
- •Этналогія
- •Тэма: этнос – народ, логос – слова, вучэнне, графо –пішу.
- •Тэма: Этнічныя працэсы
- •Культура
- •Тэма: Рускія.
- •Тэма: Палякі.
- •Тэма: Этнічная тэрыторыя. Этнаграфічныя карты.
- •25 Сакавіка 1918 г. Этнічнай тэр. Была абвешчана незалежная Беларуская Народная Рэспубліка Беларусь.
- •Тэма:Традыцыі і навацыі ў гісторыі культуры.
- •Тэма: Беларуская дыяспара (бел. Замежжа).
- •Тэма: Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Беларускай Рэспублікі. Этнічная і дзяржаўная тэрыторыя.
- •Тэма: Гісторыка-этнаграфічны рэгіён. Вызначальныя прыкметы, межы.
- •Тэма: Дрэваапрацоўчае рамяство
- •Тэма: Ганчарства
- •Тэма: Металаапрацоўчае рамяство.
Этналогія
Тэма: этнос – народ, логос – слова, вучэнне, графо –пішу.
ЭТНАЛОГІЯ, ЭТНАГРАФІЯ – навука пра народ.
ЭТНАЛОГІЯ – гэта гісторыка –грамадская навука, якая вывучае этнасы, іх этнагінез, этнічную гісторыю, міжэтнічныя адносіны і энасацыяльныя працэсы, побыт, традыцыйную культуру, засноўваючыся на дадзеных палявых даследваннях.
Мае два ўзроўні:
Апісанне;
Тэарытычны;
Этналогія ў залежнасці ад характару і спецыфікі аб’ектаў вывучэння звязана з грамадскімі і прыродазнаўчымі навукамі: 1. – з гісторыяй, з архіялогіяй, з псіхалогіяй, з педагогікай, з антрапалогіяй, з фалькларыстыкай, сацыялогіяй, статыстыкай, дэмаграфіяй, з краязнаўствам, эканомікай, з мастацтвазнаўствам; 2. - з геаграфіяй, з экалогіяй, батанікай, з заалогіяй, агранаміяй, з медыцынай.
Любая навука мае свае крыніцы вывучэння:
Пісьмовае сведчанне (рукапіс, друкаванне);
Палявыя этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя пры непасрэдых кантактах з народам;
Музейныя этнаграфічныя калекцыі;
Малюнкі, фотаздымкі, адыё і відыёзапісы.
У 19 ст. была створана велізарная колькасць бел. этнаграфічнай літаратуры. Дзякуючы этнаграфічным ведам, культурная спадчына беларусаў улілася ў скарбніцу сусветнай культуры.
АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ ЭТНАЛОГІІ:
ЭТНАС – гэта устойлівая супольнасць людзей, гістарычна складзенная на пэўнай тэрыторыі, якая характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці адлюстраванай у адзіннай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання.
Асноўныя гістарычныя формы этнасу:
-племя; - народнасць; - нацыя.
ПЛЕМЯ – узнікае на стадыі распаду першабытнага строю, мае неразвітую сацыяльную структуру. Яно складваецца на базе суседскіх адносін. Плямёны вызначаюцца адзінствам паходжання, мовы, культуры, агульнай тэрыторыі. Пазней ствараліся саюзы плямён – прататыпы феадальных княстваў.
НАРОДНАСЦЬ – складаецца на базе племяных утварэнняў. Гэта этна-сацыяльная супольнасць людзей блізкіх па паходжанню і традыцыях, бытавой культуры з агульназразумелай дыялектычнай мовай, этнічнай тэрыторыяй і дзяржавай.
НАЦЫЯ – супольнасць людзей , якая прыходзіць на змену народнасці і вызначаецца больш высокай ступенню кансэлідацыі грамадства. Уласцівы:
Агульная нацыянальная свядомасць;
Агульная мастацкая мова пры захавані дыялекту
Нацыянальная школа
Адзінная палітычная, эканамічная і інфармацыйная прастора
Агульны народны характар, тып паводзін, нацыянальны менталітэт.
Вынік пры агульнасці рыс племя,народнасць і нацыя маюць істотныя адрозненні. Працэс эвалюцыі этнаса ад племені да нацыі прынята лічыць ЭТНІЧНАЙ ГІСТОРЫЯЙ,
ТЭМА: Этнічныя атрыбуты
Вучоныя называюць: мова, рэлігія, гістарычная памяць, этнічная самасвядомасць.
Мова – гэта код нацыі, адарваўшыся ад яе ў другім –трэцім пакаленні чалавек страчвае гістарычную свядомасць, гістарычную памяць і асімілюецца ў іншым этнасе.
Рэлігія – ўсе этнасы былі рэлігійныя, духоўнасць гэта тое, што вылучае чалавека сярод іншых жывых істот.
Гістарычная памяць – здольнасць трывала захоўваць інфармацыю пра радзіму, продкаў, культурныя здабыткі. На фоне гістарычнай памяці фарміруецца уласная нацыянальная годнасць – менталітэт (склад душы, лад мыслення, этнічная псіхалогія, светаўспрыманне). Беларускі менталітэт склаўся дзякуючы геапалітычнаму становішчу Бел. (суседства, ваенныя дзеяні, шматнацыянальнае насельніцтва).
Этнічная самасвядомасць – адносіны да Бацькаўшчыны.