Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
практика.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
183.81 Кб
Скачать

Запісана ў 2003 годзе ад Людко Зінаіды Фёдараўны, 1927 года нараджэння, Фурс Ядвігі Іосіфаўны, 1930 года нараджэння, Грэдзюшка Веры Фадзееўны, 1933 года нараджэння.

Тлумачэнне:

Зб.:

Інф.: – Людко З.Ф.

Інф.(2): – Фурс Я.І.

Інф.(3): – Грэдзюшка В.Ф.

НРБ – нельга разабраць гуказапіс.

********

[B]

Інф.: – Устаўлялі зеркала перад сабой, два зеркала, адно ззадзі, а другое ўперадзі, патом палілі две свечкі, ну і сядзелі, гэта было ў 12 часоў, за каго ўжо зайдзеш замуж, той табе пакажыцца, ну і вот у нас адна жанчына варажыла і як раз у 12 часоў, дарога, дарога такая, а патом ідзець ваенны, а ён у тое врэмя быў у арміі, тот малец, ну ён быў саўсім ёй не знаком, раней ж пасватаюць і гэтак ідуць замуж.

Зб.: – А вось як сваталі?

Інф.: – Ну як сваталі, прыйдуць у сваты, адзін другога не знаюць, нехта павядзець ужо ў сваты да нейкай дзяўчыны.

Зб.: – А каго ў сваты бралі?

Інф.: – Ну старэйшага чалавека, каго небудзь, ліш бы стары дзядзька, які там хоць і чужы. Чужы знаець во там дзеўку, вот ён хочыць пасватаць гэтаму мальцу дзеўку гэту, ён гэту дзеўку не знаець і дзеўка не знаець. Ну вот сабіраюцца, запрагаюць каня, чапаюць шумёлы каню і едуць у сваты, бяруць з сабой гарэлкі, закускі бяруць, прыезжаюць, ну вот знакомюцца маладыя тады, ужо сходзяцца тады, ужо садзяцца за стол, тады пасаг, сват трэбуець карову каб далі, авечку там ці што-небудзь яшчэ, ну панравілісь, значыць жэнюцца, не панравілісь паехалі.

Зб.: – А калі вось дзеўке не панравіцца хлопец?

Інф.: – Ну і ўсё, і не сватаюцца тады, дзеўка кажыць не пайду ілі мальцу не панравілася, паедзець дамоў ілі можа да другой куды паедзець.

Зб.: – А свату, што вось плацілі, ці не за гэту службу?

Інф.: – Не, хто там яму плаціў. Вот мая мама тожэ ішла замуж, не знала папу, прывялі ў сваты.

Зб.: – Ну а дзеўку як пасваталі, што час нейкі праходзіў?

Інф.: – А дык гэта там як хто, сядзяць за сталом і ноч сядзяць, можа і заначуюць, як хто, як дзе дагаварываюцца, свадзьбу будуць рабіць, вянчацца, свадзьбу абязацельна рабілі, свадзьбы былі длінныя, а так раней абязацельна вянчаюцца, сабіраюць гасцей, ну гулялі не так як сейчас, у адным месцы, у суботу началася, у нядзелю свадзьба кончылася. Начыналі свадзьбу ў суботу перва гулялі, называўся панскі вечар, сабіраліся свае госці, у мальца і ў дзяўчыны, ну ў суботу гуляюць, у нядзелю едуць к маладой, ну там сядуць за стол нямножка, патом едуць у цэркву вянчацца, павянчаліся, прыехалі к маладой, тут садзяцца за стол, начуюць, назаўтра яшчэ за стол садзяцца, гэта ўжо панядзелак, а к вечару едуць да маладога, у маладога тожа, сядзуць за стол, начуюць, свадзьба шла, 3-4 дні.

Зб.: – Выкупалі можа нявесту, ці было ў вас такое?

Інф.: – Малады прыязжаець к ёй ужо калі свадзьба, ну і перва выкупаюць, нявеста сядзіць каля сталу, ну з ей сядзіць шафер. Раней немаладая сядзіць на табурэціку, каля сеней на лавачке, з ёй сядзяць падругі шаферкі, усе ў белым надзеты, падходзіць малады, стаіць ззадзі ў парога, а падходзюць шаферы маладога, ужо ну таргуюцца, выкупляюць, столькі, столькі дам, ну старгуюцца, тады ўжо бяруць маладую за подручкі і вядуць к маладому.

Я…НРБ…у сокала малявала, той у парозе стаіш, той у парозе стаіш, а хто гэтага ждаў, а хто гэтага ждаў, той на куце сядзіць, той на куце сядзіць, хто каваў, маляваў, хто каваў, маляваў, той галоўку скрабець, той галоўку скрабець, а хто гэтага ждаў, а хто гэтага ждаў, той гарэлачку п’ець, той гарэлачку п’ець, хто каваў, маляваў, хто каваў, маляваў, той стаіць і плача, той стаіць і плача, а хто гэтага ждаў, а хто гэтага ждаў, напіўшыся скачыць, напіўшыся скачыць. Ну нічога прыходзюць у хрэсьбіны, нясуць бліны, нясуць сухары, міскі нясуць две ў хрэсьбіны.

Зб.: – Ну раней міскі насілі?

Інф.: – Міскі, у місках бліны напечаныя, у каго там сухары, варэннікі.

Зб.: – Ну вось раней усе маглі ісці на хрэсьбіны ці толькі дарослыя?

Інф.: – Не, не маладзёжная была кампанія.

[B]

Зб.: – Пра сваю моладасць раскажыце. Ну вось ў вас святы можа якія былі раней, што ў вас атмечалі тут?

Інф.: – Купалле, Цярэшку жанілі гэта на Каляды Цярэшку жанілі.

Зб.: – А нам казалі, што Каляды ў вас тут не святкаваліся?

Інф.: – Святкавалісь, тры дні Каляды святкавалі.

Зб.: – Ну як куццю рабілі на Каляды?

Інф.: – Да і гадалі і ўсё. Ячменя ў ступу насыпем, таўкачамі стаўкём, гадалі, некалі плот я дажэ помню, як плот абдымалі, не мы гадалі пачыщэ, мы вызывалі мертвеца, блюдачка чыстае, стол каб чысты быў, толькі клеяны без гваздзя, што б нідзе гваздзя не было, тады круг абводзіш, алфавіту поўнасцю.

Зб.: – Як гадалі?

Інф.: – Ну спросіш там як яго зваць тваяго сужанага.

Зб.: – Точна спраўдзілася?

Інф.: – А вось як рабілі, можа я пагадаю на святога Андрэя каля пенькі, я…НРБ…с кем я буду век векаваць і тады і сасніўся, нягой та праўда за яго пайду замуж, а іці ж яго маць, ён жа ж некрасівы, ну тады залу сеялі, у стакан, ну эту, што печка топіцца, ну тады насыпаеш чысценькую ў стакан, вады наліваеш, тады абручальнае кальцо ложыш і стаіць две свечкі, зеркала, ікона закрытая, толькі чэрці ўжо дзействуюць, ну і тожа глядзіш, я тожэ ўсё ўвідзела тут, я ўжо ўвідзела як нада ўсё, гляжу салдат шарэнг, вот так скамейкі стаяць, а ён як вот вы сядзіце адзін, яго ў армію не ўзялі. Гадалі ўжо, то ў калодзец дроў панакідываеш, такое ўсё, як бацінкі чэраз трапу кідалі, мама тожа гаварыла, як гадалі яны станавіліся так адзін за аднаго, хто первы выйдзець на парог, тот первы і выйдзець, ну яны стол нагрывалі із гваздзей, на куце, ну так стаіць у комнаце, на самым углу, у чатвярох стаяць і грэюць, аж да парога даходзіць, стукаюцца чэраз сколькі гадоў замуж выйдзеш і сколькі гадоў будзеш жыць спрашываюць, ён падымаецца толькі аб пол гак, гак стол чэрці ж падымаюць, гэта ж варажба, чэрці, нячыстая сіла дзействуюць. Я была атважная, выйду на вуліцу, знаю хто паследні пахаронен ужо на кладбішчы ну і выхажу і прашу, а тады ж нада выйсці паблагадарыць, дык вот на самае кладбішча нада.

Зб.: – Пасля гадання трэба было паблагадарыць?

Інф.: – Да, да, як жа ж.

Зб.: – Як яго благадарылі?

Інф.: – Ну спасібавалі, што памог узнаць сужанага, ражанага свайго, ужо за ўсё, а там дзяўчаты, што смяяліся стаў выражацца тады. Я гавару, не, дзеўкі нада заканчываць гэта і ў хату чэрці найдуць, яны дамоў, а я да папы з мамай.

Зб.: – У грыбах кажуць нехта заблукаў?

Інф.: – А гэта во ў стрункі ў этай упалне можна.

Зб.: – А бабуля яшчэ казала там як баннік вось каля 12, што будзець цябе па бані вадзіць ці можна мыцца?

Інф.: – А чаму няможна.

Зб.: – А на святы ці можна мыцца?

Інф.: – Мыюцца цяпер, гэта раньшэ маладзёж ня мыліся і дзеўкі свайго не сціралі на празднікі.

Зб.: – А вось вы казалі пра Цярэшку, а вось як Цярэшку жанілі на Каляды?

Інф.: – Ну на пару, вот дапусцім вам хлопец панравіўся, вот вас парамі садзюць за стол.

Зб.: – Толькі маладыя збіраліся?

Інф.: – Ну.

Зб.: – А што ў хату якую садзілі?

Інф.: – Ну, у хаце, у хаце.

Зб.: – Песні якія спявалі там?

Інф.: – Ай там песні якія, гарэлачку папівалі.

Зб.: – А чаму Цярэшка, што за Цярэшка?

Інф.: – Ну гэта названіе Цярэшка, Цярэшка.

Зб.: – Раней калядоўшчыкі хадзілі?

Інф.: – Хадзілі.

Зб.: – У масках мусіць?

Інф.: – Ну і мы Каляду з звяздой хадзілі, насілі звязду такую красную.

Зб.: – А вось Купалле нядаўна было?

Інф.: – Сёлета Купалле ў нас было абыякое, дождж ішоў.

Зб.: – А раней, раней гэта як на беразе ракі ці за вёскай недзе там?

Інф.: – А, возле клуба тут жа дзе кантора. Ай укінуць у сажалку тыя вянкі, паўюць, паўюць тады кінуць.

Зб.: – А з чаго вянкі плялі?

Інф.: – З цвятоў, васількі, з усякіх абы цвяты. Ну кідаюць вянкі, гэты плавуюць, вот учэпіцца вянок у цябе, вот вянок свой кінеш там адзін, другі і трэці, чацвёрты, ну эты мальцаў пакідаеш, ну тады гэты вянкі па сажанцы плывуць, шчэпюцца вянкі, а ці праўдзіла гэта, калі праўдзіла, калі не.

Зб.: – А ці было такое, што ведзьмаў баяліся на Купалу?

Інф.: – Не.

Зб.: – У вас такога тут няма? Папараць-кветку шукалі?

Інф.: – Шукалі, но ніхто не нашоў тут яе.

Зб.: – А вось мне казалі, знаеце што на гарадзішчы, вось там ці золата шукалі ці што?

Інф.: – А было там, там і раскапана, мне свій расказываў, а дзе вот яшчэ цяпер во на бор, паляне, там дзе во польскае кладбішча было, там усё перарыта, усё перарыта за Чорнай гарой.

Зб.: – Чорная гара, а чаму Чорная?

Інф.: – Так вот называюць, там вот людзі харонюцца, там вот кладбішча, ну на гарэ, ну вот можа за гэта Чорная гара празвалі.

Зб.: – Зёлак у вас тут шмат, занімаўся хто знахаркі, якія вот зёлкі на Купалле нада збіраць на год?

Інф.: – Чабор толькі збіралі, рамашкі белыя, жоўтыя такія вот.

Зб.: – А ад чаго чабор дапамагаець?

Інф.: – Ад серца яго п’юць, нервную сісцему ўстанаўляець, яго ж не нада часта піць. А чаго цябе мая сваціца схавалі, пра чо цябе наша сваціца схавалі, а мне было, на клеёначке зневалі, ой не было нашай Жаначке зневалі, каб не стаяла цёмну ночачку пад акном, каб не стаяла цёмну ночачку пад акном, каб ня ўдзелала белым ножачкам падалком, каб ня ўдзелала белым ножачкам падалком, каб не была паветачка захадком, каб не была паветачка захадком.

Зялёная вішня з-пад кораня выйшла, не аддай мяне мама, дзе я не прывыкла, не аддай мяне мама, дзе я не прывыкла, як выйду на гору ды крыкну дадому, вары мама вячэраць ды на маю долю, вары мама вячэраць ды на маю долю, вячэру варыла ды трошку ня ў пору, нет ложкі, нет міскі на тваю доч долю, нет ложкі, нет міскі на тваю доч долю, прыдумаець мама, што я тут паную, прыйдзі, падзівіся, як я тут гарую, прыйдзі, падзівіся, як я тут гарую, ты думаеш мама, што я тут не плачу, а я за слязамі ды свету не бачу, а я за слязамі ды свету не бачу, помні мяне мама хоць раз у нядзелю, а я цябе мама зделючы пасцелю.