1910) — вось ён, «дантаў круг» пакут і выпрабаванняў, які павінен прайсці вязень. Яго самая патаемная мара вырвацца на волю, але волю ён разумее і як асабістую, і як усеагульную: панылае існаванне сярод нявольнікаў героя не захап-ляе: «Эх, каты вы, каты народнае волі! Нашто збудавалі астрог?» (I, 261). I за краты ён трапіў, бо змагаўся «за народ, што марне схне, за святое брацтва» (I, 111). Турма ў Коласа, акрамя ўсяго іншага — школа змагання і гартавання: «Не! мяне не справяць кары, толькі злосці паддадуць!» (I, 120). Думкі вязня не адно пра сваё цяжкае становішча, але і пра тое, што дзеецца за сценамі астрога, бо доля беларуса аднолькавая і на волі, і ў няволі:

Ды не век я тут гарую,

Дачакаю волі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]