
- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •15 Ліпеня
- •Абрамовіч
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
Тлумачальны слоўнік
АБЫВАЦЕЛІ (абываталі) — пастаянныя жыхары пэўнай мясцовасці. У 16— 18 ст. у прававых актах Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай так называлі шляхціцаў.
АДУКАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ (Э д у к а цыйная камісія) — установа па кіраўніцтве народнай асветай у Рэчы Паспалітай з сярэдзіны 18 ст.
АКАНОМ — к і р а ў н і к маёнтка.
АКЦЯБРЫСТЫ («Саюз 17 кастрычніка») — партыя буйных памешчыкаў і гандлёвапрамысловай буржуазіі ў Расійскай імперыі, створаная ў лістападзе 1905 пасля апублікавання царскага маніфеста 17 кастрычніка (рус. октября, адсюль і назва>.
АЛІГАРХІЯ — палітычнае і эканамічнае панаванне групы найб. магутных асоб, рэжым, пры якім палітычная ўлада належыць вузкай групе найбольш багатых асоб.
АМАЛЬГАМА — сумесь, злучэнне чагонебудзь разнароднага.
АМБІВАЛЕНТНАСЦЬ — дваістасць, супярэчлівасць пачуццяў, эмоцый, якія адчувае чалавек да аднаго і таго ж аб'екта.
АНАБАПТЫСГЫ — адна з пльшяў рэлігійнай рэфармацыі, пераважна ў Германіі.
АНАФЕМА — адлучэнне ад царквы; пракляцце.
АНТАБЛЕМЕНТ у архітэктуры — бэлечнае перакрыцце пралёта або завяршэнне сцяны.
АНТАЛОГІЯ — 1) раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы найб. агульнай сутнасці і катэгорыі існуючага. 2) Зборнік літаратурнамастацкіх твораў розных аўтараў.
АНТРАПАЦЭНТРЬІЗМ — рэлігійнаідэалістычны погляд, паводле якога чалавек — цэнтр сусвету і канчатковая мэта ўсёй светабудовы.
АНТРЭПРЭНЁР — уладальнік ці арандатар прыватнага відовішчнага прадпрыемства, найчасцей — тэатра.
АНТЫДОТУМ — проціяддзе.
АНТЫКВА — лацінскі шрыфт прамавугольнай вуглаватай формы.
АНТЫНОМІЯ — супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюпь адно аднаго.
АНТЫТРЫНІТАРЫІ — прыхільнікі хрысціянскай «ерасі», якая абвяргае догмат пра божую тройцу — 3 іпастасі Бога (Богайцец, Богсын, Бог Дух Святы).
АПАФЕГМАТЫ — старажытныя зборнікі трапных і павучальных выслоўяў або павучальных апавяданняў.
АПОКРЫФ — твор з біблейскім сюжэтам, змест якога не зусім адпавядае афіцыйнаму веравучэнню і не ўключаны царкоўнікамі ў канон.
АРДЫНАТАР — уласнік ардынацыі.
АРДЫНАЦЫЯ — непадзельная і неадчужальная ўласнасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай.
АРТАДОКСІЯ — кірунак, якога няўхільна прытрымліваецца пэўнае вучэнне, светапогляд.
АРФАЭПІЯ — раздзел лінгвістыкі, які вывучае правільнае літаратурнае вымаўленне.
АРХІБІСКУП — старшы біскуп, адна з вышэйшых ступеняў у іерархіі каталіцкай царквы.
АРХІДЫЯКАН — старшы дыякан, тытул святара пры храме, які валодае пэўнымі правамі нагляду за прыходскімі святарамі.
АРХІЕРЭЙ — агульная назва вышэншых праваслаўных свяшчэннаслужыцеляў (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт).
АРХІМАНДРЫТ — старшы манаскі сан 2й ступені свяшчэнства (перад епіскапам); звычайна гэты сан мае настаяцель мужчынскага манастыра, рэктар духоўнай навучальнай установы.
АРЫФМАЛОГІЯ — чыстая матэматыка.
АРЭАЛ — вобласць пашырэння на зямной паверхні якойнебудзь з'явы, відаў жывёл, раслін і інш.
АСВЕТНІЦТВА — эпоха; ідэалагічная плынь і філасофская канцэпцыя, прыхільнікі якой ■ зыходзілі з прыярытэту асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства, дзяржавы.
АСКЕЗА — лад жыцця, які адпавядае патрабаванням аскетызму (крайняя ступень устрымання і адрачэння ад жыццёвых даброт).
АСТРАМЕТРЫЯ — раздзел астраноміі, які займаецца вызначэннем дакладнага месцазнаходжання нябесных цел і іх змен з цягам часу.
АСТЭАЛОГІЯ — раздзел анатоміі, які вывучае будову і форму касцей у сувязі з іх функцыямі.
АТАМІЗМ — вучэнне аб перарывістай дыскрэтнай будове матэрыі.
АТЭІЗМ — бязбожжа; гістарычна разнастайныя формы адмаўлення абвяржэння рэлігійных уяўленняў і культаў, сцвярджае самакаштоўнасць быцця свету і чалавека.
АЎДЫТАРЫЯТ (палявы аўдытар ы я т ) — надзвычайная судовая ўстанова, якая разглядала справы ўдзельнікаў нацыянальнавызваленчага руху ў 1847— 48 у Польшчы, Літве і на Беларусі.
АЎТАКЕФАЛІЯ — самастойная царква, арганізацыйна незалежная ад аднайменнай царкоўнай арганізацыі, што знаходзіцца ўнутры або за межамі гэтай краіны.
АЎТАРЫТАРЫЗМ — антыдэмакратычная сістэма палітычнага панавання; антыправавая канцэпцыя і практыка ўладарання; рэжым беззаконня, гвалтоўнай улады, не. абмежаванай правам, найчасцей звязанай з дыктатурай. адной асобы.
БАКАЛАЎР — 1я вучоная ступень у многіх заходнееўрапейскіх краінах.
БАРОКА — стыль у еўрапейскім мастацтве, які змяніў у 16 ст. стыль рэнесансу; вылучаўся дэкаратыўнасцю і пьшшасцю.
БЕЛАЕ ДУХАВЕНСТВА — ніжэйшыя служыцелі праваслаўнай царквы ў прыходскіх цэрквах; складаецца з жанатых асоб (у адрозненне ад чорнага духавенст
ва вышэйшага і манахаў, якім не дазваляўся шлюб).
«БЕЛЫЯ» — кансерватыўналіберальная партыя ў нацыянальнавызваленчым руху напярэдадні і ў час паўстання 1863—64 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Выступалі супраць узброенага паўстання народа, спадзяваліся праз палітычныя камбінацыі дамагчыся ўступак ад царскіх улад і аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
БЛАГАЧЫННЫ — памочнік епіскапа ў праваслаўнай царкве, які наглядаў за духавенствам некалькіх цэркваў ці манастыроў.
БЛАНКІЗМ — плынь у французскім рэвалюцыйным руху, звязаная з імем Л.А.Бланкі, які адмаўляў класавую барацьбу.
БРАЦТВЫ — нацыянальнарэлігійныя арганізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва ў 16—18 ст.; праваслаўныя і уніяцкія брацтвы існавалі пры цэрквах і манастырах, каталіцкія — пры касцёлах і кляштарах.
БУРМІСТР, бургамістр — выбарная асоба, якая ўзначальвала мясцовае самакіраванне ў гарадах, дзе дзейнічала магдэбургскае права.
БУСОЛЬ — вугламерная прылада, якая служыць для вымярэння машітнага азімута на мясцовасці; выкарыстоўваецца пры кіраванні артылерыйскім агнём.
ВАЛОКА — 1) зямельная мера на Беларусі ў 15 — пачатку 20 ст. 2) Адзінка абкладання сялян Вялікага княства Літоўскага феадальнымі павіннасцямі ў 16— 18 ст.
ВІЗІТАТАР — інспектар. ВОЙСКІ, вайсковы — ад'ютант гетмана.
ВОЙТ — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая ўзначальвала мясцовае кіраванне або самакіраванне.
ГАЛОЎНАЯ , ШКОЛА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА — назва ў 1773— 96 Віленскай акадэміі, заснаванай у 1579; у 1796—1803 — Галоўная Віленская школа, з 1803 — Віленскі універсітэт.
ГАМІЛЕТЫКА — раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўнай пропаведзі.
ГАНЗЕЙСКІ САЮЗ — гандлёвы і палітычны саюз паўночных нямецкіх гарадоў на чале з г. Любек у 14—16 ст.
ГАРАДЗЁЛЬСКАЯ УНІЯ 1413 — саюз Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.
ГАРАДНІЧЫ — 1) начальнік горада ці замка на Беларусі ў 15—18 ст. 2) У царскай Расіі (да 1862) кіраўнік гарадской адміністрацыі.
ГЕАГНОЗІЯ, гістарычная геал о г і я — навука, якая вывучае помнікі жыцця на Зямлі.
ГЕКЗАМЕТР — вершаваны памер антычнай сістэмы вершаскладання.
ГЕНЕАЛОГІЯ — радавод; дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае паходжанне і роднасныя сувязі гістарычных асоб, радоў, прозвішчаў; галіна ведаў па складанні радаводаў.
ГЕРМЕНЁЎТЫКА, экзегетыка — тэорыя, практыка і мастацтва тлумачэння тэксту старажытных літаратурных твораў (класічнай старажытнасці', Бібліі і да т.п.).
ГЕТМАН — начальнік войска ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15—18
ст. (вялікі каронны, літоўскі, яго намеснік — польны), на Украіне ў 16—17 ст. — начальнік рэестравых казакоў.
ГІМНАЗІЯ — сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова.
ГЛАГОЛІЦА — адна з дзвюх старажытных славянскіх азбук у 10—11 ст.; ад кірыліцы адрознівалася формаю літар.
ГНАСЕАЛОГІЯ — тэорыя пазнання; раздзел філасофіі, які вывучае крыніцы
сродкі і ўмовы праўдзівасці навуковага пазнання.
ГНАСТЬІЦЬІЗМ — рэлігійнафіласофская плынь ранняга хрысціянства, якая ўяўляе мешаніну з хрысціянскіх рэлігійных догматаў, грэчаскай ідэалістычнай філасофіі і ўсходніх рэлігій.
ГРАВІМЕТРЫЯ — навука пра вымярэнне сілы цяжару ў розных пунктах паверхні зямлі, планет і іх спадарожнікаў.
ГРАТЭСК (у мастацтве, тэатры, літаратуры) — выявы людзей або прадметаў у перабольшаным, пачварнакамічным выглядзе, дзе кантрастна спалучаецца рэальнае і фантастычнае, трагічнае і камічнае, прыгожае і агіднае.
ГРОСМАЙСТАР — кіраўнік духоўнарыцарскага ордэна ў сярэднявеччы.
ГУГЕНОТЫ — прыхільнікі кальвінізму ў Францыі ў 16—18 ст.
ДАГМАТЫЗМ — мысленне застылымі нязменнымі формуламі без уліку канкрэтных умоў, месца і часу.
ДВАІСТАЯ ІСЦІНА — канцэпцыя ў сярэдневяковай філасофіі, паводле якой да,пускаецца супярэчнасць паміж філасофскай ісцінай і ісцінай тэалогіі.
ДЗЕДЗІЧЫ — асобы, якія атрымалі ў спадчыну маёнткі ад дзядоў і прадзедаў.
ДЗЯМІДАЎСКАЯ ПРЭМІЯ — ганаровая навуковая ўзнагарода на сродкі П.М.Дзямідава, якую прысуджала Пецярбургская акадэмія навук у 1832—65 за апублікаваныя працы па навуцы, тэхніцы, мастацтве.
ДРАГАМАН — перакладчык пры дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульствах на Усходзе.
ДРЭВАРЫТ — гравюра на дрэве.
ДУАЛІЗМ — філасофскае вучэнне, якое зыходзіць з прызнання двух пачаткаў — духа і матэрыі; дваістасць.
ДЫДАКТЫКА — раздзел педагогікі, які выкладае тэарэтычныя асновы адукацыі і навучання.
ДЫСІДЭНТ — раскрльнік, які адступае ад догматаў пануючай царквы; у Рэчы Паспалітай так называлі і праваслаўных.
ДЫСТРЫКТ — адміністрацыйная і судовая акруга ў некаторых краінах.
ДЫЯЛЁКТЫКА — вучэнне пра найболып агульныя законы развіцця прыроды, грамадства і мыслення; пра заканамерныя сувязі, станаўленне і развіццё быцця, пазнання і метад мыслення, заснаваны на гэтым вучэнні.
ДЫЯРЫУШ — жанр гістарычнадакументальнай прозы ў старажытнай беларускай літаратуры, у якім падзеі жыцця выкладаліся ў храналагічнай паслядоўнасці; дзённік.
ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫЯ — страта нацыянальных асаблівасцей у культуры, мове і да т.п.
ДЭПАРТАМЕНТ — назва аддзела ў вышэйшых адміністрацыйных і судовых установах у дарэвалюцыйнай Расіі.
ДЭСПАТЫЗМ — форма самадзяржаўнай неабмежаванай нічым улады.
ЕЗУІТЫ — члены манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», заснаванага ў 1534 І.Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй.
ЕПАРХІЯ — царкоўнаадміністрацыйная адзінка на чале з архіерэем (епіскапам) у праваслаўных цэрквах.
ЕШЫБОТ — вышэйшая яўрэйская школа, заснаваная для вывучэння талмуда. Упершыню паявіліся ў Вавілоне, потым у Егіпце, адкуль перайшлі ў Іспанію, Францыю, Германію, з 1550 у Польшчу, на Беларусь.
ЖАЛЬНІК — могільнік 13—18 ст., дзе кожная магіла абкладзена камянямі.
ЖОНД НАРАДОВЫ — цэнтральны калегіяльны орган паўстанцкай улады ў час нацыянальнавызваленчага руху ў 1830— 31, 1846 і 1863—64.
ЖЫЦІЕ — від рэлігійнай літаратуры; апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.
ЗАСЦЁНАК — паселішча хутарскога тыпу дробнай шляхты, якая арандавала землі за межамі (за сценамі, адсюль і назва) надзельных і абшчынных зямель.
ЗЯМЯНЕ — катэгорыя ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім княстве Літоўскім; тое, што і шляхта.
ІЕРАМАНАХ — манахсвятар.
ІКАНАБОРСТВА — сацыяльнапалітычны і рэлігійны рух у Візантыі ў 8—9 ст., накіраваны супраць культу абразоў.
ІМАНЕНТНЫ — унутрана ўласцівы якомунебудзь прадмету ці з'яве, што вынікае з іх прыроды.
ІНКАРПАРАЦЫЯ — далучэнне, уключэнне чагонебудзь у адно цэлае, аб'яднанне.
ШАЛОГІЯ — навука пра каня, яго анатомію, фізіялогію і інш.
КААД'ЮТАР — духоўны сан у каталіцкай царкве, намеснік кіраўніка епархіі.
КАБАЛІСТЫКА — ненавуковыя высновы, зробленыя на падставе выпадковых прыкмет або штучна падабраных фактаў.
КАДЭТЫ — выхаванцы кадэцкага корпуса — закрытай сярэдняй ваеннанавучальнай установы для падлеткаў.
КАЗАННЕ — прамова святара ў канцы літургіі; від царкоўнарэлігійнай прапаведніцкай літаратуры.
КАЛЁГІУМ — езуіцкая навучальная ўстанова ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
КАЛЁЖСКІ АСЭСАР — грамадзянскі чын 8га класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
КАЛЕЖСКІ РЭГІСТРАТАР — самы малодшы цывільны чын 14га класа ў дарэвалюцыйный Расіі.
КАЛІЗІЯ — сутыкненне супрацьлеглых сіл, поглядаў, імкненняў, інтарэсаў.
КАЛЬВАРЫЯ — каталіцкія могілкі.
КАЛЬВІНІЗМ — адно з пратэстанцкіх вучэнняў, якое ўзнікла ў 16 ст. ў Швейцарыі (ад прозвішча ЖКальвіна).
КАМЕРГЕР — прыдворнае званне старшага рангу ў заходнееўрапейскіх манархічных дзяржавах і ў царскай Расіі.
КАМОРНІКТАКСАТАР — землямер, землеўпарадчык.
КАМПЕДЫУМ — сціслы выклад асноўных палажэнняў якойнебудзь навукі.
КАНВЕНТ — сход.
КАНВІКТ — пансіён, інтэрнат.
КАНГРЭГАЦЫЯ (у каталіцкай царкве) — 1) аб'яднанне манаскіх суполак, якія падпарадкоўваліся пэўнаму статуту. 2) Рэлігійная арганізацыя (брацтва), якой кіруе манаскі ордэн.
КАНОН — царкоўнае ўстанаўленне, правіла.
КАНОНІК — у каталіцкай царкве святар, які падпарадкоўваецца пэўнаму статуту, але не дае манаскага зароку.
КАНСІСТОРЫЯ — 1) у праваслаўнай царкве ўстанова пры архіерэі з царкоўнаадміністрацыйнымі і царкоўнасудовымі функцыямі. 2) У каталіцкай царкве нарада пры папе рымскім. 3) У пратэстантызме царкоўнаадміністрацыйны орган.
КАНСТЫТУЦЫЯ — 1) асноўны закон дзяржавы. 2) Пастанова вальнага сойма Рэчы Паспалітай.
КАНТАР — царкоўны пеўчы ў пратэстанцкіх цэрквах і сінагогах.
КАНФЁСІЯ — веравызнанне, прыналежнасць да пэўнай рэлігіі.
КАНЦЛЕР — у Вялікім княстве Літоўскім начальнік канцылярыі вялікага князя, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.
КАНЮШЫ — службовая асоба, якая адказвала за велікакняжацкія табуны і стайні, пазней ганаровы тытул у Вялікім княстве Літоўскім.
КАПЕЛАН — 1) святар каталіцкай капліцыкапэлы. 2) Святар у арміі.
КАПІТУЛ — 1) калегія святароў пры біскупе ў каталіцкай царкве. 2) Агульны сход членаў манаскага або духоўнарыцарскага ордэна.
КАПУЦЫН — член каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 16 ст. як адгалінаванне ордэна францысканцаў.
КАРДЫНАЛ — вышэйшае (пасля папы) духоўнае званне ў каталіцкай царкве.
КАРМЕЛІТЫ — члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў час крыжацкіх паходаў у 12 ст. ў Палесціне на гары Кармель (адсюль назва).
КАРПАРАЦЫЯ — таварыства, саюз, групоўка асоб, аб'яднаных агульнасцю прафесійных або саслоўных інтарэсаў.
КАРТЭЗІЯНСТВА — кірунак у філасофіі і прыродазнаўстве 17—18 ст., тэарэтычнай крыніцай якога былі ідэі французскага філосафадуаліста Р.Дэкарта (лацінізаванае імя Сагіезіпз Картэзій, адсюль і назва).
КАСМАЛОГІЯ — галіна навукі, якая вывучае Сусвет як цэлае і касмічныя сістэмы як яго часткі.
КАСМАПАЛІТЫЗМ — ідэалогія сусветнага грамадзянства ў эпоху Адраджэння і Асветніцтва, накіраван'ая супраць феадальнай раздробленасці і вызвалення асобы ад феадальных пут.
КАТЭХІЗІС — кароткае выкладанне хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў.
КАШТАЛЯН — камендант замка, памочнік ваяводы ў Вялікім ( княстве Літоўскім.
КІРЫЛІЦА — адна з дзвюх (разам з глаголіцай) славянскіх азбук.
КІПРЭГЕЛЬ — геадэзічны інструмент.
КЛІР — агульнае найменне служыцеляў якойнебудзь царквы.
КЛЮЧНІК — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім; выконваў функцыі вартаўніка, замыкаў на ноч гарадскую браму і зберагаў ключы ад яе.
КЛЯШТАР — каталіцкі манастыр.
КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ — царкоўнапалітычны рух у Еўропе сярэдзіны 16—17 ст. на чале з папствам, накіраваны супраць Рэфармацыі.
КОНТЭРФЁКТ (польск.) — партрэт; карціна.
КРАЙЧЫ — службовая асоба, якая наразала (кроіла) закускі і адказвала за сервіроўку стала вялікага князя; пазней ганаровае званне ў Вялікім княстве Літоўскім.
КРЫТЫЦЫЗМ — крытычная філасофія, асновай якой з'яўляецца крытыка пазнавальных здольнасцей чалавека.
КРЫТЬІЧНЫ РЭАЛІЗМ — кірунак у мастацтве.
КРЭАЦЫЯНІЗМ — кірунак у прыродазнаўстве, паводле якога ўзнікненне Сусвету, Зямлі і жыцця ёсць вынік «божага тварэння».
КСІЛАГРАФІЯ — гравіраванне па дрэве.
КУРФЮРСТ — у Свяшчэннай Рымскай імперыі князь (духоўны ці свецкі), за якім было замацавана права выбіраць імператара.
ЛАНКАСТЭРСКАЯ ШКОЛА — навучальная ўстанова з метадам узаемнага навучання; настаўнікі прыцягвалі да выкладання найбольш падрыхтаваных вучняў старэйшых класаў.
ЛАТЭН — археалагічная культура кельцкіх плямён у заходняй і цэнтральнай Еўропе (5 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.).
ЛАЎНІК — 1) прысяжны засядацель, член магістрата ў гарадах з магдэбургскім правам у Вялікім княстве Літоўскім. 2) Службовая асоба ў вёсцы, уведзеная паводле «Уставы на валокі» 1557.
«ЛЕГАЛЬНЫ МАРКСІЗМ» — ідэйная плынь расійскай інтэлігенцыі ў 1890я гады.
ЛЕКСІКАГРАФІЯ — раздзел мовазнаўства, што займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.
ЛІБЕРУМ ВЕТА — звычай у праве Рэчы Паспалітай, паводле якога ўсякі дэпутат сойма ці сойміка мог выказаць нязгоду з любой пастановай, што азначала спыненне пасяджэння і скасоўвала ўсе рашэнні, прьшятыя на гэтым пасяджэнні.
ЛІТУРГІЯ — хрысціянскае набажэнства (у праваслаўных — абедня, у католікаў — меса), у час якога адбываецца прычашчэнне.
ЛІЦЭЙ — у дарэвалюцыйнай Расіі прывілеяваная навучальная ўстанова, якая рыхтавала вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў.
МАГІСТР — 1) найвышэйшая службовая асоба ў духоўнарыцарскім ордэне. 2) Вучоная ступень у англаамерыканскай і дарэвалюцыйнай расійскай сістэме вышэйшай адукацыі.
МАГІСТРАТ — выбарны адміністрацыйны і судовы орган самакіравання ў гарадах з магдэбургскім правам Вялікага княства Літоўскага.
МАКСІМА — кароткае выслоўе, якое ў дакладнай форме фармулюе маральнае ці жыццёвае правіла.
МАНІЗМ — спосаб разгляду разнастайнасці з'яў, зыходзячы з адзінай асновы (субстанцыі) усяго існуючага.
МАРГІНЕС — поле на старонках кнігі, рукапісу.
МАРКГРАФ — уладар феадальнага княства (маркграфства) у сярэдневяковай Германіі.
МАРШАЛАК — 1) вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 2) Назва павятовага і губернскага прадвадзіцеля дваранства пасля далучэння Беларусі да Расіі.
МАСОНЫ — члены рэлігійнафіласофскага таварыства, што ўзнікла ў 18 ст. ў Англіі, пазней пашырыла сетку сваіх ячэек (ложаў) і ў іншых краінах свету.
МАСТАЎНІЧЫ — службовая асоба, якая сачыла за станам дарог, мастоў, грэбляў у Вялікім княстве Літоўскім.
МАТРЫКУЛ — афіцыйны спіс асоб пэўнага стану (напр., студэнтаў універсітэта, шляхецкіх прозвішчаў). МЕДЗЯРЫТ — гравюра на медзі. МЕЛАС — меладычны пачатак музыкі ў старажытнай Грэцыі.
МЕНТАЛІТЭТ — склад розуму; псіхалогія, светаўспрыманне, светаадчуванне.
МЕСІЯНІЗМ — рэлігійная вера ў прышэсце Месіі — выратавальніка, які павінен з'явіцца з неба для ўсталявання «царства божага» на Зямлі.
МЕТАФІЗІКА — спосаб мыслення, які ў процілегласць дыялектыцы лічыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з'яў нязменнымі.
МЁТРЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА — дзяржаўны архіў Вялікага княства Літоўскага 14—18 ст.
МЁЧНІК — службовая асоба, якая адказвала за ўзбраенне велікакняжацкага войска, пазней ганаровае званне ў Вялікім княстве Літоўскім.
МІМЁСІС — тэрмін старажытнай грэчаскай філасофіі, які характарызуе сутнасць чалавечай творчасці, у т.л. мастацтва, як перайманне рэчаіснасці навакольнага свету.
МІНІСТР — кіраўнік міністэрства, член урада. У гэтым выданні пратэстанцкі святар.
МІТРАПАЛІТ — вышэйшы сан праваслаўных і каталіцкіх епіскапаў (біскупаў).
НАБІЛІТАЦЫЯ — наданне права на высакародства, што давала доступ да найвышэйшых дзяржаўных пасад.
НАВІЦЫЯТ — выпрабавальны тэрмін, царкоўнае паслушэнства.
НАЙВЫШЭЙШАЯ ЛІТОЎСКАЯ РАДА — рэвалюцыйны ўрад Літвы і Беларусі ў час паўстання 1794.
НАМЁСНІК — у Вялікім княстве Літоўскім прадстаўнік вялікага князя, якому належала ўся адміністрацыйнагаспадарчая і судовая ўлада на тэрыторыі былых самастойных княстваў.
НАМІНАЛІЗМ — кірунак сярэдневяковай схаластычнай філасофіі, які ў процілегласць рэалізму адмаўляў рэальнае існаванне агульных паняццяў.
НАТУРФІЛАСОФІЯ — філасофія прыроды, абстрактнае тлумачэнне прыроды, якая разглядалася ў яе цэласнасці.
НЕСЦЯЖАЦЕЛЬСТВА — рэлігійнапалітычная плынь у рускай дзяржаве канца 15 — пачатку 16 ст.; прапаведванне аскетызму.
НІВЕЛІР — прылада для вызначэння адносных вышынь розных пунктаў зямной паверхні.
НІРВАНА — паняцце ў будыйскай рэлігіі, якое азначае найвышэйшы стан і найвышэйшую мэту чалавечага імкнення — паўнату ўнутранага быцця, адсутнасць жаданняў, абсалютную адлучанасць ад навакольнага свету. >
НОЎМЕН (у філасофіі Канта) — непазнавальная «рэч у сабе».
НУНЦЫЙ — папскі пасол.
ПАДКАМОРЫ — у Вялікім княстве Літоўскім службовая асоба, якая разглядала спрэчкі ў падкаморскім судзе.
ПАДКАНЦЛЕР — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім; намеснік канцлера.
ПАДЛОЎЧЫ — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім; намеснік лоўчага.
ПАДСКАРБІ — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім: загадваў дзяржаўным скарбам.
ПАДСТАРОСТА — намеснік старосты.
ПАДСУДАК — памочнік суддзі ў Вялікім княстве Літоўскім.
ПАЗОВА (позва, позыў да п р а в а ) — пісьмовы выклік у суд у Вялікім княстве Літоўскім.
ПАЛЕАГРАФІЯ — гісторыкафілалагічная дысцыпліна, якая вывучае развіццё пісьменства.
ПАНЕГІРЫК — літаратурны жанр: хвалебная прамова ці літаратурны твор (ода).
ПАНСЛАВІЗМ — ідэя аб'яднання славянскіх народаў пад вяршэнствам рускага цара ў канцы 18 — пачатку 20 ст.
ПАНТЭІЗМ — рэлігійнае і філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае Бога і сусветнае цэлае.
ПАНЫРАДА — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім.
ПАРАЛАГІЗМ — тэрмін логікі, які абазначае ўсякі лжывы доказ; сінонім сафізму.
ПАСОЛ соймавы — дэпутат, прадстаўнік павятовай шляхты Вялікага княства Літоўскага на агульным (вальным) сойме.
ПАСПАЛІТАЕ РУШЭННЕ — усеагульная мабілізацыя, апалчэнне, агульны паход у Вялікім княстве Літоўскім.
ПАТРЫСТЫКА — сукупнасць тэалагічных, філасофскіх і палітыкасацыялагічных дактрын хрысціянскіх мысліцеляў 2— 8 ст., т. зв. айцоў царквы.
ПАТРЫЯРХ — найвышэйшая духоўная асоба ў цраваслаўнай царкве.
ПАТЭНЦЫЯ — наяўнасць сіл, матэрыяльных сродкаў і іншых магчымасцей, неабходных для якіхнебудзь дзеянняў.
ПАЎПЕРЬІЗМ — галеча працоўных мас яквынік узрастаючай эксплуатацыі.
ПАФАС — гарачае пачуцце, уздым.
ПАЭТЫКА — раздзел літаратуры, што вывучае структуру літаратурных твораў і сістэму эстэтычных сродкаў, якія ў іх выкарыстоўваюцца; сістэма мастацкіх сродкаў, характэрных для паэта, кірунку, эпохі.
ПЕРЫПАТЭТЫКІ — вучні або паслядоўнікі школы Арыстоцеля — найбуйнейшага цэнтра антычнай навукі.
ПІСАР — у Вялікім княстве Літоўскім службовая асоба, якая вяла справаводства ў дзяржаўных установах.
ПІЯРЫ — члены каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1597 у Рыме. У Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім паявіліся ў 1642, мелі тут свае школы.
ПЛУТАКРАТЫЯ — дзяржаўны лад, пры якім палітычная ўлада фармальна і фактычна належыць вярхам пануючых класаў.
ПНЕЎМАТАЛОПЯ — раздзел метафізікі, які складаецца з тэалогіі, псіхалогіі і касмалогіі (паводле Б.Дабшэвіча).
ПРАВА НАРОДАЎ — галіна рымскага права, якая склалася на аснове звычаяў, у працэсе зносін Рыма з іншымі народамі і міжнароднага выкарыстання.
ПРАВІДЭНЦЫЯЛІЗМ — тэалагічнае вытлумачэнне гістарычнага працэсу як ажыццяўлення задумы Бога.
ПРАВІНЦЫЯ — адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў 18 ст.
ПРАГІМНАЗІЯ — 4класная навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі.
ПРАГМАТЫЗМ — суб'ектыўнаідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое атаясамлівае рэчаіснасць з «вопытам», што задавальняе суб'ектыўныя інтарэсы асобы.
ПРАГМАТЫКА — кірунак семіётыкі, які вывучае адносіны паміж знакавымі сістэмамі і тымі, хто імі карыстаецца.
ПРАЗЕКТАР — урач патолагаанатамічнага аддзялення бальніцы.
ПРАКУРАТАР — прафесійны юрыст, прадстаўнік, давераная асоба.
ПРАМЯНІСТЫЯ — легальная патрыятычная арганізацыя студэнтаў Віленскага універсітэта ў 1820я гады.
ПРАПЕДЭЎТЫКА — уводзіны да якойнебудзь навукі, падрыхтоўчы ўступны курс.
ПРАСОДЫЯ — лінгвістычная сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове.
ПРАТАПОП — старшы праваслаўны святар.
ПРАЦЭС 193х — адзін з буйнейшьіх палітычных судовых працэсаў у Расіі, які адбыўся 30.10.1877—4.2.1878 у Пецярбургу над часткай удзельнікаў «хаджэння ў народ».
ПРЫВІЛЕЙ — у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай заканадаўчы акт, якім вялікія князі ці каралі надавалі асаблівыя правы пануючаму класу, пэўным рэгіёнам, гарадам, асобам.
ПРЫСЯЖНЫ ПАВЁРАНЫ — адвакат на дзяржаўнай службе пры акруговым судзе або судовай палаце ў Расіі ў 1864—1917 г.
ПРЬІТЧА — маральнае або рэлігійнае павучанне; малы дыдактычналітаратурны жанр.
ПРЭДЫКАТ — лагічны выказнік; тое, што ў суджэнні выказваецца пра суб'екта.
ПРЭЛАТ —і назва вышэйшага духоўнага саноўніка ў каталіцкіх і пратэстанцкіх цэрквах.
ПРЭСВІТЭР — святар; у пратэстантызме — выбраны кіраўнік абшчыны, які кіруе ёю разам з пастарам.
ПРЭФЁКТ — выкладчык багаслоўя.
ПФАЛЬЦГРАФ — у Франкскай сярэдневяковай дзяржаве — каралеўскі суддзя; у Германіі — уладарны князь.
РДДА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
ЛІТОЎСКАГА, панырада — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім.
РАКАКО — стылявы кірунак у еўрапейскім мастацтве 1й паловы 18 ст., у якім панаваў грацыёзны, вычварны арнаментальны рытм.
РАЦЫЯНАЛІЗМ — філасофскі кірунак, які прызнае розум асновай пазнання.
рбтМІСТР — камандзір пешай або коннай роты ў войску Вялікага княства Літоўскага.
РЫГАРЬІЗМ — строгае правядзенне якоганебудзь прынцыпу ў дзеянне, паводзіны і думку.
РЫТОРЫКА — навука пра аратарскае мастацтва.
РЭАЛЬНАЕ ВУЧЫЛІШЧА — сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі, у якой даваўся значны аб'ём ведаў па прыродазнаўчых навуках (матэматыцы, фізіцы, біялогіі).
РЭГЕНТ — 1) кіраўнік царкоўнага хору. 2) Асоба, якая ажыццяўляе ўладу ў дзяржаве ў выпадку вакантнасці прастола, малалецтва, хваробы манарха.
РЭНЕСАНС, Адраджэнне — перыяд у культурным і ідэйным развіцці краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы 14—16 ст.
РЭФАРМАЦЫЯ — шырокі грамадскі рух у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе 16 ст., які меў антыфеадальны і антыкаталіцкі характар.
РЭФЕРЭНДАРЫЙ — саноўнік у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
РЭФЛЕКСІЯ — 1) роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану. 2) Форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.
САКРАЛЬНЫ — свяшчэнны, рытуальны; тое, што адносіцца да рэлігійных культаў і рытуалаў.
САНСКРЫТ — літаратурная мова старажытнай Індыі.
САПРАЎДНЫ СТАЦКІ САВЁТНІК — цывільны чын 4га класа ў дарэвалюцыйнай Расіі.
САЦЫНІЯНСТВА — рэлігійнафіласофскі рух 16 — 1й паловы 17 ст. ў Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім; заснавальнік Ф.Соцын (адсюль назва).
СЕКУЛЯРЫЗАЦЫЯ — 1) вызваленне грамадскай і індывідуальнай свядомасці ад уплыву рэлігіі. 2) Ператварэнне дзяржавай царкоўнай уласнасці ў свецкую.
СЕМ ВОЛЬНЫХ НАВЎК, «с е м в о л ь ных мастацтваў» — вучэбныя прадметы сярэдневяковай школы і падрыхтоўчых факультэтаў універсітэтаў: гра
матыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка.
СЕМАНТЫКА — раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў.
СЕМАСІЯЛОГІЯ — раздзел мовазнаўства, які вывучае значэнне слоў і выразаў і змену гэтых значэнняў.
СЕМІЕТЫКА — комплекс навуковых тэорый, што вывучаюць розныя ўласцівасці знакавых сістэм.
СЕМІНАРЫЯ — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых школ (настаўніцкая семінарыя) або служыцеляў царквы .(духоўная семінарыя).
СЕНСУАЛІЗМ — кірунак у тэорыі пазнання, паводле якога асновай і галоўнай формай пазнання з'яўляецца пачуццёвасць.
СЕНТЫМЕНТАЛІЗМ — плынь у еўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве 2й паловы 18 — пачатку 19 ст.,
якая абвяшчала культ натуральнага пачуцця, прыроды, ідэалізавала патрыярхальнасць.
СЕНТЭНЦЫЯ — выслоўе маральнага характару, павучанне.
СЕПАРАТЫЗМ — імкненне да аддзялення, адасаблення.
СІГНЕТ — друкарская або выдавецкая марка на кнізе; знак на творы мастацтва, які азначае прыналежнасць яго пэўнаму мастаку.
СІЛАГІЗМ — форма дэдуктыўнай лагічнай пабудовы; разважанне, якое складаецца з дзвюх пасылак і высновы.
СІНКРЭТЫЗМ у філасофіі — змяшанне, неправамернае зліццё разнародных элементаў, супярэчных поглядаў, не сумяшчальных адзін з адным.
СКАТЫЗМ — філасофская школа 14—15 ст., што аб'ядноўвала вучняў і паслядоўнікаў Дунса Скота. Адметнай рысай яго вучэння былі палажэнні пра адназначнасць быцця і пра фармальнае адрозненне.
СКЕПТЫЦЬІЗМ — філасофская пазіцыя, якая вылучаецца сумненнем у існаванні якоганебудзь надзейнага крытэрыя ісціны; у 16—18 ст. сінонім вальнадумства, крытыкі рэлігійных і філасофскіх догм.
СОЙМ, с е й м — саслоўнапрадстаўнічы орган у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
СОЛТЫС — сельскі стараста ў Польшчы.
СТАІЦЫЗМ — 1) кірунак антычнай філасофіі, прадстаўнікі якога вагаліся паміж матэрыялізмам і ідэалізмам, ураўноўвалі ўсіх людзей (вольных і рабоў, грэкаў і варвараў, мужчын і жанчын). 2) Стойкасць і мужнасць у жыццёвых выпрабаваннях.
СТАРОСТА — службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.
СТАЦКІ САВЕТНІК — цывільны чын 5га класа ў царскай Расіі.
СТОЛЬНІК — дварцовы, які адказваў за сервіроўху стала вялікага князя, пазней прыдворны чын у Вялікім княстве Літоўскім.
СТРАЖНІК — службовая асоба ў войску Вялікага княства Літоўскага.
СТЫХАР — царкоўнае адзенне рэлігійных служак і святароў.
СТЭХІЯЛбгіЯ — навука аб хімічных злучэннях.
СУБРЭТКА — сцэнічнае амплуа; у камедыях 17—19 ст. бойкая, дасціпная служанка, давераная асоба, пасвячоная ў сакрэты сваёй гаспадыні.
СУГЕСТЬІЎНАСЦЬ у п а э з і і — уздзеянне на ўяўленні, эмоцыі і падсвядомасць чытача праз аддаленыя тэматычныя, вобразныя, рытмічныя, гукавыя асацыяцыі.
СУПЕРІНТЭНДАНТ — у пратэстантаў духоўная асоба, якая ўзначальвае царкоўную акругу.
СУФРАГАН — біскуп без епархіі.
СФРАГІСТЫКА — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае пячаткі і іх гісторыю.
СХАЛАСТЫКА — сярэдневяковая рэлігійная філасофія, заснаваная на спалучэнні царкоўных догматаў з рацыяналістычнай методыкай; характэрная фармальналагічнымі праблемамі і хітрыкамі, абстрактнымі і беспрадметнымі разважаннямі.
СХІЗМА — тэрмін, якім абазначаўся раскол у хрысціянскай царкве; у Рэчы Паспалітай схізматыкамі называлі праваслаўных.
ТАЛЕРАНТНАСЦЬ — цярпімасць да чужых поглядаў, паводзін, веравызнання.
ТАЛМУД — збор дагматычных, рэлігійнаэтычных і прававых палажэнняў іудаізму, што склаліся ў 4 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.
ТАМІЗМ — вучэнне Фамы (лацінскае Тота, адсюль назва) Аквінскага і заснаваны ім кірунак каталіцкай філасофіі, які спалучаў хрысціянскія догмы з метадам Арыстоцеля; у 13 ст. заняў пануючае становішча ў схаластыцы.
ТАСТАМЕНТ — завяшчанне, распараджэнне пра асабістую маёмасць на выпадак смерці.
ТАТАЛІТАРЬІЗМ — дзяржаўны лад, пры якім у краіне знішчаны дэмакратычныя свабоды, а ўся ўлада засяроджана ў руках якойнебудзь адной групы (групоўкі), партыі.
ТРАВЕСЦІ — сцэнічнае амплуа актрысы, якая выконвае ролі падлеткаў, хлопчыкаў, дзяўчынак, а таксама роля, якая патрабуе пераапранання актрысы ў мужчынскае адзенне.
ТРАНСЦЭНДЭНТАЛЬНЫ ў с х а л а с т ы ц ы — гранічна агульнае паняцце.
ТРЫБУНАЛ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА — вышэйшы апеляцыйны суд дзяржавы.
ТРЫЯНГУЛЯЦЫЯ — вымярэнне мясцовасці праз геадэзічныя пункты; метад стварэння апорнай геадэзічнай сеткі і градусных вымярэнняў.
ТЫРАНІЯ — форма дзяржаўнай улады, устаноўленай шляхам насілля і заснаванай на аднаасобным праўленні.
ТЭІЗМ — рэлігійны светапогляд, які зыходзіць з разумення Бога як абсалютнай асобы, якая існуе паза сусветам, ва
лодае абсалютным розумам і воляй, стварыла сусвет і кіруе ім.
ТЭОЛАГ — багаслоў.
ЎНІЯ — 1) саюз дзяржаў. 2) Аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад вяршэнствам рымскага .папы пры заха
ванні традыцыйных праваслаўных абрадаў і набажэнства.
ФАРЭЙТАР — фурман, які кіруе шматконнай запрэжкай, седзя'чы на адным з коней.
ФАЦЭЦЬІЯ — жанр кароткага апавя дання тыпу анекдота; вядомы ў заходнееўрапейскай літаратуры з 12—13 ст.
ФІЗІЯКРАТЫ — прадстаўнікі класічнай палітэканоміі 2й паловы 18 ст. ў Францыі, прыхільнікі свабоднага гандлю.
ФІЛАГЕНЕЗ — працэс гістарычнага развіцця свету арганізмаў, іх відаў, родаў, сямействаў, класаў, тыпаў.
ФІЛАМАТЫ — тайная арганізацыя студэнтаў Віленскага універсітэта ў 1817—23; спалучала ідэі асветніцтва з нацыянальнавызваленчымі імкненнямі.
ФІЛАНТРОПІЯ — дабрачыннасць, дапамога немаёмным.
ФІЛАРЭТЫ — філіял арганізацыі філаматаў.
ФУНДАЦЫЯ — ахвяраванне (зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей) манастырам, цэрквам і іншым установам; дарунак.
ФУНДУШ — фонд.
ХАСІДЫЗМ — рэлігійнамістычная плынь у іудаізме, што ўзнікла ў 1й палове 18 ст. сярод бяднейшых слаёў яўрэйскага насельніцтва Валыні, Падолля, Галіцыі, як выраз пратэсту супраць засілля ў абшчынах равінаў і багацеяў.
ХАРУГВА — 1) баявы сцяг у войсках Вялікага княства Літоўскага. 2) Вайсковая адзінка (полк) у Вялікім княстве Літоўскім.
ХАРУНЖЫ, х а р у ж ы — службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім; хавальнік дзяржаўнага або павятовага сцяга; вёў улік і мабілізацыю ваеннаабавязаных.
ХІЛІЯЗМ — рэлігійнамістычнае вучэнне пра тысячагадовае зямное «цараванне» Хрыста, якое павінна настаць перад «канцом свету».
ЦАДЗІКІЗМ — гл. Хасідызм.
ЦЕРАСПАЛОСІЦА — размяшчэнне зямельных участкаў адной гаспадаркі палосамі ўперамежку з чужымі ўчасткамі.
ЦІВУН — службовая асоба дваровай або мясцовай адміністрацыі ў Вялікім княстве Літоўскім.
ЧАШНІК — дварцовы ці прыдворны чын, які адказваў за напіткі, што падаваліся да велікакняжацкага стала ў Вялікім княстве Літоўскім 15—16 ст.
ЧЫНШ — грашовы або натуральны пабор з феадальназалежных сялян на карысць землеўласніка ў ВяАікім княстве Літоўскім 14—18 ст.
ЧЫРВОНЫЯ — дэмакратычная плынь у нацыянальнавызваленчым руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі напярэдадні і ў час паўстання 1863—64.
ЧЭЛЯДЗЬ — залежнае насельніцтва; слугі і работнікі, якія жылі пры дварах феадалаў у Вялікім княстве Літоўскім.
ШЛЯХТА — прывілеяванае саслоўе ў Польшчы, Літве, на Беларусі і Украіне ў 13 — пачатку 20 ст.
ШУБРАЎЦЫ — члены літаратурнаграмадскага таварыства ліберальнаасветніцкага кірунку, якое існавала ў Вільні ў 1817—22.
ЭГАІЗМ — самалюбства; паводзіны, якія цалкам вызначаюцца думкай пра ўласную карысць і выгаду.
ЭКЗАТЭРЬІЧНЫ — у рэлігійных абрадах тое, што прызначана для ўсіх, у т.л. і для непасвячоных.
ЭКЗЭГЁТЫКА — гл. Герменеўтыка.
ЭКЛЁКТЫКА ўмастацтве — фармальнае злучэнне розных стыляў.
ЭКУМЕНІЗМ — рэлігійны рух (пераважна ў пратэстантызме) з мэтай стварэння сусветнага аб'яднання цэркваў.
ЭЛЁГІЯ — лірычны верш, прасякнуты журботнымі настроямі.
ЭМПІРЫЗМ — вучэнне, якое прызнае дослед адзіным сродкам пазнання.
ЭПАС утэорыі літаратуры — апавядальны жанр (апавяданне, аповесць, раман, эпапея).
ЭПІГРАФІКА — дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на камянях, скалах, на гліняных, металічных і іншых вырабах.
ЭПІКУРЭІЗМ — вучэнне старажытнага грэчаскага філосафа Эпікура, заснаванае на разумным імкненні чалавека да шчасця.
ЭПІТАЛАМА — вясельны верш, песня, якія выконваюць на шлюбных урачыстасцях.
ЭРЦГЕРЦАГ — тытул аўстрыйскіх прынцаў.
ЭТНАС — народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).
ЭТЫМАЛОГІЯ — раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем першапачатковай словаўтваральнай структуры слова і высвятленнем элементаў яго старажытнага значэння.
ЭТЫЯЛОГІЯ — вучэнне аб прычынах захворвання.
ЭЎДЭМАНІЗМ — этычны кірунак, які лічыць шчасце, асалоду найвышэйшай мэтай чалавечага жыцця.
ЯНСЕНІЗМ — рэлігійнафіласофская плынь у каталіцызме, пачатак якой паклаў у 17 ст. галандскі багаслоў У.Янсеній.
Рэзка супрацьпастаўляючы сапраўды веруючых мноству тых, хто фармальна прымаў царкоўнае вучэнне, ён сцвярджаў, што Хрыстос праліў сваю кроў не за ўсіх людзей.
ЯСАК — у Расіі 15—20 ст. натуральны падатак з народаў Сібіры і Поўначы, пераважна пушнінай. Склаў Г.А.Маслыка.
ЗМЕСТ
Прадмова
Эпоха Полацкага і Тураўскага княстваў
Эпоха Вялікага княства Літоўскага .....................37
Эпоха Рэчы Паспалітай ...........................161
Беларусь у складзе Расійскай імперыі .................335
Урыўкі і фрагменты з твораў мысліцеляў і асветнікаў .......615
Ля вытокаў нацыянальнага Адраджэння (пасляслоўе) ........647
Тлумачальны слоўнік ............................655
Імянны паказальнік .............................665