
- •Эпоха полацкага I тураўскага княстваў
- •2Я палова
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Ефрасіння полацкая
- •Ефрасіння рагвалодаўна
- •Клімент смаляціч
- •Прадслава гл. Ефрасіння Полацкая рагнеда рагвалодаўна
- •2. Г. Mac лыка усяслаў брачыславіч
- •15 Ліпеня
- •Абрамовіч
- •Альгерд
- •Аляксандр
- •Арцемій (7—1570)
- •Астравіцкі
- •Аураамка
- •Валадковіч Марцін
- •Валовіч
- •Гальшанскія
- •Гарабурда
- •Даманеўскі
- •Даніэль 3 ланчыцы,
- •Дарагастайскі
- •Еўлашоўскі
- •Жыгімонт і
- •Жыгімонт II
- •Зізаній (Тустаноўскі) Стафан
- •Кмітачарнабыльскі
- •Ліцыній намыслоўскі
- •Мамонічы
- •Павел 3 візны
- •Пельгжымоўскі
- •Пётр 3 ганёндза
- •Пратасовіч
- •Стафан баторый
- •Фёдараў
- •Філалет
- •Хадкевіч
- •Хведаровіч
- •Якуб 3 калінаўкі
- •Эпоха Рэчы Паспалітай
- •1703 Г., вясна.
- •Андрушкевіч ф
- •Арляашмянец
- •Багуслаўскі (Bogusіawski) Канстанцін (12.9.1754 — 14.3.1819)
- •18. М., 1878; Пентатеугум // Русская силлабическая поэзия XVII—XVIII вв. Л., 1970.
- •Богушсестранцэвіч
- •Вашчанка Максім Ярмалініч (сярэдзіна 17 ст. — 1708)
- •Гусаржэўскі Тамаш (1732—1807)
- •Даман еўскі
- •Іяўлевіч Фама
- •Карпінскі (Karpiсski) Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)
- •Касцюшка
- •Нарушэвіч
- •Пачобутадляніцкі
- •Перасветаў
- •Румянцаў
- •Сімяон полацкі
- •XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.
- •Ягадзінскі
- •Беларусь у складзе расійскай імперыі
- •1863 Г., студзень — 1864 г.
- •Абламовічы
- •Анімеле Мікалай
- •Барычэўскі
- •Бжазоўскі (Brzozowski) Раймунд
- •Бончасмалоўскі
- •Будзіловіч
- •Бурачок мацей,
- •Бычковы
- •Вадкоўскія
- •Гінтаўтдзевалт0ўскі
- •Глушневіч
- •Грумгржымайла
- •Даленгахадакоўскі
- •Далеўскія
- •Доўнарзапольскі
- •Друцкіпадбярэскі,
- •Дунінмарцінкевіч
- •Завадскія
- •Зарэмбакаліноўскі
- •Кавалеўская Соф я
- •Карскі Сяргей
- •Ладазаблоцкі
- •Нарвут Тэадор [Фёдар Яўхімавіч; 28.10(8.11). 1784— 14(26). 11.1864]
- •Петрашкевіч
- •П ржавальскі
- •Прыбытак
- •Семянтоўскі
- •Сулiмасавіч заблоцкі,
- •Сямеўскі Васіль Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)
- •Тшашчкоўская
- •Ходзька (б а р э й к а )
- •Ходзька (б а р э й к а ) Ян
- •Чартарыйскі
- •Шчарбовічвечар
- •Ян са свіслачы,
- •Ястрэбскі
- •Урыўкі I фрагменты 3 твораў мысліцеляў I асветнікаў адам рэйнальд
- •Глава VII. Аб законах
- •Глава V
- •Каніскі георгій
- •Kiрыла тураўскі
- •Мялешка іван
- •Нарбут казімір
- •3. Пра логіку наогул
- •Сапега леў
- •Скарульскі антон
- •Снядэцкі ян
- •Чачот ян а.
- •3 Прамовы на пасяджэнні таварыства філаматаў 7 мая 1821 г.
- •Ля вытокаў нацыянальнага адраджэння
- •Тлумачальны слоўнік
- •Спіс аўтараў
- •Оглавление
Ліцыній намыслоўскі
Ян (пач. 1560х гадоў— каля 1635)
Мысліцельгуманіст, пісьменнік, педагог. Паходзіў з сілезскага г. Намыслаў. Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1585 прызначаны рэктарам арыянскай школы ў Іўі, заснаванай паплечнікамі С.Буднага, рэфармацыйным дзеячам Лаўрэнціем Крышкоўскім. 3 1593 прапаведнік абшчыны арыян у Навагрудку. Паводле сцверджання сілезскага паэта Ш.Пісторыя, галоўнымі прычынамі, што прымусілі Л.Н. пакінуць родныя мясціны, былі «пачуццё абавязку i прага служэння ісціне». Сваю асветніцкую дзейнасць ён прысвяціў барацьбе за здзяйсненне ідэй левага рацыяналістычнага крыла Рэфармацыі, якое на Беларусі ўзначальваў С.Будны. У 1592 Л.Н. выдаў твор «Анатомія i гарманічнасць хрысціянскага чалавека» (на польскай мове, не збярогся, у 1636 перакладзены на нямецкую мову). У 1597 надрукаваў «Зварот да братоўевангелікаў», у якім выказаў свае рацыяналістычныя рэлігійнафіласофскія погляды. У палемічным творы «Каталісіс» (1598) ён выступаў супраць кальвінісцкай шляхты. 3 лацінскай мовы пераклаў на польскую трактат А.Бусбеквіса аб турэцкай палітыцы (Вільня, 1598). Светапоглядную пазіцыю Л.Н., заснаваную на прынцыпе дэізму, адлюстроўвае яго вусная i пісьмовая палеміка з езуітамі М.Сміглецкім (1594) i М.Фрыбеліусам (1603), кальвіністамі А.Воланам i Г.Жарноўскім (1603). У 1615 за атэістычныя погляды Навагрудскі сінод адлучыў Л.Н. ад сацыніянскай абінчыны. Памёр у Навагрудку. (
Л.Н. — адзін з пачынальнікаў свецкай адукацыі на Беларусь Працуючы i Іўеўскай школе, ён напісаў падручнік па логіцы пад назвай «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля» i надрукаваў яго ў Лоску ў 1586 на лацінскай мове пад псеўданімам Gracianus Prosper. У гэтай кнізе шмат яскравых узораў лагічных разважанняў, у якіх крытыкаваліся асноўныя догмы хрысціянскай рэлігіі. Багаслоў Ф.Юніус у сваёй кнізе, выдадзенай у 1596 у Лейдэне (Галандыя), адкрыта выступіў з крытыкай поглядаў Л.Н. i перасцерагаў аб небяспечнасці распаўсюджвання яго ідэй. У 1589 у Лоскім друкарскім двары выдадзены друті вучэбны дапаможнік Л.Н. «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» — адзіны ў сваім родзе зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова арыгінальных думак, часткова запазычаных з іншых літаратурных крыніц i апрацаваных у вершаванай форме. Тэту кнігу можна лічыць першым падручнікам жывых замежных моў у тагачаснай Беларусі, таму што тут чаргаваліся розныя, але аналагічныя паводле зместу выказванні на лацінскай, польскай i нямецкай мовах. У кнізе 255 вершаваных павучанняў трох тыпаў, вытрыманых у духу Адраджэння: лацінскія набраны антыквай, польскія — гатычным шрыфтам i нямецкія — курсівам. Болыпасць лацінамоўных павучанняў напісана ў форме элегічнага двуверша, асобныя — чыстым гекзаметрам або сапфічнай страфой, зрэдку — адзінаццаціскладовікам. Польскія i нямецкія выказванні рыфмуюцца, ix метрычны памер звычайна трынаццаціскладовік. Кожная сентэнцыя мае загаловак i парадкавы нумар. У 110 павучаннях ёсць спасылкі на крыніцы (псалмы, прытчы, Кніга прарокаў, Евангелле i інш.). Увогуле ж сентэнцыі, вершаваныя Л.Н.,— арыгінальныя i не маюць аналогій у працах тагачасных еўрапейскіх паэтаў. Вось некалькі прыкладаў у перакладзе Я.Парэцкага, Ю.Свіркі, А.Міхневіча. Так, у сентэнцыі «Спадчына» (18) ён ставіў жыццёва важнае пытанне: «Ці можаш пакінуць ты спадчыну лепшую, // Чым удзячнасць дзяцей за бездакорнасць тваю?»; у сентэнцыі «Карысць» (30) сцвярджаецца сацыяльная вартасць творчай працы чалавека: «Той болып прыносіць карысці, хто з розумам робіць работу, // Чым той, хто працуе бяздумна, выконвае слепа загад»; у выслоўі «Высакародны розум» (37) багаццю проціпастаўляецца розум чалавека: «Не, не багацце дае высакароднаму розуму сілу, // Розум жа сам найкаштоўнейшы ў свеце са скарбаў зямных»; у павучанні «Язык» (51) маральнае папярэджванне зламыснікам i нядобразычліўцам: «Раніць бязлітасны меч цела жывое не гэтак. // Як нявіннага ядам смяртэльным злачынны язык». Ёсць у кнізе нямала аптымістычных сентэнцый, у якіх выказваецца вера ў стваральнатворчыя магчымасці нацыі, у духоўную сілу чалавека. У адной з ix — «Надзея» (66) гаворыцца: «Доўга маркоціцца нельга губляць не патрэбна надзею; // Знай: калі цяжка сягоння, хутка будзе лягчэй». Спецыяльныя сентэнцыі Л.Н прысвечаны i такім маральным вартасцям i заганам, як паслухмянасць, непакой, памяркоўнасць, вытрымка, п'янст
ва, помета, мудрасць i інш. Для ўсіх выслоўяў характэрны розныя адценні адной i той жа думкі на лацінскай, польскай i нямецкай мовах, што яшчэ шырэй раскрывав абрысы задумы аўтара, яго поглядаў i высноў. Напрыклад, сентэнцыя пра любоў да радзімы ў лацінскім варыянце гучыць так: «Кожны, хто сумленны, так палка любіць радзіму, што кіне беззбройнае цела ў агонь кастра»; у польскім — «Кожны, хто доблесны, так любіць сваю радзіму, што гатовы згарэць у агні дзеля таго, каб яна засталася некранутай»; у нямецкім — «Кожны годны чалавек любіць сваю радзіму i ахвотна прыме смерць за яе шчасце». Лацінскі варыянт сентэнцыі пра тыранаў гучыць так: «Тыранаў чакае смерць, i не меней жахлівая, чым тых, хто мірна праводзіць свае дні»; польскі — «Не лягчэйшая смерць знаходзіць жорсткіх людзей, чым мірных, i тых, хто бедны»; нямецкі — «Тыранам наканавана стаць прахам нароўні з тымі людзьмі, хто мірна жыве на зямлі». Параўнальны аналіз разнамоўных сентэнцый дае магчымасць паглыбіць нашы ўяўленні аб ix філасофскай, маральнай i жыццёвай значнасці i тым самым аб светапоглядзе i дыдактычных прынцыпах аўтара.
Цікавае ў навуковым плане параўнанне Л.Н. з творчым набыткам маралістаў Еўропы, у прыватнасці з «Максімамі» Ларошфуко, першае выданне якіх з'явілася ў Францыі ў 1665 г.
(г. зн., што выслоўі іўеўскага настаўніка надрукаваны на 76 гадоў раней за «Максімаў», прычым у верша ванай форме на трох мовах). Апрача таго, афарызмы французскага мысліцеля больш складаныя па структуры, чым «Сентэнцыі» Л.Н., у ix часам даволі цяжка «вылушчыць зерне» ісціны. Думкі Л.Н. больш простыя i даступныя чытачу. Напрыклад, Ларошфуко «Самалюбетва» вызначае як любоў да сябе i да ўсіх рэчаў, «якія табе карысныя». Л.Н. пра «Самалюбства» піша так: «Ісціннае слова распаўсюджана ў вуснах народа: кожны лічыць за лепшае дабро сабе, чым іншым». Дабрадзейнасцю Л.Н. лічыць мэтанакіраванае дзеянне, а не выпадковую удачу, хоць менавіта недальнабачны карыслівец імкнецца да выпадковага поспеху. Ларошфуко прытрымліваўся падобнай жа думкі: «Прыстойныя людзі паважаюць нас за нашыя дабрадзейнасці, а натоўп — за прыхільнасць лесу». Аўтар «Максімаў» выказвае думку, што адрозніць хлусню ад праўды вельмі цяжка, a аўтар «Сентэнцый» перасцерагае, што хлусня ўласціва людзям, i таму не трэба здзіўляцца падманам. Разам з тым першы з'едліва заўважаў: «Сваім недаверам мы апраўдваем чужую хлусню», a другі павучаў, што «толькі той, хто не можа даказаць пра ўду, карыстаецца хлуснёй». Калі супаставіць «Максімы» з «Сентэнцыямі», то высвятляецца, што абодва аўтара імкнуліся да абагульнення асабістага жыццёвага вопыту, назапашанага ў выніку намаганняў зразумець супярэчнасці сучаснага ім грамадства i акалічнасцей уласных поспехаў i няўдач. Спадчына Л.Н. i сёння мае філасофскае, маральнае i літаратурнамастацкае значэнне.
Літ.: Нарысы гісторыі народнай асветы i педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: Вторая половина XVI—нач. XVII в. Мн., 1970; Парэцкі Я.І. Іўеўскі педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі // Бел. літ. 1983. Вып. 11; Яго ж. Сентэнцыі іўеўскага педагога // Полымя. 1988. № 8; Я г о ж. Іўеўскі Ларошфуко // Культура. 1992. № 17, май. Я.І.Парэцкі, А.Я.Міхневіч.
ЛОВАН Стэфан Рыгоравіч (Ян Л а в е й к а )
Мысліцельатэіст 2й паловы 16 ст. Дата i месца яго нараджэння невядомыя, а пра час смерці можна меркаваць толькі прыблізна (каля 1595), бо езуіт С.Рэшка ў кнізе «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў», выдадзенай у 1596, гаварыў пра Л. як пра памерлага. Захаваўся дакумент — «Пазоў аднаму рускаму секты эпікуравай» — пра выклік Л. ў 1592 у Галоўны трыбунал Вялікага княства Літоўскага за пашырэнне атэістычных поглядаў. Выклікалі яго ў суд па даносе шляхціца С.В.Лозкі, які паведамляў каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту III, што земскі суддзя Мазырскага пав. Л. не прызнае Бога, таму не павінен займаць тэту пасаду. У каралеўскім «Пазове...» пералічваюцца адступленні Л. ад хрысціянскай рэлігіі: не прызнае хрысціянскую Троицу — трыадзінага Бога, не лічыць Хрыста сынам Божым, вызваліцелем i збавіцелем грахоўнасці людзей, адмаўляе пекла, рай, існаванне ў чалавека душы i яе бессмяротнасць, не верыць ва ўваскрэсенне з мёртвых, не прызнае дзень страшнага суда, тым самым адмаўляе ўсе галоўныя пастулаты хрысціянскай рэлігіі. Сведчанняў пра тое, ці адбыўся тэты суд, не знойдзена. Але ў Літоўскай метрыцы за 1594 ёсць запіс пра каралеўскі суд над Янам Лавейкам па скарзе таго ж С.В.Лозкі (другі разбор: запісы пра першы разбор гэтай справы таксама не знойдзены). У сувязі з гэтым існуе здагадка, што Ян Лавейка i быў Стэфанам Лованам i што гэтыя два працэсы звязаны паміж сабой. 3 запісаў таксама вынікае, што скаржнік Лозка, як i ў першы раз, на суд не з'явіўся i што Лавейку ў чымсьці перашкаджалі пры выкананні ім у Мазыры сваіх службовых абавязкаў. Кароль прызнаў выстаўленыя супраць Лавейкі абвінавачванні недаказанымі i вынес рашэнне пакінуць яго на ранейшай пасадзе. Знойдзены i запісы пра зямельныя i даўгавыя спрэчкі Лавейкі з тым жа Лозкам, удзел у пасяджэннях Віленскага трыбунала ў якасці суддзі мазырскага маршалка Яна Лавейкі (ёсць i ўласнаручны яго подпіс).
Погляды Л. i ў каралеўскай «Пазове...», i ў кнігах С.Рэшкі «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў» i М.Жаброўскага «Рэцэпт на пластыр Чэхаўца» (абедзве 1597) у асноўным супадаюць. Толькі Рэшка дадае, што Л. быў спачатку іудзеем, потым хрысціянінамарыянцам, потым цвінгліянцам i ўрэшце стаў атэістам. У названых крыніцах найболып падкрэсліваецца, што ён адмаўляў стварэнне свету i лічыў, што свет так «стаіць ад веку»; усё, што мы бачым, што адбываецца вакол нас, не мае патрэбы ў дапушчэнні звышнатуральнага творцыБога, што свет існаваў «ад веку» i «так векі векам будзе». У той жа час з ix вынікае, што Л. не прытрымліваўся погляду на поўную нерухомасць свету. 3 «Позвы...» відаць, што ён дапускаў развіццё ўсяго існуючага на свеце: «Зямля, дрэвы, вада i інш. рэчы — усё само праз сябе... сталася». Л. не верыў у Бога, у існаванне асобнай, нецялеснай душы, не бачыў прынцыповай розніцы паміж чалавекам i жывёлінай: «Чалавек жа, як i сабака або скаціна, крывёю сыходзіць», «душы ў чалавека, раю i пекла няма i суднага дня не будзе». У адпаведнасці з эпікурэйскай канцэпцыяй душы i цела ён атаясамліваў душу з дзейнасцю жывога арганізма, падкрэсліваў падабенства псіхафізіялагічных функцый чалавека i жывёлы.
Сацыяльнапалітычныя погляды Л. вызначаліся рацыянальным, гуманістычным падыходам да вырашэння жыццёвых праблем, верай у перамогу дабра над злом. Ён асуджаў існуючую ў грамадстве несправядлівасць, страшэннае бяспраўе i беднасць адных i неабмежаваную ўладу i багацце другіх. Асуджаючы несправядлівы парадак, ён выказваў надзею на магчымасць лепшай сацыяльнай арганізацыі свету, лічыў, што паколькі, акрамя вечна існуючага свету, няма іншага быцця, то i сацыяльнаэтычныя адносіны складаюцца на рэальнай, матэрыяльназямной аснове. Тым самым ён адвяргаў рэлігійнатэалагічнае вучэнне аб боскім паходжанні маралі, замагільнай адплаце i г.д. Як К. Лышчынекі i К.Бекеш, Л. сцвярджаў ідэю зямнога прадвызначэння чалавека, мірскога шчасця, безрэлігійнай, натуральней маралі.
У тагачаснай Беларусі шмат хто падзяляў ідэі Л. Так Жаброўскі, асуджаючы ідэі Л., адзначаў наяўнасць вялікай колькасці падобных позваў, запісаў i шматлікіх выклікаў у суд за атэістычныя перакананні многіх гараджан Беларусі i Літвы. Віленскі войт Ратондус паведамляў у 1567 кардыналу Гозію, што ў Гродне надрукавана кніга, у якой ухваляецца ідэя свабоднай барацьбы веравызнанняў, адмаўляецца «ўсякая ўлада», прапаведуецца «агульнасць маёмасці, ліквідацыя саслоўных адрозненняў паміж каралём i народам, паміж шляхтай i плебеямі, паміж пануючымі i падданымі».
Літ.: Бодянский О.М. О поисках моих в Познанской публичной библиотеке. М., 1846; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978; П а д о к ш ы и С.А. Філасофская думка эпох. Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990; Яго ж. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: Вторая половина XVI—нач. XVII в. Мн., 1970; Позов одному русскому секты епикуровой // Из истории философской и общественнополитической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI—нач. XIX в. Мн., 1962; С е р б е н т а В.А. Видные атеисты и материалисты Белоруссии второй половины XVI в. // Тамсама.