Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гребенчук Методические указания к КП.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
242.18 Кб
Скачать

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей

МАШЫНЫ І АБСТАЛЯВАННЕ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ БУДАЎНІЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Метадычныя ўказанні да курсавога праекта

для студэнтаў спецыяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» спецыялізацыі 1-36 07 01 02 «Машыны і абсталяванне прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў»

Мінск 2014

УДК 666.9.023/.028(075.4)

ББК 38.3 Я 73

М38

Разгледжаны і рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна-выдавец-кай радай універсітэта

Складальнікі:

доктар тэхнічных навук П. Я. Вайцяховіч,

кандыдат тэхнічных навук П. С. Грэбянчук,

кандыдат тэхнічных навук Дз. У. Семяненка

Рэцэнзент

доктар тэхнічных навук, дацэнт,

загадчык кафедры працэсаў і апаратаў

хімічных вытворчасцяў БДТУ А. Э. Леўданскі

Згодна з тэматычным планам выданняў вучэбна-метадычнай літа-ратуры універсітэта на 2014 год. Паз. 92.

Для студэнтаў спецыяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыем-стваў будаўнічых матэрыялаў» спецыялізацыі 1-36 07 01 02 «Машыны і абсталяванне прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў».

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт» 2014

Прадмова

Курс «Машыны і абсталяванне прадпрыемстваў будаўнічых матэ-рыялаў» з’яўляецца спецыялізаванай дысцыплінай, якая вывучаецца на заключнай стадыі падрыхтоўкі спецыялістаў дадзенага профілю.

Мэта выкладання дысцыпліны – падрыхтоўка студэнтаў да прафе-сійнай дзейнасці ў якасці інжынера-механіка ў прамысловасці будаў-нічых матэрыялаў.

Задачы дысцыпліны – наданне студэнтам ведаў і навыкаў па кан-струкцыйных асаблівасцях машын, метадах іх разліку і канстру-явання, аптымізацыі і рацыянальных напрамках выкарыстання.

У дадзенай дысцыпліне вывучаюцца агульныя працэсы і абсталяванне, якія выкарыстоўваюцца на ўсіх прадпрыемствах будаўнічых матэрыялаў, пераважна на стадыях падрыхтоўкі сыравінных матэрыялаў, а таксама абсталяванне для вытворчасці вяжучых матэрыялаў і вырабаў на іх аснове, абсталяванне шкляных і керамічных прадпрыемстваў.

Курсавое праектаванне з’яўляецца завяршальным этапам вывучэння дадзенай дысцыпліны. Яго мэта – замацаванне ў студэнтаў навыкаў самастойнага вырашэння пытанняў, звязаных з крытычным аналізам, разлікам і канструяваннем механічнага абсталявання.

1 Праграма дысцыпліны Агульныя прынцыпы стварэння механічнага абсталявання

Роля і месца механічных працэсаў у вытворчасці будаўнічых матэ-рыялаў, класіфікацыя механічных працэсаў і абсталявання. Прынцы-пы стварэння няспынна і цыклічна працуючых машын. Асноўныя тыпы механізмаў для распрацоўкі такіх машын. Асаблівасці разліку прадукцыйнасці і магутнасці прывада гэтых двух тыпаў машын. Якас-ныя паказчыкі работы машын і абсталявання.

Абсталяванне для здрабнення матэрыялаў

Характарыстыка здрабняемых матэрыялаў. Паказчыкі якасці здрабнення. Асноўныя законы здрабнення. Класіфікацыя машын для здрабнення. Шчокавыя драбілкі з простым і складаным рухам шчакі, асноўныя элементы драбілак. Разлік шчокавых драбілак. Конусныя драбілкі буйнога і дробнага здрабнення. Валковыя драбілкі з гладкімі, зубчастымі і дзірчастымі валкамі. Дэзінтэгратаныя вальцы. Разлік валковых драбілак. Бегуны сухога і мокрага здрабнення. Драбілкі ўдарнага дзеяння. Будова і прынцыпы дзеяння малатковых і ротарных драбілак ударнага дзеяння. Асновы разліку драбілак ударнага дзеяння. Асноўныя тыпы машын для тонкага памолу. Шаравыя млыны перыя-дычнага і няспыннага дзеяння, трубныя млыны. Планетарны млын. Канструкцыйныя элементы шаравых млыноў. Тэорыя памолу і разлік шаравых млыноў. Шарава-кальцавыя, валковыя і ролікава-маятні-кавыя сярэднеходныя млыны. Разлік хуткасці вярчэння. Млыны ўдар-нага дзеяння. Шахтныя, аэрабільныя, ударна-цэнтрабежныя млыны, дэзінтэгратар, дысмембратар. Млыны звыштонкага памолу. Вібрацыйныя млыны. Дынаміка вібрацыйных машын. Струменныя млыны. Новыя перспектыўныя спосабы памолу, канструкцыі млыноў і памольных установак.

Машыны для гатункавання і класіфікацыі матэрыялаў

Агульныя заканамернасці працэсу гатункавання сыпучых матэры-ялаў, класіфікацыя машын. Плоскія хістальныя грохаты. Вібрацыйныя грохаты. Разлік вібрацыйных грохатаў. Барабанныя грохаты. Дугавыя грохаты. Тэорыя паветранай класіфікацыі. Статычныя і дынамічныя паветраныя класіфікатары. Асновы тэорыі гідраўлічнай класіфікацыі. Камерныя, спіральныя і ветрыкальныя гідракласіфікатары. Гідрацы-клоны. Гравіямыйкі. Электрамагнітныя сепаратары.