- •18 Этнаграфічныя матэрыялы: Міёры_2003
- •В. Сеўка Міёрскага раёна
- •Запісана ў 2003 годзе ад Новікавай Надзежды Сяргееўны 1929 года нараджэння ў вёсцы Сеўка Міёрскага раёна, Салаўёвай Фёклы Сцяпанаўны 1927 года нараджэння ў вёсцы Гара Міёрскага раёна.
- •В. Калачы Міёрскага раёна
- •Запісана ў 2003 годзе ад Казлоўскай Яўгеніі Іванаўны, 1928 года нараджэння, ў вёсцы Калачы Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Саковіч Антаніны Іванаўны, 1920 года нараджэння, ў вёсцы Гарані Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Людко Зінаіды Фёдараўны, 1927 года нараджэння, Фурс Ядвігі Іосіфаўны, 1930 года нараджэння, Грэдзюшка Веры Фадзееўны, 1933 года нараджэння.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Акачонак Вольгі Іванаўны, 1925 года нараджэння, Ляўко Тамары Фёдараўны, 1927 года нараджэння.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Каланды Раісы Грыгор’еўны, 1948 года нараджэння, нарадзілася ў вёсцы Чарагі Міёрскага раёна, жыве ў вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
- •Запісана ў 2003 годзе ад Дземідзёнка Фёдара Сямёнавіча, 1967 года нараджэння, у вёсцы Княжына Міёрскага раёна.
Запісана ў 2003 годзе ад Новікавай Надзежды Сяргееўны 1929 года нараджэння ў вёсцы Сеўка Міёрскага раёна, Салаўёвай Фёклы Сцяпанаўны 1927 года нараджэння ў вёсцы Гара Міёрскага раёна.
Тлумачэнне:
Зб.:
Інф.(1): – Новікава Н.С.
Інф.(2): – Салаўёва Ф.С.
********
[В]
В. Калачы Міёрскага раёна
Інф.: – Чары прасыпаюць, чуда, чуда развяшчаець, Хрыстос нарадзиўся, бог уплатніўся, чары прасыпаюць, чуда, чуда развяшчаець. Ну яна кароткая. Ну а тады гэта пасхальная песня. Хрыстос васкрэсе, смерці, смерці, смерта праў, Ісус чэраз рабежы год дараваў, Хрыстос Васкрэсе із мір, пры смерці, смерта праў, Ісус чэраз рабежы год дараваў. Гэта нада тры разы, ну вот гэта вот на Пасху і пяюць гэту песню шэсць нядзель после пасхі. Бываець свята шоснік, паследні раз яе пяюць, кругом цэрквы ходзюць таржэственна.
Зб.: – А на Купалле якія песні спявалі?
Інф.: – На зялёнае божэ ж мой і крапіўка мая зялёная, божэ ж мой, свякроўка мая шалёная, божэ ж мой, свякроўка мая шалёная, божэ ж мой, крапіўку зялёную стапчу, крапіўку зялёную стапчу, свякроўку шалёную пахараню, свякроўку шалёную пахараню.
Зб.: – А яшчэ якія ёсць купальскія?
Інф.: – Сягодня Купала, заўтра я, сягодня Купала, заўтра я, будзець дзеўкі, будзець мальцы ліхава, будзець дзеўкі, будзець мальцы ліхава, кошкі будуць доўгаваць, кошкі будуць доўгаваць, мальцы будуць даганяць, мальцы будуць даганяць. Горам забітая, плачыць, страдаець яна, маменька мілая, серца разбіта, мілы не любіць меня, маменька мілая, серца разбіта, мілы не любіць меня, брось, перастань мая мілая дочанька, брось, перастань, не грусці, прыйдзець врэмя, палюбіш другога і будзеш шчасліва з ім жыць, прыйдзець врэмя, палюбіш другога і будзеш шчасліва з ім жыць, маменька мілая век не забуду, я век не забуду его, как успомню це ласкі, це карые глазкі, так жаласна серца баліць, как успомню це ласкі, це карые глазкі, так жаласна серца баліць, брось, перастань мая мілая дочанька, брось, перастань ты грусціць, судзьба твая дзе-та саўсім недалёка і будзеш шчасліва з ней жыць, судзьба твая дзе-та саўсім недалёка і будзеш шчасліва з ней жыць. Пірагі пякеш, яйкі красныя варыш і ўсё, а на Каляды мяса, халадзец, самагоначка.
Зб.: – А з чаго гналі самагонку?
Інф.: – З жыта.
Зб.: – А ці варажылі на Каляды?
Інф.: – Варажылі.
Зб.: – А як варажылі?
Інф.: – Усяк варажылі. На куццю нада на калядныя, паследні дзень, калі памінаюць, куцця, вот бяры ў каробку, лажы, запалівай свечку, панапісывай, вот ты пішаш дзевак імёны, Ніна, Валя, Зіна, Люба, Надзя і гэта самае пускаеш на шчэпачку, на такую кругленькую пускаеш на ваду
Зб.: – Шчэпачку на ваду кладзеш?
Інф.: – На ваду, а на шчэпачку свечку і вот тады гэта свечка ходзіць, ходзіць на шчэпацэ, прымерна дзеўка за каго там замуж зайдзе, то перад тым там Воўка, Валодзя, Сяргей вот і с кім пажэнішся і за каго замуж зайдзеш, перад тым. Ну ня ўсё ж пісаць Васька, там В пішы будзеш знаць адну букву, ну і вот перад якой буквінай станець гэта свечка, значыць з тым ты жэнішся і дзеўкі таксама, перад якой буквінай станець свечка, за таго замуж зойдзець. Гэта ўжо точная праўда.
Зб.: – А як яшчэ варажылі?
Інф.: – Я сваей дачцэ варажыла, у яе быў тута, у Кураках парэнь, хадзіў да яе, да арміі, после арміі. Ну вот варажу я ёй, яго завуць Сяргей, а свечка гэта ідзець, ідзець, на буквіну в стала. Я ж яму аб’ясняла, у калодцы вада вот і ўсё, ну і ён усё сядзіць і сядзіць, у 12 часоў, ну але гэта апасна.
Зб.: – Гэта апасна, да, а чым апасна?
Інф.: – У 12 часоў нада лесці на гару, браць зеркала, адно ставіць перад сабе, а другое ззаді, самой сядзець на скамейцы і глядзець, у 12 часоў хто ў зеркале пакажыцца, за таго і замуж зайдзеш. Адна дзяўчына палезла варажыць, а ёй здаўся чорт, яна і звалілася з гары, забілася не забілася, а скалечылася, гэта апасна. Плот абнімаюць во на Куццю, вот ідзеш во напрымерна во ў мяне во плот, во як я магу, абніму, тады счытаюць, калі ў пару абнімуць, тады ў гэтым гаду зажэнішся ці замуж зайдзеш, а калі лішку тады не.
Зб.: – Ну вот, а калі хварэлі як лечыліся?
Інф.: – У доктара.
Зб.: – А самі ня лечыліся?
Інф.: – Не, усё врэмя ў доктара. Я многа хварэла почкамі балела, печанём балела.
Зб.: – Ну вот вы не памятаеце, калі яшчэ маладой былі, да доктара хадзілі?
Інф.: – Да доктара.
Зб.: – А ці былі вот такія людзі, што пра іх казалі, што чаруюць?
Інф.: – Гэткіх ня чула, тут калі блізу не.
Зб.: – Ну а можа песню яшчэ спяеце вясельную?
Інф.: – НРБ…Проціў хатняга двара, ды высокая гара, ды высокая гара, не ўзыйсці, не ўз’ехаці, не ўзыйсці, не ўз’ехаці, сакалом не ўзляцеці, сакалом не ўзляцеці, наняў Жэнечка капачу, наняў Жэнечка капачу, раскапаў гэту гару, раскапаў гэту гару, увідаў жоначку сваю, увідаў жоначку сваю, умеюцца чараваць.
Зб.: – Толькі якія ўмеюць чараваць?
Інф.: – Толькі тыя будуць.
Зб.: – А што вы пра іх ведаеце, якія вот чаруюць?
Інф.: – Што хочаш зробюць і малако ў каровы адбяруць, вечарам падоіш, рана пойдзеш даіць і няма нічога.
Зб.: – А як яны малако адбіраюць?
Інф.: – Ну эта ж яны знаюць, як адбіраюць, я ж не чараўніца.
Зб.: – Ну вы кажыце, ёсць такія, што чаруюць, а ёсць такія, што добра робюць?
Інф.: – Ёсць, ну гэта старыя прыстарыя бабкі, цыгане гэта яны знаюць усё, хто зробіць хто што, гэта мне самой было. В этай хаце, што стаіць во хата, жыла чараўніца і вот яна мне зрабіла кароўцэ, што карова цялілася, па траве я пайшла даіць, поў стакана надаіла, такое як соплі, усе кажуць, што зроблена нешта, а не знаю я дзе каго найсці. Пасаветавалі мне паехаць у Полацк, паехала я ў Полацк, цыганку ўвідзела, стала ёй казаць, яна паставіла стульцы і паставіла стакан вады, і сама стала па мне што-та варыць, я ж не знаю і перад этым мне кажыць, глядзі 10 мінут табе даю, хочыш вочы выкалывай, хочыш рукі ламай, хочыш ногі выкручывай, вот я сяжу, гляжу, гляжу ў гэты стакан, вышла гэта суседка, але я нічога, толькі мне ўзнаць нада была?
Зб.: – Як тую цыганку звалі?
Інф.: – А чорт яе, цыганка старая, прыстарая гэта, ужо 20 гадоў прайшло пасля таго.
Зб.: – Ну а ў вас як праводзілі вяселле?
Інф.: – Я сама замуж ішла, у нас было ў мамы дзесяцёра, якая магла быць свадзьба. Мама з папаю работалі ў паноў.
Зб.: – А дзе тут у вас паны жылі?
Інф.: – Ай тут жа скрозь былі панскія дамы. Ну ў мяне як, ну мяса там, калбаса свая, там самагоначка была, там пірог які матка спячэць. Ну а хто багата жылі той і свадзьбу спраўлялі.
Зб.: – Ну а як адбывалась там, жаніх за маладой прыезжаў, песнямі ўстрычалі?
Інф.: – Ну песнямі, музыкай, танцамі.
Зб.: – А якая музыка была?
Інф.: – Гармошка.
Зб.: – А дуды не было?
Інф.: – Не, я як пайшла замуж, у мяне быў гармонік, цымбалы і скрыпка. Тады ж ня гэтак пілі, там 5 ці 10 бутылак самагонкі і свадзьба, а цяпер аднаму нада 3 ці 5.
Зб.: – Раней на свадзьбах многа не пілі?
Інф.: – Знаеш, што, у мяне як было, госці зберуцца, 10 ці болей чалавек на Пасху там ці на Каляды, ці на Новы год, ну дык гэта самае бутылачку самагоначкі, усе гуляюць, п’юць па чарачке, пяюць, танцуюць, тады апяць за стол, во як даўно была, а цяпер нада стакан.
Зб.: – А як вот раней будавалі хату?
Інф.: – Ну раней усё самі дзелалі.
Зб.: – Нікаго не прасілі?
Інф.: – Ну прымерна мы жывём вот, жывець мой хазяін, знаіць яго, памагаець яму, а ён памагаець майму хазяіну.
Зб.: – Ну былі ж там майстры якія па дзярэўне, больш такія працавітыя?
Інф.: – Гэткім нада плаціць было, як зляпіў сабе так і добра.
Зб.: – А ў вас былі такія майстры, якія рабілі на заказы?
Інф.: – Не, у мяне толькі муж.
Зб.: – Бацька можа ваш займаўся?
Інф.: – А бацька не, ну як бацька не бацька, у калхозе біў хамуты, абручы.
