
- •V. Дадаткі
- •І. Уступ
- •Іі. Асноўная частка
- •2.1. Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы
- •2.2. Метады інтэрактыўнага навучання
- •2.3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры
- •Ііі. Заключная частка
- •IV. Спіс выкарыстанай літаратуры
- •2. Выпрацоўваць уменне правільна чытаць, знаходзіць звароткі ў сказах, тэкстах.
- •3. Спрыяць выхаванню эстэтычнага густу, любові і павагі да роднай мовы.
- •Ход урока
- •IV этап. Фізхвілінка для вачэй (слонік і рамонак).
- •V этап. Прамежкавы кантроль і карэкцыя ведаў па тэме.
- •V I этап. Падвядзенне вынікаў.
- •V iі этап. Рэфлексія “Рамонак”
- •План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе
- •IV. Актуалізацыя ведаў вучняў па тэме.
- •1) Работа ў групах.
- •§ 45, На выбар:
- •План-канспект урока па беларускай мове ў 7 класе
- •IV. Займальныя заданні.
- •V. Замацаванне
- •Vі. Падвядзенне вынікаў,рэфлексія.
План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе
Тэма: Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў
Мэта:
Дапамагчы вучням засвоіць правілы напісання складаных прыметнікаў у беларускай мове.
Выпрацоўваць уменне знаходзіць іх у сказах і тэкстах, тлумачыць правапіс.
Фарміраваць культуру індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці. Спрыяць выхаванню патрыятычных пачуццяў, любові да Радзімы, гордасці за мову.
Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу
Тэхналогія: сустрэчных намаганняў з выкарыстаннем інтэрактыўных
метадаў і дыферэнцыяцыі.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант. Эмацыянальная “настройка”
(гучыць фрагмент песні на словы У. Караткевіча “Беларуская песня”)
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіною, нібы карабель…
Там, дзе сэрца маё з першым крокам, як молат заб’ецца
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе…
- Рабяты, як вы лічыце, чаму з песні на словы майго любімага паэта У.Караткевіча мы пачынаем урок мовы?
(разважанні вучняў)
- Сапраўды, для таго, каб стварыць эмацыянальны настрой на ўрок. Тым больш, што сёння мы будзем працаваць па тэхналогіі сустрэчных намаганняў: эмацыянальных, інтэлектуальных, валявых. Сёння ўсе роўныя, кожны мае права адказваць, супрацоўнічаць і дапамагаць адзін аднаму (нават нашы госці). Згода?
ІІ. Кантрольна-падрыхтоўчы этап.
- Пераходзім да кантрольна-падрыхтоўчага этапу. Дома вы паўтарылі §§14 і 32 падручніка. Разгарніце с.80 падручніка.
а) Зараз мы правядзём інтэрактыўную гульню ў форме дыялога “Згодзен – не згодзен” (новую для вас).
Я пачынаю: “Я сцвярджаю, што…”
Вы адказваеце: “Згодзен”, “Не згодзен” або “Згодзен, але хачу дадаць, што…”
Ітак, “Я сцвярджаю, што словы, утвораныя з двух і больш самастойных слоў або іх асноў, называюцца складанымі”
(Згодзен, але хачу дадаць… пра злучальныя галосныя)
Вучні (у парах) або “настаўнік – вучань”:
“…што састаўныя складаныя адзінкі ўтвараюцца ў выніку аб’яднання слоў-паўтораў”
(“Згодзен, але хачу дадаць… і слоў-сінонімаў)
“…што ў некаторых складаных словах два націскі”
(“Згодзен”)
“…што калі націск падае на першы склад 2-ой асновы, то ў 1 аснове пішам літару О”
(“Не згодзен, пішам А”)
“…што калі ў 2-ой частцы складанага слова націск падае не на 1 склад, то ў 1-ай частцы трэба пісаць А”
(“Не згодзен, - О”)
“…што ў складаных словах часткі што-, сто-, радыё-, свое- пішуцца нязменна”
(“Згодзен, аде выключэнне – стагоддзе”)
“…што ў 1 частцы складаных слоў Э пішацца нязменна”
(“Згодзен”)
“…што ў частцы слова паў – пішацца літара А”
(“Згодзен, але хачу дадаць: выключэнні поўнач, поўдзень”)
“…што з уласнымі назоўнікамі паў- пішацца разам”
(“Не згодзен, праз злучок”)
б) Разгарніце с.181 падручніка. Вядомая вам гульня “Ты мне, я – табе”
Вучні працуюць групамі:
Як пішуцца складаныя назоўнікі? (разам і праз злучок)
Калі складаныя назоўнікі пішуцца разам? (а,б,в)
У якіх выпадках складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок? (а,б,в)
ІІІ. Інфармацыйны этап.
- Як вы думаеце, для чаго мы паўтарылі тэарэтычны матэрыял аб правапісе складаных назоўнікаў? (бо сёння будзем разглядаць утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў).
Запіс даты, тэмы ўрока ў сшытках.
Настаўнік агучвае мэты ўрока.