
- •5. Пачатак Другой Сусветнай вайны,яе прычыны і характар.
- •6. Вывызваленці паход Чырвонай арміі ў Зах.Беларусі і Зах.Украіну.Уз’яднанне бел. Народа ў складзе бсср.
- •7. Ссср і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна.
- •10. Падрыхтоўка Германіі да вайны з ссср. План Барбароса.
- •13. Прычыны няўдач и страт Чырвонай арміі летам 1941 г.
- •25. Пашырэнне маштабаў дсв. Перамогі саюзных войск на Ціхім акіяне, Міжземнамор’і, Афрыцы і Сіцыліі.
- •27. Пачатак вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх войск.
- •31. Пераход эканомікі на ваенныя патрэбы.
- •37. Завяршэнне разгрому Германіі і яе капітуляцыя. Патсдамская канферэнцыя.
1. Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннй войн. Гістарыяграфія і перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны абумоўлена: – маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў нашай планеты, неабходнасцю паказу трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі; – спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю і значэнне СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам. Асабліва прыкра тое, што ў некаторых сучасных публікацыях, тэлеперадачах і фільмах уклад у Перамогу заходніх военачальнікаў значна перабольшваецца, у той час як аб таленце і здольнасцях савецкіх военачальнікаў Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, кемлівасці К.К. Ракасоўскага і іншых, аб гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях і прыроднай кемлівасці не гаворыцца зусім. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца нават адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў. У гісторыі Другой сусветнай вайны 5 асноўных перыядаў: 1) пачатак вайны, уварванне германскіх войск у Польшчу, іншыя краіны Заходняй Еўропы (верасень 1939 г. – чэрвень 1941 г.); 2) напад Германіі на СССР, пашырэнне маштабаў вайны, крах гітлераўскай дактрыны «бліцкрыга» і міфа аб непераможнасці нямецкай арміі (чэрвень 1941 г. – лістапад 1942 г.); 3) карэнны пералом у ходзе вайны, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока (лістапад 1942 г. – снежань 1943 г.); 4) разгром фашысцкага блока, выгнанне варожых войск за межы СССР, вызваленне ад акупацыі краін Еўропы, поўны крах фашысцкай Германіі і яе поўная і безагаворачная капітуляцыя (студзень 1944 г. – май 1945 г.); 5) разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскай акупацыі і заканчэнне Другой сусветнай вайны (май – верасень 1945 г). Гістарыяграфія вайсковых аперацый. Першыя працы з’явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг.: І.Р.Караткоў і С.М.Шышкоў «Победа Красной Армии в Белоруссии» (М., 1946), Я.Салдаценка «Советская Армия – освободительница Белоруссии» (Мн., 1948), М.М.Мінасян «Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!» (М., 1952). Гісторыя партызанскага руху. Першыя працы належаць – П.К.Панамарэнку, М.В.Зімяніну, Ц.С.Гарбунову. З канца 40-х гг. пачалі з’яўляцца і навуковыя даследаванні С.Ф.Ажгірэя, Н.Е.Гракава, Ф.В.Круглікава, П.Я.Цярэнцева і інш. У 1951 г. пад аўтарствам Л.Цанавы з’яўляецца калектыўная праца беларускіх гісторыкаў «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков» у двух тамах.
2. Зараджэнне нацыяналістычных і фашысцкіх рэжымаў. Міжнароднае становішча ў 1930-я гг. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Афрыцы. Мюнхенскае пагадненне. Да 1938 г. узрасла напружанасць ў Еўропе. У лістападзе 1937 г. Гітлер на нарадзе з ваенным кіраўніцтвам паставіў мэту – далучыць да Рэйху Чэхаславакію, якая займала выгаднае стратэгічнае палажэнне ў цэнтры Еўропы і мела добра развітую прамысловасць. Гэта было магчыма толькі пры нейтральнай пазіцыі Францыі і Англіі. Н.Чэмберлен 24 сакавіка 1938 г. заявіў, што адмаўляе Чэхаславакіі ў дапамозе пры агрэсіі з боку Германіі. Урад Чэхаславакіі разлічваў на дагаворы аб узаемадапамозе з Францыяй і СССР. 22 жніўня 1938 г. нарком замежных справаў СССР М.Літвінаў заявіў германскаму паслу ў СССР Шуленбургу, што СССР акажа Чэхаславакіі усялякую падтрымку, якую тая запросіць. Да верасня 1938 г. на заходняй мяжы СССР сканцэнтраваў 40 дывізій і танкавы корпус, яшчэ 36 дывізій рыхтавалася да перакідвання. Але 27 верасня 1938 г. Н.Чэмберлен папярэдзіў прэзідэнта Чэхаславакіі Э.Бенеша аб неўмяшальніцтве ў канфлікт з Германіяй Англіі і Францыі зачэпкай для захопу краіны стала пытанне аб становішчы нацыянальнай меншасці у Чэхаславакіі – судэцкіх немцаў. Нібыта ў гэтай краіне правы немцаў былі абмежаваныя. У красавіку 1938 г. судэта-нямецкая партыя лідэра Генлейна, абапіраючыся на фінансавую і палітычную падтрымку Берліна, запатрабавала ад урада шырокай аўтаноміі – выхаду вобласці са складу Чэхаславакіі. Так была выкарыстаная карта распальвання міжнацыянальнай варожасці ўнутры адной краіны. У напружаных абставінах урады Вялікабрытаніі і Францыі патрабавалі ад Э.Бенеша адмовіцца ад пагаднення з Савецкім Саюзам і ўступіць Гітлеру. 29-30 верасня 1938 г. у Мюнхене была склікана канферэнцыя, у якой бралі ўдзел А.Гітлер, Н.Чэмберлен, Э.Даладзье і Б.Мусаліні. Чэхаславакія страціла 1/5 тэрыторыі і каля 5 млн. чалавек насельніцтва, 33% прамысловых прадпрыемстваў. Праз некаторы час Германія аб’явіла Чэхаславакію ачагом «небяспекі і пагрозы еўрапейскаму міру» і падштурхнула Славакію да аддзялення ад Чэхіі. 18 сакавіка 1939 г. Славацкая рэспубліка была афіцыйна ўзятая пад «ахову» германскага Рэйху. А 16 сакавіка 1939 г. чэшскія вобласці Багемія і Маравія сталі «германскім пратэктаратам», 22 сакавіка 1939г. Ужо ў красавіку 1939 г. Гітлер разарваў дамоўленасці з Англіяй аб марскіх узбраеннях, а Італія распачала ваенную акупацыю Албаніі., Мюнхенскае пагадненне 28 верасня 1938 года стала рашаючай падзеяй на шляху развязвання Другой сусветнай вайны. Палітыка «замірэння» агрэсараў, якую праводзілі Вялікабрытанія, Францыя, не дазволіла стварыць адзіны фронт дзяржаў, здольны разам супрацьстаяць блоку агрэсараў. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў «Дырэктыву аб адзінай падрыхтоўцы узброеных сіл да вайны на 1939-1940 гг.». У гэтым дакуменце паслядоўна былі вызначаны прыярытэты германскай агрэсіі – спачатку Польшча, потым Францыя і Англія, а таксама іх дробныя еўрапейскія саюзнікі і толькі ў апошнюю чаргу – «паход на Усход». Аб гэтых планах адразу стала вядома ў Лондане, Парыжы, Вашынгтоне і Маскве. Згубнасць палітыкі «замірэння» стала відавочнай для ўсіх патэнцыяльных ахвяр Германскай агрэсіі.
3. Пашырэнне напружаннасці ў Еўропе. Акупацыя Германіяй Чэхаславакіі. Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Савецка-французска-англійскія перагаворы ў Маскве вясной - летам 1939 г. Жэнеўская міжнародная канферэнцыя па раззбраенні працавала на працягу 1932 – 1935 гг. з удзелам прадстаўнікоў 63 краін. На гэтым форуме прадстаўнікі Савецкага Саюза прапанавалі здзейсніць прынцып усеагульнага і поўнага раззбраення, але заходнія дзяржавы не падтрымалі савецкую прапанову. Па ініцыятыве СССР у маі 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі пакты аб узаемадапамозе супраць агрэсіі.Адмоўную ролю адыгрывалі таксама сталінскія рэпрэсіі ў краіне. Палітычнае кіраўніцтва СССР было добра інфармавана аб дзейнасці і сапраўдных намерах урадаў заходніх краін, аб чым яскрава сведчыць выступленне І.В. Сталіна на ХVІІІ з’ездзе ВКП(б) 10 сакавіка 1939 г. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што ў Еўропе ўжо склаліся два блокі дзяржаў. З аднаго боку – краіны Анты-камінтэрнаўскага блоку, а з другога – краіны Захаду на чале з Вялікабрытаніяй і Францыяй. Тым не менш кіраўніцтва Савецкага Саюза выступіла 17 красавіка 1939 г. з канкрэтнай прапановай аб заключэнні паміж СССР, Англіяй і Францыяй дагавору «сроком на 5 – 10 лет … о взаимопомощи, включая и военную, в случае агрессии в Европе против любого из договаривавшихся государств». Парыж і Лондан зрабілі сустрэчныя захады, згодна з якімі Савецкі Саюз павінен быў аказваць неадкладную ваенную дапамогу не толькі Англіі і Францыі, але і тым краінам, якім яны гарантавалі бяспеку, што было непрыймальнай для Савецкага ўрада ўмовай. Англа-французскія прапановы не былі прыняты савецкім кіраўніцтвам, паколькі яны не ўтрымлівалі прынцыпа ўзаемнасці і ставілі СССР у няроўнае становішча. У іх не прадугледжвалася, па-першае, абавязкаў з боку Англіі і Францыі дапамогі Савецкай краіне ў выпадку нападзення Германіі на Савецкі Саюз. Па-другое, прапановы распаўсюджвалі гарантыю аказання ваеннай дапамогі толькі Польшчы і Румыніі, у той час як бяспека паўночна-заходніх межаў СССР – з боку Фінляндыі, Эстоніі і Латвіі – не гарантавалася і яны заставаліся неахопленымі дамоўленасцямі. З 15 чэрвеня па 2 жніўня 1939 г. перамовы паміж СССР, Англіяй і Францыяй праходзілі ў Маскве. Адбылося 12 пасяджэнняў. Аднак станоўчых рашэнняў не было знойдзена. Па ініцыятыве савецкай дэлегацыі была дасягнута дамоўленасць аб працягу перамоў і адначасовым падпісанні палітычнага і ваеннага пагадненняў. Нягледзячы на ўсю неадкладнасць перамоў, англійская і французская ваенныя місіі прыбылі ў Маскву толькі ў сярэдзіне жніўня, да таго ж іх прадстаўнікі не былі надзелены правам прымаць рашэнні. Перамовы працягваліся з 12 па 21 жніўня, адбылося дзевяць пасяджэнняў, але безвынікова. Кіраўнік Генеральнага штаба Чырвонай Арміі Б.М. Шапашнікаў вымушаны быў 15 жніўня адкрыта заявіць, што СССР гатоў выставіць супраць агрэсара ў Еўропе 136 дывізій, 5 тыс. гармат, 9 – 10 тыс. танкаў і каля 5,5 тыс. самалётаў. Былі прапанаваны тры варыянты сумесных дзеянняў. Паўстала праблема ў выпадку ваеннай неабходнасці пропуску праз польскую тэрыторыю савецкіх войск. Як стала вядома, польскія ўлады негатыўна аднесліся да такой прапановы. У выніку перамоў для савецкага кіраўніцтва стала відавочным нежаданне іх ўдзельнікаў дасягнуць пазітыўных і хуткіх вынікаў. Перамовы зайшлі ў тупік. Адначасова паміж прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі на дзяржаўных і дыпламатычных узроўнях таксама адбываліся перамовы. Рабілася шмат, каб падштурхнуць нацысцкую Германію да ўзброенага канфлікту з СССР.
4. Савецка-германскія пагадненні. Сакрэтны пратакол да савецка-германскага дагавора аб ненападзе ад 23 жніўня 1939 г. 20 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі гандлёвы дагавор, па якому СССР атрымаў крэдыт у 200 млн марак для закупкі ў Германіі машын, абсталявання, аптычных прыбораў, бранявой сталі. СССР згодна з дагаворам пастаўляў Германіі збожжа, лес, нафту, каляровыя металы. 20 жніўня 1939 г. Гітлер даслаў І.В. Сталіну тэлеграму, у якой прапанавалася заключыць дагавор аб ненападзе. 23 жніўня 1939 г. у Маскве быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Яго падпісалі ў прысутнасці І.В. Сталіна і іншых вышэйшых кіраўнікоў СССР з савецкага боку старшыня Саўнаркома, нарком замежных спраў В.М. Молатаў, з германскага боку – міністр замежных спраў І. Рыбентроп «пактам Молатава – Рыбентропа». Дагавор, па-першае, даваў СССР адтэрміноўку ад нападзення Германіі, а таксама час і магчымасці для ўмацавання абароназдольнасці краіны. Па-другое, у гэты час неспакойна было на ўсходніх граніцах СССР. З мая па жнівень 1939 г. ішлі баі на р. Халхін-Гол у Манголіі, куды ўварваліся японскія войскі. Перад СССР стаяла рэальная перспектыва вайны на два фронты – супраць Германіі і Японіі, саюзнікаў па «Антыкамінтэрнаўскім пакце» 1936 г. Савецка-германскі дагавор 1939 г. не даваў магчымасці аб’яднацца Германіі і Японіі супраць СССР. Па-трэцяе, пасля мюнхенскай змовы 1938 г., нежадання Англіі і Францыі ствараць сістэму еўрапейскай калектыўнай бяспекі, іх намеру накіраваць агрэсію Германіі на Усход Савецкі Саюз па сутнасці аказаўся ў міжнароднай ізаляцыі. Савецка-германскі дагавор 1939 г. даваў магчымасць не дапусціць стварэння адзінага антысавецкага фронту. Германіі дагавор аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. даваў свабоду дзеянняў у адносінах да Польшчы, а таксама краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. разам з дагаворам быў падпісаны «сакрэтны дадатковы пратакол». гэтым дакументам вызначаліся сферы ўплыву паміж СССР і Германіяй. У сферу ўплыву СССР траплялі Зах.Бел. і Зах.Укр.,; значная тэр. Польшчы паміж рэкамі Нараў, Вісла і Сан (ад заходняй савецкай граніцы і аж да Варшавы); Латвія і Эстонія. Апошняе з’яўлялася грубым парушэннем правоў польскага, латвійскага і эстонскага народаў на самавызначэнне. Пратакол прадугледжваў ліквідацыю Польскай дзяржавы і падзел яе тэрыторыі. Абедзве краіны прызнавалі інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці. Літва лічылася сферай інтарэсаў Германіі. Германскі бок падтрымліваў інтарэс СССР да Бесарабіі.
5. Пачатак Другой Сусветнай вайны,яе прычыны і характар.
Прычынамі былі тое, што Гітлеру і немцам таксамса не хапала зямлі. Гітлер хацеў быць кіраўніком усяго свету. У Польшчы знаходзіцца горад Данцы. Там пражывала 65% немцаў. Гітлер заявіў, каб Данцы былі адданы Германіі. Мікалайчык казаў, што гэта будзе вырашана на сойме. Каб паказаць што ва ўсім вінавата Польшча, Гітлер знайшоў разбойнікаў. Адзеў іх ва польскае узбраенне і яны былі закінуты на тэррыторыю Польшчы. Разбойнікам трэба было папасць на радыёстанцыю і гаварыць усё, што яны думаюць аб Германіі. Разбойнікам абяцалі, што калі яны выканаюць заданне, то ім наказанне зменяць на арыштаванне. Але іх растралялі. Аперацыя мела назву “Гітлер”.У ноч з 31 па 1 верасня адбыўся напад на Польшчу. Мікалайчык( Міністр Польшчы) і кампанія збеглі спачатку у Румынію, а потым у Лондан. Застаўся міністр абароны Польшчы Рейц-Мігл які праявіў вялікі гераізм. Германская армія мела 1,6 млн салдат і афіцэраў, 2800 танкаў, 2000 самалётаў. Польшча: 1 млн салдат, 870 танкаў, 400 самлётаў. 2 верасня пачаліся баі за сталіцу Польшчы. 17 верасня СССР напаў на Польшчу. СССР: 466 тыс салдат, 2500 самлётаў, 2000 танкаў. 1100 салдат было забіта. Германскія і Савецкія войска сустрэліся каля Кобрына. У гонар перамогі над польскімі войскамі былі праведзены ваенныя парады.
6. Вывызваленці паход Чырвонай арміі ў Зах.Беларусі і Зах.Украіну.Уз’яднанне бел. Народа ў складзе бсср.
Нягледзячы на шматлікія спробы германскага боку прымусіць СССР ўступіць у вайну, савецкі ўрад усяляк дэманстравала стрымленасць.Только 17 верасня 1939 войскі Красной Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход на Зап.Беларусь і Зап.Украину. Паход працягваўся 12 дзен. Были створаны 2 фронта : Заходні (Кавалёў) і Украінскі (Цімашэнка). Усяго было 466 тыс байцов. 17 верасня 1939 года былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня-Навагрудак, Ліда і Слонім, 19 верасня-Вільня і Пружаны, 21 верасня-Пинск. В ходзе баёў страты Чырвонай Арміі склалі 1475 человек. 28 верасеня 1939 года СССР падпісаў з Германіяй Дагавор аб дружбе і мяжы, згодна з якім паміж старнами ўсталёўвалася дэмаркацыйная лінія па рэках Нараў, Зап Буг і Сан. Линия мяжы паміж савецкімі і нямецкімі войскамі ў асноўным супадала з "лініяй Керзона", якая ў свой час была прызнана Вялікабрытаніяй і Францыяй. Беларускі народ стаў адзіным. Закрваліся польскія школы. Адбылося павялячэнне вобласцей. Пачалі канфіскоўваць землі. Рэпрэсіраваных вывазілі. Рэпрэсіі падарвалі давер да савецкай улады.
7. Ссср і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна.
Фінскаму ўраду быў прад’яўлен ультыматум у верасні 1939. Ён павінен быў пакінуць сваю тэрыторыю і перадаць яе СССР. СССР патрабаваў аддаць частку в.Рыбачы. Повадам да пачатку ваенных дзеянняў была бітва ў вёсцы Маніла. Фінляндыя звярнулася да Лігі Нацый. СССР быў выключаны з Лігі Нацый. 30 лістапада 1939 у ходзе дзеяній Шапашнікаў прапанаваў пачаць ваенныя дзеянні супраць фінаў. Фіны: 337 тыс салдат,1000 самалётаў, 3000 танкаў. Ленінградскі ваенны округ: 450 тыс салдатаў,2000 танкаў,1000 самалётаў. Савецкія войска цярпелі параженне. К канцу 1939 наступленне прытухала. Генерал Цімашэнка распачаў 2 частку кампаніі з лютага 1940. Савецкая і фінская арміі выдахліся. Фінляндыя прапанавала “мір”. Але СССР хацеў стварыць Фінска-савецкую рэспубліку. Усё ж такі быў заключан “мір”. СССР прапанаваў Эстоніі, Латвіі, Літве правесці войска на тэрыторыю СССР і потым увайсці ў саюз. Эстонія згадзілася адразу, Латвія і Літва былі супраць. Літоўцы перанеслі сваю сталіцу ў горад Вільна. 3 верасня 1939 Германіі была аб’яўленна вайна Францыяй і Англіяй.(Дзіўная вайна)
8. Акупацыя Германіі,краін Еўропы ў 1940-1941гг. Пачатак руху антыгерманскага супраціўлення. Пасля таго, як Польшча была захоплена, немцы вырашылі направіць свае сілы на захад, для барацьбы з Англіяй і Францыяй. Нарвегія змагалася 50 дзён. Але была разбіта і капітуліравана. 10 мая 1940 германскія войска напалі на Галандыю, Люксенбург, Венгрыю, Бельгію. У выніку франка-англійскія войска атрымалі параженне. 14 червення 1940 Германія без боя ўзяла Парыж. Гітлер аддаў загад на 3 дня зрабіць прыпынак вайны. Францыя капітуліравалася. Заходняя Еўропа была акупіравана. Рос рух супраціўлення. Была створана арганізацыя “Свабодная Францыя” на чале з Шар де Волем. Ён лічыў, што беларусы добрыя ваякі. 10 чэрвеня на бок Германіі ў вайну ўступіла Італія. Яе войскі захапілі Брытанскі Самалі, частку Кеніі і Судана. С жніўня 1940 г. па май 1941 Германія ажыццявіла шэраг інтэнсіўных паветраных удараў па Вялікабрытаніі. Германская авіяцыя хацела дамагчыся таго, каб Вялікабрытанія выйшла з вайны. Гэты перыяд мае назву "бітва за Англію".
9. СССР на пярэданні ВАВ. Падрыхтоўка краіны да абароны. Становішча БССР у перадваеныя гады. Абстаноўка на мяжы з Германіяй. Заходняя Асобая ваенная акруга. Сталін давярай Гітлеру ва ўсім. У Заходняй Беларусі дзейнічалі группы польскага паходжання: ”Арол”, ”Стральцы”, ”Партызанка”. Самым лепшым стралком у СССР быў Варашылаў. Ад канца 1939 да канца 1940 было падгатоўлена 500 снайпераў. Дзейнічалі аэраклубы. 1112 лётчыкаў было падрыхтована. Існавала арганізацыя ГПА (Гатоў да працы і абароны). Гатовілі парашутыстаў (500). Былі онованы 2 новых ваенна-прамысловых цэнтра: Урала-Сібірскі і Дальнеўсходні. Чырвоная армія мела самую разнастайную зброю: танкі Т-34, рэактыўныя ўстаноўкі "Кацюша". Працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны працоўны дзень і 7-дзённую працоўную нядзелю. Быў створаны магутны падводны флот. У 1939 быў выпушчаны штурмавік Іл-2, а ў пачатку 1940-істрібіцель Як-1.