
- •1.Крэўская ўнія 1385 г.
- •5. Иудеи и мусульмане в Речи Посполитой XV – XVIII ст.
- •6. Брэсцкая царкоўная унія і яе значэнне для гісторыі рэлігіі ў Беларусі і Украіне.
- •7. Северная война 1700—1721 годов
- •8.Культура Речи Посполиты 18 век и Просвещение
- •9.Разделы рп
- •10. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі
- •11. Беларусь і Літва ў эпоху Кацярыны іі і Паўла і
- •12. Прававое і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі пасля далучэння да Расіі.
- •13. “Польскае пытанне” і ўрадавая палітыка Расійскай імперыі.
- •15. Общественно-политическое движение в Беларуси конец XVIII – начало XIX ст.
- •16. Развитие культуры (конец XVIII – начало XIX ст.)
- •17. Змены сацыяльнай структуры (разбор шляхты, высяленне габрэяў у вёсак) на пачатку хіх ст.
- •Канец XVIII стагодзьдзя
- •Пасьля 1830
- •18. Скасаванне Берасцейскай уніі. Аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай.
- •21. Паустанне 1863
- •22. Буржуазные реформы
- •25. Культура и наука д. Н. XIX ст.
- •26. Экономическое положение на белорусских землях в начале 20в.
- •1900-1903- Кризис, который ускорил создание монополистических объединений с участием местного, российского и зарубежного капитала.
- •27. Столыпинская аграрная реформа (1906-1914)
- •Революция 1905-1907
1.Крэўская ўнія 1385 г.
Пасля смерці ў 1382 годзе караля польскага Людовіка Венгерскага, які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Ініцыятарамі шлюба Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюба Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага — Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» — ініцыятыву праявіў польскі бок. 18 студзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле «Кракаўскага календара» і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі староста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт — гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле «Прускай хронікі» С. Грунаў, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: «будуць абернены на патрэбы». З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі. У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Па форме дакумент прадстаўляе сабой пацверджанне абяцанняў, якія далі Барыс Карыятавіч і Гануль венгерскай каралеве Альжбеце ад імені вялікага князя літоўскага Ягайлы і яго паўнамоцнага пасла Скіргайлы. 2. Лівонская вайна (1558-1582)
Лівонская вайна (1558—1582) — вайна паміж Маскоўскай дзяржавай з аднаго боку, і Вялікім Княствам Літоўскім, Швэдзкім і Дацкім каралеўствамі зь іншага за тэрыторыі Інфлянтаў (Лівоніі). У 1558 годзе маскоўскі цар Іван IV распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. Асноўнай мэтай маскоўскага цара было здабыць выхад да Балтыйскага мора, гэта давала магчымасьць самастойна гандляваць з Эўропай без дапамогі шматлікіх пасрэднікаў. Лівонія была аб’яўлена спадчынай маскоўскіх князёў на той падставе, што маўляў, у старажытныя часы гэтай тэрыторыяй валодалі князі Кіеўскай Русі. Сваёй спадчынай Масква таксама абвясьціла і частку Вялікага Княства Літоўскага — беларускія і ўкраінскія землі з Полацкам, Віцебскам, Воршай, Магілёвам, Кіевам і іншымі буйнымі гарадамі. Вялікая маскоўская армія ў першыя месяцы ваенных дзеяньняў у Прыбалтыцы захапіла Нарву, Дэрпт, падступіла даРэвеля. Ордэн запрасіў перамір’я, адначасова актыўна пачаў шукаць саюзьнікаў у Эўропе, аднак Швэцыя, Данія і Польшча адмовіліся ваяваць супраць Масквы, толькі Вялікае Княства Літоўскае, разумеючы небясьпеку маскоўскага заваяваньня Лівоніі, вырашыла дапамагчы Ордэну. У 1559 годзе Лівонія перайшла пад пратэктарат ВКЛ, у выніку ваенныя дзеяньні аднавіліся, і зноў пасьпяхова для Івана IV. У ліпені 1561 году войска ВКЛ на чале зь Мікалаем Радзівілам Рудымуступіла ў Лівонію, але было разьбітае каля гораду Пярну. Ордэн фактычна перастаў існаваць. Апошні магістар Кетлер перадаў у сакавіку 1562 году Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі. Каб пашырыць кола ўдзельнікаў вайны, Кетлер перадаў эстонскія землі Швэцыі, востраў Эзэль Даніі, Лівонію — ВКЛ, за сабой захаваў толькі Курляндыю на правах спадчыннага сьвецкага княства. Адначасова вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў Кетлера сваім намесьнікам у Лівоніі. Так перастала існаваць ваенна-царкоўная дзяржава — Лівонскі ордэн. У адказ на гэта атрады Івана IV у пачатку 1562 году спустошылі ваколіцы Амсьціслава, Шклова, Воршы, Віцебску, Дуброўны, Капылю. 31 студзеня 1563 году армія ў 60 тысячаў чалавек асадзіла Полацак, а праз два тыдні гераічнай абароны захапіла горад. Вільня запрасіла міру, але патрабаваньні маскоўскага цара былі празьмерныя — Полацак і Лівонія мусілі далучыцца да Масквы. У 1564 годзе ваенныя дзеяньні аднавіліся. Невялікаму войску Мікалая Радзівіла Рудога ўдалося разьбіць дзьве маскоўскія арміі — каля ракі Ула 25 студзеня і пад Воршай 2 лютага1564 году. Спробы Івана IV пранікнуць у цэнтар дзяржавы былі сарваныя. Але маскоўскі цар добра замацаваўся ў паўночнайБеларусі — у 1566—1569 гадах ён збудаваў каля Полацку некалькі цьвердзяў: Суша, Сокал, Сітна, Красны, Казяны, Усьвяты, Туроўля. У гэтых умовах княству патрабаваўся саюзьнік, бо аднаму яму адбіць напады маскоўскага цара было немагчыма. Найбольш імаверным саюзьнікам была Польшча, зь якой у 1569 годзе склалі Люблінскую унію. У 1570 годзе новая дзяржава — Рэч Паспалітая пайшла на перамір’е з Іванам IV, апошняму таксама патрабавалася часова замірыцца зь Літвой і Польшчай, бо пачаліся ваенныя дзеяньні супраць Швэцыі. Хутка памёр апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў бязьдзетны Жыгімонт II Аўгуст, таму ваенныя дзеяньні аднавіліся толькі празь некалькі гадоў, калі ў Рэчы Паспалітай усталяваўся ўнутраны парадак.
3. Люблінская ўнія і яе наступствы
10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ у лютым пакінула Люблін. Кароль асобнымі актамі далучыў да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасьцяў весьці вайну яшчэ й з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі. Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілею-дагавора, зацьверджанага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569 г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў двух экзэмплярах — адзін замацаваны пячаткамі польскіх фэадалаў, другі — пячаткамі фэадалаў княства, пасьля чаго абодва бакі памяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвалтоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасьць добраахвотнай згоды бакоў. У акце гаварылася таксама, што «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно непадзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і зьлілася ў адзін народ зь дзьвюх дзяржаў і народаў». Яшчэ ўказвалася, што хоць асобае ўзьвядзеньне на княжаньне вялікага князя літоўскага павінна быць адменена, але тытул і пасады Вялікага княства застаюцца. Уступаючы на прыстол, новы кароль пад прысягаю пацьвярджае ўсе правы і вольнасьці падданых абедзьвюх дзяржаваў і народаў. Надалей зьбіраюцца толькі агульныя соймы і адна Рада. Цалкам захоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы зь іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнага ведама і згоды абодвух народаў. Манэта павінна быць аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася пошліна на вываз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маёнткаў духавенства і асобаў шляхецкага саслоўя. Гэты акт павінен быў выклікаць і зьмены ў заканадаўстве Вялікага княства. «Усе, якія б яны ні былі, статуты, па якой бы прычыне яны ні былі ўведзены ці ўхвалены ў княстве Літоўскім супроць польскага народу і якія зьвязаны з набыцьцём ці ўладаньнем пазямельнай маёмасьцю, што дасталася паляку ў княстве якім бы ні было спосабам… усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул праву, справядлівасьці, узаемнай братэрскай любові і Уніі, роўна як і агульнаму злучэньню, ніякай сілы мець не павінны» Пра гвалтоўніцтва, падман, шантаж і нядобрасумленнасьць дзеяньняў польскіх фэадалаў, каталіцкага духавенства і самога Жыгімонта Аўгуста ў адносінах да прадстаўнікоў Вялікага княства яскрава сьведчаць запісы дзёньніка Люблінскага сойма, таму няма падстаў згаджацца з тымі гісторыкамі, якія лічылі, што дробная і сярэдняя шляхтажадала і дабівалася уніі з Польшчай.
4. Царкоўная Рэфармацыя і культура эпохі Адраджэння XVI ст. ў ВКЛ
Адраджэннем, ці Рэнесансам, прынята называць эпоху ранняга буржуазнага грамадства, культуры, эпоху, якая характарызуецца рэвалюцыяй у вытворчасці і культуры, зараджэннем капіталістычных адносін, складаннем новага класа - буржуазіі. Адрыў ад сярэдневякоў'я ў вытворчай сферы, замена сацыяльнай структуры грамадства спараджалі новае светаадчуванне. Адметнай рысай Адраджэння з'яўляецца гуманізм - прызнанне цэннасці чалавека як асобы, яго права на свабоднае развіццё.
Эпоха Адраджэння на Беларусі - гэта ў асноўным XVI - першая палова XVII ст. - час уздыму рамяства, росту гарадоў і складання ўнутранага рынку, станаўлення і развіцця беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці, літаратуры, грамадска-палітычнай думкі і ўвогуле беларускай культуры. У гэты перыяд выдаваліся першыя буквары, граматычныя слоўнікі, былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі - Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. Вядомымі дзеячамі эпохі Адраджэння на Беларусі былі Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. Найбольш значнай з'явай у духоўнай культуры Беларусі першай паловы XVI ст. стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання, першага сярод усходніх славян. Заснавальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання стаў вучоны і пісьменнік, доктар філасофіі і медыцыны з горада Полацка Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). Першыя яго кнігі выйшлі ў Празе ў 1517 - 1519 гг. Надрукаваны 23 кнігі Бібліі на беларускай мове. У 1522 г. Ф.Скарына вярнуўся ў Вільню, заснаваў друкарню і выдаў тут яшчэ дзве кнігі - "Малая падарожная кніжыца" і "Апостал". Гэта былі першыя кнігі, выпушчаныя у першай друкарні, заснаванай на тэрыторыі Беларусі. Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый Скарыны стаў Сымон Будны - царкоўны, грамадска-палітычны дзеяч. У 1562 г. у Нясвіжы ён стварыў друкарню, у якой была выдадзена славутая праца Буднага "Катэхізіс" - першая беларускамоўная кніга на тэрыторыі Беларусі. У 70 - 80-я гг. XVI ст. пачаў перакладаць і друкаваць на беларускай мове "Евангелле" Васіль Цяпінскі. З канца XVI ст. узніклі і пачалі дзейнічаць брацтвы - нацыянальна-рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва. Яны аб'ядноўвалі рамеснікаў, гандляроў, часткова духавенства, шляхту Брацтвы вялі актыўную барацьбу супраць уніяцкай і каталіцкай цэркваў. Вялікую ролю адыгрывалі брацтвы і ў пашырэнні асветы і кнігадрукавання. Большасць дзеячаў беларускай культуры канца XVI - пачатку XVII ст. былі членамі брацтваў. Усплеск культурнага жыцця быў бы немажлівы ў неадукаваным грамадстве. У XVI - першай палове XVII ст. На тэрыторыі Беларусі ўсталёўваецца пэўная сістэма школьнай адукацыі: пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах, пратэстанцкіх зборах, езуіцкія навучальныя ўстановы. Беларускае дойлідства да гэтага часу мела пераважна абарончы характар. Ў XVI ст. пашырылася будаўніцтва прыватных замкаў. У выяўленчым мастацтве важную ролю адыгрывалі іканапіс, драўляная скульптура, кніжная мініяцюра, гравюра, распаўсюджваецца партрэтны жывапіс.
Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., які быў накіраваны супраць каталіцкай царквы і насіў антыфеадальны характар. Рэфармацыйныя ідэі з Заходняй Еўропы пачалі пранікаць на Беларусь у сярэдзіне XVI ст. Пратэстанты выступалі супраць дыктата Папы, за багаслужэнне на роднай мове. Асаблівасцю Рэфармацыі на Беларусі было тое, што ў адрозненне ад Еўропы яна тут не стала народнай, а ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства. Радзівілы, Хадкевічы, Сапегі прыхінуліся да рэфармацыі з палітычным разлікам. Яны хацелі адгарадзіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць адасобленасць сваёй дзяржавы. Шырокае кола шляхты і гараджан, што прымалі пратэстантызм, мелі на мэце адарваць для сябе ад зямельных уладанняў каталіцкай царквы хоць які-небудзь кавалак. Рэфармацыя спрыяла пашырэнню асветы, актывізацыі духоўнага жыцця грамадства. Пры абшчынах ствараліся школы, друкарні. Найбольш адметнымі прадстаўнікамі рэфармацыйнага руху на Беларусі былі Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.