Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Уладзімір Арлоў.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
343.9 Кб
Скачать

Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч Дзесяць вякоў беларускай гісторыі

Свет і Беларусь. Параўнальная храналогія

Старажытныя беларускія княствы 862 Першыя летапісныя звесткі пра Полацак.

980(?) «Крывавае вяселле» Ўладзіміра з Рагнедай.

992 Утварэнне Полацкай епархіі.

1021 Бітва полацкага князя Брачыслава з Яраславам Мудрым на Судоме.

1029 Нарадзіўся князь Усяслаў Чарадзей.

1067 3 сакавіка Бітва на Нямізе. Першая згадка ў летапісе пра Менск.

1110 (каля) Нарадзілася Еўфрасіння Полацкая, асветніца і нябесная заступніца Беларусі.

1129 Выгнанне полацкіх князёў у Візантыю.

1130 (каля) Нарадзіўся славуты пісьменнік і прапаведнік Кірыла Тураўскі.

1158 Заваёва незалежнасці Тураўскім княствам.

1161 Ювелір Лазар Богша стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай.

1186 (каля) Створана «Слова пра паход Ігаравы».

1216 Смерць полацкага князя Валодшы. 863 З'яўленне Кірылы і Мяфода ў Маравіі.

983 Паўстанне палабскіх славянаў супроць немцаў.

Сусветная гісторыя

1048 Нарадзіўся славуты персіцкі паэт і філосаф Амар Хаям.

1066 Заваёва Англіі нарманамі.

1095 Рымскі папа Урбан ІІ абвясціў крыжовы паход на Ерусалім.

1113 Створана «Хроніка палякаў», вядомая як «Хроніка» Ананіма Гала.

1122 Вормскае пагадненне паміж імператарам Генрыхам ІV і рымскім папам.

1146 Палітычнае раздрабленне Польшчы.

1171 Ваеннае ўварванне ў Ірляндыю і ўсталяванне там ангельскага панавання.

1174 Забойства ўладзіміра-суздальскага князя Андрэя Багалюбскага.

1204 Захоп і спусташэнне Канстантынопаля крыжакамі.

1217 Сербія стала каралеўствам.

1224-1231 Стварэнне «Саксонскага Люстэрка» - зводу феадальных законаў Нямеччыны.

1225 Нарадзіўся славуты філосаф і багаслоў Тамаш Аквінскі.

Вялікае Княства Літоўскае 1253 Каранацыя Міндоўга.

1258-1259 Першы паход мангола-татараў на Беларусь.

1314 Знішчэнне нямецкіх рыцараў Давыдам Гарадзенскім.

1317 Заснаванне Літоўскай мітраполіі.

1362 Пераможная бітва з татарамі на Сініх Водах.

1368-1372 Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву.

1385 Крэўская вунія.

1387 Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права.

1392 Пачатак княжання Вітаўта.

1399 Загінуў апошні полацкі князь Андрэй Альгердавіч.

1410 15 ліпеня Бітва пад Дуброўнай (Грунвальдская бітва).

1413 Гарадзельская вунія.

1468 Судзебнік Казіміра Ягайлавіча, першы звод законаў дзяржавы.

1492 Першая вайна Маскоўшчыны з Вялікім Княствам Літоўскім.

1506 6 жніўня Разгром татарскага войска пад Клецкам.

1514 8 верасня Бітва пад Воршай.

1517 6 жніўня Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу.

1523 Выйшла ў свет паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».

1557 Нарадзіўся Леў Сапега.

1562 Сымон Будны распачынае ў Нясвіжы выданне сваіх кніг на роднай мове.

1563 люты Войска Івана Жахлівага захапіла Полацак.

1564 студзень Разгром маскоўцаў на рацэ Уле. 1253 Заснаванне Стакгольма.

1254 Утварэнне Райнскага хаўрусу гарадоў Нямеччыны.

1314 Скончыўся працэс супроць Тампліераў.

1315 Перамога швайцарцаў над Габсбургамі каля Маргартэна.

1319 Нарвегія і Швецыя аб'яднаныя ўладай аднаго караля.

1346 Параза французаў у бітве пры Крэсі.

1356 Ганзейскія гарады ўтварылі агульны орган улады.

1363 Першае афіцыйнае выкарыстанне ангельскай мовы ў ангельскім парламенце.

1374 Кошыцкі прывілей Людвіка Вугорскага, які стварыў асновы шляхоцкіх вольнасцяў у Польшчы.

1379 Візантыя стала васалам Турцыі.

Беларусь у Рэчы Паспалітай Сусветная гісторыя

1569 Люблінская вунія.

1579 Войскі Сцяпана Батуры вызвалілі Полацак ад маскоўцаў.

1579 жнівень Заснаванне Віленскага ўніверсітэта.

1580 (каля) Васіль Цяпінскі выдаў беларускі пераклад Евангелля.

1581 Адкрыццё Полацкага езуіцкага калегіума.

1588 Прыняты трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

1595 Паход Севярына Налівайкі на Беларусь.

1596 Берасцейская царкоўная вунія.

1618 Дзявулінскае замірэнне.

1623 12 лістапада Забойства вуніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча.

1629 Нарадзіўся Сімяон Полацкі.

1654 Пачатак вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэчай Паспалітай.

1661 1 лютага Магілеўскае паўстанне.

1667 Андрусаўскае замірэнне.

1689 30 сакавіка Пакараны смерцю філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі.

1710 1 траўня Салдаты Пятра І узарвалі полацкі Сафійскі сабор.

1743-1744 Крычаўскае паўстанне.

1767 Слуцкая канфедэрацыя.

1772 Першы падзел Рэчы Паспалітай.

1791 3 траўня Сойм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.

1793 Другі падзел Рэчы Паспалітай.

1794 Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.

1795 Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імперыяй. 1572 Варфаламееўская ноч у Парыжы.

1581 Аб'яднаныя Нідэрлянды абвясцілі сваю незалежнасць.

1589 Катастрофа Вялікай Армады.

1595 Сялянская вайна ў Аўстрыі.

1600 Спалены Джардана Бруна.

1604 Пачатак каланізацыі Канады французамі.

1614 Створаны Генеральныя штаты ў Францыі.

1618 Пачалася Трыццацігадовая вайна ў Эўропе.

1652 Ангельская армія заваявала Шатляндыю.

1657 Выйшла ў свет галоўная праца Яна Амоса Каменскага «Вялікая дыдактыка».

1665 Гішпанія прызнала незалежнасць Партугаліі.

1681 Французы анексавалі Страсбург.

1688 Дзяржаўны пераварот у Англіі.

1724 Нарадзіўся Імануіл Кант.

1740-1748 Вайна за «аўстрыйскую спадчыну».

1760 Расейская армія акупавала Берлін.

1768 Адкрыццё Новай Зеландыі і Аўстраліі Д.Кукам.

1775 Паўночнаамэрыканскія калоніі Англіі пачалі вайну за незалежнасць.

1783 Уключэнне Крымскага ханства ў склад Расейскай імперыі.

1787 Прынята Канстытуцыя ЗША.

1789 Паўстанне ў Парыжы і захоп Бастыліі народам.

Беларусь у Расейскай імперыі Сусветная гісторыя

1812 10 чэрвеня Адкрыццё Полацкай акадэміі.

1812 Паход Напалеона.

1817 Узнікненне таемнага студэнцкага таварыства філаматаў.

1825 Створана рэвалюцыйнае таварыства «Ваенныя сябры».

1831 Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супроць царызму.

1835 Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса.

1838 21 студзеня (2 лютага) Нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.

1839 Царкоўны сабор у Полацку прымае акт аб ліквідацыі Вуніі.

1861 чэрвень Скасаванне прыгоннага права.

1862 Выйшаў першы нумар нелегальнай газеты «Мужыцкая праўда».

1863 Паўстанне Кастуся Каліноўскага.

1881 28 траўня (9 чэрвеня) Нарадзіўся Іван Луцкевіч.

1882 25 чэрвеня (7 ліпеня) Нарадзіўся Янка Купала.

1882 22 кастрычніка (3 лістапада) Нарадзіўся Якуб Колас.

1883 27 кастрычніка (8 лістапада) Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі.

1884 Пачаў выходзіць часопіс «Гомон», орган беларускай фракцыі «Народнай волі».

1891 Выйшла ў свет кніга Францішка Багушэвіча «Дудка беларуская».

1891 27 лістапада (9 снежня) Нарадзіўся Максім Багдановіч.

1903 травень Утварэнне першай беларускай палітычнай партыі - Грамады.

1906 Заснавана першае беларускае легальнае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».

1906 1 (14) жніўня Выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай жніўня газеты «Наша Доля».

1906 10 (23) лістапада Пачаў выходзіць беларускі тыднёвік «Наша Ніва».

1914 Пачатак Першай сусветнай вайны.

1917 5 (18) снежня Адкрыццё Першага Ўсебеларускага з'езда.

1918 25 сакавіка Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 1799 У Англіі выйшаў закон аб забароне рабочых арганізацый.

1806 Францыя распачала кантынентальную блакаду Вялікабрытаніі.

1812 Гішпанія прыняла канстытуцыю.

1813 Бітва пад Ляйпцыгам («Бітва народаў»).

1815 Створаны «Святы саюз» Аўстрыі, Прусіі і Расеі.

1819 Першы рэйс парахода цераз Атлантыку.

1821 Пачатак нацыянальна-вызвольнага руху ў Грэцыі.

1822 Абвяшчэнне незалежнасці Бразіліі.

1832 Рэформа парламента ў Англіі.

1835 Вынаходства тэлеграфа Морзэ.

1843 Вугорская мова абвешчана афіцыйнай у Вугоршчыне.

1848 Народныя паўстанні ў Берліне, Вене, Празе.

1849 Інтэрвенцыя Расеі ў Вугоршчыну, якая абвясціла незалежнасць.

1859-1864 Падпарадкаванне Каўказа Расейскай імперыяй.

1861 Аб'яднанне Малдовы і Валахіі ў Румынію.

1867 Утварэнне Аўстра-Вугоршчыны.

1869 Стварэнне перыядычнай табліцы элементаў Дз. Мендзялеевым.

1870 Вайна Прусіі з Францыяй.

1873 Сусветны эканамічны крызіс.

1876 Першая канстытуцыя Турцыі.

1886 Сербія заснавала сваю Акадэмію навук.

1891 Пачаўся голад у Паволжы.

1900 Расейская армія акупавала Маньчжурыю.

1905 Чарнагорыя прыняла сваю канстытуцыю.

1906 Першая Дзяржаўная Дума ў Расейскай імперыі.

1908 Аўстрыя анексавала Боснію і Герцагавіну.

1909 Выйшаў філасофскі зборнік «Вехі» ў Расеі.

1912-1913 Балканскія войны.

1913 Адкрыццё парламента ў Кітаі.

1914 Ангельская паліцыя расстраляла дэманстрацыю ірляндцаў у Дубліне.

1916 Першае выкарыстанне танкаў у бітве на Соме.

1916 Альбэрт Айнштайн сфармуляваў агульную тэорыю рэлятыўнасці.

1917 ЗША абвясцілі вайну Нямеччыне.

Старажытныя беларускія княствы

Пісьмовая гісторыя Беларусі сягае ІХ стагоддзя. Першым з беларускіх гарадоў у летапісах згадваецца Полацак - цэнтр княжання крывічоў, а першай летапіснай асобай - князь Рагвалод, які прыйшоў «з-за мора» валадарыць у Полацку. Уласныя княжанні (раннія формы дзяржаўнасці) тады ўжо мелі і іншыя плямёны, што насялялі Беларусь, - дрыгавічы і радзімічы. Цэнтрам дрыгавічоў быў Тураў, у якім сядзеў Тур, а радзімічаў - Гомель.

Прыкладна ў 980 годзе ноўгарадскі князь Уладзімір захапіў Полацак і забіў Рагвалода з сынамі, а яго дачку Рагнеду гвалтам пашлюбіў. Так, праз гвалт, Полацкае княства было ўлучана ў склад Кіеўскай дзяржавы. Але ненадоўга. Кіеўская Русь як дзяржава заставалася штучным, ваенна-адміністацыйным аб'яднаннем, што абыймала дзесяткі этнічных супольнасцяў. Уладаранне Кіева не змяніла самабытнага жыцця падпарадкаваных земляў. На справе яно зводзілася да збору даніны і абавязку ўдзельнічаць у ваенных паходах кіеўскіх князёў.

Полацак першым стаў супернічаць з Кіевам і Ноўгарадам ды неўзабаве пазбавіўся залежнасці ад Кіева. З пачаткам княжання Рагвалодавага ўнука Ізяслава ў Полацку сцвердзілася свая дынастыя. Уласную палітыку стаў праводзіць ужо Брачыслаў, а ягоны сын Усяслаў займеў славу неўтаймоўнага змагара за непадлегласць свайго краю. Гэта ён заслужыў найбольшыя сімпатыі аўтара «Слова пра паход Ігараў». Пры Ўсяславе Полаччына зажыла ўласным жыццём. Узвядзеннем Сафійскага храма ён падкрэсліў, што Полацак роўны Кіеву і Ноўгараду. У 1067 годзе, баронячы незалежнасць зямлі, палачане прынялі крывавую сечу на Нямізе, калі ваяваць іх край прыйшло кааліцыйнае войска Рурыкавічаў. Беларускі горад на Дзвіне заставаўся няскораным супернікам Кіева. Упартае проціборства на стагоддзі прадвызначыла іх стасункі. «І ад таго меч уздымаюць Рагвалодавы ўнукі супраць Яраслававых унукаў», - занатаваў летапісец.

Полацкае княства, якое па праве лічыцца першай беларускай дзяржавай, ахапляла тады ці не палову абшару цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Па Дзвіне яго ўладанні сягалі Балтыйскага мора. Гэта было вялікае і моцнае па эўрапейскіх мерках гаспадарства, якое апярэджвала ў развіцці іншыя ўсходнеславянскія землі. Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці тут грала веча - агульны сход палачанаў. Вечавыя традыцыі Полацка, такія ж даўнія, як і ноўгарадскія, датрывалі да ХVІ стагоддзя.

Нават непазбежна распадаючыся, Кіеўская імперыя імкнулася трымаць у падпарадкаванні іншыя землі. У барацьбе з Полацкам Кіеў не шкадаваў сілаў і сродкаў. Пяць князёў Усяславічаў былі зняволеныя і высланыя ў Візантыю. Але са смерцю Манамахавага ўнука Мсціслава (1132) пачаўся поўны развал гэтага дзяржаўнага кангламерату. Даўно адасобленыя воласці сталі хутка ператварацца ў самастойныя княствы. І палачане адразу ж аднавілі незалежнасць, пасадзіўшы сабе князем аднаго з унукаў славутага Ўсяслава. Аднак, як і іншыя княствы, Полацкая зямля ўжо дасягнула перыяду раздробленасці і міжусобіцаў. Толькі ў канцы ХІІ стагоддзя, аслабленая, яна спрабавала кансалідавацца. «Рагвалодавы ўнукі» бралі ўдзел у супольных паходах, а на галоўным полацкім пасадзе каля 30 гадоў нязменна сядзеў князь Уладзімір (Валодша).

Па-рознаму складваліся дачыненні іншых беларускіх земляў з Кіевам. Тураўшчына, таксама падпарадкаваная Ўладзімірам у 980-х гадах, доўгі час была ў Кіеўскай зямлі, але так і не злілася з ёю. Нарэшце ў 1158 годзе ў змаганні з Кіевам Тураў адстаяў самастойнасць, і тут таксама ўсталявалася свая княская дынастыя. Смаленск ішоў да самастойнасці іншым шляхам. Ён ніколі не ваяваў з Кіевам. Смаленшчына выдзелілася ў асобную зямлю ў 1120-х гадах. Яна не ведала нутраных разладаў і хутка стала наймацнейшым княствам Русі.

Пры канцы ХІІ стагоддзя, калі аслабленыя княствы Беларусі амаль зніклі са старонак летапісаў, у вусці Дзвіны з'явіліся нямецкія місіянеры, а потым і рыцарскі ордэн. Хоць у дачыненнях немцаў з Полацкам пераважала зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным гаспадарчым супрацоўніцтве, заходнія пазіцыі старажытнабеларускага княства істотна пагоршыліся. З іншага боку, на тэрыторыі Расеі і Ўкраіны ў 1237-41 гадах абрынулася нашэсце мангола-татарскіх наезнікаў. Гэтыя землі (за выключэннем Ноўгарадскай і Пскоўскай) зрабіліся ўладаннямі татарскага хана. Беларусь жа засталася практычна не закранутай Батыем. Аднак трагічны лёс суседніх княстваў стаў урокам. Палітычнае становішча раздробленых земляў Беларусі паставіла на парадак дня жыццёва важнае пытанне - кансалідацыю і аб'яднанне з суседзямі, каб бараніцца ад агульных ворагаў.

Генадзь САГАНОВІЧ

862. Першыя летапісныя звесткі пра Полацак

Сёння на беразе Палаты, недалёка ад Чырвонага моста, стаіць сціплая стэла з надпісам: «Гарадзішча. Помнік археалогіі ІХ стагоддзя». Вось тут некалі і вырас яшчэ цалкам драўляны Полацак, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам у сувязі з дзяльбою гарадоў ноўгарадскім князем Рурыкам. Ад гэтай даты гісторыкі і вядуць адлік узросту «бацькі беларускіх гарадоў».

Тым сама годам, дарэчы, пазначаны і першы запіс старажытнага летапісца пра Кіеў, што, як вядома, у 1987-м афіцыйна адзначыў сваё 1500-годдзе. Не меншыя падставы святкаваць такі паважны юбілей мелі і палачане, бо на тэрыторыі старажытнага горада археолагамі знойдзена кераміка, зробленая не пазней за V стагоддзе. Прыкладна да таго часу некаторыя гісторыкі адносяць і згадку ісляндскай сагі пра ўзяцце Полацка гунамі.

Паўтара тысячагоддзя таму, у часы вялікага перасялення народаў, на заселеныя балтамі землі прыйшло з захаду і рассялілася на вышнявінах Дзвіны, Нёмана, Дняпра і Волгі магутнае славянскае племя крывічоў. Крывічы, што аселі вакол ракі Палаты, атрымалі найменне палачанаў. Яны і заснавалі названы па рацэ горад.

Гэтыя мясціны былі вядомыя яшчэ антычным грэкам і рымлянам. Шэраг вучоных трымаюцца думкі, што вядомая з твораў Гамера і ягонага вучня Гесіёда рака Эрыдан, куды ўпаў у сваёй вогненнай калясніцы нізрынуты з неба міфічны Фаэтон, - гэта сучасная Дзвіна. Яна мела і іншыя старажытныя назовы: Рубон або Рудон, Дуна, Дзіна або Віна. У Палаты таксама было старадаўнае найменне - Турунт.

У 865 годзе на берагі Палаты прыйшло кіеўскае войска князёў Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніканаўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева.

Тагачасны Полацак - гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам град-дзядзінец плошчаю ўсяго адзін гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі. Полацак меў тысяч пяць жыхароў - трохі меней за Кіеў і Ноўгарад і болей за ўсялякі іншы ўсходнеславянскі горад. Асноўнымі заняткамі гараджанаў было земляробства і рамяство, а таксама паляванне, рыбарства і бортніцтва.

У 907, 911, 941 і 944 гадах полацкія дружыны, даручыўшы лёс Пяруну, выходзілі адсюль у паходы на далёкі Царгорад-Канстантынопаль, сталіцу Візантыйскае імперыі. Паганскі бог вайны спрыяў продкам. Полацак мы знаходзім у пераліку гарадоў, якім Царгорад плаціў даніну. Сілу галоўнай крывіцкай цвердзі ведалі і паўночныя суседзі. У скандынаўскіх сагах ён згадваецца дзесяткі разоў пад назовам Палцеск'я - ад старажытных усходнеславянскіх найменняў Полацеск, Полцеск, Полацьск. Аўтару адной сагі нават прымроіліся вакол горада каменныя сцены.

Летапіс называе Полацак сярод гарадоў, дзе сядзелі князі, якія прызнавалі старэйшым між сябе кіеўскага Алега. Разам з тым улада далёкага Кіева ніколі не была тут вельмі трывалая. Горад хацеў жыць незалежна і будаваць сваю дзяржаву. Добрыя ўмовы гэтаму стварала выгаднае геаграфічнае становішча на шляхах, што звязвалі Арабскі халіфат і Хазарыю са Скандынавіяй і славянскім светам. Аб'яднанню прыдзвінскіх земляў спрыяла агульнасць прыродных умоваў (а значыць, і ладу жыцця) і, вядома, этнічная адметнасць тутэйшых жыхароў, у чыіх жылах змяшалася балцкая і славянская кроў.

У другой палове Х стагоддзя ў Полацку кіраваў незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада князь Рагвалод. Відаць, ён быў сынам полацкай княгіні Прадславы, згаданай у дамове, якую ў 945 годзе падпісалі Візантыя і кіеўскі князь Ігар.

Рагвалод - першы полацкі князь, імя якога вядомае з летапісаў. Можна спрачацца, прыйшоў полацкі валадар з-за мора, як сцвярджаюць летапісцы, або быў крывічом. Можна спрачацца, славянскае ці скандынаўскае ён меў імя. Найважней іншае - тое, што, гаворачы словамі беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча, Рагвалод «першы ўбачыў і па-сапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобнай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлеглымі мэтам і інтарэсам самога Кіева».

Іначай кажучы, у Рагвалодавы часы пачала існаванне першая беларуская дзяржава - Полацкае княства.

Уладзімір АРЛОЎ

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]