Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Этналогія.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
94.21 Кб
Скачать

Тэма: Этнічныя працэсы

ЭТН. ПРАЦЭСЫ – гэта якасныя змены, што адбываюцца ў этнічным асяродзі і уплываюць на лад жыцця, культуру, ментальнасць, міжэтнічныя ўзаемаадносіны; яны адбываюцца як натуральным шляхам так і ў выніку этнапалітычных сітуацый, парушэння звыклага лада жыцця.

ВІДЫ:

  1. Міграцыя – перасяленне, або рух насельніцтва на пэўнай тэрыторыі пастаянная (незваротная) і часовая (зваротная), сезонная і маятнікавая, знешняя і унутраная. Уся міграцыя дзеліцца на: эміграцыю (выезд), іміграцыю (у’езд).

  2. Інтэграцыя – аб’яднанне розных народаў у выніку палітычных, эканамічных, культурных кантактаў. Можна адбыцца ў выніку інкарпарацыі (уключэння ў склад магутнай дзяржавы малых этнічных тэрыторый).

  3. Кансалідацыя – зліццё ў адзіннае цэлае блізкіх народаў (плямёны – народнасці - нацыю). Калі рэгіянальная самасвядомасць уступае агульнанацыянальнай самасвядомасці.

  4. Асеміляцыя – яднанне розных этнасаў, калі адзін з іх поўнасцю успрымае мову і культуру. Самі беларусы апынуўшыся ў іншаэтнічным асяродзі хутка прывыкаюць да новых умоў краіны, якая дала ім прытулак. Разам з тым свядомыя беларусы захоўваюць сваю нацыянальную адметнасць, культуру, мову і любоў да Беларусі імкнуцца перадаць нашчадкам.

  5. Акультурацыя – працэс узаемапранікненне культур, калі адзін народ засвойваючы мову і культуру другога не губляе сваю, а захоўвае гістарычную памяць і нацыянальную самасвядомасць.

  6. Міксацыя – працэс змешвання розных этнасаў, у выніку чаго утвараецца новы этнас (вялікае перасяленне народа).

  7. Генацыд – род , забіваць – гэта знішчэнне асобных груп насельніцтва і цэлых народаў па расавых, нацыянальных, рэлігійных і інш. матывах. Самае цяжкае злачынства супраць чалавека.

  8. Адраджэнне – гэта працэсс пераасэнсавання дух. Здабыткаў нацыі, вяртанне гістарычнай памяці народа – забытай, забароненай спадчыны, лепшых традыцый продкаў іх духоўнасці, маральнасці. Вялікая роля належыць свядомай нацыянальнай інтэлігенцыі, навуковай і асветніцкай рабоце.

Этнічная культура

Пад культурай народа трэба разумець усё тое, што створана разумам і рукамі людзей.

Культура

Духоўная – мы разумеем мову, вераванні, мараль, права, самасвядомасць, абрады, звычаі, традыцыі, нар. Творчасць, розныя віды мастацтва.

Матэрыяльная – заняткі і промыслы (земляробства, жывёлагадоўля, пчаларобства, паляванне, рыбалоўства, жыллё, гаспадарчыя пабудовы, прылады працы, прадметы бытавога ўжытку, транспартныя сродкі, адзенне, ежа,культ, рэчы).

Кожны народ мае сваю культуру, якая базіруецца на глыбокіх традыцыях. Народ, які губляе іх – не мае будучыні.

Этнічная культура мае дзве разнавіднасці: народную (заснаваная на глыбокіх традыцыях свайго этнасу); прафісійную – якая патрабуе спец. падрыхтоўку, сінтэзуе дасягненні айчыннай і сусветнай культуры і пры гэтым адчувае ўплыў народнай традыцыйнай культуры, якая жывіць розныя віды мастацтва, надае ім розны нацыянальны каларыт, набліжае да народных каранёў.

Тэма: Этнагенэз беларусаў.

Etnos – народ, genesis – паходжанне.

Энагенез – паходжанне народа, першасны момант энічнай гісторыі, калі фарміруюцца галоўныя структураўтваральныя рысы этнаса, якія вызначаюць яго самабытнасць, арыгінальнасць і непадабнства на інш. этнасы.

Пачатак этнаінетычных працэсаў – гэта момант фарміравання плямён.

Завяршэнне пазначаецца – этнічнай самасвядомасцю і саманазовым этнасам (этнонімам).

Пры разглядзе этнагенезу трэба ўлічваць разнастайны матэрыял (архіялагічны, этнаграфічны, лінівістычны, летапісы і інш. крыніцы). Існуюць розныя навуковыя версіі аб паходжанні нашага народа.

Канцэпцыі Беларусі.

На падставе архіялагічных дадзеных можна сцвярджаць, што ў канцы бронзавага веку на тэрыторыі паўднёва-усходняга ўзбярэжжа балтыйскага мора да Дона жылі балты. З 6 ст. пачалася моцная міграцыя славян і іх сумеснае жыццё з балтамі. У выніку адбываецца фарміраванне і самаразвіццё будучага беларускага народа ў гэтым працэсе. Вялікую ролю адыгрывала балцкая падаснова (субстрат). Балты ўвайшлі ў склад славянскіх плямёнаў, прынялі іх дыялекты, аказвалі ўплыў на развіццё іх мовы, культуры, быту. Пасля Беларусь склала аснову ВкЛ і адасобілася ад Пскоўскіх , Наўгародскіх і Маскоўскіх земляў і фарміраванне беларусаў адбывалася на аснове балцкага субстрату (падасновы).