Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mysliteli_i_asvetniki_Belarusi.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
25.4 Mб
Скачать

15 Ліпеня

1413 г. Гарадзельская унія — саюз Вялікагакняства Літоўскага з Польскім каралеўствам.

1446 г. Стварэнне Беларускалітоўскага летапісу.

1504—1507 г. Утварэнне Віцебскага i Навагрудскага ваяводстваў.

1517 г., Ф.Скарьша выдаў у г. Прага першую

6 жніўня кнігу Бібліі на тагачаснай беларускаймове.

1522—1525 г. Дзейнасць у Вільні друкарні, заснаванай Ф.Скарынай; выдадзены кн. «Апостал», «Малая падарожная кніжка».

1529 г. Увядзенне 1га Статута Вялікага княства Літоўскага.

1566 г.,

11 сакавіка

1569 г., 1 ліпеня

1588 г.,

28 студзеня

2я палова

16 ст. — пачатак 17 ст. 1579 г.

Зацвярджэнне 2га Статута Вялікага княства Літоўскага.

Люблінская унія — аб'яднанне Польскага каралеўства i Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую.

Зацвярджэнне 3га Статута Вялікага княства Літоўскага.

Стварэнне Баркулабаўскага летапісу.

Заснавана Віленская акадэмія (з 1803 — Віленскі універсітэт).

Абрамовіч

[Абрагамовіч (Ян); 7 — 19.4.1602]

Староста лідскі, ваявода мінскі (1593) i смаленскі (1596), пісьменнік. Паходзіў са старажытнага роду Абрагамовічаў, якія славіліся багаццем i адукаванасцю. Удзельнічаў у кальвінісцкіх дыспутах з езуітамі, у Торунскім сінодзе (1595), у нарадах з праваслаўнымі ў Вільні (1599). Выдаў у Вільні (1598) евангелічны «Катэхізіс», які змяшчаў да 300 рэлігійных песень. Яму таксама прыпісваюць аўтарства твора «Погляды літвіна на танную куплю i даражэйшы продаж збожжа» (1595, на польск. мове), дзе аўтар вы­ступав асветным тлумачальнікам i абаронцам свабоды гандлю. У Варнянах (Гродзенская вобл.) заснаваў кальвінісцкі сабор, бальніцу, школу, якія існавалі да сярэдзіны 17 ст.

АГРЫПА Вацлаў (Венцлаў; 7—1597)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат, палеміст. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім унтах. Спачатку працаваў каралеўскім сакратаром у Польшчы, быў пасланнікам у Вене, потым інфлянцкім польным пісарам, маршалкам сойма; з 1575 — пісар Вялікага княства Літоўскага. У 1586 займаў пасаду мінскага кашталяна, у 1590 — смаленскі кашталян. Удзельнічаў у паходах Стафана Баторыя. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Складаў палемічныя трактаты. Прымаў удзел у стварэнні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588.

АЛЕПЬКАВІЧ Аляксандр (А л е л ь к а ; 7—1454)

Палітычны дзеяч, военачальнік, дыпламат Вялікага княства Літоўскага. Другі сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча, заснавальнік роду

Алелькавічаў, якія займалі прывілеяванае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім, удзельны князь слуцкі i капыльскі, князь кіеўскі (з 1441). У 1417 ажаніўся з Настассяй, дачкой вялікага князя маскоўскага Васіля I i Соф'і Вітаўтаўны (дачка Вітаўта). Меў 3 дачкі, сыноў Сямёна i Міхаіла. Удзельнічаў у паходах Вітаўта на Ноўгарад, у абароне паўднёвых рубяжоў Вялікага княства Літоўскага. Ва ўзброенай барацьбе за велікакняжацкі прастол з 1431 падтрымліваў Свідрыгайлу, потым Жыгімонта Кейстутавіча, з 1433 зноў Свідрыгайлу. Арыштаваны Жыгімонтам i зняволены ў Кернаве. Пасля забойства Жыгімонта прысягнуў вялікаму князю Казіміру. Паводле некаторых звестак, у 1440 — рэальны прэтэндэнт сярод «літоўскай» арыстакратыі на велікакняжацкі пра­стол. Маючы асноўныя ўладанні ў «рускіх» (беларускаўкраінскіх) рэгіёнах Вялікага княства Літоўскага, падтрымліваў праваслаўныя цэрквы i манастыры, не забываў i каталіцкія хра­мы (зацвердзіў прывілей каталіцкага касцёла св. Мікалая ў Кіеве). У процівагу велікакняжацкай уладзе, якая падтрымлівала кандыдатуру саборнага папы, у 1441 рашуча выказаўся за прызнанне царкоўных i ўладальніцкіх правоў уніяцкага мітрапаліта Ісідора. Пахаваны А. ў КіеваПячэрскім манастыры.

Пад апекай А. працавалі розныя кнігапісцы i скрыпторыі, праўда, дакладных звестак пра ix дзейнасць амаль не захавалася. На Лаўрышаўскім Евангеллі 13—14 ст. выяўлены тэкст ягонага дару манастыру: «Се язь князь Олексанъдр Володимерович и с своею княгинею московъкою и своими детми дал есмь десятину в св[вя]тей б[огороди]цы у Лаврашов манастырь с Турца у веки». Магчыма, адзін з< кодэксаў, што ўзнік у часы А., пазней быў перапісаны i ўпрыгожаны знакамітым слуцкім дзякам У.Яцкавічам. На думку П.А.Гільтэбранта i А.Л.Міратворцава, у Слуцку ў пач. 15 ст. вялося летапісанне. Пра гэта сведчыць знойдзены імі ў 1867 у Нясвіжскім архіве Радзівілаў фрагмент старажытнага рукапісу, які дайшоў да нас у лацінскай транскрыпцыі 18 ст. У ім паведамляецца пра заснаванне Новага «града» ў Слуцку побач са Старым, будаўніцтва ў 1409 царквы св. Багародзіцы ў Высокім горадзе на «дытынцу» (у замку). Паводле Улашчыка, гэты тэкст хутчэй за ўсё напісаны ў пач. 16 ст., але магчыма, на аснове летапісных слуцкіх запісаў у пач. 15 ст.

Літ.: У л а щ и к Н.Н. Введение в изуче­ние белоруссколитовского летописания. М., 1985; Грицкевич А.П. Слуцк: Ист.экон. очерк. 2 изд. Мн., 1970; Wolff J.Kniaziowie litewskorascy od Koсca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Г.Я.Галенчанка.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]