
- •Прадмет методыкі выкладання культуралагічных дысцыплін. Мэты і задачы курса
- •Культуралагічнае выхаванне як адзін з бакоў духоўнага выхавання дзіцяці
- •Прынцыпы выкладання культуралагічных дысцыплін
- •Псіхалагічныя асновы методыкі выкладання АіСмк
- •Фарміраванне матывацыі да навучання на ўроках айчыннай і сусветнай мастацкай культуры
- •Метады навучання на ўроках культуралагічных дысцыплін
- •Метад мастацка-педагагічнай драматургіі ў выкладанні культуралагічных дысцыплін
- •Гульнёвая дзейнасць на ўроках культуры
- •Класіфікацыя гульняў (арыентавана на вучэбную работу).
Прынцыпы выкладання культуралагічных дысцыплін
Прынцыпамі навучання называюць пэўную сістэму зыходных асноўных дыдактычных патрабаванняў да працэсу навучання, выкананне якіх забяспечвае яго неабходную эфектыўнасць. Прынцыпы навучання абумоўлены мэтамі і задачамі, якія ставяцца перад школай, а таксама аб’ектыўнымі заканамернасцямі, што вызначаюцца навукамі, якія вывучаюць працэс выхавання і чалавека.
Прынцыпамі выкладання культуралагічных дысцыплін абазначаюцца патрабаванні да працэсу навучання па культуралагічных прадметах, якія абумоўлены мэтамі і задачамі адукацыі ў галіне культуры.
Арганізацыя працэсу навучання на ўроках культуралагічнага цыклу павінна падпарадкоўвацца агульна-дыдактычным прынцыпам: прынцып навуковасці; сістэматычнасці і паслядоўнасці; даступнасці (ісці ад лёгкага да цяжкага; ад вядомага да невядомага; ад простага да складанага); сувязі навучання з жыццём; свядомасці і актыўнасці ў навучанні; нагляднасці; трываласці і грунтоўнасці; развіваючага і выхоўваючага навучання; індывідуалізацыі навучання; аптымальнага спалучэння метадаў і форм навучання.
Выкладанне культуралагічных дысцыплін мае і ўласныя спецыфічныя прынцыпы выкладання:
прынцып інтэграцыі розных відаў мастацтва на адным уроку – вызначае метадычныя патрабаванні да аптымальнага спалучэння відаў мастацтва, аб’яднаных па пэўнаму крытэрыю (тэме, аўтару, сюжэту і г.д);
прынцып гістарызма – знаходзіцца ў аснове пабудовы праграмы па СМК, вызначае неабходнасць пазнання і ўсведамлення вучнямі нялёгкіх шляхоў пошукаў чалавекам сваіх сапраўдных духоўных каштоўнасцей. Іншымі словамі, увесь працэс вывучэння культуры арганізуецца згодна гістарычнай храналогіі – ад першабытнасці да сучаснасці, што мае адлюстраванне не толькі ў планаванні навучання, але і на кожным канкрэтным уроку.
прынцып апоры на творчы метад – садзейнічае выдзяленню асноўнага, галоўнага ў асаблівасцях мастацкай культуры таго ці іншага часу, вызначэнню вядучых каштоўнасна-арыентуючых тэндэнцый мастацкай культуры эпохі, мастацкага ўвасаблення разумення праблемы самавызначэння чалавека ў грамадстве, у свеце. Адной з важнейшых мэт прадметаў культуралагічнага цыклу з’яўляецца актывізацыя творчай актыўнасці вучняў, пабуджэнне іх да самастойнай творчай дзейнасці.
прынцып непасрэдных зносін з мастацтвам, якія ажыццяўляюцца пры арганізацыі ўспрымання вучнямі твораў мастацтва.
Выкладанне культуралагічных дысцыплін павінна будавацца на зносінах (не ў значэнні сяброўскіх, роднасных і інш.), у аснове якіх ляжыць паняцце дыялогу. Дыялагічныя зносіны – гэта «такое взаимодействие людей, которое по своей структуре симметрично, в нем нет учителя и ученика, а есть партнеры, равные друг другу участники единой деятельности. Идеальная модель человеческого общения — дружба, которая может существовать только как связь разных, но равных людей. И цель дружбы — не передать какую-то информацию, не научить чему-то. Суть дружбы — добиться общности людей, выработать общие ценности, единые жизненные позиции, при этом каждый из них, остается неповторимой индивидуальностью и ценит ее в другом» (М.С. Каган).