
- •Этналогія
- •Тэма: этнос – народ, логос – слова, вучэнне, графо –пішу.
- •Тэма: Этнічныя працэсы
- •Культура
- •Тэма: Рускія.
- •Тэма: Палякі.
- •Тэма: Этнічная тэрыторыя. Этнаграфічныя карты.
- •25 Сакавіка 1918 г. Этнічнай тэр. Была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка Беларусь.
- •Тэма:Традыцыі і навацыі ў гісторыі культуры.
- •Тэма: Беларуская дыяспара (бел. Замежжа).
- •Тэма: Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Беларускай Рэспублікі. Этнічная і дзяржаўная тэрыторыя.
- •Тэма: Гісторыка-этнаграфічны рэгіён. Вызначальныя прыкметы, межы.
- •Тэма: Дрэваапрацоўчае рамяство
- •Тэма: Ганчарства
- •Тэма: Металаапрацоўчае рамяство.
Тэма: Рускія.
Культурныя і эканамічныя сувязі беларусаў (літвінаў, русінаў) і рускіх (велікаросаў, маскалітаў) вядомы са старажытных часоў. Аднак на дзяржаўным ўзроўні гэтыя сувязі і стасункі набывалі форму ваеных канфліктаў, у якія аказваліся ўцягнуты з двух бакоў значныя масы насельніцтва.
Значную колькасць складалі ваенапалоныя , аднак асноўную масу перасяленцаў складала мірнае насельніцтва з паўночнарускіх зямель, а затым і з Расіі увогуле.
Асноўнай прычынай міграцый становіцца ўзмацненне прыгоннага стану, самавольства апрычнікаў. Гэта ўсё адчувальна адбілася не толькі на працоўным насельніцтве, але і феадальнага саслоўя. Вялікая колькасць эмігрантаў сялілася на на ўсходнім памежжы ВкЛ, дзе несла службу ў якасці абслугі мясцовых гарнізонаў, быўшыя прыгонныя станавіліся тут вольнымі людзьмі.
Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі - адкрыла новыя шляхі для пашырэння рускай дыяспары на Беларусі. Рускія перасяленцы ў першую чаргу займалі ключавыя пасты ў апараце царскай адміністрацыі, а таксама ў складзе ваенных гарнізонаў. Пасля далучэння Беларусіі да Расіі рускія ўлады значна змянілі свае адносіны да суайчыннікаў, якіх яны болей не разглядалі як здраднікаў.
Тэма: Палякі.
Гісторыя народаў Польшчы і Беларусі вядома са старажытных часоў, калі пражывалі славянскія плямёны: мазаўшан, памаран, люцічаў, дрыгавічоў,валынян, яцвягоў, і інш.
Паходжанне гэтых плямён, як і шляхі іх міграцыі застаецца да канца не вытлумачыным гістарычнай навукай. Раён Падляшша, дзе пражывалі палякі (ляхі), русіны і патомкі яцвігаў, быў аб’ектам прытэнзій з боку польскіх і літоўскіх князёў.
Уніі Літвы і Польшчы (1385, 1569), адыграўшыя важную ролю ў абароне інтэрэсаў гэтыў дзяржаў у барацьбе з крыжацкай і маскоўскай агрэсіямі, разам з тым заклалі падмурак для пранікнення польскіх элементаў у беларускае грамадства. Аднак рост ішоў галоўным чынам за кошт акаталічвання мясцовага бел. насельніцтва. Беларуская шляхта, прымаючы каталіцкую веру, паступова збліжалася з польскай феадальнай верхушкай. Статут 1588 забараняў іншаземцам набываць землі на тэр. Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Шмат выхадцаў з Польшчы служыла ў ваеных гарнізонах крэпасцей.
У 1920 – 1939 гг. заходняя частка Беларусі знаходзілася ў складзе Польчшы. Польскія ўлады прадпрымалі магчымыя меры для яе “асваення” , насаджаючы тут польскую адмінісьрацыю, польскія школы і касцёлы; з Польшчы ў Беларусь перасялілася каля 300 тыс. палякаў.
Падзеі другой Сусветнай вайны, што абрушыліся на Польшчу ў 1939 г. абярнуліся страшэннай трагедыяй і для бел. палякаў. Рэшткі польскага войска былі ўзяты ў палон, мноства было вслана ў Сібір і на Поўнач Расіі.
Тэма: Этнічная тэрыторыя. Этнаграфічныя карты.
Кожны, ці амаль кожны народ мае сваю этнічную тэрыторыю, сваю Бацькаўшчыну, дзе жылі яго продкі на працягу многіх стагоддзяў. Этнічная тэрыторыя - гэта кампактнае рассяленне пэўнага народа, з якой звычайна цесна связана яго этнагенез і этнічная гісторыя. Народ, які стварае сваю этнічную тэрыторыю, становіцца ізгоем на сваёй радзіме, яго чакае сумны лёс. Лёс народа – гэта лёс яго радзімы, бо кожны жыццяздольны народ імкнуўся пашырыць сваю “жыццёвую прастору”.
Наяўнасць этнічнай тэрыторыі пазваляе народу захаваць сябе як этнас, быць гаспадаром на ўласнай зямлі, развіваць нацыянальную культуру .
Этнічная тэрыторыя можа змяняцца ў выніку гістарычных катаклізмаў, міграцыйных працэсаў, асіміляцыі і інтэграцыі, што найбольш уласціва сумежным зонам суседніх этнасаў.
Вызначэнне этнічных межаў – гэта вызначэнне этнічнай прыналежнасці. Насельніцтва, што пражывае ў зоне сумежжа суседніх этнасаў, культурнага ландшафту, асаблівасцей гістарычнага развіцця.
Першы сацыяльны этнаграфічны атлас , у якім ёсць каштоўныя звесткі пра этнічны склад і размяшчэння насельніцтва Беларусі – “Этнаграфічны атлас заходне-рускіх губерняў і суседніх абласцей” выдадзены ў 1863г. РФ Эркертам. Текставы матырыял быў выдадзены асобнай кнігай “Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі”.
Статыстычныя матэрыялы на падставе якіх былі складзены карты 1-ага этнагр. Атласа няпоўнага і незаўсёды адлюстроўвалі рэальную этнічную сітуацыю. Таму А.Ф. Рыціх зрабіў больш падрабязны этнаграфічны атлас – “Атлас народанасялення заходне-рускага краю па веравызнаннях”, які выйшаў у свет 1864 дае больш разнабаковую характарыстыку славянскім народам. Дзяржаўная тэрыторыя фарміруецца на аснове этнічнай, аднак дзяржава і этнічныя межы рэдка супадаюць, бо ў справу ўмешвання палітычных фактараў.