Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Mysliteli_i_asvetniki_Belarusi.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
25.4 Mб
Скачать

Гальшанскія

Старажытны княжацкі род, прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i адыгралі значную ролю ў развіцці культуры i асветы. Ix радавым гняздом быў Гальшанскі замак не­далёка ад Ашмян. Найболып вядомыя прадстаўнікі роду: Іван (упамінаецца ў крыніцах у 1379—1401), Андрэй Вязынскі [каля 1365(?) — каля 1410], Сямён Люты (? — 1433), Міхаіл (? — 1433), Аляксандр (каля 1440—1511), Соф'я [1405(?) — 21.9.1461], Сямён Трабскі (? — ?), Юрый (каля 1410 — каля 1457), Сямён (каля 1445 — 1505), Юрый (каля 1480—1536), Павел (каля 1490—1555), Януш Дубровіцкі (каля 1505—49), Сямён [каля 1515(?) — 1556], апошні мужчынскі прадстаўнік роду Г.

I в а н , сын Альгімунта, першы вядомы прадстаўнік роду Г., прыхільнік Вітаўта ў час яго барацьбы за велікакняжацкую ўладу, двойчы суправаджаў яго ў эміграцыю ў Прусію. Узначальваў пасольства, што адвозіла ў Маскву дачку Вітаўта Соф'ю, нявесту вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча. 3 1392 — адзін з прыбліжаных вялікага князя Вітаўта, уваходзіў у велікакняжацкую раду. 3 1396 — намеснік у Кіеве. Атрымаў ад Вітаўта вялікія воласці Глуск i Парэчча на р. Пціч, Дубровіцкае княства на р. Гарынь (Украіна). Яго дачка Ульяна з 1418 была жонкай вялікага князя Вітаўта.

Павел, сын Аляксандра, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду Г. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе праявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Пазней вучыўся ў Рыме (упамінаецца ў 1512). Пасля вяртання ў Вялікае княства Літоўскае стаў прэлатамархідыяканам касцёла святога Станіслава ў Вільні. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. 3 1530 — біскуп луцкі, з 1536 — віленскі. Адыгрываў

Кракаўскі унівврсітэт.

значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Вялікага княства Літоўскага, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі i маці ўнаследаваў вялікую частку радавых вотчын Г. i судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з інш. маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

Літ.: Хроника Быховца. Мн., 1966; Polski sіownik biograficzny. Т. 9/4. z. 43. Wrocіaw, etc, 1961; Ochmaсski J. Biskupstwo wileсskie w ■ њredniowieczu. Poznaс, 1972. S. 16—17. В.Л.Насевіч.

Гарабурда

Васіль Міхайлавіч

Беларускі друкар i кнігавыдавец 16 ст. Большасць даследчыкаў лічаць яго сынам дыпламата, дзяржаўнага сакратара Вялікага княства Літоўскага Міхайлы Гарабурды. Аднак у завяшчанні апошняга Васіль названы «сыноўцам» (пляменнікам). Праўдападобна, што Васіль — сын Анцуты (Міхайлы) Гарабурды, дробнага гаспадарскага шляхціца, уладаЛьніка маёнтка Макрэц (Гродзенскі пав.). Гарабур­ды мелі цесныя сувязі з І.Фёдаравым, П.Мсціслаўцам, Мамонічамі, А.Курбскім, А.Валовічам i інш. культурнымі i палітычнымі дзеячамі, якія падтрымлівалі беларускае кнігадрукаванне i асвету. Пры ix дапамозе, магчыма, пры непасрэдным удзеле Мамонічаў, Г. арганізаваў друкарню ў Вільні. Каля 1580 выдаў «Евангелле вучыцельнае» — блізкую копію заблудаўскага 1569, у 1582 — «Актоіх» («Васьмігалоснік») з пасляслоўем, падпісаным ім. Г. працягваў выдавецкія традыцыі Заблудаўскай друкарні, выдаваў кнігі на царкоўнаславянскай мове буйным фарматам, у 2 кодеры. Раслінны арнамент заставак у кнігах нагадвае львоўскамаскоўскія ўзоры Фёдарава. Выхадныя звесткі кнігі «Васьмігалоснік» дадзены ў двух каляндарных стылях, як у некаторых віленскіх выданнях Скарыны. Захавалася каля 35 экземпляраў кніг Г. Друкарня яго перайшла да Мамонічаў, якія з 1583 узнавілі выдавецкую дзейнасць. Не выключана, што Г. — адзін з тых друкароў, якім гэта друкарня бы­ла абавязана сваім доўгім i прадукцыйным існаваннем.

Літ.: A н у ш к и н А.И. На заре книго­печатания в Литве. Вильнюс, 1970; Зер­но в а А.С. Типография Мамоничей в Вильне (XVII) // Книга: Исслед. и матери­алы. М., 1959. Сб. 1. Г.Я.Галенчанка.

ГАРАБУРДА Міхаіл (? — 12.7.1586)

Дыпламат i выдавец, дзяржаўны сакратар Вялікага княства Літоўскага, кашталян менскі (1585), адзін з кіраўнікоў праваслаўнай партыі. Як член пасольства Вялікага княства Літоўскага вёў мірныя перагаворы з рускай дзяржавай. На сустрэчы з Іванам IV Грозным (1579) дамаўляўся аб выбранні яго ці яго сына Фёдара каралём Рэчы Паспалітай. У 1581—83 удзельнічаў у мірных перагаворах з рускай дзяржавай, якія прывялі да заканчэння Лівонскай вайны. У 1584 вёў перагаворы з рускім пасольствам, якое прыехала да караля Стафана Баторыя, у 1585 ездзіў у Маскву, каб абгаварыць умовы магчымага аб'яднання Вялікага княства Літоўскага i рускай дзяржавы. Удзельнічаў у выданні Астрожскай бібліі (1581), у аснову якой быў пакладзены спіс Генадзеўскай бібліі, вывезены ім з Масквы.

Літ.: Соловьёв СМ. История России с древнейших времён. Кн. 3 (т. 5—6). М., 1960.

ГАШТОЛЬД Альбрэхт (? — 1539)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў з магнацкага (з 1529 графскага) роду, прадстаўнікі якога ў 14—16 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім княстве Літоўскім i валодалі буйнымі маёнткамі ў Літве i на Беларусі. У 1503—06 намеснік навагрудскі, у 1505—08 падчашы літоўскі; ваявода навагрудскі з 1508, полацкі з 1513, трокскі з 1519, віленскі i канцлер Вялікага княства Літоўскага з 1522, староста мазырскі ў 1515, барысаўскі ў 1525. У 1507 удзельнічаў у абароне Смаленска ад маскоўскага войска, прымаў удзел у бітве пад Оршай (1508). У 1511 неабгрунтавана абвінавачаны ў сувязі са змовай М.Глінскага i зняволены ў турму, але на Брэсцкім сойме апраўданы. На Віленскім сойме 1529 абвясціў Жыгімонта II Аўгуста наследнікам трона Вялікага княства Літоўскага. Як прадстаўнік алігархіі Вялікага княства Літоўскага стаяў за незалежнасць кня­ства ад Полыпчы. Быў у апазіцыі да польскай каралевы Боны i ў процівагу імкнуўся зблізіцца з Габсбургамі i прускім князем Альбрэхтам. У 1536 у звароце да Боны выказаўся супраць увядзення ў Вялікім княстве Літоўскім польскай судовай сістэмы. Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Быў мецэнатам мастакоў i аматарам мастацтва Адраджэння. Меў багатую бібліятэку, у якой былі кнігі лацінскія, польскія, чэшскія, а найболын кірылічныя славянскія. Кнігазбор Г. перайшоў у віленскую біблі­ятэку Жыгімонта II Аўгуста. Заснаваў капліцу Гаштольдаў пры Віленскім ка­федральным саборы. Г.А.Маслыка.

ГВАНЫНІ (Guagnini) Аляксандр (1534—1614).

Псторык. Нарадзіўся ў г. Верона, Італія. 3 1550х гадоў служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83, камендант Віцебска. Выдаў «Хроніку Еўрапейскай Сарматыі» на лацінскай (1578, 1581) i польскай (1611) мовах, у якой даў шмат звестак па гісторыі i геаграфіі Вялікага княст­ва Літоўскага. Ёсць апісанні матэрыяльнай i духоўнай культуры, звычаяў i абрадаў насельніцтва Беларусі, галоўным чынам Верхняга Падняпроўя, гарадоў i крэпасцей Беларусі. Гістарычныя звесткі пра Беларусь у асноўным запазычаны з «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай i ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага.

Літ.: Витебская старина (Сост. А.П.Са­пунов. Т. 4. Витебск, 1885; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковеде­нию истории Белоруссии феодального пе­риода. М., 1973. І.У.Чаквін.

Старажытны герб Вільні.

ГЕДЗІМІН [1275(?) 1341]

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1316—41. Найболып верагодна, паходзіў ад полацкіх князёў. Яго брат Воін (хрысціянскае імя Васіль) быў полацкім князем. Велікакняжацкі прастол Г. заняў пасля смерці брата Віценя. Княжыў 15 гадоў,

бацька сямі сыноў, у т.л. Алъгерди, Кейстута, Яўнуты, Любарта. Заснавальнік дынастыі Гедзімінавічаў. Яго палітыка была накіравана галоўным чынам на ўнутранае i знешняе ўмацаванне БеларускаЛітоўскай дзяржа­вы i расшырэнне яе тэрыторыі. Галоўнай знешняй пагрозай на той час была агрэсія Тэўтонскага ордэна, што вымусіла Г. заключыць у 1322 саюз з мазавецкім князем, a ў 1325 — з каралём Полыычы. Выкарысто*ўваючы супярэчнасць паміж Рыгаю i ордэнам, Г. нанёс крыжакам шэраг паражэнняў, у т.л. наибольшее ў 1331. У сваей дзейнасці ўлічваў інтарэсы беларускіх феадалаў i арыентаваўся пераважна на ix падтрымку. Беларускіх феадалаў (Давыда Гарадзенскага, Васіля Полацкага i інш.) прызначаў на важныя пасады, даваў дыпламатычныя i вайсковыя даручэнні. Усё гэта спрыяла мірнаму далучэнню да БеларускаЛітоўскай дзяр­жавы Віцебскай, Берасцейскай, Мінскай, ТураваПінскай i інш. зямель Беларусі. Ен фактычна завяршыў аб'яднанне беларускіх i літоўскіх зя­мель, пачатае вялікімі князямі Міндоўгам [каля 1230—63] i Віценем (1203—1315]. Меў уплыў на Кіеў i Смаленск, з 1340 на Валыні княжыў яго сын Любарт. Супрацьстаяў аб'яднаўчай палітыцы маскоўскага князя Івана Каліты, змагаўся за ўплыў на Пскоў i Ноўгарад. У 1323 ён перанёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з

Новагародка (Навагрудка) у Вільню, размешчаную на літоўскабеларускім этнічным памежжы. Тытулаваў сябе «вялікім князем літоўцаў i рускіх». Удасканальваў вайсковую справу, будаваў манументальныя крэпасці, культавыя пабудовы (пры ім на Беларусі заснаваны Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Гродзенскі, Віленскі i інш. замкі). У гэты час ствараліся выдатныя творы прыкладнога мастацтва, скульп­туры, багатыя рукапісныя кнігі (Аршанскае, Мсціслаўскае, Друцкае, Лаўрышаўскае евангеллі, Смаленскі псалтыр), летапісы i інш. У гарадах Г. сяліў замежных рамеснікаў (з гэтым звяртаўся да ганзейскіх гарадоў), заключыў некалькі гандлёвых пагадненняў з Рыгаю, расшырыў дыпламатыч­ныя сувязі з інш. дзяржавамі. Палітычная цэнтралізацыя ў дзяржаве паскорыла сацыяльнаэканамічнае i культурнае развіццё БеларускаЛітоўскай дзяржавы, спрыяла фарміраванню беларускай, літоўскай i ўкраінскай народнасцей. Хоць быў язычнікам (ёсць звесткі, што ў канцы жыцця прыняў хрысціянства паводле каталіцкага абраду), вёў палітыку верацярпімасці, 5 яго сыноў прынялі праваслаўе. Загінуў пры асадзе нямецкай крэпасці Баербург. Улада ў дзяр­жаве з гэтага часу стала спадчыннай. Пасля смерці Г. вялікім князем стаў яго малодшы сын Яўнут, а з 1345 — другі сын Альгерд.

Пахаванне Гэдзіміна.

Літ.: Дашкевич H. Заметки по ис­тории ЛитовскоРусского государства. Ки­ев, 1885; Любавский М.К. Очерки ис­тории ЛитовскоРусского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Паш у то В.Т. Образование Ли­товского государства. М., 1959; Васи­левский В.Г. Обращение Гедымина в католичество // Журн. Минва нар. про­свещения. 1846. Ч. 49, февр.

І.П.Хаўратовіч.

ГУСОЎСКІ Miкола [1470(?) — 1533(?)]

Паэтгуманіст i асветнік эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай усходнееўрапейскай школы, дзеяч славянскай культуры. 3 сям'і паляўнічага. Адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. Вялікую ролю ў яго лёсе адыграў мецэнат Э.Вітэлій — сакратар велікакняжацкай канцылярыі, біскуп плоцкі. У 1518 у складзе польскалітоўскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў Вітэлій, Г. трапіў у Рым. У Італіі канчаткова сфарміраваліся яго творчыя індывідуальнасць i літаратурнае крэда. Выконваючы заказ Вітэлія для папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паля­ванне на зуброў, Г. стварыў у 1522 у Рыме свой лепшы твор «Сагтеп de statura feritate ас venatione bisontis» («Песня пра постаць, дзікасць зубра i паляванне на яго»), дзе выклаў шматгранную ідэйнаэстэтычную, педагагічнаасветніцкую праграму. У 1528 у Кракаве выдаў у друкарні Ераніма Віетэра паэтычны зборнік «Песня пра зубра», які складаўся з празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы i 11 вершаў, напісаных пераважна ў рымскі перыяд. У прысвячэнні, адрасаваным каралеве Боне, паэт прасіў яе ўзяць на сябе дзяржаўнае апякунства над таленавітымі i спрактыкаванымі ў навуцы i мастацтве людзьмі. Паэт змог прыўзняцца над вузкасаслоўным, каставым мысленнем i выступіў як вы­разит перадавых грамадскапалітычных i эстэтычных поглядаў таго часу i папулярызатар гісторыі i куль­туры Беларусі i Літвы на сусветнай арэне, прадстаўнік рэнесансавага рэалізму. У паэме яскрава выражаны патрыятычны заклік да яднання i дружбы розных па веры i культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага i татарскага нашэсця, услаўленне дзейснай, свабоднай, гарманічна развітой i мужнай асобы, ідэя патрыятызму i антываенны пафас, рэнесансаваутапічная канцэпцыя гарманічных узаемадачыненняў чалавека, грамадства i прыроды, міждзяржаўных адносін. Усе часткі твора аб'яднаны тэмай лесу радзімы, адданасці роднай зямлі. Г. стварыў мастацкагістарычны гімн прыгажосці сваёй зямлі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Вялікая заслуга Г. ў пастаноўцы ім праблемы аховы прыроды, беражлівых адносін да яе, рацыянальнага выкарыстання i памнажэння природных багаццяў радзімы. Для Г. прырода — усенародны здабытак i крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычньіх i эстэтычных пачуццяў. Паэт першы ў славянскай літаратуры ўбачыў i адлюстраваў пачатак крызісу сацыяльнапалітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага, крытыкаваў сацыяльнакласавую палітыку Польшчы i Вялікага княства Літоўскага, быў выразнікам настрояў баяр, шляхты i гараджан. Унутраная супярэчлівасць светапогляду Г. ў абстрактнасці яго гу­

«Кармэн» («Песня пра зубра") М.Гусоўскага (вокладка). 1523.

машзму, супярэчнасці паміж верай i ведамі, артадоксіяй i вальнадумствам, ідэалізмам i стыхійным матэрыялізмам. 3 абурэннем паэт пісаў пра пакуты простага народа. 3 мэтай маральнаэтычнага ўдасканалення грамадства, павышэння яго адукаванасці Г. прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі («сем свабодных навук»).

У войнах паэт бачыў адну з найважнейшых прычын няшчасцяў чалавецтва, пакут радзімы i народа. Ён заклікаў спыніць міжусобіцы паміж уладарамі хрысціянскай Еўропы, прапаведаваў роўнасць народаў. Грамадзянскай пазіцыяй пісьменніка ён лічыў абуджэнне нацыянальнай свядомасці свайго народа. Г. даў цудоўныя ўзоры грамадзянскай патрыятычнай лірыкі. Заклікаў суайчыннікаў задумацца над цяжкім становішчам радзімы, усвядоміць, што галоўны яе біч — гэта палітыка ўладароў. Пясняр прыроды, працы i свабоднага чалавека ў беларускай i ўвогуле ўсходнееўрапейскай літаратуры, Г. выказаў замілаванасць i гарачую любоў да роднай зямлі. Ярка паказаў жыццё мужных, працавітых людзей, паляўнічых, ратнікаў, ботнікаў, аратых, ix працоўную i ратную дзейнасць, побыт i звычаі, ідэалізаваў вобраз вялікага князя Вітаўта. У народнай мудрасці ён бачыў невычэрпную крыніцу паэзіі, інфармацыі i адну з прычын стойкасці народнага духу. Паэт паклаў пачатак збіранню народнай мудрасці беларусаў. Ён авалодаў скарбамі беларускага народнага гумару, прынцыпамі яго выкрывальнага ўздзеяння, выступаў суп­раць тых, хто лічыў, што вучоная лацінская паэзія па сваім характеры несумяшчальная з творчасцю народа. «Песня пра зубра» напісана ім на класічнай латыні, але ў ёй ёсць прыкметы жывой беларускай мовы. Паэзія Г. паўплывала прама ці апасродкавана на станаўленне гістарыяграфіі Вялікага княства Літоўскага, росквіт лацінскай, уласнабеларускай, польскай i польскабеларускай літаратур, на развіццё такіх жанраў ва ўсходнееўрапейскай літаратуры, як лірыкаэпічная, гістарычная i сатырычная паэма, элегія, эпіграма.

Г. — таксама аўтар паэмы «Новая i славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (Кракаў, 1524), створанай ім за дзень па гарачых слядах падзей. Напісаная хворым, спакутаваным ад неўладкаванасці жыцця чалавекам, яна здзіўляе сілай мастацкага асэнсавання народнага подзвігу. Паэт ганарыцца, што перамога над туркамі пад Трамбоўлем здабыта народным апалчэннем. Гэты твор зрабіў прыкметны ўплыў на развіццё жанру гераічнай паэмы i хронікі ў літаратурах Беларусі, Поль­шчы i Літвы.

У кракаўскі перыяд ім створана i паэма «Жыццё i подзвігі св. Гіяцынта» (1525). У яе прысвячэнні кракаўскаму ваяводу Хрыстафору з Шыдлоўца паэт гаворыць пра неабходнасць «адкрыцця» спраў славутых людзей мінулага для папулярызацыі ix жыцця. У гэтым дыдактычнарэлігійным творы аўтар прапаведаваў хрысціянскагуманістычны подзвіг як служэнне народу. У разуменні Г. Польшча i Русь складаюць адзінае цэлае — славянскі рэгіён.

Таму вобраз Гіяцынта, дзейнасць якога праходзіла ў Польшчы i на Русі, дарагі сэрцу паэта ідэйнай сутнасцю. Многія радкі паэмы — гімн чалавечаму розуму, духоўнай велічы. Паэма сцвярджала адзінства лепшых прынцыпаў раннехрысціянскай маралі, ідэалаў народ­ней этыкі i рэнесансавых элементаў i адмаўляла мараль пануючых класаў. У гэтым выявіліся дэмакратызм, народнасць светаўспрымання, публіцыстычнасць i грамадзянская мужнасць Г.

Тв.: Песня пра зубра / Пер. з лац. Я.Семяжон. Мн., 1973; Песня пра зубра. Мн., 1980.

Літ.: К о н о н В.М. От Ренессанса к классицизму: (Становление эстет, мысли в Белоруссии в XIV—XVIII вв.). Мн., 1978; Дорошкевич В.И. Новолатинская поэ­зия Белоруссии и Литвы. Первая половина XVI в. Мн., 1979; Порецкий Я.И. Ни­колай Гусовский. Мн., 1984.

В. І.Дарашкевіч.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]