
- •I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.
- •I вось прыйшла гэтая пажаданая пара. Снег растаў, шум пай-шоў па рэках і лясах, святло вясновага сонца палілося па ўсёй зямлі. Але не радуе мужыка гэтае сонца:
- •I чулы летні шэпт расістых каласоў, I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.
- •I павук, запеніўшыся са злосці, як бач прабіў галаву мусе і па-чаў смактаць з яе кроў»9.
- •I йдзіце ім там памагаць,
- •I калі здзекваецца нада мною хтосьці —
- •I гінем марна пад чужой апекай,
- •I песняю шчасця гучаць.
- •3 Тэмай Бацькаўшчыны, народа, якому адмоўлена ў чалавечых правах, прыйшоў Купала ў савецкую літаратуру. У лагер новай літаратуры паэта прывяла глыбокая народнасць ягонай творчасці.
- •I з другога боку:
- •3 Гулкім гоманам грымотаў
- •3 Вольнай дружынаю князь на пасадзе
- •I пачую ў родным краі
- •I паліла нядолю людскую,
- •I не зачэпіш сэрца глыбока,
- •I песні моўкнуць па-над борам. (VI, 206)
- •I дзе б з долі чалавечай
- •I ў каго ж удаўся ён?..
- •I душа заплача кажна,
- •I нам іх не абмінуць.
- •3. Бядуля факгычна з'явіўся адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, рэдагаваў часопіс «Зоркі» (1921—1923), перайменаваны праз год у «Чырвоныя зрркі».
- •3 Вялікім захапленнем старая пані Вашамірская палюбіла катоў.
- •I шмат каго дужа лякае.
- •I, помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, — Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, — а штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.
- •I яшчэ гэты верш перадсмяротны. Паэт нібы прадчувае, што жыць яму засталося нядоўга.
- •3 Боскіх законаў смяецца яна...
- •I цэлы дзень гудуць.
- •3 Доўгага сну дзе народ прачыхаецца,
- •I дзе будзе маё апошняе прытулішча?
- •I за Бацькаўшчыну-маці
- •I ў помач ёй даў свае плечы.
- •I мудрым словам скінь з народу ўрок,
- •I дум беларускіх без школы і кніг.
- •I вось з гэтага вялікага ліку «гімнаў» мы ўсё-такі не маем — сказаў бы я — прызнанага і ўсвенчанага беларускага нацыяналь-нага гімна»35.
Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя: У 4 т. Т. 1 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Мн.: Беларуская навука, 1999. — 583 с.
ЗМЕСТ
Уступ............................... 6
ЛГГАРАТУРА ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ. 1901 - 1917
Паэзія (Гаранін Л. Я.).................... 12
Проза (Гаранін Л. Я.).................... 32
Драматургія (Лаўшук С. С.)................. 51
Крытыка і літаратуразнаўства (Мушынскі М. I.)........ 67
Ядвігін Ш. (Голубева Л. С.)................. 86
Цётка (Багдановіч I. Э.)................... 103
Янка Купала (Навуменка I. Я.)................ 121
Якуб Колас (Тычына М. А.)................. 176
Змітрок Бядуля (Навуменка I. Я.).............. 237
Максім Багдановіч (Навуменка I. Я.)............. 265
Алесь Гарун (Казбярук У. М.)................ 319
Францішак Аляхновіч (Ковель У. А.)............. 335
Цішка Гартны (Дасаева Т. М.)................ 358
Максім Гарэцкі (Мушынскі М. I.).............. 381
Вацлаў Ластоўскі (Янушкевіч Я. Я.).............. 427
Антон Луцкевіч (Бяляцкі А. В.)................ 447
ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ РЭВАЛЮЦЫІ I ГРАМАДЗЯНСКАЙ
ВАЙНЫ (Казбярук У. М.).................. 463
Крытыка і літаратуразнаўства. 1917 — 1920 (Мушынскі М. I.) 494
УСТУП
Гэта праца выканана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў «пераходны» час на-прыканцы XX ст., калі наспела вострая неабходнасць у падвя-дзенні вынікаў і абагульненні набытага гістарычнага вопыту, у тым ліку ў галіне развіцця літаратуры, якая, як вядома, была і застаец-ца летапісам жыцця і чалавеказнаўствам адначасова і ўтрымлівае ў сабе вялікі маральна-эстэтычны і духоўны патэнцыял. Перад вамі, па сутнасці, першая спроба літаратуразнаўчага даследавання літа-ратуры XX ст. такога шырокага маштабу. Чым кіраваліся аўтары ў яе ажыццяўленні?
Задача, а магчыма, і звышзадача кожнага навуковага калекты-ву, асабліва гуманітарнага профілю, — пастаянна адчуваць духоў-ныя запатрабаванні часу, запатрабаванні не паверхневыя, якія фармулююцца ў крыклівыя лозунгі і з'яўляюцца навязліва-кан'-юнктурнымі, а тыя, якія матэрыялізуюцца з імпульсаў глыбінных пластоў нацыянальнай культуры. Вядома, можна сказаць, што кожны чалавек па-свойму адчувае свой час. I гэта будзе праўдай, але, напэўна, не поўнай праўдай. Справа ў тым, што ўсялякае ўжыванне ў эпоху можа быць натуральным і канструктыўным толькі тады, калі яно чулае да энергіі нацыянальнай традыцыі, якая складваецца з барацьбы і пакут многіх пакаленняў свядомага грамадства. Усё астатняе ў духоўным жыцці, як сведчыць гісторыя, не мае запасу пэўнасці.
Асноўнай задачай літаратуразнаўства, як вядома, заўсёды з'яўляецца пастаяннае ўзнаўленне і ўдакладненне гістарычнага працэсу развіцця нацыянальнай мастацкай творчасці. Наяўнасць абагульняючай навуковай гісторыі, дзейнасці ў сферы духоўнай культуры — несумненны і аўтарытэтна высокі імідж кожнай дзяр-жавы. Гісторыя нацыянальнай літаратуры ў асобных адкрыццях і адзінкавых канцэптуальных абнаўленнях ствараецца, па сутнасці, у жывой плыні літаратуразнаўчага жыцця, яе рухаючая ідэя ду-хоўнага прагрэсу месціцца ў кожнай сур'ёзнай навуковай працы. Аднак праз нейкі час набліжаецца этапны рубеж, калі ўзнікае аб'ектыўная неабходнасць падагульнення назапашаных здабыткаў літаратуразнаўчай думкі, бо ідзе час, узбагачаецца факталагічная літаратурная рэальнасць, у сувязі з грамадска-палітычнымі зменамі ўзнікаюць новыя духоўныя арыентацыі, удакладняюцца крытэрыі гуманістычных каштоўнасцей. Якраз такая сітуацыя наспела ў су-часнай беларускай літаратуразнаўчай навуцы. У выніку сама ўну-траная логіка літаратурнага працэсу дыктуе надзённасць стварэння новай гісторыі беларускай літаратуры.
Але бывае і так, калі ўпушчаны своечасовыя магчымасці практычнай рэалізацыі, унутраныя токі жыцця выходзяць на па-верхню штодзёншчыны і становяцца адкрыта відавочнымі. Так здарылася, на наш погляд, у нацыянальным літаратуразнаўстве з напісаннем новай гісторыі беларускай літаратуры. Паставіць перад сабой такую маштабную задачу вучоных Інстытута літаратуры імя
Янкі Купалы НАН Беларусі заклікала з самадастатковым ужо знешнім прымусам сітуацыя, абазначаная зусім выразнымі, кідка наспелымі фактарамі. Мяркуйце самі: з часоў падрыхтоўкі па-пярэдняй акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» ў 4 тамах мінула каля сарака гадоў (першы том яе выпушчаны ў свет выда-вецтвам «Навука і тэхніка» ў 1965 г., апошні — у 1969 г.). За такі перыяд шмат што змянілася як у жыцці, так і ў літаратуры. Іншым стала само аблічча беларускай літаратуры. Многія з тых пісьмен-нікаў, якія ў канцы 50 — пачатку 60-х гадоў толькі пачыналі свой творчы шлях, маючы ў сваім набытку ўсяго некалькі няўпэўненых літаратурных практыкаванняў, сёння сталі выдатнымі майстрамі слова, імёны якіх шырока вядомы як дома, так і за рубяжом. Зразумела, што ў выніку сучасны літаратурны працэс аказаўся больш багатым, напоўненым, унутрана больш напорным, па эстэ-тычнаму ўзроўню больш высокім. Значна павысіўся статус бе-ларускай літаратуры ў свеце.
Але беларуская літаратура вырасла за сорак гадоў не толькі ў аб'ёмных параметрах за кошт прытоку некалі маладых сіл. Пад уплывам палітычна-грамадскіх змен на новую вышыню ўзнялася свядомасць літаратуры і літаратуразнаўства. Сёння стала магчы-мым вярнуць у сферу навуковага асэнсавання многія творы на-цыянальнай літаратуры, якія раней былі пад ідэалагічным пада-зрэннем і нават не згадваліся ў літаратуразнаўчых распрацоўках або выдаваліся з такімі глыбока сэнсавымі купюрамі, што часта змяшчалася асноўнае ядро твора і змянялася яго ідэйная на-кіраванасць. Яскравы прыклад — аповесць Якуба Коласа «Адшча-пенец» (1930—1931), прысвечаная першапачатковаму наступу ка-лектывізацыі ў вёсцы. У распаўсюджаных да гэтага часу выданнях зроблена столькі тэкставых выняткаў, што твор здаваўся арды-нарным і не зусім вартым імені класіка беларускай літаратуры, успрымаўся пры ўсёй складанасці сюжэта ў канчатковым моманце свайго зместу ў якасці апалагетычнага пацверджання неабходнасці прымусовай калекгывізацыі. На самай жа справе аповесць «Ад-шчапенец» у першым аўтарскім варыянце была востра актуальнай для свайго часу і выходзіла на праблемы агульначалавечага быцця, апярэдзіўшы ў некаторых важных аспектах асэнсавання тагачас-ных падзей «Паднятую цаліну» М. Шолахава і «Краіну Муравію» А. Твардоўскага.
I, вядома ж, будуць аналізавацца і ўводзіцца ў літаратурны кантэкст творы, якія былі пад адкрытай цэнзурнай забаронай. Такіх твораў нават у Янкі Купалы налічваўся цэлы машынапісны том (цяпер яны змяшчаюцца ў новым Зборы твораў Янкі Купалы, падрыхтаваным аддзелам тэксталогіі і выданняў Інстытута літа-ратуры імя Янкі Купалы). Належнае месца зойме творчасць рэпрэсіраваных пісьменнікаў. Упершыню ў гісторыю нацыяналь-най літаратуры ў якасці яе значных здабыткаў і неабходных звёнаў літаратурнага працэсу ўводзіцца творчасць позна рэабілітаваных таленавітых пісьменнікаў А. Гаруна, Ф. Аляхновіча, В. Ластоўскага і А. Луцкевіча (Навіны). Раней гэтыя імёны партыйнымі пастано-вамі былі асуджаны на забыццё па палітычных матывах, што рэзка скажала агульны малюнак культурнага і духоўнага развіцця бе-
ларускага народа. У фундаментальным навуковым даследаванні, якім з'яўляецца акадэмічная гісторыя нацыянальнай літаратуры, усё шчырае і сумленнае, маральна чыстае па мэтах і задачах у мас-тацкай І крытачнай творчасці павінна мець адпаведнае аб'ек-тыўнае ацэначна-аналітычнае азначэнне.
Услед за навуковай практыкай літаратуразнаўчых калектываў іншых рэспублік СНД намі будзе разглядацца і эмігранцкая літаратура як частка агульнай эстэтычнай сістэмы нацыянальнай духоўнай творчасці. У гэтым даследчым напрамку асабліва шмат зроблена і робіцца вучонымі Інстытута сусветнай літаратуры ў Ма-скве. У гэтым інстытуце нават створаны спецыяльны сектар па вывучэнню багатай рускай эмігранцкай літаратуры.
Акрамя таго, за тыя дзесяцігоддзі, што мінулі пасля выхаду ў свет папярэдняй акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры», у архівах і кнігасховішчах было знойдзена нямала невядомых дагэ-туль ці малавядомых літаратурных матэрыялаў, якія ўзбагачаюць уяўленне пра багацце і шматмернасць культурнага і духоўнага жыцця на тэрыторыі Беларусі.
Улічваючы сказанае вышэй, можна зрабіць вывад, што вострая неабходнасць у напісанні новай гісторыі беларускай літаратуры існуе даўно. Праўда, некаторыя відныя вучоныя-літаратуразнаўцы прытрымліваюцца думкі, што ў сучасны момант нельга стварыць брльш-менш адзіную для ўсіх новую гісторыю нацыянальнай літаратуры. Прычына: грамадства ва ўсіх краінах СНД палярна расколата і таму нельга вызначыць агульнапрымальныя асновы ацэнкі ідэйна-эстэтычнай сутнасці гістарычнага літаратурнага пра-цэсу. На наш погляд, у такой пазіцыі ёсць нейкая доля здаровага рацыяналізму, аднак у цэлым падобная пазіцыя не без стратных патэнцый. Так, расколата грамадства, расколаты творчыя саюзы, расколаты навуковыя калектывы. Сапраўды, гэта рэальнасць су-часнага жыцця. Але ніхто не можа прадбачыць, колькі часу давя-дзецца чакаць, пакуль у грамадстве выявяцца з патрэбнай сілай і запануюць кансалідацыйныя ўсведамленні. А жыццё ідзе. Літа-ратура ствараецца і будзе стварацца кожны дзень. I, выходзіць, яна павінна чакаць нейкай няпэўнай будучай вяхі для ўласнага поўнавычарпальнага асэнсавання. Тут, здаецца, малавата нават простай логікі. Дзе ж выйсце?
Выйсце, па нашаму глыбокаму перакананню, ёсць. Напры-клад, хай на сённяшнім «пераходным» этапе кожная група, кожны калектыў аднадумцаў творча мабілізуюцца і напішуць сваю гісторыю літаратуры. Гэта будзе дэмакратычна і ў навуковым сэнсе карысна. Апе пакуль што назіраецца нешта іншае: калі нейкі ка-лектыў працуе над актуальнымі праблемамі гісторыі культурнага жыцця Беларусі і з вялікімі намаганнямі выдае вынікі сваіх дасле-даванняў, то з боку другой расколатай палавіны замест творчай даследчай працы з мэтай спаборніцтва часта чуецца лямант — не так напісана, не тое ўведзена, не так ацэнена. Такія «сігналы» па-даюцца зусім у духу ранейшых падцэнзурных часоў, але без афіцыйных правоў, добраахвотна. Дарэчы, псіхалагічная і меркан-тыльная сутнасць падобных паводзін у навуковым свеце даўно вя-домая, яна бліскуча раскрыта ў рамане выдатнага пісьменніка
8
Л. Лявонава «Рускі лес». Прафесар Віхроў усё жыццё прысвяціў сапраўднай навуцы, а яго калега Грацыянскі ўсё жыццё прысвяціў разноснай крытыцы яго навуковай творчасці, бо сам да яе быў няздатны.
Вядома, літаратуразнаўчая навука, строга кажучы, заўсёды зай-маецца адным і тым жа — стварае гісторыю літаратуры. Праблем-ная манаграфія — гэта таксама гісторыя літаратуры, пэўная яе ча-стка. Але вывучаць гісторыю па праблемных манаграфіях могуць у асноўным толысі спецыялісты. Для канцэнтраванага філасофска-эстэтычнага пазнання літаратурнага працэсу патрэбен менавіта навуковы жанр гісторыі. Перш за ўсё дзеля адукацыйнай даступ-насці.
Пісаць новую гісторыю нацыянальнай літаратуры ў «пера-ходны» перыяд стану грамадства сапраўды складана, але не без-надзейна. Не будзе, напэўна, вялікай бяды, калі і новая Іісторыя акажацца «пераходнай». Усё ж яна стане пэўным крокам наперад, складзе нейкую вяху ў напрамку да стварэння буцучай аб'екты-візаванай гісторыі нацыянальнай літаратуры, вольнай, наколькі гэта магчыма, ад напорных кан'юнкгурных уплываў штодзённасці. Менавіта гэтымі меркаваннямі кіраваўся малалікі навуковы калек-тыў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы, згаджаючыся на гэты грандыёзны праект.
Было вырашана спачатку стварыць «Гісторыю беларускай літа-ратуры XX стагоддзя» ў 4 тамах, а пасля «Гісторыю старажытнай і новай беларускай літаратуры» ў 2 тамах, праца над якой таксама ўжо вядзецца. Прыярытэт XX ст. аддадзены па некалькіх пры-чынах. Па-першае, культурнае жыццё ўсіх народаў, якія ўваходзілі ў склад былога СССР, якраз у гэты перыяд дэфармавалася з най-большай моцай, калі яно часта асвятлялася груба тэндэнцыйна, калі ідэалагічнымі органамі навязваліся непраўдзівыя ацэнкі літаратурных з'яў і працэсаў, калі дапускаліся пропускі і за-моўчванні велізарнай колькасці фактаў, а ў творчым і асабістым жыцці тых, хто стварыў нацыянальныя мастацкія каштоўнасці, было найболын малавытлумачальных драм і трагедый. Усё гэта патрабуе неадкладнага даследавання без зацяжак і чакання. Па-другое, не так даўно выйшлі ў свет «Нарысы па гісторыі бе-ларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4 кнігах, таксама створа-ныя калектывам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. У гэтым выданні спецыялісты па старажытнай літаратуры сказалі, бадай Іпто, сваё апошняе слова, і ім патрэбны быў пэўны час, каб іхні факталагічны арсенал папоўніўся новымі архіўнымі матэрыяламі, хоць дамагацца гэтага сёння надзвычай складана.
Цяжкасці вялікія. Пры планаванні новай гісторыі беларускай літаратуры яшчэ пры савецкай уладзе прыняць удзел у яе ства-рэнні згадзіліся многія літаратуразнаўцы, якія працуюць у іншых установах, бо ўласна інстытуцкіх сіл аказалася недастаткова для выканання гэтай задачы агульнадзяржаўнага значэння. Аднак, на вялікі жаль, далёка не ўсе яны па розных прычынах стрымалі сваё абяцанне. Тым не менш плённае супрацоўніцтва па гэтай лініі за-хоўваецца з асобнымі выкладчыкамі Беларускага педагагічнага
універсітэта імя Максіма Танка, Віцебскага і Брэсцкага універ-сітэтаў.
Акрамя таго, некаторыя аўтары, асабліва маладыя, пакуль што не зусім валодаюць навыкамі працы якраз у тым навуковым жанры, які вымагаецца гісторыяй літаратуры. Замест глыбокага, скрупулёзнага, сістэмнага аналізу літаратурных тэкстаў яны зада-вальняюцца звычайным крытычным артыкулам, у якім пера-важаюць часта асабістыя, эмацыянальна-павярхоўныя адносіны да асобы пісьменніка і яго творчасці. Або пэўны набор тэарэтычных дэфініцый толькі ілюструецца выпадковымі вытрымкамі з твораў. Характарыстыка творчасці атрымліваецца такая неканкрэтная, што яе можна прыкласці да творчасці любога іншага пісьменніка. На гэтых аблегчаных шляхах зніжаецца навуковая вартасць раздзелаў для «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя». Між тым ака-дэмік Д. С. Ліхачоў справядліва абараняе тэзіс, што сапраўднае літаратуразнаўства — дакладная навука.
У аўтарскага калектыву ёсць метадалаіічныя складанасці. Су-часны стан літаратуразнаўства многія відныя вучоныя вызначаюць як «час перачытання». Акадэмік-сакратар Дддзялення літаратуры і мовы Расійскай акадэміі навук Я. Чэлышаў на адной з кан-ферэнцый гаварыў: «Я думаю, што цяпер трэба даследчыкам гісто-рыі савецкай літаратуры больш смела высоўваць новыя ідэі, больш рашуча адмаўляцца ад усялякага фалыну, нацяжак, дагматызму, вульгарызацыі, шукаць, спрачацца, ддя таго каб дакапацца да ісціны, па-новаму ўбачыць і ацаніць тое, што ўяўлялася ў скажо-ным выглядзе або замоўчвалася, зразумець тое, што не разумелі раней, раскрыць тое, што было закрыта, знайсці тое, што было страчана... Вядома, нас не можа задаволіць тое, што мы зрабілі раней. Патрабуецца карэнная перапрацоўка».
Аўтарскі калектыў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ста-годдзя» не здолеў пайсці ў параўнанні з рускімі даследчыкамі так далёка ў напрамку «карэннай перапрацоўкі» зробленага раней, хоць мы лічым, што яна мае ў цэлым абнаўленчы характар. Для больш рашучага перагляду важнейшых праблем развіцця нацыя-нальнай літаратуры беларускаму літаратуразнаўству не хапае су-часнага філасофска-тэарэтычнага патэнцыялу, які назапашваецца гадамі і дзесяцігоддзямі. Ды і ў рускіх даследчыкаў працэс «перачытання» ідзе не так хутка, як на гэта спадзяваліся спачатку. Таму па зместу і агульнаму абліччу «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагодцзя», асабліва 1 том, даволі традыцыйная, яна моцна арыентавана на мадэль папярэдняй акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры» ў 4 тамах. Аўтарскі калектыў лічыць, што нельга абвальна адмаўляцца ад усяго, што зроблена папярэднікамі. Адно з прызначэнняў гісторыі літаратуры якраз у тым і заключа-ецца, каб данесці абагульненыя вынікі ўсяго літаратуразнаўства.
Але будзе ісці наперад час, і ў будучыні вызначацца больш дакладныя канцэпцыі гісторыі грамадства і літаратуры. Хай нам не здрадзіць вера ў будучыню!
ЛІТАРАТУРА
ПАЧАТКУ ХХ ст.
1901-1917
ПАЭЗІЯ
Перыяд канца XIX — пачатку XX ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта абумоўлена многімі пры-чынамі. Галоўная з іх — бурны рост ў гэты час нацыянальнай свя-домасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіц-цё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у літаратуры атрымала назву Бе-ларускага Адраджэння, г. зн. аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.
У артыкуле «Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні за-бытага народу», надрукаваным у «Нашай Ніве» за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этна-су і беларускай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. «Яна лічылася «культурнаю», ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія». Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у XVII ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы XVIII ст., — руская. I ў Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую га-дзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жыцця.
Трэба адзначыць, што гэтае «ўваскрасенне» — не простая ісці-на, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе мена-віта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове — і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны і г. д.
А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння бе-
12
ларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за па-шырэнне духоўнага багацця народа.
Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісаў і альманахаў «Загляне сонца і ў наша аконца», «Пала-чанін», «Саха» і інш., — усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выха-ванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.
Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага адлюстравання яго ў літаратуры — шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.
Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва ўласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.
I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка ўбачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.
Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці1 — гэта вынік прыходу ў літаратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў — прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), — якія і вызначылі змест і напрамак раз-віцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае света-адчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго ве-лічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за ўсё энергіяй самога быцця, эма-цыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, — людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю.
1 Этнічнае — гэта радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Яно базіруецца на прынцыпах устойлівых сямейных і грамадскіх зносін, маральных норм і звычаяў, замацаваных традыцыяй і памяццю народа. Па свайму паходжан-ню і сутнасці яно мае непасрэдны, прадметны характар у адрозненне ад іншых форм грамадскай свядомасці, якія базіруюцца на веры або ідэалагічных пастулатах і прынцыпах. Вызначальны элемент этнічнай свядомасці ёсць асэнсаванне лю-дзей сваёй этнічнай прыналежнасці, родавай супольнасці, пачуцця блізкасці і не-пасрэднай сувязі з навакольным светам, што таксама замацавана традыцыяй і во-пытам родавых адносін.
13
Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычньші прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літара-турнай традыцыяй.
У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызна-чальны ідэйны прынцып наглядна выявілася ў творчасці Ф. Багу-шэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў XIX ст. У далей-шым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку XX ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і ўзбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці эт-нічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай літаратуры.
Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым на-цыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулымі.
Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтыч-наму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.
Проза мела шырэйшую магчымасць паказаць унутранае жыццё чалавека, уцягнутага ў супярэчнасці часу, раскрывала рухаючыя пружыны чалавечых учынкаў і грамадскіх з'яў. Таму галоўная роля ў першапачатковы перыяд станаўлення новай беларускай літа-ратуры, як было ў свой час і ў іншых літаратурах, невыпадкова належала паэзіі. Глыбока народны, масавы характар паэзіі вы-явіўся ўжо ў тым, што побач з вядомымі паэтамі, якія вызначалі і будучае аблічча беларускай літаратуры, тут выступаюць невядомыя ці малавядомыя аўтары. Яны часта хаваюць свае сапраўдныя прозвішчы або падпісваюцца псеўданімамі: 3. К., Мікіта Чы-шчавік, Баўтрук, Юзя Шчупак (Сайкоўскі Язэп), I. Зн-ко, П. Б. К., Каршун, Паўлюк Жыбуля, Дзяніс Валынец, Іпья Дзежка, Мірко (Войцік Людвіка А.), Ландыш (Ганчарык Міхась), Дзед Дзяніс (Савасцкж Мікалай), Дзядзька Пранук (Умястоўскі Францішак), Дзядзька Барадаты, Стары Улас (Сівы-Сівіцкі). Яны вельмі эма-цыянальныя па сэнсу, бо нібы спецыяльна падкрэсліваюць пры-належнасць аўтараў да простага люду, а не да літаратараў, іх жа-данне — растварыцца ў народнай масе.
Шырокае выкарыстанне традыцыйных форм, пераважна фальклорных (песняў, калыханак, калядак, усялякага роду ўва-сабленняў і іншасказанняў), — таксама сведчанне глыбока народ-нага характару беларускай паэзіі пачатку XX ст. Подых новага часу можна адчуваць і ў глыбока асабовым, лірычным светаўспрыняцці паэтаў, і ў характары самога тыпу мастацкага мыслення, якое на-следуе і развівае многія традыцыйныя тэмы, сюжэты і вобразы:
14
долі-нядолі, злога лёсу, беззямельнага селяніна, бадзягі, бабы-ля і г. д.
Непасрэдны, прадметны характар паэтычнага бачання і пера-жывання — вынік абуджэння нацыянальнай свядомасці на той яе фазе, калі чалавек яшчэ толькі пачынае ўсведамляць сябе як су-верэнную асобу, па-новаму ўглядацца ў навакольны свет і зноў яго адкрываць, калі чалавек раптоўна пачынае бачыць тое, чаго раней не заўважаў: прыгажосць дрэва, што стаіць ля дарогі, цеплыню роднай хаты, прывабную даль пушчы, неаглядную шырыню поля, яркую зелень нівы, высокае неба і сонца над галавой, — пачынае раздумваць аб убачаным і яшчэ болып уважліва ў яго ўглядацца. Так нараджаюцца насычаныя новым зместам вобразы ветру, нач-нога змроку, месяца, часу сутак і пары года, матывы новага асэн-савання свайго быцця, уласнага лёсу і лёсу краю, цяжкай долі свайго народа.
Прычым гэта характэрна не толькі для непрафесійных аўтараў з самых глыбінь народа, але і для вядомых пісьменнікаў, класікаў беларускай літаратуры: Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдано-віча, 3. Бядулі, К. Буйло, Ц. Гартнага, У. Галубка.
Аб непасрэдным, прадметным характары пачатковага этапа развіцця беларускай літаратуры сведчаць і назвы многіх вершаў таго перыяду: «Дуб», «Сасна», «Гай», «Хата беларуса», «Дарога», «Два шляхі», «Мой сад», «Вёска», «Над возерам», «Хмара», «Вецер», «Ноч», «Вясна», «Лета», «Восень», «Зіма», «Чаго я хачу», «Світанак», «Родныя карцінкі», «Родны край» і інш.
Непасрэдная сувязь з навакольным светам, прадметнасць — толькі пачатковы этап паэтычнай творчасці, услед за якім раскрываецца ўнутраны свет паэта, своеасаблівасць яго бачання і перажывання, глыбіня яго пачуццяў і думак. Адбываецца пераход ад саміх прадметаў да вобразаў і мастацкіх уяўленняў аб іх, якія змястоўна напаўняюцца актуальнымі ідэямі свайго часу, вострымі праблемамі сацыяльнага жыцця.
У вершах 3. К., Юзі Шчупака, Ц. Гартнага, Я. Журбы, П. Красоўскага і іншых пануюць абуджальныя матывы, заклік ісці ў народ, служыць яму, працаваць у імя яго шчасця і новай долі.
У вершах 3. К. (сапраўднае імя невядома) «Кабы мне ды скрыдлы...» (1906) унутраная сіла, якая раптоўна прабудзілася, заяўляе аб сабе як моцны духоўны пачатак, што рвецца з грубага абрыдлага жыцця, каб служыць людзям і свайму краю — гаварыць з імі, славіць іх, пець для іх песні ўсім сваім сэрцам, усёй душой:
Кабы мне ды скрыдлы, людзі! Каб я голас меў — Не сядзеў бы ў гразі, ў брудзе — Ўсе б я песні пеў!2
2 Наша Ніва. Факсімільнае выданне. Вып. 1. 1906. № 2.
15
I калі б жаданне паэта ажыццявілася, стала б лягчэй на душы, ён забыўся б пра ўсе гаркоты і крыўды.
Па меры развіцця масавай паэзіі ўшырыню і ўглыбіню, у рэчышчы якога ідзе фарміраванне паэтаў з выразнай творчай індывідуальнасцю (Ц. Гартны, А. Паўловіч, Я. Журба і інш.), на-ціск нарастаючай ўнутранай сілы паэтачнага самапазнання стано-віцца ўсё больш адчувальным, заяўляючы аб сабе заклікамі да ак-тыўнай дзейнасці, да барацьбы з невуцтвам і цемрай, да змены жыцця да лепшага.
У Юзі Шчупака:
Весела, смела Мы пойдзем у даль; За добрае дзела Мы станем, як сталь!
Не будзем смуціцца, — Што з смутку чакаць? — Вось лепш нам пусціцца Ды шчасця шукаць.3
У Ц. Гартнага:
Дружна, з ахвотай, Гэй, за работу,
Брацця, скарэй; 3 песняю зычнай У працы прывычнай
Будзе спарней. Гора з нядоляй Не знойдуць патолі
Доўга між нас...4
Я. Журба таксама заклікае да працы, але да працы з радасцю і адухаўленнем, з песнямі і весялосцю:
Годзі плакаць і стагааці... Нам парупіцца патрэбна; Люд прыспаны, схамяніся: Час на свет зірнуці смела; 3 песняй дружнай узніміся!
...Новых думак, песняў, смеху
Не шкадуйце, пакажыце!3
Лішак унутраных сіл адчуваюць у сабе і лірычныя героі М. Ар-ла і Ц. Гартнага, аднак яны яшчэ не ведаюць, як гэтыя сілы вы-клікаць і скарыстаць.
У М. Арла:
Томяць сілы мяне, мучаць сілы мяне, Не магу я ужыцца за імі.
3 Беларуская дакастрычніцкая паэзія. Мн., 1967. С. 326. 4НашаНіва. 1911. № 23. 5 Там жа. 1912. № 33.
16
Хочуць працы святой, працы дзіўнай такой, Як бы тая вясняна святая, Каб нанова стаць жыць, нова жыццё тварыць, Толькі працы такой я не знаю...6
У Ц. Гартнага:
Многа сіл маладых У грудзях у маіх, Як прастору у полі. Няма рады адно Адчыніць ім акно I даць поўную волю!7
Абуджэнне свядомасці, парыванне чалавека да дзейнасці, ду-шэўнага абнаўлення знайшло яскравае адлюстраванне ў шматлікіх жывых вобразах, маляўнічых паэтычных малюнках той пары. I самым блізкім, знаёмым, натуральным для перадачы такога на-строю стаў вобраз вясны, вясновага абуджэння (часам летняй гарачай пары), калі прасынаецца, прыходзіць у рух усё жывое, прырода абнаўляецца прама на вачах, а разам з ёй іншым стано-віцца і сам чалавек, яго душа, пачуцці і думкі.
Вясеннія матывы абуджэння прыроды і абнаўлення чалавека — тыповая рыса ў выяўленні этнічнай свядомасці, таму што геа-графічнае асяродцзе і кругавы каляндарны час адыгрываюць тут важную ролю.
Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека характэрны для творчасці, бадай што, усіх паэтаў нашаніўскага перыяду: Я. Купалы, Я. Кола-са, К. Буйло, I. Дзежкі, А. Паўловіча, Ф. Чарнышэвіча і інш. Кожны з іх па-свойму выказвае радасць, захапленне, перадае на-плыў незвычайных думак і пачуццяў. Яны ўзнікаюць нібы ў адказ на ўсё тое, што дзеецца навакол у прыродзе:
У Я. Купалы:
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы, Болей не мерзне душа ні адна, Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю Абдаравала зямельку вясна.
Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя, Сёння усталі, плывуць і бурляць; Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца, К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.
Далей расказваецца аб зменах у пушчы, у полі, куды выйшла на пашу жывёла, каля жывёлы падпасак з жалейкай у руках. Верш заканчваецца лірычна-мажорным настроем, пачуццём узнёслай радасці, які выліваецца ў спадзяванне на лепшую будучыню:
6 Наша Ніва. 1913. № 23.
7 Там жа. № 6.
17
Грай, грай жалеечка! грай, грай, вясёлая! Выйграй з вясною і долечку мне; 3 пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!8
А. Паўловіч нібы скарачае гэту адлегласць ад вонкавага ўспры-мання да ўнугранага перажывання. Пачынаючы з указання на знешнія з'явы вясны, ён адразу пераходзіць да азначэння іх чала-вечага сэнсу, пераўтварае іх у знакі-сімвалы чалавечых адносін:
Сонца, пагода, — Ласка \ згода; Дзень ясны, мілы, — Здароўе, сілы. Спеў птушак у полі, — Думкі аб волі; Ветрык чуць вее, — Міласць, надзеі; ...Праца да поту, — Радасць, ахвота; Песня і эха, — Шчасце, пацеха... — Во чары вясны!
Заканчваецца верш рытарычнай фразай з філасофскім пад-тэкстам: «Ці ж доўга яны?»9
У вершы «На полі вясною» Я. Колас яшчэ больш набліжае гэ-ты прыродны вобраз да чалавека, пераводзячы яго з вонкава-апісальнага, эпічнага ў лірычны план. Вясна тут служыць адпраўным матывам для ўсхваляванага голасу самога паэта, які, ухваляючы прыгажосць вясновых палёў, па сутнасці ўсхваляе ся-лянскую працу, нібы зараней бачачы не толькі яе пачатак, але і канец.
Люблю я прыволле Шырокіх палёў, Зялёнае мора Ржаных каласоў
I вузкіястужкі Сялянскіх палос — Люблю цябе, поле, Люблю я твой плёс!
Люблю пазіраць я На поле вясной, Як ветрык жартліва Плыве збажыной.
Калышацца жыта, Радамі бяжыць,
8 Купала Я. Поўны зб. тв.: У 9 т. Т. 1. Вершы, пераклады. 1904-1907. Мн., 1995. С. 102, 103.
» Наша Ніва. 1908. № 10.
18
А хваля паветра Дрыжыць і дрыжыць...10
У другім вершы «Песні вясны» паэт, выкарыстоўваючы вясно-выя матывы і вобразы, ужо прама звяртаецца да людзей аб'яднаць свае намаганні ў барацьбе за веды і свабоду. Матыў вясны тут так-сама служыць адпраўным элементам для выявы грамадскай думкі:
Мы дарогі ў полі знаем, Не заблудзіць там вада — Знанне — сілаГ Мы гукаем: — Гэй, за намі, грамада!
Мы імчым, мы гонім воды, Затапілі мы брады. Дружнасць — першы крок свабоды, Згода — сіла грамады.1'
Часам і вясна не радуе мужыка. У вершы В. Каршуна «Вясна» (1909) паэт пачынае нібы здалёк:
Доўга, доўга з надзеяю смутнай Беларус наш дзён лепшых чакаў I слязою гарачаю, мутнай Загарэлы свой твар паліваў.