
- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •15 Ліпеня
- •Абрамовіч
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
Пачобутадляніцкі
Марцін (30.9.1728—20.2.1810)
Беларускі асветнік, астраном. Нарадзіўся ў в. Сламянцы Гродзенскага пав. Вучыўся ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме (1740—43). У 1745 насуперак волі бацькоў уступіў у ордэн езуітаў i адбываў у Вільні двухгадовы навіцыят. Потым вучыўся ў Слуцкай педагагічнай семінарыі i ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе сумяшчаў занята! па граматыцы i тэалогіі з наведваннем лекцый па філасофіі. У 1753— 54 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. Тут ён зацікавіўся астраноміяй i для ўдасканалення ведаў накіраваўся ў Пражскі універсітэт. У 1756 П.A. вярнуўся на радзіму i працягваў займацца тэа.логіяй i астраномі'яй. Атрымаўшы ў 1761 ступень бакалаўра тэалогіі, ён зноў выехаў на вучобу за мяжу, астранамічную практику праходзіў у абсерваторыях Марселя, Авіньёна i Неапаля. Вынікі яго першых астранамічных назіранняў былі часткова апублікаваны французскім астраномам Э.А.Паліянам у кнізе «Мірны дагавор паміж Дэкартам i Ньютанам» (1763). Вярнуўшыся ў Вільню, у 1764 атрымаў тытул магістра філасофіі i свабодных навук i стаў арганізатарам i першым дырэктарам (1765—1807) Віленскай астранамічнай абсерваторыі. 3 1764 П.А. працаваў прафесарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарганізаваў у Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага i быў яе рэктарам (1780— 1803).
Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі i практика у т.л. назіранні за зоркамі i планетам! Сонечнай сістэмы. П.A. стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі вучоныяасТраномы Я.Снядэцкі, А.Стжэцкі, М.Глушневіч, П.Садыслоў, В.Карчэўскі i інш. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць навакольнага свету i магчымасць яго ўсебаковага вывучэння i пазнання. Вялікае значэнне яны надавал! эмпірычным i рацыянальным метадам даследавання, лічылі асвету i авалоданне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэсу чалавецтва. П.А. выказваўся за неабходнасць далейшага пранікнення ў таямніцы Сусвету, якія могуць быць раскрыты аб'яднанымі намаганнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існавання мноства сусветаў, падзяляючы гіпотэзу аб ix планетарнай будове. Зыходзячы з прызнання руху як неад'емнай уласнасці Сусвету, П.>А. імкнуўся выявіць i прааналізаваць фізічную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кожную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацверджана практыкай, а для ўстанаўлення сапраўднай прычыны руху Сонечнай сістэмы адносна іншых сусветаў патрэбны сістэматычныя i працяглыя назіранні. Нягледзячы на адсутнасць у яго працах канкрэтных выказванняў наконт вучэння М.Каперніка, П.А. фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім геліяцэнтрычную сістэму будовы Сусвету, прымаючы адначасова ўдзел у дыскусіях па вызначэнні паняцця «Бог».
Вынікі даследаванняў, якія пра
водзіліся ў Віленскай абсерваторыі, адлюстроўваліся ў спецыяльных рукапісных журналах назіранняў, якія сведчаць аб велізарнай працаздольнасці П.А., яго навуковым фанатызме i адданасці выбранай справе. Штодзённа ў гэтых журналах ён i яго памочнікі фіксавалі становішча планет Сонечнай сістэмы, Месяца, удакладнялі элементы руху нябесных цел, становішча сузор'яў, аналізавалі даныя комплексных даследаванняў многіх праблем (напр., адначасовае вызначэнне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Гродна, Кракава). Пасля наведвання ў 1768—69 абсерваторый Англіі, Даніі, Германіі, Галандыі i Францыі П.А. арганізаваў даследаванні сонечных плям, спрабаваў вызначыць дакладную адлегласць ад Зямлі i Сонца, выкарыстаўшы надзвычай рэдкую з'яву — праходжанне Венеры паўз Сонца (гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор'е). Ён вёў назіранні сонечных i месячных зацьменняў, даследаваў перамяшчэнне камет, вывучаў зацьменні кольцаў Сатурна i спадарожнікаў іншых планет, значную ўвагу надаваў вывучэнню сузор'яў Быка i Скарпіёна, а таксама астэроідаў, працягваў працу па вызначэнні i ўдакладненні геаграфічных каардынат розных мясцін. Найболыпы вынік далі яго спробы вызначыць размяшчэнне Меркурыя: яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, i гэта паслужыла вядомаму французскаму астраному Ж.Ж.Лаланду матэрыялам для складання новых астранамічных табліц. Пра навуковую каштоўнасць даследаванняў Астранамічнай школы ' П.A. французскі вучоны напісаў у сваёй кнізе «Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі, ад 1781 да 1802» (1803), дзе, у прыватнасці, адзначыў адкрыццё П.А. новага сузор'я — Цяльца Панятоўскіх. 9.8.1773 П.А. разам з Ю.Міцкевічам i А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыццё новай зорнай асацыяцыі. Паведамляючы пра дзесятак новых, «дастаткова прыгожых зорак», яны пісалі ў сваім «Журнале назіранняў»: «Шчыт Сабескага, які ззяе побач з іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара» (адсюль i назва першай зоркі новага сузор'я — Цялец Каралеўскі). Адкрыццё П.A. i яго аднадумцаў было зацверджана Парыжскай акадэміяй навук i ў 1878 уключана ў вядомы каталог Фламстэда. У 1793 П.A. ўдзельнічаў у комплексным даследаванні сонечнага зацьмення, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямнога шара, у т.л. ў Вільні, Гродне, Варшаве i Кракаве. Ён напісаў спецыяльныя працы, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменні, рух планет, расказваў пра выкарыстанне матэматычных метадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстанню дасягненняў навукі. П.А. займаўся таксама картаграфіяй, геадэзіяй i інш. У 1778 ён выбраны членамкарэспандэнтам Французскай акадэміі навук.
Прыкметны ўклад зрабіў П.А. ў развіццё асветы ў родным краі, у папулярызацыю астранамічных i матэматычных ведаў. Як рэктар Віленскага універсітэта, ён прымаў удзел у дзейнасці Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі i Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканаленні навучальнага працэсу i выхавання навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага універсітэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасці медыцынскага факультэта i невялікіх кафедраў), арганізаваў ва універсітэце 2 аддзяленні — фізічнае (з факультэтамі матэматыкі, фізікі i медыцыны) i маральнае (з факультэтамі логікі i права), адкрыў 4гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 П.А. распрацаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага Таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў развіццё як фундаментальных тэарэтычных канцэпцый, так i канкрэтных ведаў у галіне геаметрыі, механікі, земляробства, анатоміі i інш. навук. У мэтах пашырэння навуковых ведаў сярод насельніцтва i болып эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасцю ён узначальваў універсітэцкую друкарню, якая ў ,1775 была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцом А.Тызенгаўзам. Па яго прапанове на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя вучоныя Я.Жылібер, І.Страйноўскі, П.Галанскі, І.Багуслаўскі i інш.
Літ.: Дорошевич Э.К. «Cahiers des observations» Мартина Почобута и его школы // История и методология естествознания. М., 1966; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235—239; Balinski М. Dawna Akademia Wilenska. Petersburg, 1862. S. 225—294.
М.Я.Рыбко.
ПАШАКОЎСКІ Ян (1684— 3.6.1757)
Педагог, выдавец. Паходзіў ca шляхты Упіцкага пав. (цяпер Літва). Скончыўшы езуіцкую гімназію ў Коўне i прайшоўшы навіцыят у Вільні, у 1702—03 вучыўся у Нясвіжскай педагагічнай семінарыі. Пазней сдончыў Віленскую акадэмію па курсе філасофіі i выкладаў філасофію, граматыку i тэалогію. У 1713 пасвечаны ў святары. У 1714—15 выкладаў у Ковенскай гімназіі паэтыку i рыторыку, а ў 1717 стаў яе дырэктарам. Пасля 3гадовай дактарантуры ў Віленскай акадэміі працаваў у Нясвіжы, адначасова быў выхавальнікам сыноў М.К.Радзівіла Рыбанькі i з адным з ix падарожнічаў па Еўропе. Багатыя бібліятэчныя зборы Радзівілаў, асабістыя кантакты i дыскусіі з кальвіністамі падштурхнулі П. да напісання трактатаў i сачыненняў багаслоўскага характеру i перакладаў з лацінскай мовы. Ен цікавіўся не толькі хрысціянскімі рэлігійнымі канфесіямі, але вывучаў іслам, гісторыю i дактрыну янсенізму, складаў даволі дасканалыя панегірыкі. Галоўнай справай яго жыцця стала асветніцкая дзейнасць па стварэнні i выданні календароў. На працягу 1737—49 ён выдаў у Вільні 20 «Палітычных каляндарыкаў», якімі паклаў пачатак віленскага перыядычнага друку. У адрозненне ад каляндарнай традыцыі, якая існавала да яго, ён выключыў ca сваіх выданняў астралогію, хірамантыю i інш. забабоны, a запоўніў ix добра выверанымі i карыснымі звесткамі з гісторыі i культуры Беларусі i Літвы. П. імкнуўся, каб яго календары ўсебакова выхоўвалі чытача, асабліва моладзь, пашыралі веды па гісторыі, астраноміі. Вельмі дбаў ён пра дакладнасць біяграфічных звестак. Апошнія гады жыцця працаваў над гісторыяй царквы ў Рэчы Паспалітай, якая засталася незавершаная. Паралізаваны, памёр у Нясвіжы.
Літ.: Janikowski Е. Ks. Jan Poszakowski — polski apolageta XVIII w. // «Studia Theologica Varsaviensia». P. 16. 1978. Nr. 2. S. 91—109.
ПАШКЕВІЧ Ян Казімір
Беларускі паэт 1й паловы 17 ст. Біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Верагодна, паходзіў ca шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Захаваўся толькі адзін яго верш «Польска квітнет лаціною...», напісаны ў 1621 (апубл. ў 1842). Твор гэты — узор грамадзянскай патрыятычнай лірыкі, у ім выявіліся i асаблівасці сілабічнага вершаскладання. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім i культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага, ганарыцца міжнароднай славай свайго народа, верыць у яго несмяротнасць. Як сведчаць змест, паэтычная форма i мова верша, аўтар быў чалавек свецкі, высокаадукаваны, патрыятычна настроены беларускі шляхціц або мешчанін. Твор захаваўся ў Слуцкім спісе Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 i датаваны 1621. У гэтым спісе змешчаны яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў 1й палове 17 ст. рукапіс быў у Вільні, дзе, напэўна, i напісаны верш.
Аўгограф верша Я.К.Пашкевіча «Полска квітнет лaціною...»