Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
pedagogika.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
84.07 Кб
Скачать

9. Сутнасць працэсу навучання, яго задачы і ўнутраная структура. Асаблівасці арганізацыі педагагічнага працэсу ў сучаснай школе.

Працэс навучання - мэтанакіраваны педагагічны працэс, які актывізуе дзейнасць, развівае творчыя навыкі навучэнцаў і мае двуббаковы характар:

працэс выкладання + працэс вучобы= вынік

Для навучання хар-на цэласнасць. Сістэматычнасць і комплекснаць.

Функцыі:1) адукацыйная - фарміруе ўменні і навыкі; 2) развіваючая - гэта развіццё памяці, мыслення, увагі; 3) выхаваўчая - фарміруе эстэтычную культуру; 4) сацыяльная - фарміраванне асобы дзіцяці, якая адказвае сацыяльнаму грамадству; 5) валеалагічная - функцыя зберажэння здароўя.

Задачы: 1. развіццё мыслення, памяці, творчых здольнасцяў; 2. стымуляванне навучальна-пазнавальнай актыўнасці вучняў; 3.выпрацоўка навуковага светапогляду.

Структура працэсу навучання

  1. мэтавы кампанент

  2. стымулюючы

  3. змястоўны

  4. аперацыйна-дзейнасны

  5. кантрольна-рэгулюючы

  6. ацэначна-выніковы

кампаненты ўтвараюць сістэму, якая носіць цыклічны характар.

Арганізацыя педагагічнага працэсу немагчымая без папярэдняй падрыхтоўкі, неабходных матэрыялаў і настаўнікаў. Да матэрыялаў адносіцца планаванне (тэматычнае, пазаняткавае, навучальны план, план пазакласнай выхаваўчай працы), складанне раскладу, фарміраванне класаў, забеспячэнне ўсіх школьнікаў навучальнымі дапаможнікамі, азначэнне метадаў правядзення вольнага часу навучэнцаў (экскурсіі, факультатывы). Да падрыхтоўкі настаўнікаў адносіцца пастаянная самаадукацыя і павышэнне кваліфікацыі, азнаямленне з новымі праграмамі, формамі і метадамі працы, высвятленне агульнага ўзроўня развіцця класа і асобных вучняў, азначэнне неабходных для навучэнцаў і самога настаўніка матэрыялаў на бягучы год, распрацоўка арыентовачных тэм для гутарак з бацькамі.

10. Заканамернасці і прынцыпы навучання.

Працэс навучання - мэтанакіраваны педагагічны працэс, які актывізуе дзейнасць, развівае творчыя навыкі навучэнцаў

Заканамернасці навучання - аб’ектыўна існуючая, устойлівыя і істотныя сувязі паміж пед. з’явамі і працэсамі, якія характарызуюць іх развіццё. Вылучаюць 2 віды заканамернасцяў навучання: знешнія і ўнутраныя.

Знешнія - залежаць ад сацыяльных працэсаў, палітычнай сітуацыі, узроўня культуры ў грамадстве.

Унутраныя - звязаныя з мэтамі, метадамі і формамі навучання.

Назавем некаторыя з гэтых заканамернасцяў.

1. Працэс навучання носіць адукацыйны і выхаваўчы характар.

2. патрабуе пастаяннага паўтору пройдзенага матэрыялу.

3. патрабуе інтэнсіўнасці і сумлення працы вучня і настаўніка.

4. патрабуе ад навучэнца ўжывання пошукавых метадаў і аналізу вывучанага матэрыялу.

Прынцыпы навучання – гэтазыходныя патрабаванні да арганізацыі працэса навучання. Прынцыпы навучання:

Прынцыпнавуковасці- вызначае сувязь навучання з навукай, змест навучальнага матэрыялу і метады яго вывучэння павінны быць навуковымі.

Прынцып сувязі навучання з жыццём

Прынцып свядомасці і актыўнасці

прынцып сістэматычнасці - веды ў чалавека знаходзяцца ў вызначанай сістэме. Іх нельга засвойваць хаатычна.

прынцып пераемнасці і даступнасці навучальнага матэрыялу - навучальны працэс губляе сэнс, калі яго змест будзе недаступным для засваення.

прынцыпу нагляднасці - уяўленні дзяцей аб навакольным свеце з'яўляюцца неабходнымі кампанентамі ўсякага навучання.

Прынцып трываласці - веды, уменні і навыкі павінны быць трывалымі, каб забяспечыць высокае агульнае развіццё.

прынцып індывідуалізацыі развіцця дзяцей - індывідуальны падыход павышае эфектыўнасць навучання.

Прынцыпы ўзаемазвязаны і дзейнічаюць у сістэме.

11. Метады, прыёмы і сродкі навучання. Класіфікацыя метадаў навучання.

Метад - спосаб узаемнай дзейнасці настаўніка і навучэнцаў па дасягненні вызначаных навучальна-выхаваўчых мэт.

Класіфікацыя метадаў:

1.Па крыніцах атрымання інфармацыі.

А)Слоўныя метады дазваляюць у кароткі тэрмін перадаць вялікую па аб'ёме інфармацыю.(аповяд, гутарка).

Б) Наглядныя - ужыванне ў працэсе навучання нагляднага дапаможніка і тэхнічных сродкаў. (метад ілюстрацый, метад дэманстрацый).

в) Практычныя - заснаваныя на практычнай дзейнасці вучня, у выніку якой фарміруюцца практычныя ўменні і навыкі.(практыкаванні, лабараторныя, практычныя)

2. Па характары ўзаемадзейнасці настаўніка і вучняў:

А. тлумачальна-ілюстрацыйны

Б. рэпрадуктыўны (узнаўленне)

В. метад праблемнага выхавання і выкладання

Г. пошукавы (эўрыстычны)

Д. даследчы (творчы)

3. Па асноўных кампанентах дзейнасці настаўніка:

А. метады арганізацыі і ажыццяўлення вучэбна-пазнавальнай дзейнасці: славесны, наглядны. Практычны, рэпрадуктыўны. Праблемны, індуктыўны, дэдуктыўны, праца пад кіраўніцтвам настаўніка

Б. метады навучання. Стымулявання і матывацыі: метады фарміравання абавязка і адказнасці, інтарэсаў

В. метады кантролю і самакантролю: вусны, пісьмовы, лабараторны і практычны і гд.

Метад рэалізуецца праз прыём – састаўная частка метаду навучання

Сродкі навучання - матэрыяльныя або ідэальныя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца для засваення навучэнцамі ведаў.

Асноўныя функцыі сродкаў адукацыі:

1.Інфармацыйная; 2.Кантрольная; 3.Дапаможная (дапамагае ўспрымаць матэрыял);4.Падтрыманне пазнавальнай цікавасці; 5. Даступнасці матэрыялу; 6.Робіць цікавейшай самастойную працу навучэнцаў

Класіфікацыя сродкаў адукацыі:

1. Натуральныя сродкі: а)жывыя аб'екты, б)нежывыя натур. аб'екты, в)гербарыі, калекцыі.

2. Выяўленчыя: табліцы, макеты, схемы, дыяграмы, карты.

3. Тэхнічныя: мікраскоп, лупа, кампутар.

4. Сродкі навучання на друкаванай аснове.

5. Аўдыёвізуальныя: відэафільмы, слайды.

6. Дыдактычныя матэрыялы: дэманстрацыйны і раздатачны матэрыял.

Умовы выбару метадаў навучання залежаць ад

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]