Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mysliteli_i_asvetniki_Belarusi.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
25.4 Mб
Скачать

Нарбут казімір

ЛОГІКА, АБО НАВУКА РАЗВАЖАННЯ I РАЗУМНАЙ РАЗМОВЫ...

Прадмова

3. Пра логіку наогул

Логіка — гэта навука, якая вучыць, як спасцігнуЦь і спазнаць ісціну, або, што адно і тое ж: гэта мастацтва правільнага мыслення:...

Логіка падзяляецца на прыродную (прыроджаную) і штучна вынайдзеную, або тэарэтычную. Людзі ў сваіх думках ці ў выкарыстанні розуму захоўваюць пэўныя законы, хоць звычайна іх ясна і не ўсведамляюць. Суджэнні аб прадметах і высновы звычайны чалавек выказвае ў адпаведнасці з прыродным (прыроджаным) парадкам, нават знаходзіць у суджэннях іншых памылкі, не ўсведамляючы і не ведаючы, з дапамогай якіх законаў ён гэта робіць, бо ніколі не вывучаў логікі. Такім жа чынам просты народ правільна называе словы і рэчы, звязвае, узгадняе і захоўвае часы, не ведаючы ніякіх граматычных правілаў. Значыць, прыроджаная логіка — ёсць выкарыстанне розуму без яснага ўсведамлення правілаў, неабходных для гэтага...

Логіка прыроджаная ў сваю чаргу падзяляецца на чыста прыроджаную і набытую частым выкарыстаннем розуму, бо здольнасць выкарыстання сіл душы вынікае з дваістай крыніцы: з прыроднай схільнасці і частага практыкавання, што не толькі ў логіцы, але і ва ўсіх іншых навуках назіраецца. Напрыклад, у мастацтве спеваў мы набываем лёгкасць не толькі ад частага практыкавання, але i ад прыроджанай здольнасці да спеваў...

5. Таму што логіка з'яўляецца... навукай, яна абавязана даць абгрунтаваныя правілы, якія яна прапаноўвае, i паказаць, што яны прыводзяць наш розум да пазнання ісціны i перасцерагаюць яго ад памылак... Наш розум мае пэўныя, уласцівыя яму законы, якімі кіруецца ён у сваіх дзеяннях. Напрыклад, лягчэй набывае веды аб предметах адзінкавых i больш лёгкіх, а потым пераходзіць ужо да больш складаных...

Друкуецца па кн.: Памятники философской мыс­ли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991. С. 293 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі).

Сапега леў

ЗВАРОТ ЛЬВА САПЕП ДА ЎСІХ САСЛОЎЯЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

[3 нагоды выдання Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года]

Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркоўскі i мядзельскі шчырую i зычлівую працу ахвяруе.

Мудрацы розных часоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку даражэй за ўсё на свеце яго свабода. Няволя ж настолькі агідная, што ад яе трэба пазбаўляцца ўсімі сродкамі. Таму людзі, якія паважаюць сябе, не павінны шкадаваць ні маёмасці, ні нават свайго жыцця, каб не трапіць пад жорсткую ўладу няволі. А тыя, хто зрабіўся паднявольным, але мае свабодалюбівы незалежны характер, таксама не павінны цярпець над са­бой непрыяцеля. I не толькі нейкага чужаземца, да якога трапілі ў палон, але i свайго тутэйшага. Дзеля гэтага i створаны законы — тыя аброць i цуглі, якія будуць стрымліваць кожнага нахабніка ад усялякага гвалту i самавольства i не даваць яму магчымасці здзекавацца над слабейшымі i бяднейшымі ды прыгнятаць ix; каб не мог багаты i магутны паводзіць сябе так, як яму пажадаецца. Цыцэрон вучыў, што карыстацца свабодай можа той, хто стане нявольнікам закону. А для прыстой­нага чалавека няма болыыай асалоды, як жыць у сваёй Айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца i не сварыцца i каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро. Нічому іншаму не будзе абавязаны такі чалавек, адно толькі закону, пад аховай якога ён можа жыць спакойна, не адчуваючы над сабой ні гвалту, ні паклёпу. Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце з'яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе i маёмасць i не цярпець з боку іншых ніякой шкоды. У гэтым i заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі, ды i гаспадара над сабой маем такога, які кіруе намі паводле законаў нашых, а не з асабістага нораву. Таму i карыстаемся гонарам сваім прыстойным, свабодна жывем i

маёмасцю валодаем, A калі б хто ў гэтых на­шых вольнасцях пачаў крыўдзіць нас i здзекавацца, то ўжо мы яго не за гаспадара лічылі б, a парушальнікам нашых правоў i вольнасцяў i мы б яго нявольнікамі сталі. I сапраўды, дзякуй Богу, пад панаваннем ix міласці каралёў i вялікіх князёў нашых карыстаемся мы i ўладай i вольнасцямі нашымі, ствараем свае зако­ны, каб найбольш ix ва ўсім захаваць, каб не толькі сусед ці іншы які аднапляменнік, але i сам Гаспадар вяршэнства над намі не меў, за выключэннем таго, што дазволена законам. Таму i маем мы гэты скарб [законы], якому няма цаны. Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць яго ведаць і, будучы дасведчаным у ім, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам i нікога не крыўдзіць, a калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону i лекі ад крыўды сваёй шукаць, Бо як адзін рымскі сенатар, не ведаючы законаў сваёй краіны, браўся судзіць сабе падобнага, так i кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляецца, а карыстацца законам i разумець яго як асабістую засцярогу не жадае. Любому народу сорам не ведаць сваіх законаў, а нам жа асабліва, бо законы нашы выкладзены не на нейкай чужаземнай мове, а на сваёй роднай, i мы маем магчымасць звярнуцца да ix у любы час i даведацца, якім менавіта законам бараніцца супраць усялякай крыўды. Паколькі раней існавала цяжкасць у тым, што зза складанага перапісвання i траты на гэта шмат часу не кожны мог мець Статут, я на патрэбу жы­хароў нашых i на карысць дзяржавы адважыўся, не шкадуючы сваіх выдаткаў, сістэматызаваць законы i надрукаваць ix, каб потым кожны мог, калі захоча, мець ix пад ру­кам i.

Прашу зрабіць ласку, гэтую працу ўдзячна прыняць ад мяне, а маючы свае вольнасці до­бра ахаванымі, сачыць, каб у суды i трибуна­лы выбіраліся людзі не толькі дасведчаныя i добрыя, але набожныя i дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады i на шкоду чалавеку зза сваёй хцівасці i за хабар законы парушалі, а выключив прадугледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы святую праўду i справядлівасць, а свабоду, якой карыстаемся, у непарушнасці захавалі. 3 тым ласцы i міласэрнасці вашай дабрадзейнасці брацкай даручаю.

Друкуецца па кн.: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Каментарыі. Мн., 1989. С. 47—48 (пер. на бел. мову Г.А.Маслыкі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]