
- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •15 Ліпеня
- •Абрамовіч
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
Барычэўскі
(БарычэўскіТарнава) Іван Пятровіч (1810—87)
Беларускі археограф, гісторык, этнограф, фалькларыст i перакладчык. Нарадзіўся ў сям'i святара Мінскай епархіі. Выхоўваўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, потым у Кіеўскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі са ступенню старшага кандыдата ў 1833—35 быў выкладчыкам славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. Пазней служыў на адміністрацыйных пасадах у ведамствах шляхоў зносін i публічных збудаванняў, дзяржаўных маёмасцей i інш. Навуковалітаратурную дзейнасць пачаў у 1837 артикулам» ў часопісе «Журнал Министерства народного просвещения», сярод ix «Пра рускі летапіс у Літве, названы Хронікай Быхаўца» (1838), «Першае падарожжа англічан у Расію ў 1553» (1838) i інш. У 1840—41 паявілася яго першая вялікая праца «Аповесці i паданні народаў славянскага племені» (у 2 частках), працягам якой былі «Народныя славянскія апавяданні» (1844). Гэтыя працы ўключалі значную колькасць матэрыялаў, якія публікаваліся ўпершыню. Б. адзін з першых пачаў вывучаць гісторыю i старажытнасці народаў Вялікага княства Літоўскага, напісаў грунтоўныя працы «Даследаванне пра паходжанне, назву i мову літоўскага народа» (1847), «Праваслаўе i руская народнасць у Літве» (1851) i шэраг артыкулаў. Пазней Б. рэдагаваў 5ы том выдання «Акты Заходняй Расіі». Аўтар шэрага публікацый i артыкулаў па розных галінах ведаў, а таксама зрабіў шмат выкладак па питаниях гісторыі епархій i іерархаў, апісання манастыроў, гісторыі i старажытнасцей, гісторыі кнігадрукавання, мовазнаўства, статыстыкі, этнаграфіі i інш. Памёр у Выбаргу.
БАРЭЙКА Аляксандр, гл. Ходзька Аляксандр
БАРЭЙКА Ян,
гл. Ходзька Ян
БЕЗКАРНІЛ0ВІЧ Міхаіл Восіпавіч [29.9(10.10). 1796— 7(19). 1.1862]
Беларускі гісторык, краязнавец i этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генералмаёр рускай арміі. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў 1ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831 —
47 праводзілася тапаграфічнае i вайсковастатыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў i Беластоцкай акругі. У час знаходжання на Беларусі збіраў гістарычны i этнаграфічны матэрыялы, на падставе якіх i выдаў кнігу «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі з дадаткам іншых звестак, якія да яе ж адносяцца» (Спб., 1855), дзе таксама разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, побыту i культуры беларусаў. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай i Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі «нашчадкаў крывічоў», гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ i ставіў ix у адзін шэраг з суседнімі народамі. Адзначаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230—40я гады ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, даказваў паходжанне вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў. Даў даволі аб'ектыўную характарыстыку беларускага народа, апісаў яго цяжкае жыццё, аднак як памешчыкпрыгоннік для паляпшэння сялянскай гаспадаркі прапанаваў ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем'і i нават злучаць у адну сям'ю (адзін двор) невялікія сем'і суседзяў. Асобныя раздзелы кнігі прысвяціў апісанню народных абрадаў, звычаяў, вытворчай дзейнасці, народнай метэаралогіі. М.Г.Чарнышэўскі лічыў гэту кнігу «не бескарыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі». Аўтар кніг «Віцебская губерня» (1852).
БЕКАРЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч
Краязнавец i этнограф сярэдзіны 19 ст. Быў свяшчэннікам Нежкаўскай царквы ў Магілёўскім пав., вывучаў сямейны побыт, абрады i вераванні сялян Магілёўшчыны. У газеце «Могйлевские губернские ведомости» надрукаваў артыкулы «Сельскія нарысы. Сяло Нежкава» (1864. №31, 33, 45), «Сельскія нарысы. Вясельны абрад у сялян у прыходзе с. Нежкава Магілёўскага павета» (1865. №13), «Погляд на ўласнасць» (1867. №29) i інш.
Літ.: Бандарчык В.К. Псторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964.
БЕЛАБЛОЦКІ Браніслаў (1861—14.4.1888)
Рэвалюцыянердэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў в. Астрашын Слуцкага пав. Мінскай губ. ў збяднелай шляхецкай сям'і. Скончыўшы Мінскую гімназію, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта i адначасова ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народней волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А.Герцэна, М.Чарнышэўскага, В.Бялінскага, М.Дабралюбава. 3 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят» 1ы, вёў рэвалюцыйную прапаганду. Друкаваўся ў часопісе «Ateneum» («Атэнэум»), газеце «РггедЦр! Tygodniowy» («Штотыднёвы агляд»). У літаратурнакрытычных творах падкрэсліваў класавы характер літаратуры, патрабеваў рэалістычнага адлюстравання жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызваленню працоўных. У сацыялагічных даследаваннях з марксісцкіх пазіцый крытыкавеў т.зв. «арганічную тэорыю гремедства» Г.Спенсера, адзначаў, што рухаючай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, які перакладаў «Капітал» К.Маркса на польскую мову.
Тв.: Szkice spoleczne i literackie / Oprac. S. Sandler. Warszawa, 1954.
Літ.: Мальдзіс А. Верны вучань рэралюцыйных дэмакратаў // ЛіМ. 1961. 21 лістап.; Малевич С.А. Вопросы исторического материализма в трудах Людвига Крживицкого. Мн., 1971; Sandler S. U pocz№tkуw marksistowskiej krytyki literackiej w Polsce; Bronisіaw Biaіobіocki. Wrocіaw, 1954; Krzywicki Z. Wspomnienia. T. 2. Warszawa, 1958. С.А.Малевіч.
БЕРКМАН Юзаф (4.8.1838—19.7.1919)
Удзельнік паўстання 1863—64, жывапісец. Нарадзіўся ў Валожыне ў сям'і ўрача. Скончыў гімназію ў Вільні. Вывучаў медыцыну ў Маскве, вучыўся на матэматычнапрыродазнаўчым факультэце Пецярбургскага універсітэта, адначасова наведваў заняткі ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У кастрычніку 1861 за ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі арыштаваны i на працягу 3 месяцаў зняволены ў Петрапаўлаўскай i Кранштацкай крэпасцях. Пасля вызвалення выехаў у Вільню, дзе зблізіўся з братамі Далеўскімі, удзельнічаў у друкаванні i распаўсюджванні рэвалюцыйных адозваў. 3 верасня 1862 працягваў вучобу ў Пецярбургу. 3 пачаткам паўстання 1863— 64 у Польшчы, на Беларусі i ў Літве вярнуўся на радзіму. Змагаўся са зброяй у руках на Ашмяншчыне, у т.л. ў атрадзе З.Мінейкі. 12.10.1863 у баі каля в.; Рудзішкі паранены, трапіў у палон.. Засуджаны да 4 гадоў катаргі. Працаваў на сярэбраных капальнях у Нерчинску. За спробу ўцячы тэрмін пакарання падоўжаны яшчэ на 4 гады. 3 1870 жыў у Іркуцку, дзе меў жывапісную майстэрню, у 1877 — у Ніжнім Ноўгарадзе, з 1880 — у Лібаве (Ліепая, Латвія), з 1884 — у Варшаве,дзе i памёр. Пісаў пераважна сцэны паўстання i жыцця ссыльных паўстанцаў («Труна Серакоўскага», «Смерць Нарбута»). Гэтай жа тэматыцы прысвечаны серыі акварэляў (да Вял. Айч. вайны захоўваліся ў Львоўскай карціннай галерэі). Сярод работ жывапісныя карціны «Коннік з двума канямі», «Тройка» (абедзве 1877), «Чацвёрка» (1914; усе захоўваюцца ў Іркуцкім абласным мастацкім музеі).
БЕРМАН Іаан Андрэевіч (1830я гады — 16.1.1893)
Беларускі этнограф i краязнавец. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыўшы ў 1857 Літоўскую духоўную семінарыю, служыў свяшчэннікам у Ашмянскім i Кобрынскім паветах. Вывучаў народныя абрады, звычаі, вераванні, збіраў матэрыялы пра народны каляндар i метэаралогію, апісваў святы з побытавымі падрабязнасцямі ix правядзення. Пра спосабы вылічэння часу расказаў у серы i артыкулаў «Парадак народнага вылічэння часу i святочныя звычаі ў ПаўночнаЗаходняй Русі» (1869) i «Каляндар па народных паданнях у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1874), прывёў прыклад, як непісьменны селянін па памяці вызначаў адрэзкі часу паводле пэўных падзей у яго жыцці ці па святочных цыклах. У артыкуле «Назіранні нашага паўночназаходняга сялянства адносна надвор'я i ўраджаю» (1870) пералічаны народныя прыкметы, якія дапамагалі ў вызначэнні надвор'я i ўраджаю. Цікавымі з'яўляюцца i прыкметы пра надвор'е, звязаныя з назіраннямі селяніна за паводзінамі раслін, птушак, жывёл. У артыкуле «Чараўнікі i знахары заходнярускага простанароддзя» (1903) падкрэсліў рацыянальнасць i верагоднасць народных прыкмет, адзначаў забабоннасць многіх вераванняў. В.К.Бандарчык.