
- •5. Пачатак Другой Сусветнай вайны,яе прычыны і характар.
- •6. Вывызваленці паход Чырвонай арміі ў Зах.Беларусі і Зах.Украіну.Уз’яднанне бел. Народа ў складзе бсср.
- •7. Ссср і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна.
- •10. Падрыхтоўка Германіі да вайны з ссср. План Барбароса.
- •13. Прычыны няўдач и страт Чырвонай арміі летам 1941 г.
- •25. Пашырэнне маштабаў дсв. Перамогі саюзных войск на Ціхім акіяне, Міжземнамор’і, Афрыцы і Сіцыліі.
- •27. Пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войск.
- •31. Пераход эканомікі на ваенныя патрэбы.
- •37. Завяршэнне разгрому Германіі і яе капітуляцыя. Патсдамская канферэнцыя.
10. Падрыхтоўка Германіі да вайны з ссср. План Барбароса.
Гітлер паручыў Браўхлічу зрабіць план. Браўхліч найшоў генерала – майора Маркса, які саздаў план. План быў прыняты Гітлерам. Ён уяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемств. У адпаведнасці з імі ў ходзе кароткатэрміновай ваеннай кампаніі прадугледжвалася разграміць Узброеныя сілы СССР. 18 снежня 1940 быў сцверджаны план Барбароса. Канчатковай мэтай плана "Барбароса" з'яўлялася стварэнне абарончага бар'ера супраць "азіяцкай Расіі" і выхад да зімы 1941 г. на мяжу Астрахань-Волга-Архангельск. Дзейнічала 3 групоўкі: 1-група арміі поўначы, 2-група арміі цэентра на чале з Фон Бокам (самая моцная), 3-група арміі поўдзень. У Фон Бока было 50 дывізій: 820 тыс салдат, 1800 танкаў, 1680 самалётаў. 2 групоўцы супрацьстаяла армія на чале з Дзмітрыем Паўлавым, 44 дывізіі: 627 тыс салдат, 2202 танкаў, 1789 самалётаў. 22 чэрвеня 1941 пачаўся напад з двух бакоў, яны павінны былі сустрэцца пад Баранавічамі.
11. Пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г (у нядзелю) Германія без абвяшчэння вайны напала на СССР. На 400 км у глыб СССР вораг наносіў бомбавы ўдары на ваенных і прамысловых цэнтрах, вузлахт сувязі. У чэрвені-жніўні 1941 войскі Чырвонай арміі вялі абарончыя баі супраць праціўніка. На Беларусікім напрамку наступала група арміі “Цэнтр” пад камандаваннем Ф. фон. Бока. Германскія войскі прарвалі абарону ў р-не Беластока і Брэста. У “катле” на зах ад беларускай сталіцы апынулася 300 тыс байцоў. Адпор праціўніку пад Мінскам аказала 100-я дывізія Русіянава (бутэлька з гаручай смессю). Паміж Оршай і Віцебскам 6 ліпеня 1941 адна з найважнейшых танкавых бітв (“Ліпеньскі контрудар”), прымала 1600 танкай з абодвух бакоў. Упартым было супраціўленне савецкіх войскаў пад Бабруйскам, Жлобінам, Гомелем.
12. Мабілізацыя краіны для барацьбы з захопн. Эвакуацыйныя мерапрыемствы. Праводзілася мабілізацыя тых хто быў у запасе (да 45 гадоў). Мабілізацыю паспелі правесці на большай тэрыторыі Беларусі (у р-не Бярозы, Пінска, Іванава). У Маларыце, Пружанах, Кобрыне мерапрыемствы правесці не паспелі, наступілі фашысты. Зацягнуліся работы па вывазу фабрык і заводаў з Заходняй беларусі. Яны даставаліся ворагу, або іх узрывалі. У цэнтральнай часцы 500 тыс прызвана з запаса. Эвакуіравалі фермы, саўгасы, калгасы, трактара і машыны. У Цэнтральнай часцы эвакуацыя адбылася ў значнай ступені. З Віцебска эвакуіравалі “Чырвоныя кастры”, “Аптычны завод”. З Оршы -“БелДрэз”, з Магілева –“Станкабудаўнічы завод”, “Завод па рамонту самалетаў”, з Гомеля-“Гомсельмарш” і “Паравозарамонтны завод”.
13. Прычыны няўдач и страт Чырвонай арміі летам 1941 г.
У верасні ўсе беларускія землі былі захоплены фашыстамі. Страты 5000 танкаў, 2000 самалетаў, 1 млн 500 тыс чал. З боку Герм: 150 тыс чалавек, 1000 танкаў, 400 самалетаў. Прычыны няўдач: 1) 40 тыс афіцэраў рэпрэсіравана. 2) неўмацавана пагранічная мяжа. Аэрадромы былі каля граніцы і былі разгромлены фашыстамі. 3) новую зброю не паспелі асвоіць. 4) летам праходзілі вучэнні, а боепрыпасаў не было. 5) лета- час вотпускаў, камандзіры ў вотпусках.6) не мелі плана вядзення вайны. 7) не было тэлефоннай сувязі. Сталін гаварыў, што вайна будзе на чужой тэрыторыі.
14. Маскоўская бітва і яе вынікі. Узнікненне антыгітлераўскай кааліцыі. Уступленне ў вайну Японіі і ЗША. 6 верасня 1941 г. Гітлер выдае дырэктыву аб наступленні на Маскву. Галоўную ролю танкавыя злучэнні і авіяцыя.прадугледжвалася разграміць савецкія войскі каля Вязьмы і Бранска, праследаваць адыходзячыя войскі Заходняга фронту на шырокім участку ад верхняга цячэння Волгі да Акі і заняць такім чынам Маскву. моцная групоўка – 77 дывізій, каля 1 млн. чалавек, 14 тыс. гармат, 1700 танкаў, 950 самалётаў. Чырвоная Армія значна уступала вермахту, на Заходнім фронце было толькі 770 танкаў, 364 самалёта, 9150 гармат.Генер. наступ пачаўся 30 верасня, а 2 кастрычніка на Заходні фронт абрушыліся галоўныя нямецкія сілы. Нямецкія дывізіі прарвалі фронт у некалькіх месцах і хутка акружылі пад Вязьмай 19, 20, 24 і 32-ю арміі. Да 6 кастрычніка пад Бранскам таксама ў акружэнне папалі часці 3, 13, 50 армій. Увогуле, немцы захапілі ў палон каля 663 тыс. салдат і афіцэраў, 1242 танкі і 5412 гармат. Супраціўленне Чырвонай Арміі было надзвычай моцным. За тры тыдні наступлення немцы выкарысталі палову дывізій, якія значна пацярпелі. Камандаванне абароны Масквы Р.Жукава. прыкрываліся чыгуначныя і шасэйныя дарогі – найбольш зручныя для наступлення танкавых калон. 15 кастрычніка пастанова«Аб эвакуацыі сталіцы СССР горада Масквы», урадавыя і партыйныя ўстановы пераводзіліся ў Куйбышаў. 17 кастрычніка партыйнае кіраўніцтва Масквы па радыё абвергла чуткі аб здачы горада. 19 кастрычніка ў сталіцы было ўведзена асаднае становішча. 7 лістапада ў 8 гадзін раніцы ў Маскве прайшоў ваенны парад, прысвечаны гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. 15-16 лістапада наступленне вермахта аднавілася. Нямецкія войскі спрабавалі абыйсці Маскву з поўначы – праз Клін і Кашыру. Але далей канала Масква-Волга яны ўжо не здолелі прайсці. Канец лістапада – пачатак снежня 1941 г. кульмінацыяй бітвы пад Масквой. Страты немцаў з 22 чэрвеня па 10 снежня 1941 г. - 775 тыс. чалавек. пад Масквой, з 16 лістапада да 5 снежня, вермахт страціў звыш 155 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і да 1500 самалётаў. 8 снежня Гітлер аддае загад аб стратэгічнай абароне на ўсім працягу фронту. лабавымі ўдарамі на флангах была прарваная абарона немцаў. Да пачатку лютага 1942 г. савецкія войскі прасунуліся на захад на 100-250 км. вызвалены Маскоўская і Тульская вобласці. да красавіка 1942 г. вораг быў адкінуты на 350- 400 км, вызвалена 60 гарадоў. Савецкія войскі наблізіліся да тэрыторыі БССР, а праз разрыў «Суражскія вароты» на працягу 1942 г. адбывалася забеспячэнне партызанскіх атрадаў на Беларусі. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі генералы У.Р.Вашкевіч і М.М.Макаўчук. У выніку паражэння вермахту пад Масквой, японскі ўрад вырашыў не распачынаць вайну з СССР, да вясны 1942.
15. Ваенна-эканамічныя мэты захопнікаў. Генеральны план "ОСТ". Эканамічная палітыка германскіх акупацыйных улад на Беларусі. За падставу ў гаспадаранні на ўсходніх землях быў узяты адзін з праектаў выкарыстання захопленых тэрыторый. У адпаведнасці са спецыяльным планам «Ост» прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (яўрэі і камуністы). Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля – быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый на чале з А.Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях» да дырэктывы №21 (план «Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія сведчаць аб тым, што немцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення рабавання захопленых тэрыторый. На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да Рэйху. Была выпрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый, якая прадугледжвала мерапрыемствы па панаванню акупантаў, кіраванню тэрыторыяй і эксплуатацыі яе рэсурсаў. Непасрэдна ў склад Рэйху павінны былі ўвайсці Прыбалтыка і Крым. Асноўнай часткай планаў з’яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай «Ольдэнбург», якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб «Ост». Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай «Зялёнай папцы». За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г.Герынга былі выдадзены «Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях». З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.
16. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі на акупіраваных беларускіх землях. Ваенна-паліцэйскія органы кіравання. Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткі Мінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій “Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам. Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр, Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёны Вілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральная частка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь” у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяў генеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадах і раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання – гарадскія ўправы на чале з бургамістрамі, раённыя ўправы, у валасцях прызначалі валасных старшынь, у вёсках стараст. Яны знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх камендантаў і камісараў.Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават ў параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў 43 тысячы мірных беларусаў.
17. Палітыка генацыду у дачыненні да мірнага насельніцтва і ваеннапалонных. У 1940 г. быў распрацаваны Генеральны план «Ост» – план, звязаны з адной з галоўных мэт германскага кіраўніцтва — захоп неабходнай для працвітання трэцяга рэйха "жыццёвай прасторы", яе каланізацыя, вызваленне "жыццёвай прасторы" ад "празмернага" карэннага насельніцтва. Гітлер заяўляў: «Мы абавязаны вынішчыць насельніцтва – гэта ўваходзіць у нашу місію аховы германскага насельніцтва… Я маю права знішчыць мільёны людзей ніжэйшай расы, якія размнажаюцца, як чарвякі». 30 сакавіка 1941 г. на нарадзе вышэйшага каманднага саставу вермахта Гітлер падкрэсліў, што ў вайне супраць Савецкага Саюза барацьба будзе весціся "на знішчэнне", У адпаведнасці з генеральным планам «Ост» прадугледжвалася знішчэнне на тэрыторыі СССР і Польшчы 120-140 млн. чалавек. 25% беларускага насельніцтва меркавалася анямечыць, 75% падлягалі знішчэнню.У ходзе вайны, абапіраючыся на план «Ост», нацысты распрацоўвалі кароткатэрміновыя канкрэтныя задачы па знішчэнню насельніцтва. Мінску і вобласці планавалася пасяліць 50 тысяч нямецкіх каланістаў і пакінуць 100 тысяч мясцовага насельніцтва, у Гомелі – 30 тысяч немцаў і 50 тысяч мясцовых жыхароў, у Магілёве і Бабруйску – па 20 тысяч немцаў і 50 тысяч жыхароў Ажыццяўленне нацыстамі палітыкі генацыду беларускага народа пачалося з першых дзён вайны. Расстрэлы і масавыя экзекуцыі набылі велізарныя памеры. 26 кастрычніка 1941 года. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Гета – у гады Вялікай Айчыннай вайны раёны гвалтоўнай ізаляцыі яўрэяў. На Беларусі было больш за 100 гета. Самыя вялікія у Мінску (100 тыс. чал.), Брэсце (34 тыс. чал.), два у Бабруйску (20 тыс.), Віцебску (20 тыс.). За гады акупацыі ў Беларусі загінула каля 400 тыс. яўрэяў, большасць з іх – вязні гета.
18. Беларускі калабарацыянізм. Калабарацыяністы – асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыях, якія супрацоўнічалі з захопнікамі. Беларускія калабарацыяністы ставілі сабе за мэту стварэнне беларускай нацыянальнай дзяржавы пад рукаводствам германіі Германіі. У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, тыя, хто свядома пайшоў на службу да фашыстаў, а таксама людзі, якія абставінамі лѐсу, часцей за ўсѐ метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і, такім чынам, пазбаўлены іншага выбару. Пачынаючы з восені 1941г. у Беларусі ствараюцца калабарацыянісцкія арганізацыі і вайсковыя фармаванні – Беларуская народная самапомач (БНС)-Ярмачэнка, Іваноўскі, Беларускі корпус самааховы (БКС), Саюз беларускай моладзі (СБМ)-Ганько і Абрамава, Беларуская цэнтральная рада (БЦР)-Астроўскі, Беларуская краѐвая абарона (БКА). Усе гэтыя арганізацыі былі параўнальна нешматлікімі, не мелі рэальных уладных паўнамоцтваў і не змаглі аказаць колькі-небудзь значнага ўплыву на грамадска- палітычную сітуацыю ў Беларусі
19. Станаўленне і развіццё партызанскага руху і патрыятычнага падполля ў Беларусі. З першых дзѐн акупацыі ў Бел. распач. актыўная супраць фаш. захопнікаў. адчувальным стаў партызанскі рух З лета 1941 г. да сярэдзіны 1942 г. адбываецца яго афармленне і колькаснае ўзмацненне. на працягу ліпеня – жніўня 1941 г. падабралі і накіравалі на акупаваную тэрыторыю сотні арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага
-Чэрвень - ліпень 1941 г. Пачалі дзейнічаць партызанскія атрады Камарова (В. Каржа, Пінская вобласць), “Бацькі Міная” (М.Шмырова , Віцебская вобласць), “Чырвоны кастрычнік” (Ц . Б умажкоў, Ф. Паўлоўскі, Гомельская вобласць). -Ліпень – верасень 1941 г. У рэспубліцы сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп колькасцю звыш 8 тыс . чалавек. Восень 1941 г. Створаны падпольныя арганізацыі і групы ў Мінску (К. Грыгор’еў , І. Казінец, С . Заяц і інш.); На Аршанскім чыгуначным вузле (К. З аслонаў); у Віцебску (В . Харужая). -Май 1942 г. Ствараецца Цэнтр. штаб партыз. руху на чале з П.Панамарэнка . Верасень 1942 г. Ствараецца Бел. штаб партыз.руху на чале з П .Калініным. 1943 г. Народныя мсціўцы кантралявалі 60% тэрыторыі рэспублікі, створана больш за 20 партызанскіх зон. Зн.ўплыў на развіццѐ партыз.руху аказала перамога пад Масквой. Так, контрнаступленне савецкіх войскаў зімой 1941 г. – вясной 1942 г. дало ім магчымасць уступіць у непасрэднае ўзаемадзеянне з партызанскімі атрадамі на Віцебскім напрамку. У выніку ўтварыліся т. зв. “Суражскія вароты”, праз якія партызанам перапраўлялася зброя і боепрыпасы, накіроўваліся спецыялісты па правядзенню дыверсій і інш.
на тэрыторыі Беларусі ствараюцца падпольныя арганізацыі і групы. Сярод актыўных арганізатараў партыйнага падполля былі К.П. Панамарэнка, А. Ф. Брагін, У. Р. Ванееў, В. І. Казлоў,
Мінскае падполле. Дзейнічала з ліпеня 1941 г да ліпеня 1944 г. За гады акупацыі ў горадзе дзейнічала больш за 90 подпольных груп і арганізацый (6355 чалавек), падпольшчыкі правялі больш за 1500 дыверсій, здзейснілі забойства генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ. А.Р. Мазанік, М.Б. Осіпавай, Н.В. падпольная барацьба ў Асіповічах, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Магілѐве, Оршы і іншых гарадах і вѐсках.Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на транспартных вузлах. Акрамя ўзброенай барацьбы партызан і падпольшчыкаў супраць акупантаў набіралі моц і такія формы супраціўлення, як масавы зрыў гаспадарчых мерапрыемстваў фашысцкіх улад. Найбольш распаўсюджанымі метадамі эканамічнай барацьбы з’яўляліся нявыхад на работу, зніжэнне вытворчасці і якасці працы, утойванне кваліфікацыі, парушэнне тэхналагічых працэсаў і г.д.
20. Стварэнне В.З. Каржом першага ў Вялікай Айчыннай вайне партызанскага атрада. Дзейнасць Пінскага партызанскага злучэння. Корж В. З. (1899-1967), Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр. Нарадзіўся 1 студзеня 1899 г. у вёсцы Хворостово Солиторского раёна. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны стварыў Пінскі партызанскі атрад. Атрад «Камарова» (псеўданім Каржа) вёў баі ў раёнах Пінскай, Брэсцкай і Валынскай абласцей. Пінскія партызаны дзейнічалі на стыку Мінскай, Палескай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Ровенскай і Валынскай абласцей. 28 ЧЭРВЕНЯ 1941 г. атрад атрымаў першае баявое хрышчэнне, гэтая дата лічыцца днём адукацыі атрада. Увесну 1942 партызанскі рух атрымала новы імпульс, стала набываць новыя арганізацыйныя формы. З'явілася цэнтралізаванае кіраўніцтва ў Маскве. У 1942 году пінскія партызаны ўжо грамілі гарнізоны ў раённых цэнтрах Леніна, Старобін, Чырвоная Слабада, Любешов. Партызанскія атрады імя Кірава, імя Н. шыша разграмілі 30 кастрычніка 1942 нямецкі гарнізон на станцыі Сінкевічы, разбурылі чыгуначны мост, станцыйнае гаспадарка і знішчылі эшалон з боепрыпасамі (48 вагонаў). Чыгуначны рух на лініі Брэст - Гомель - Бранск было перапынена на 21 сутки.В 1943 партызанскія брыгады імя і Пінская (І.Г. Шубитидзе) цалкам вывелі з ладу Дняпроўска-Бугскі канал - важнае звяно воднай артэрыі Днепр - Прыпяць - Буг - Вісла . На левым флангу іх падтрымалі брэсцкія партызаны. Немцы спрабавалі аднавіць гэты зручны водны шлях. Упартыя баі працягваліся 42 дня. У выніку гераічных баёў партызан водны шлях на захад быў перакрыты. 185 рачных судоў засталіся ў Пинске.В чэрвені-ліпені 1944 году пінскія партызаны дапамагалі частках 61-й арміі Бялова вызваляць гарады і вёскі вобласці. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года нанеслі вялікія страты нямецка-фашысцкіх акупантаў: толькі забітымі яны страцілі 26616 чалавек і 422 чалавек трапілі ў палон. Разграмілі больш за 60 буйных варожых гарнізонаў, 5 чыгуначных станцый і 10 якія знаходзіліся там эшалонаў з баявой тэхнікай і боеприпасами.Пущено пад адхон 468 эшалонаў, абстралялі 219 воінскіх эшалонаў і знішчылі 23616 чыгуначных рэек. На шашэйных і грунтовых дарогах знішчана 770 аўтамабіляў, 86 танкаў і бронемашын. Збіта 3 самалёты ружэйны-пулементным агнём. Падарвана 62 чыгуначных моста і каля 900 на шашэйных і грунтовых дарогах. Такі няпоўны пералік баявых спраў партызан.
21. Баявая дзейнасць партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі ў 1942-1944 гг. Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан асабліва актывізавалася напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. 24 чэрвеня 1944 г. было прынята рашэнне ЦК КП(б)Б аб пачатку “рэйкавай вайны” (з 03.08.1943 г. па ліпень 1944 г. ), спланаванай ў стратэгічным маштабе акцыі партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. На Беларусі гэта аперацыя праводзілася ў тры этапы, Этапы “рэйкавай вайны ” на Беларусі. 3 жніўня – верасень 1943 г. Мэта – садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. Пад адхон было пушчана 833 варожыя эшалоны, 3 бронепаязды, узарвана 184 чыгуначных маста і 556 мастоў на аўтамабільных дарогах, знішчана 400 км телефонна-тэлеграфнай лініі.. 19 верасня – пачатак лістапада 1943 г. – аперацыя “Канцэрт”. Падарвана 90 тыс. чыгуначных рэек, 1041 эшалон, 72 чыгуначных масты.. 20 чэрвеня –28 ліпеня 1944 гг. Мэта – садзейнічаць савецкім войскам падчас аперацыі “Баграцін” Падарвана 61 тыс. рэек, знішчана 8 чыгуначных мастоў, поўнасцю выведзены са строю асноўныя чыгуначныя лініі, часткова паралізаваны варожыя перавозкі па ўсіх дарогах Беларусі .Такім чынам, на акупаванай тэрыторыі разгарнуўся надзвычайны па маштабах рух Супраціўлення, у якім удзельнічалі прадстаўнікі розных сацыяльных слаѐў і нацыянальнасцяў Партызанскія зоны Студзень – люты 1942 г. – Кастрычніцкі раѐн, «гарнізон Ф.І.Паўлоўскага» з 13 отрадаў (1300 чалавек) – першая партызанская зона. Клічаўскі раѐн, 20 сакавіка 1942 г. партызанскія атрады авалодалі Клічавам і вызвалілі раѐн ад акупантаў. Асобая роля – 208 атрад палкоўніка У.І.Нічыпаровіча. Красавік 1942 г. – Акцябрска-Любанская зона – самая вялікая партызанская зона ў Мінскай і Палескай абласцях (кіраўнік – сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б В.І. Казлоў). Да 1944 г. зоны кантралявалі каля 60% тэрыторыі Беларусі.
22. Удзел беларусаў у антыфашысцкае барацьбе у краінах Еўропы. Рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашызму ўнеслі народы Савецкага Саюза, яго Узброеныя Сілы. На савецка-германскім фронце з пачатку вайны і да сярэдзіны 1944 г. адначасова дзейнічала ад 190 да 270 нямецка-фашысцкіх дывізій.. І пасля адкрыцця другога фронту (чэрвень 1944 г. ) у Еўропе на савецка-нямецкім фронце знаходзілася гітлераўскіх войскаў у 2 – 2,5 разы больш, чым на заходнім і італьянскім франтах. Працягласць савецка-германскага фронту вагалася ад 3 да 6 тыс. кіламетраў. З 1418 сутак існавання фронту 93% часу прыпадае на актыўныя баявыя дзеянні. Працягласць жа фронту у Паўночнай Афрыцы і Італіі не перавышала 300 – 350 км, а ў Заходняй Еўропе – 800 км. З 13,6 млн. чалавек, якіх страціла гітлераўская Германія за час Другой сусветнай вайны, 10 млн. знайшлі сабе магілу на ўсходнім фронце. Страты нямецка-фашысцкіх войскаў на савецка-германскім фронце былі ў 4 разы большыя, чым на заходнееўрапейскім і міжземнаморскім тэатрах ваенных дзеянняў. Разам з усімі народамі Савецкага Саюза з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзімай і чалавецтвам і беларускі народ. Уклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу, у справу разгрому фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.
23. Сталінградская бітва і яе ваенна-палітычнае значэнне. Наступленне на савецкую тэррыторыю ажыццяўлялась 2 фашыстскімі групоўкамі: групоўка А(на аснове групоўкі поўдзень) – наступае на Каўказ, групоўка Б – наступленне на лінію Сталінград – Архангельск, камандаваў генерал Паўлюс. Групоўка Б мацнейшая за групоўку А. Аперацыя на Каўказ – “Эдельвейс”. Чаму менавіта Сталінград? 1.горад кіраўніка дзяржавы – Сталін; 2. Шла нафтаносная труба, якая абяспечвала ўсю краіну; 3. Нямецкае кіраўніцтва дамовілася, што з падзеннем Сталінграда ў вайну уступіць Японія і Турцыя; 4. Выпускаліся танкі Т-34. У ліпені 1942г. пачалася Сталінградская бітва. Загадалі 62 і 64 арміі не адступаць. 62 арміей камандаваў Чуйкоз, 64 – Шувалаў. Загад Сталіна № 227: Ні кроку назад. А калі будуць адступаць, то растрэльваць іх на месцы. Суадносіны сіл: Немцы: 1100млн салдат, 1,5тыс танкаў, 1,3тыс самалетаў; САВЕЦ.: 1млн салдат, 700танкаў, 1200самалетаў. У верасні-кастрычніку немцам удалось прарваць абарону на Сталінград, пачаліся баі і на тэррыторыі горада. Баі не ўціхалі каля 200 дзен. Былі 2 кропкі, якія пераходзілі з рук у рукі: Дом Паўлава на ўзгорку, Мамаеў курган, з гэтых пазіцый было добра абстрэльваць пазіцыі. Задача савецкіх войск: як мага больш уцянуць у перастрэлку нямецкіх войск. 19 лістапада1942г – аперацыя “Уран”. На поўдні быў створаны фронт “Сталінградскі”, які узначаліў Яроменка, на поўначы фронт узначалій Ватуцін, і “Дантскі” Фронт – Ракассоўскі. Паўднева-паўночныя франты пачалі контрнаступленне на захад. У районе г.Калач павінны былі зыйсціся і замкнуць кальцо фашыстаў(каля 330тыс). Фактары ўзяцця флангаў: 1)на флангах былі не немцы, а іх саюзнікі;2) нямец.войскі былі кінуты на Сталінград. Савецкае кіраўніцтва кінулі Маліноўскія гвардейскія войскі на Сталінград. Гэтым нямец.войскі былі спынены. Аперацыя кальцо прайшла дзякуя “Дантскому фронту”, які ўзначаліў Ракасоўскі. Савецкія войскі перакінулі артылерыю, “Катюшы” былі абстаўлены вакол Кольца. 2 лютага 1943г. аперацыя была завершана, ліквідаваны 2 нямец.групоўкі. Страты немцаў: 1млн 5тыс салд.і афіц. Упершыню Германія прызнала паражэнне. Сталінградская бітва – пачатак караннога пералома, бо немцы рыхтавалі новыя наступальныя аперацыі на Курскай дузе.
24. Курская бітва і яе ваенна-палітычнае значэнне. Летам 1943г. савецкая армія ўзнала, что менавіта ў гэты час адбудзецца генеральная бітва на Курску, дзякуя беларускім партызанам, якія дапытвалі нямецкага афіцэра. Нямецкія войскі павінны былі прайсці ў тыл Масквы і акружыць савец.армію на Курскам выступе(бо добра была ўмацавана, 80км укліньвалася ў войскі немцаў). Усе танкі і ваенная тэхніка перакідваліся на Курскую дугу. 6ч раніцы 5 жніўня 1943г. – пачнецца аперацыя. Жукаў загадаў перад наступленнем адкрыць артылерыйскі абстрэл на немцаў. Стралялі каля часу, немцы страцілі шмат тэхнікі і людзей. Аперацыя “Цытадэль” – на Курскай дузе. Суадносіні сіл: савец.: 1400млн салд., 3300тыс танкаў, 2600 самалетаў; Немцы: 1млн салд., 2700танкаў, 2тыс самалетаў. На 300км была зроблена абарончая паласа з савецкіх войск. 12жн.1943г.-немцам удалось прайсці на 30-40км. У в.Прохараўка сутычка 1,5тыс танкаў з абодзвух старон.(Т-34(канструктар Кошкін) супраць Батэру і Тыгр). Таксама адбываліся баі ў паветры. А.Гаравец – летчык, збіў 9 самалетаў у адным баі, а потым і сам быў падбіт. У эскадрылію “Нармандыя-Неман” уваходзілі савецкія і французскія летчыкі. Упершыню прагучаў салют у Маскве. Цэнтральны фронт шоў у накірунку Беларусі. Курская бітва – каранны пералом у асвабаджэнні Беларусі.