
- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •15 Ліпеня
- •Абрамовіч
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
Ястрэбскі
(Ястржэмбскі) Мікалай Фёдаравіч (10.7.1808—74)
Інжынер, педагог, гісторык навукі i тэхнікі. Нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце ў сям'і межавога суддзі. Пачатковае выхаванне i адукацыю атрымаў дома. У 1830 скончыў матэматычны факультэт Віленскага універсітэта. Вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё
інжынернай дзейнасці, ён паступіў у Пецярбургскі інстытут корпуса інжынераў шляхоў зносін. Па заканчэнні ў 1832 інстытута Я. пакінуты ў ім у якасці рэпетытара, a ў 1837 прызначаны памочнікам прафесара на кафедры будаўніцтва i практычнай механікі. Адначасова ён выкладаў практычную механіку ў Тэхналагічным інстытуце i механіку ў 2м кадэцкім корпусе, быў актыўным супрацоўнікам «Журнала Главного управления путей сообщения и публичных зданий», у якім змясціў шэраг навуковых артыкулаў i перакладаў. Апублікаваў укладзены ім «Курс практычнай механікі» (т. 1—2, 1837— 38), за які быў адзначаны Дзямідаўскай прэміяй. У 1843 Я. прызначаны сакратаром канферэнцыі інстытута шляхоў зносін, памочнікам рэдактара «Журнала... путей сообщения...», a ў 1844 — прафесарам механікі i складання заводскіх праектаў. Пасля 15гадовай службы пры інстытуце шляхоў зносін Я. прызначаны начальнікам Магілёўскай акругі шляхоў зносін, дзе праслужыў 14 гадоў. За гэты час пад яго кіраўніцтвам была добраўпарадкавана Кіеўская шаша да Магілёва i ад Магілёва да Бабруйска, праведзена шаша ад Магілёва да Доўска, перабудавана Бабруйская плаціна, распрацаваны праекты мастоў цераз Заходнюю Дзвіну ў Віцебску i цераз Дняпро ў Магілёве, у Магілёве пабудаваны паравы млын. Пасяліўшыся канчаткова ў Магілёве, Я. загадваў гэтым млыном. Незадоўга да смерці выдаў новую працу «Галоўныя асновы двайной бухгалтэрыі». Быў вялікім аматарам мастацкай літаратуры i гарачым прыхільнікам літаратурнага таленту М.В.Гогаля. Памёр i пахаваны ў Магілёве.
Літ.: Гусак А.А. Практичная механіка i «Мёртвыя душы»: Мікалай Ястрэбскі. Мн., 1992.
ЯЦКО Мікалай Геранімавіч (1855—?)
Беларускі этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся на Бабруйшчыне, вучыўся
ў Бабруйскай прагімназіі, Слуцкай класічнай гімназіі (з 1872). Працаваў настаўнікам у мяст. Колбча Ігуменскага павета (1887—92), быў карэспандэнтам П.В.Шэйна. У яго «Матэрыялах для вывучэння побыту i мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга
краю» змясціў артыкулы «Вярцеп на калядныя святкі», «Хаджэнне са звяздою перад новым годам», «Знахары», «Супраць залому», фальклорныя творы, запісаныя ў Рэчыцкім i Ігуменскім пав., некаторыя міфічныя казкі i казкі пра жывёл, шмат замоў, гульняў i інш.
А.Ю.Лозка.
ЯЦКОЎСКІ Ігнат (?—1873)
Пісьменнік, мемуарыст; удзельнік паўстання 1830—31. Нарадзіўся ў Навагрудку i працаваў там адвакатам. Пасля задушэння паўстання з 1831 знаходзіўся ў эміграцыі ў Лондане, удзельнічаў у польскіх эмігранцкіх арганізацыях. Быў кампаньёнам А.Рыпінскага па выдавецкай справе. У 1857 вярнуўся на радзіму, выступаў у друку з публіцыстычнымі творамі, успамінамі, вершамі. Аўтар публіцыстычных кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае знаходжанне на Усходзе» (Лондан, 1857). У кнізе мемуараў «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1е выд. Лондан, 1854; 2е выд. Познань, 1858) паказаны побыт i звычаі жыхароў Беларусі, расказана пра хваляванне сялян у мястэчку Крошын Навагрудскага павета ў 1828. Гэта кніга — адна з асноўных крыніц звестак пра беларускага паэта Паўлюка Багрима i яго творчасць. У ёй Я. ўпершыню апублікаваў верш Багрыма «Заиграй, заиграй, хлопча малы...».
Літ.: Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 186— 191. Г.В.Кісялёў.