
- •18 Этнаграфічныя матэрыялы: Міёры_2003
- •В. Сеўка Міёрскага раёна
- •Запісана ў 2003 годзе ад Новікавай Надзежды Сяргееўны 1929 года нараджэння ў вёсцы Сеўка Міёрскага раёна, Салаўёвай Фёклы Сцяпанаўны 1927 года нараджэння ў вёсцы Гара Міёрскага раёна.
- •В. Калачы Міёрскага раёна
- •Запісана ў 2003 годзе ад Казлоўскай Яўгеніі Іванаўны, 1928 года нараджэння, ў вёсцы Калачы Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Саковіч Антаніны Іванаўны, 1920 года нараджэння, ў вёсцы Гарані Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Людко Зінаіды Фёдараўны, 1927 года нараджэння, Фурс Ядвігі Іосіфаўны, 1930 года нараджэння, Грэдзюшка Веры Фадзееўны, 1933 года нараджэння.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Акачонак Вольгі Іванаўны, 1925 года нараджэння, Ляўко Тамары Фёдараўны, 1927 года нараджэння.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Каланды Раісы Грыгор’еўны, 1948 года нараджэння, нарадзілася ў вёсцы Чарагі Міёрскага раёна, жыве ў вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Дземідзёнка Фёдара Сямёнавіча, 1967 года нараджэння, у вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
Запісана ў 2003 годзе ад Казлоўскай Яўгеніі Іванаўны, 1928 года нараджэння, ў вёсцы Калачы Міёрскага раёна.
Тлумачэнне:
Зб.:
Інф.: – Казлоўская Я.І.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
[A]
в. Дранкі Міёрскага раёна
Інф.: – Заўтра я, заўтра я, будуць ліха бабываў, бабываў, будзець ліха, ліха я, ліха я, пагонеце кошак у паля, у паля, стануць кошкі гейзаваць, гейзаваць, вы будзеце даганяць, даганяць, во і Купальная песня. Пятым днём, перад Пятром, пятым днём разгуляўся сівы конь, разгуляўся сівы конь, разбіў камень капытом, разбіў камень капытом, а ў камені віданні, а ў камені віданні, а ў мальчыкаў праўды нет, а ў мальчыкаў праўды нет, вот і ўсё я вам дапяю так, разбіў арэх капытам, разбіў арэх капытам, а ў арэхе ядро ёсць, а ў арэхе ядро ёсць, а ў дзевачак праўда ёсць, а ў дзевачак праўда ёсць. Так я ў ёлачкі пайшла, шэру зязюлечку найшла, а зязюлька кукавала, а зязюлька кукавала, яна на мяне вяшчавала, яна на мяне вяшчавала, каб сем год замуж не шла, каб сем год замуж не шла, а я дамованькі прыйшла, а я дамованькі прыйшла, а я парадачак найшла, а я парадачак найшла, мамулька пірагі пячэць, мамулька пірагі пячэць, а татулька піва варыць, а татулька піва варыць, а брацетка каня строіць, а брацетка каня строіць, а сястрыца дары кроіць, а сястрыца дары кроіць, а татулька мой родненькі, а татулька мой родненькі, на што гэта піва варыш, на што гэта піва варыш, дзіцяці маё роднае, дзіцяці маё роднае, гэта к твайму вяселіку, гэта к твайму вяселіку, мамулька ты родная, мамулька ты родная, на што гэты пірагі пячэш, на што гэты пірагі пячэш, дзіцяці ты роднае, дзіцяці ты роднае, усё к тваяму вяселіку, усё к тваяму вяселіку, а брацетка мой родненькі, а брацетка мой родненькі, на што гэта каня строіш, на што гэта каня строіш, усё к тваяму вяселіку, усё к тваяму вяселіку, сястрыца ты родная, сястрыца ты родная, на што гэты дары кроіш, на што гэты дары кроіш, усё к тваяму вяселіку. Гэта купальная песня. Стаіць на гары карыта, поўна вады наліта, поўна вады наліта, дзеўкі ногі вымалі, дзеўкі ногі вымалі, мальцы воду выпілі, мальцы воду выпілі.
Зб.: – Ну а вось раскажыце як атмечалі Купалле, што рабілі?
Інф.: – Усё, касцёр палілі там, калясо хто там, сабіраюцца, пяюць, танцуюць.
Зб.: – А касцёр дзе палілі ў адным якім-небудзь месце?
Інф.: – Ну вот мы сабіраліся дзе ў Волі, у адно места, а як мала ну дык куды тут пойдзеш, у вашым возрасце весяліцца нада, інцерэсна была.
Зб.: – Ну можа паспявалі для нас?
Інф.: – Кума мая кумачка як жызня, чаму кума ў госцейкі не завеш, ці ў цябе хатачка не свая, ці ж ты мая кумачка скупая, ды кума ў госцікі пазаву, калі кума рыбачкі налаўлю, а слаўная рыбачка акунёк, прыглашу ў госцікі. НРБ…голуб клюець і на пераробе голуб клюе і для яго галубка мая пшанічку, і для яго галубка мая пшанічку, і як клюе, клюе галубка мая пшанічку, і як клюе, клюе галубка мая пшанічку, пралягалася тваё перэйка да мяне, пралягалася тваё перэйка да мяне, сядзіць мальчык за столікам, віно п’ець, сядзіць мальчык за столікам, віно п’ець, а для яго і дзяўчынка яго і мядочак, а для яго і дзяўчынка яго і мядочак, як еш дык еш дзяўчынка мая мядочак, як еш дык еш дзяўчынка мая мядочак, і прылегалася тваё сярдзечка да мяне, і прылегалася тваё сярдзечка да мяне. Вяселле.
Зб.: – А на Каляду раней ці варажылі?
Інф.: – Варажылі, а як жа ж, раней як варажылі.
Зб.: – А як варажылі?
Інф.: – Ну ўсяк і плот абдымалі, дровы прынасілі ў хату, бумажкі пісалі, знаеце вады налівалі ў міску, карыта такое, начоўкі з дзерава наложым каждая дзеўка, а тады палім, чэраз парог, чый эта во скарэй выляціць, тая замуж скарэй зайдзець, тады ў міску вады наліваюць і каждая імя, дзяўчына значыць мальчыўскае пішаць, а малец пішыць дзявоцкае імя і тады свечачку пускаюць на ваду, якое стукнець імя, за таго і замуж зайдзець.
Зб.: – А на хату ці лазілі варажыць?
Інф.: – Не, на хату я не лазіла.
Зб.: – А на гару?
Інф.: – Не, этага я не знаю. А вот, што міску ставілі, я сваёй унучцы варажыла, точна напісала яна імя і міску пусцілі мы пушачку, стукнула сразу ў Лёшку. Яна дзяўчынка была, ёй мусіць гадоў 15 ці 16 было. Ай бабуля не нада, яшчэ пускай. Я ўзяла яшчэ пусціла ў Ваську.
Зб.: – А якія жніўныя песні спявалі?
Інф.: – Спявалі. У чыстым полі пад белай бярозай, у чыстым полі пад белай бярозай, …НРБ… касочэньку косіць, …НРБ… касочэньку косіць, косіць, косіць…НРБ…, косіць, косіць…НРБ…, як узнялісь буйна ліўні, як узнялісь буйна ліўні, як зламілі ў бярозе вярхушку, як зламілі ў бярозе вярхушку, як забілі малойца ў краваці, як забілі малойца ў краваці, ды некаму па ім галасіць, ды некаму па ім галасіць, прыляцела тры зязюлі з бору, прыляцела тры зязюлі з бору, адна села ў малодцу ў галоўцы, адна села ў малодцу ў галоўцы, а другая ў малоўцу на серца, а другая ў малоўцу на серца, а трэццяя ў малоўцу, у ножках, а трэццяя ў малоўцу, у ножках, у галоўцы яго родна сястрыца, у галоўцы яго родна сястрыца, што ў ножках яго родная мамка, што ў ножках яго родная мамка, што на серцы яго любая жонка, што на серцы яго любая жонка, мамка плачыць ад веку да веку, мамка плачыць ад веку да веку, сястра плачыць ад году да году, сястра плачыць ад году да году, жана плачыць ад рання да абеда, жана плачыць ад рання да абеда.
Запісана ў 2003 годзе ад Дзмітровіч Марыі Вікенцьеўны, 1920 года нараджэння, Казёл Валянціны Станіславаўны, 1922 года нараджэння, Казлоўскага Васілія Іванавіча, 1918 года нараджэння ў вёсцы Дранкі Міёрскага раёна.
Тлумачэнне:
Зб.:
Інф.(1): – Дзмітровіч М.В.
Інф.(2): – Казёл В.С.
Інф.(3): – Казлоўскі В.І.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
[A]
в. Гарані Міёрскага раёна
Зб.: – Скажыце, а вот нам сказалі, што ёсць нейкая высокая гара?
Інф.: – А гундзіха яна, я вам пакажу.
Зб.: – А вы нам раскажыце пра яе, што гэта за гара?
Інф.: – А я не знаю, я можа яшчэ не радзіўшыся была.
Зб.: – Дык а чаго яе так назвалі Высокая?
Інф.: – Ну высокая яна такая, круглая была.
Зб.: – А можа пра яе эту гару што-нібудзь расказывалі?
Інф.: – А чорт яе, я ня помню, ня буду лгаць.
Зб.: – А яшчэ можа тут якія небудзь тут паданні, не расказывалі?
Інф.: – Не знаю.
Зб.: – Вот вы ліпавы цвет збіраеце, а што вы з ім робіце?
Інф.: – Чай варым, ложым у кіпяточак і п’ём, гэта гаворуць добра ад прастуды, ад кашлю, так яны гаворуць. Я ўжо летась не сабірала, яго дужа не было.
Зб.: – Раскажыце, а яшчэ што вы збіраеце?
Інф.: – Зверабой, во зверабой я паторкала, на гару цяжка мне ісці, во гэта сірэневы, а гэта вот чамбур, а гэта во зверабой.
Зб.: – А зверабой ад чаго?
Інф.: – Харашо гаворыць ад серца і ад усяго.
Зб.: – А чамбур эта ад чаго?
Інф.: – А чамбур тожа добра ад галавы кажуць.
Зб.: – А якія травы яшчэ збіраеце?
Інф.: – Ну гэта сабіраем чамбур, ліпа во, валер’янка была, але ў нас дужа няма.
Зб.: – А скажыце, у вас каля хаты вуллі стаяць, вы пчоламі занімалісь?
Інф.: – Ай былі ў мяне.
Зб.: – Ну вот Каляды як святкавалі?
Інф.: – Ну добра ж, водку пілі, хто мог піць.
Зб.: – А ці варажылі?
Інф.: – Ай бегалі, я дужа не любіла, пад вокны хадзіць, слухаць.
Зб.: – І што там можна было слухаць?
Інф.: – Ну ўслышуць як эта гаворуць, пайдзі тады, кажуць той год дзяўчына замуж зайдзець, дзяўчаты бегалі, ай, я дужа не ўчаствала, не любіла, вабщэ да і некалі хадзіць.
Зб.: – А як яшчэ варажылі?
Інф.: – Ну варажылі, ну якую палку і вянкі кідалі ў раку ці ў капанкі, вянкі вялі, цвяты сабіралі, усяк, а што пшаніца, я не качалася па пшаніцы.
Зб.: – Па пшаніцы качаліся, а на што качаліся?
Інф.: – Ну тожа хто сасніцца там я не знаю.
Зб.: – Скажыце, а былі такія людзі, што маглі дрэнна зрабіць?
Інф.: – Ай, не было.
Зб.: – Не было такіх?
Інф.: – Ай, я ня чула.
Зб.: – А такія, каторыя вот лечылі?
Інф.: – Врач толькі.
Зб.: – Дык вун там гэта называлася драбалка?
Інф.: – Да, адна вялікая, лахматая, другая, меншая, а гэта ніжнія ўсе, а вун Пліскі там за вуенымі на Пліскі дарога пайдзець.
Зб.: – А дзе гэта гара, што вы казалі нам?
Інф.: – Ну дык тут жа, за дрэвам нада прайсці, ад вун гэнай ліпы, яна высокая.
Зб.: – Як гэта гара называецца?
Інф.: – Высокая гара, Драбаўская. Ну там жа жылі людзі тожа драбаўскія, там можа мусіць хто скажыць, спросіце, як пойдзіце.