- •18 Этнаграфічныя матэрыялы: Міёры_2003
- •В. Сеўка Міёрскага раёна
- •Запісана ў 2003 годзе ад Новікавай Надзежды Сяргееўны 1929 года нараджэння ў вёсцы Сеўка Міёрскага раёна, Салаўёвай Фёклы Сцяпанаўны 1927 года нараджэння ў вёсцы Гара Міёрскага раёна.
- •В. Калачы Міёрскага раёна
- •Запісана ў 2003 годзе ад Казлоўскай Яўгеніі Іванаўны, 1928 года нараджэння, ў вёсцы Калачы Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Саковіч Антаніны Іванаўны, 1920 года нараджэння, ў вёсцы Гарані Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Людко Зінаіды Фёдараўны, 1927 года нараджэння, Фурс Ядвігі Іосіфаўны, 1930 года нараджэння, Грэдзюшка Веры Фадзееўны, 1933 года нараджэння.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Акачонак Вольгі Іванаўны, 1925 года нараджэння, Ляўко Тамары Фёдараўны, 1927 года нараджэння.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Каланды Раісы Грыгор’еўны, 1948 года нараджэння, нарадзілася ў вёсцы Чарагі Міёрскага раёна, жыве ў вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Дземідзёнка Фёдара Сямёнавіча, 1967 года нараджэння, у вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
Запісана ў 2003 годзе ад Акачонак Вольгі Іванаўны, 1925 года нараджэння, Ляўко Тамары Фёдараўны, 1927 года нараджэння.
Тлумачэнне:
Зб.:
Інф.: – Акачонак В.І.
Інф.(2): – Ляўко Т.Ф.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
[A]
в. Княжына Міёрскага раёна
Зб.: – А чаму так вёска называецца?
Інф.: – Нейкі пан што лі жыў.
Зб.: – А вот там вот туды як выйсці тожа лес?
Інф.: – Не знаю, як завуць людзі гэтыя лясы.
Зб.: – Ці знаеце вы палезныя травы якія?
Інф.: – Піонія, што лі цвяты гэты.
Зб.: – А вот такі ёсць чабор?
Інф.: – Чабор ад болі галавы, гаворуць яго нада заварываць ад павышанага даўлення.
Зб.: – А вось яшчэ тут сатойнік ці зверабой?
Інф.: – Зверабой, сентаянкі завуць яго некаторыя, зверабой гаворуць.
Зб.: – А ад чаго яны?
Інф.: – Ай, ён тожа такі жоўценькі.
Зб.: – Гаворуць, што каровам яго няможна есць?
Інф.: – Каровам врэдна, яны не ядуць яго.
Зб.: – А вот скажыце, ну бываець так, што падкрадзіцца і сурочыць?
Інф.: – Ну ёсць, гаворуць, што ёсць такія людзі.
Зб.: – А як сурочуць, што нада рабіць?
Інф.: – Ай, не знаю.
Зб.: – Гаворуць, ёсць тут у вас хто даець вадзічку?
Інф.: – Сматра ад чаго, ад упуду я не знаю.
Зб.: – Ад рожы?
Інф.: – А рожы, ад рожы ў нас Валя.
Зб.: – А дзе яна?
Інф.: – Эта яна знаеце ў канцы дзярэўні.
Зб.: – Скажыце, няма тут паблізасці крынічкі? А святых крынічак няма?
Інф.: – Нет.
Зб.: – І нікуды не хадзілі ў крыніцы?
Інф.: – Ай, эта далёка была, ездзіла ў Чарнівічы, там бяруць людзі ваду.
Зб.: – А тут няма нідзе?
Інф.: – Тут няма каля блізу.
Зб.: – І крыніц нет?
Інф.: – Неа, нет.
Запісана ў 2003 годзе ад Каланды Раісы Грыгор’еўны, 1948 года нараджэння, нарадзілася ў вёсцы Чарагі Міёрскага раёна, жыве ў вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
Тлумачэнне:
Зб.:
Інф.: – Каланда Р.Г.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
[A]
в. Княжына Міёрскага раёна
Зб.: – А з чаго Фёдар, гаворуць, што сам сабе можыць сурочыць?
Інф.: – Сам сабе не. Ну так у каго глаз плахі пасмотруць.
Зб.: – Ёсць такія людзі?
Інф.: – Да, да.
Зб.: – А вот былі такія выпадкі?
Інф.: – Са мной та не было.
Зб.: – А можа расказывалі, раскажыце?
Інф.: – Ну факт, што абрашчаюцца людзі, што вот мая цёця.
Зб.: – А як зваць яе?
Інф.: – Цёця Галя.
Зб.: – А па фаміліі?
Інф.: – Дземідзёнак.
Зб.: – Ну цебе вот памагала хоць раз, ну можа там спалох ці што?
Інф.: – Ну кагда яшчэ малый быў да ана дзелала, мне вада памагала, да.
Зб.: – Ну вот гаворуць, што гэта лепш чым дактары?
Інф.: – Ну да, вот абычна зуб забаліць, к ей абрашчаюцца, зубы загаворыць на дне 3 разы, 2 і ўсё перастаець, нерв успакаіваецца.
Зб.: – А як яна вот зуб, яна ваду даець?
Інф.: – Не так, яна малітву, для каждай балезні малітва адзельная.
Зб.: – Ну гэта з твайго роду ці па бацькавай лініі, ці па мацінай?
Інф.: – Па бацькавай.
Запісана ў 2003 годзе ад Дземідзёнка Фёдара Сямёнавіча, 1967 года нараджэння, у вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
Тлумачэнне:
Зб.:
Інф.: – Дземідзёнак Ф.С.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
