Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-28.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
850.07 Кб
Скачать

Пасьля 1830

Пасьля Паўстаньня 1830—1831 Камітэту Заходніх губэрняў між іншым даручалася разабрацца з праблемамі шляхецкага стану. Паводле закона ад 19 кастрычніка 1831«Аб разборы шляхты ў заходніх губэрнях і аб уладкаваньні гэтага роду людзей», дзе зазначалася, што многія шляхцічы «па недахопу аселасьці і ўласнасьці, і па ладу жыцьця … найбольш схільны былі да паўстаньня і злачынных дзеяньняў супраць законнай улады», шляхецкі стан былога ВКЛ быў падзелены на дваранаў і адмыслова створаныя станы аднадворцаў Заходніх губэрняў і грамадзянаў Заходніх губэрняў (адпаведна месца жыхарства ў сельскай мясцовасьці або ў гарадах і мястэчках). Дваранамі прызнаваліся толькі асобы, зацьверджаныя ў адпаведнай годнасьці Гэрольдыяй. На аднадворцаў распаўсюджвалася рэкруцкая павіннасьць, грамадзянам дазвалялася пазьбегнуць яе, заплаціўшы 1 000 рублёў. Абодва новыя станы мусілі сплочваць асабістыя падаткі й несьці службы.

У 1832 Гэрольдыі загадана правесьці рэвізію дэкрэтаў вывадаў Дваранскіх дэпутацкіх сходаў. Сэнат указам ад 11 лістапада 1832 загадаў падзяліць асобаў, належных «да былой шляхты», на тры разрады:

дваранаў, якія маюць або ня маюць вывадаў дваранскіх сходаў, але валодаюць маёнткамі з падданымі ці толькі падданымі;

дваранаў, якія ня маюць маёнткаў, але маюць вывады;

шляхцічаў, якія ня маюць вывадаў і ня маюць маёнткаў. Адначасова забаронена Дваранскім дэпутацкім сходам выдаваць пасьведчаньні пра дваранства без зацьвярджэньня Гэрольдыяй.

У 1842 была праведзена адмысловая Рэвізія ў Заходніх губэрнях, якой падлягалі аднадворцы, грамадзяне і юдэі.

Паводле ўказа ад 17 сакавіка 1847 шляхта, якая не прадставіла ў тэрмін пасямейных сьпісаў, павінна быць запісаная ў стан дзяржаўных сялянаў, а тыя, хто падалі — у аднадворцы і грамадзяне. Але практычна гэтае зьдзейсьнена не было. Асобы, не зацьверджаныя ў дваранстве, паводле закона ад 23 студзеня 1847 пазбаўляліся права купляць зямлю зь сялянамі.

Указам ад 1 жніўня 1857 шляхцічы, якія да гэтага часу не былі зацьверджаныя ў дваранстве і прапусьцілі тэрмін дзеля запісу ў аклад, былі падзелены паміж наступнымі станамі. Асобы, якія валодалі зямлёю, аднесены да сялянаў-уласьнікаў; а тыя, якія валодалі зямлёю ў дзяржаўных вёсках, — да дзярж. сялянаў; асоб, якія жылі на памешчыцкай зямлі, запісвалі вольнымі людзьмі. У Рэвізіі 1858 яны фігуруюць як вольныя хлебапашцы, гэткім чынам яны былі запісаныя ў стан, які юрыдычна ўжо не існаваў (быў ліквідаваны ў 1848). Неаселых шляхцічаў запісвалі на выбар у сяляне альбо да гарадзкіх станаў, акрамя грамадзянаў. Фактычна ўсе былі запісаныя ў стан мяшчанаў. Гэты закон не закранаў шляхту, якая раней была запісана ў якасьці аднадворцаў і грамадзянаў.

Пасьля Паўстаньня 1863—1864 гадоў уведзены новыя абмежаваньні ў прынцыпах доказу і атрыманьня дваранства. Указ ад 10 сьнежня 1865 забараняў «палякам», гэта значыць католікам, набываць маёнткі.

Указам ад 19 студзеня 1866 усе шляхцічы, якія не даказалі свайго дваранства, уключаныя ў склад сялянаў ці мяшчанаў.

Станы аднадворцаў і грамадзянаў Заходніх губэрняў былі скасаваныя паводле закона ад 19 лютага 1868. Аднадворцы былі прылічаныя да сялянаў, а грамадзянам даваўся год на выбар прыпісацца да сялянаў або мяшчанаў. Гэта быў канчатковы акт юрыдычнай ліквідацыі шляхецкага стану былога ВКЛ.

Вынікі

Хоць юрыдычна адбылася поўная ўніфікацыя станаў у Беларусі з астатняй тэрыторыяй Расейскай Імпэрыі, але ў многіх установах дзяржаўнага кіраваньня, найперш у Скарбовых палатах, працягваўся статыстычны ўлік і кантроль за «былой польскай шляхтай». Працягвала дзейнічаць забарона на набыцьцё зямлі. Толькі ўказам ад 4 сакавіка 1899 дазволена дваранам і мяшчанам католікам, якія асабіста займаліся земляробствам, купляць зямлю, але каб агульная колькасьць яе не перавышала 60 дзесяцінаў. Пасьля Рэвалюцыі 1905 указам ад 1 траўня 1905 дазволена католікам купляць зямельную ўласнасьць, але толькі ў католікаў; набыцьцё зямлі ў асобаў інш. веравызнаньня абмяжоўвалася зноў жа 60 дзесяцінамі і іншымі ўмовамі. Гэтыя абмежаваньні доўжыліся да канца існаваньня Расейскае Імпэрыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]