Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-28.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
850.07 Кб
Скачать

17. Змены сацыяльнай структуры (разбор шляхты, высяленне габрэяў у вёсак) на пачатку хіх ст.

Разбо́р шля́хты — комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расейскай імпэрыі па вэрыфікацыі і скарачэньні шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага.

Канец XVIII стагодзьдзя

Пасьля анэксіі земляў былога ВКЛ улады Расейскай імпэрыі сутыкнуліся з праблемаю вялікага колькаснага складу прывілеяванага стану на новадалучаных землях. Агульная колькасьць шляхты складала 7—8% усяго насельніцтва ВКЛ. Маёмасны і сацыяльны статус прывілеяванага стану былога ВКЛ быў вельмі стракаты і не адпавядаў існуючаму расейскаму разуменьню статусу двараніна Расейскай імпэрыі. Адразу пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай расейскія ўлады пачалі праводзіць мерапрыемствы па выключэньні маламаёмаснай шляхты з прывілеяванага стану.

Паводле найвышэй зацьверджанага даклада ад 13 верасьня 1772 году беларускага генэрал-губэрнатара З. Р. Чарнышова шляхце было ўказана падаць у губэрнскія гарады сьпісы з доказамі свайго дваранства. У адмысловым ордэры дзеля перапіса насельніцтва Магілёўскаму і Пскоўскаму губэрнатарам генэрал-губэрнатар растлумачыў, што яны павінны загадаць шляхце падаць празь земскія суды ў губэрнскія канцэлярыі сьпісы асобаў усіх дваранскіх сем’яў з падрабязным апісаньнем паходжаньня родаў, гербаў, з усімі пасьведчаньнямі й дакумэнтамі. Зазначалася, што бяз царскай волі ніхто надалей ня мае права лічыць сябе шляхцічам і карыстацца шляхецкімі правамі. Паводле ўказа ад 14 чэрвеня 1773 году шляхта вымушана была чыніць вывады свайго шляхецтва ў Верхніх правінцыйных земскіх судах.

У час Рэвізіі 17721774 гадоў шмат чыншавай і служылай шляхты было запісана ў склад сялянаў. Ніжэйшыя пласты шляхецкага стану — зямянебаяры панцырныя і іншыя — былі запісаныя ў пагалоўныя сялянскія сьпісы. «Новыя» сяляне былі абкладзены падушнай подацьцю й рэкруцкім наборам. Праўда, ўказам ад 31 траўня 1789году загадана ня браць рэкрутамі асобаў, якія даводзяць сваё паходжаньне. Здаралася, што асобы атрымлівалі вывады ў Дваранскіх дэпутацкіх сходах, але іх не выкрэсьлівалі з рэвіскіх казак і не вызвалялі ад аплаты падушнага падатку. Імпэратар Павал I указам ад 4 сьнежня 1796 году пастанавіў, што выданьне дыплёмаў на дваранства можа быць «выключна ад самадзержнай улады, Богам нам дараванай», дваранскія сходы ня мелі больш права выдаваць дыплёмы асобам, запісаным у аклад, выдадзеныя дыплёмы павінны былі быць адабраныя. Урэшце ўказ ад 20 верасьня 1802 году канчаткова ўсталяваў, што гэткія асобы могуць быць выключаны з акладу толькі паводле ўказу Сэнату.

Пасьля выданьня Даравальнай граматы дваранству 1785 году аформіліся карпаратыўныя правы дваранства Расейскай імпэрыі, усе дваране павінны былі быць унесеныя ў дваранскія радаводныя кнігі, для чаго яны павінны прадставіць доказы паходжаньня. Радаводныя кнігі падзяляліся на 6 частак, 4-я зь іх адводзілася для дваранаў замежнага паходжаньня. Аднак, нягледзячы на лёгіку, шляхта з ВКЛ упісвалася не ў яе, а ў іншыя часткі. Ад шляхты патрабаваліся доказы не паводле існаваўшай у ВКЛ юрыдычнай сістэмы, а паводле прынцыпаў расейскага заканадаўства.

1800—1830

Указ ад жніўня 1800 году ўсталяваў тэрмін для доказу паходжаньня ў два гады, за які ўсе шляхцічы мусілі зрабіць вывады свайго шляхецтва ў Дваранскіх дэпутацкіх сходах.

Указ ад 25 верасьня 1800 году пацьвердзіў чыншавай шляхце даўнія правы, але шляхтаю ўважаліся толькі асобы, запісаныя ў шляхецкіх казках па Рэвізіі 1795 году. Указамі ад 1 студзеня 1808 году і 6 сакавіка 1808 году было загадана, каб чыншавая шляхта прадставіла доказы свайго паходжаньня. Пасьля правядзеньня Рэвізіі 1811году ўказам ад 29 сакавіка 1812 году было загадана прызнаваць шляхецкую годнасьць толькі за тымі асобамі, продкі якіх былі ў ёй зацьверджаныя.

На Камісію, што праводзіла Рэвізію 1816, указам ад 20 студзеня 1816 ускладзены быў абавязак разбору правоў асобаў, якія называлі сябе шляхтаю, з гледзішча ўпісаньня апошніх ў шляхецкія рэвіскія казкі 1795. З разгляду была выключана шляхта, якая мела дэкрэты вывадаў ДДС і чакала разгляду справаў у Гэрольдыі Сэнату; яны звычайна ўлічваліся як дваране. Права пакідаць у стане шляхты ці выключаць зь яго Сенат перадаў губэрнатарам. Асобы, пазбаўленыя шляхецкіх правоў, запісваліся вольнымі хлебаробамі (вольнымі хлебапашцамі), дзяржаўнымі сялянамі ці мяшчанамі. Трэба адзначыць дзіўны выбар аднаго са станаў дзеля запісу шляхты — вольных хлебапашцаў. У Расеі гэты стан быў створаны 20 лютага 1803 для запісу былых прыгонных сялян, адпушчаных уладальнікамі. Некалькімі ўказамі 23 верасьня 181716 лістапада 182022 лістапада 182021 чэрвеня 1821 Сэнат нагадваў пра хутчэйшае завяршэньне разбораў шляхты. Указ 8 чэрвеня 1826растлумачваў парадак пераводу ў склад асобаў, няправільна прылічаных да чыншавай шляхты. Паводле палажэньня ад 11 ліпеня 1828 і ўказа ад 14 траўня 1830шляхцічы, якія не прадставілі доказаў шляхецтва, павінны быць запісаныя ў мяшчане ці ў казённые пасяляне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]