Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
33 КУРСАВАЯ РАБОТА.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
213.5 Кб
Скачать

Выкарыстанне

інтэрактыўных метадаў

як сродку актывізацыі

пазнавальнай дзейнасці вучняў

на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Анатацыя

У рабоце разглядаецца праблема выкарыстання інтэрактыўных метадаў як сродку актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў свеце патрабаванняў да сучаснага ўрока.

У асноўнай частцы даецца тлумачэнне паходжання тэрміна “інтэракцыя”, падаецца класіфікацыя метадаў інтэрактыўнага навучання і разглядаюцца магчымасці інтэрактыўнага навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры ў 5 – 11 класах. Тэарэтычны матэрыял пацвярджаецца практычнымі напрацоўкамі (планамі-канспектамі ўрокаў па беларускай мове і літаратуры).

Матэрыял можа быць выкарыстаны студэнтамі, настаўнікамі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Змест

І. Уступ.................................................................................................................4-5

ІІ. Асноўная частка

2.1. Інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы...............................6

2.2. Метады інтэрактыўнага навучання:..........................................................6-7

2.2.1. метады стварэння спрыяльнай атмасферы

2.2.2. метады абмену дзейнасцямі;

2.2.3. метады разумовай дзейнасці; 2.2.4. метады сэнсатворчасці;

2.2.5. метады рэфлексійнай дзейнасці;

2.2.6. інтэрактыўныя гульні

2.3. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання

на розных этапах урокаў мовы і літаратуры............................................8-19

2.3.1. арганізацыйны этап урока...................................................................8-10

2.3.2. этап актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў.................................10-11

2.3.3. этап вывучэння новага матэрыялу....................................................11-17

2.3.4. этап замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці......................17-18

2.3.5. этап падагульнення ведаў і спосабаў дзейнасці..............................18-19

2.3.6. этап рэфлексійнай дзейнасці.............................................................19

III. Заключная частка....................................................................................20

IV. Спіс выкарыстанай літаратуры............................................................21

V. Дадаткі

5.1. План-канспект урока па беларускай мове ў 5 класе

“Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку”...................................22-27

5.2. План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

“Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў”............................................28-31

5.3. План-канспект урока па беларускай мове ў 7 класе

“Сэнсава – стылістычная роля дзеясловаў закончанага трывання ў тэкстах-апавяданнях”......................................................................................................32-33

І. Уступ

Сучасны педагог, як і стагоддзі назад, па-ранейшаму шукае адказ на два важныя пытанні: чаму вучыць і як вучыць?

“Урок… Паводле санскрыту, у – ура, рок – лёс. Разам гэта азначае: ура, збыўся лёс. Яны сустрэліся, як два чалавекі на дарозе жыцця – настаўнік і вучань, дзве вечныя прафесіі – настаўнік і вучань”.[10, с.6]

Яшчэ ў XVII ст. Я.А. Каменскі ў “Вялікай дыдактыцы” адзначаў: “Правільна вучыць моладзь – гэта не значыць убіваць у галовы сабраную з аўтараў сумесь слоў, выразаў, думак, а гэта значыць – раскрываць здольнасць разумець рэчы, каб менавіта з гэтай здольнасці, быццам з жывой крыніцы, пацяклі ручайкі (веды)”.

Сучасныя метадысты адзначаюць, што ўрок найперш павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

1) настаўнік – не транслятар гатовых ведаў, ён аднадумца вучня ў пошуку ісціны, адкрыты для любой інфармацыі, станоўча настроены на зваротную сувязь;

2) вучань – не пасіўны слухач, ён кіруе сваёй навучальнай дзейнасцю;

3) галоўнае ў працэссе навучання – ацэнка спосабаў дзейнасці школьнікаў, а вынік - не пэўная колькасць ведаў, а набытыя навыкі самастойнай працы, самаадукацыі, сфарміраваны вопыт творчай дзейнасці.[9, с.69]

Метады навучання, якія прымяняюцца ў практыцы работы, можна ўмоўна падзяліць на традыцыйныя, актыўныя і інтэрактыўныя.

Традыцыйнае навучанне ставіць сваёй мэтай трансляцыю настаўнікам пэўнага аб’ёму вучэбнага матэрыялу, які патрабуе завучвання і запамінання яго вучнямі. Такія веды, як правіла, носяць энцыклапедычны характар і не заўсёды ўтвараюць сістэму.

Пры актыўным навучанні вучні не назіраюць за работай думкі настаўніка, а самі думаюць, значыць, адкрываюць, набываюць і канструіруюць свае веды. Такое навучанне стварае ўмовы для пазнавальнай актыўнасці вучняў, аднак не заўсёды прыводзіць да дасягнення запраграмаванага выніку. Таму неабходна адукацыйная тэхналогія, якая арыентавана на ўзаемадзеянне суб’ектаў навучання або іх інтэракцыю для навучання або ўпраўлення іх пазнавальнай дзейнасцю.

Мэта дадзенай работы – адлюстраванне спецыфікі выкарыстання інтэрактыўных метадаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры праз апісанне дадзеных метадаў з вопыту работы.

Зыходзячы з пастаўленай мэты, пры напісанні работы ставіліся наступныя задачы:

- выявіць сутнасць паняцця інтэракцыянізм як напрамак у сучаснай педагогіцы;

- разгледзець магчымасці інтэрактыўнага навучання для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах урокаў беларускай мовы і літаратуры;

- садзейнічаць развіццю цікавасці сярод педагогаў да шырокага выкарыстання інтэрактыўных метадаў у навучальным працэсе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]