Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
практика.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
183.81 Кб
Скачать

18 Этнаграфічныя матэрыялы: Міёры_2003

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Архіў

гісторыка-філалагічнага факультэта

кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

фонд № _____________

вопіс № _____________

справа № ____________

сшытак № ___________

аркушаў _____________


Матэрыялы

фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ПДУ ў Міёрскі раён Віцебскай вобласці

(2003 г.)

Запісы

Зроблены ў вв. Сеўка, Дранкі, Гарані, Калачы, Княжына Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

Наваполацк 2009

[A]

В. Сеўка Міёрскага раёна

Зб.: – А як эта рака завецца?

Інф.: – Начка.

Зб.: Кажуць да, што замужняя?

Інф.:Да, я не знаю мая дачка ў Віцебску жывець, пчолы ёсць у нас. Яна пайшла, села, мама я буду казаць, што пчолы раіліся і вялісь, а як я не інцерасавалась.

Зб.: А яна знаець як казаць?

Інф.: – Да.

Зб.: –А якія яшчэ загаворы ёсць на пчол, ну там, каб не раіліся ці вяліся добра?

Інф.:Хто іх ведае. У нас во прыляцеў рой, мусіць тры гады не было рою з іх, а тады кучамі сядзяць такімі кучамі, ну рой будзець.

Зб.: А вот ня помніце бацька, калі пчол трымаў, ён замовы ніякія не казаў?

Інф.:Не знаю і бацька не знаў.

Зб.: – А багата ў вас пчол было?

Інф.: Ай, нямнога. Жалезнымі клыкамі тады прыйдзець, дзяўбець.

Зб.: – Жалезнымі клыкамі гэта, каб яны ў ваду ня лезлі, да?

Інф.: Да.

Зб.: – Эта, што там ёсць?

Інф.: Падземны ход там.

Зб.: – Эта дзе?

Інф.: Ну там у Сварашчыне.

Зб.: – Панскія магілкі тут раньшэ немцы спалілі?

Інф.: Да. У нашым садочку цвіла лілея, рана рана цвіла лілея, зажалі жыта. Белая бярозанька вадой замуціла, белая бярозанька вадой замуціла, нешчасна доля мая замуж закруціла, нешчасна доля мая замуж закруціла, ні я піла, ні я ела, ні дабра знасіла, ні я піла, ні я ела, ні дабра знасіла, толькі свае маладыя гада загубіла, толькі свае маладыя гада загубіла, ёсць у майго татулечкі коні вараныя, ёсць у майго татулечкі коні вараныя, я паеду даганяць гада маладыя, я паеду даганяць гада маладыя, я конікаў перагнала, лета не дагнала, я конікаў перагнала, лета не дагнала, вярніцеся, вярніцеся лета маладыя, вярніцеся, вярніцеся лета маладыя, ня вернемся, ня вернемся, нада было шанаваці, ня вернемся, ня вернемся, нада было шанаваці, было піці, было есці, было і пагуляці, было піці, было есці, было і пагуляці, спаткаліся мае лета на кляновам мосце, спаткаліся мае лета на кляновам мосце, прыхадзіце ка мне лета хоць ка мне ў госці, прыхадзіце ка мне лета хоць ка мне ў госці.

Зб.: – Вясновая, да?

Інф.: Ага, вясна.

Зб.: – Ну цяпер якую жадаеце?

Інф.: На зязюлю цераса, на раненьку церасу, што табе зязюля да таго, на раненька да таго, ёсць у мяне мамка ля таго, на раненька да таго, скажыць яна сесці, я сяду, рана, раненька я сяду, скажыць матка нізка скланюся, рана, раненька скланюся. Пад дубам, дубам ячмень малачу, пад дубам, дубам ячмень малачу, вышэ дубочка саломка ляціць, вышэ дубочка саломка ляціць, ніжэй дубочка рэчанька цячэць, ніжэй дубочка рэчанька цячэць, па той рэчаньке чалночак плывець, па той рэчаньке чалночак плывець, у тым чалночку міленькі сядзіць, у тым чалночку міленькі сядзіць, чэшыць ён кудры густым грабянём, чэшыць ён кудры густым грабянём, пускаець кудры на быстру раку, пускаець кудры на быстру раку, плывеце кудры к таму берагу, плывеце кудры к таму берагу, дзе мая мілая вадзіцу бярэць, дзе мая мілая вадзіцу бярэць, калі жалеець вядзерца ўчарпнець, калі жалеець вядзерца ўчарпнець, а не жалеець, далей адмахнець, а не жалеець, далей адмахнець, як я не маю цябе жалеці, як я не маю цябе жалеці. В’е вяроўкі з маей русых кос, В’е вяроўкі з маей русых кос, часаў ты цёскі з маіх белых плеч, часаў ты цёскі з маіх белых плеч. Гэта хрэсьбіны. Бору мой, бору мой, бору мой, чаму бору не шумён, чаму бору не шумён, як мне бору шумным быць, як мне бору шумным быць, калі ў мяне пташак нет, калі ў мяне пташак нет, адна была пташачка, адна была пташачка, баравая зязюля, баравая зязюля, наляцелі салаўі, наляцелі салаўі, мяне з сабой забралі, мяне з сабой забралі, на крылейках паняслі, на крылейках паняслі, ой бору мой, бору мой, бору мой. Чаму двору не мяцён, чаму двору не мяцён, як мне двору мяцён быць, як мне двору мяцён быць, калі ў мяне дзевак нет, калі ў мяне дзевак нет, адна была дзевачка, адна была дзевачка, маладая малечка, маладая малечка, наехалі сваточкі,

наехалі сваточкі, яе з сабой забралі, яе з сабой забралі, на коніках павязлі, на коніках павязлі. У нашым садочку цвіла лілея, рана, рана цвіла лілея, зажалі жыта старшыя жніі, рана, рана, старшыя жніі, па нашым полі ішлі лябёдкі, зажалі жыта краснамалодкі, а наш вяночак не па-такому, кожны каласочак па-залатому, засцілай Гераставіч сталы і лавы, к цябе ідуць госці небывалыя. Эта мусіць дажынкі. Ну гэта кароценькая. Рада, рада шэра перапёлка.

Зб.: – Давайце во гэту, што вы пераказывалі словы?

Інф.:У нашым садочку цвіла лілея, рана, рана цвіла лілея, зажалі жыта старшыя жніі, рана, рана, старшыя жніі, па нашым полі ішлі лябёдкі, рана, рана ішлі лябёдкі, зажалі жыта краснамалодкі, рана, рана краснамалодкі, а наш вяночак не па такому, рана, рана не па такому, кожны каласочак па залатому, рана, рана, па залатому, засцілай Гераставіч сталы і лавы, рана, рана, сталы і лавы, бо да цябе ідуць госці небывалы, рана, рана, госці небывалы.

А там Валечка, а там Валечка, рана, рана кубачкі мыла, кубачкі мыла, кубачкі мыла, рана, рана яна пусціла, плывіце кубкі, плывіце кубкі, рана, рана, к таму берагу, у нядзельку рана, у нядзельку рана, рана, рана я і сама буду, я вас кубачкі, я вас кубачкі, рана, рана наліваць буду, первы кубачэк, первы кубачэк, рана, рана, зялёным віном, другі кубачак, другі кубачак, рана, рана, салодкім мёдам, трэці кубачак, трэці кубачак, рана, рана горкай гарэлкай, зялёным віном, зялёным віном, рана, рана майму міламу, салодкім мёдам, салодкім мёдам, рана, рана я і сама вып’ю, горкай гарэлкай, горкай гарэлкай, рана, рана, свёкр, свякроўцэ.

Зб.: – На хрэсьбіны якую спявалі?

Інф.: А ты кумачка ты галубачка, дзе дагэтуль была, дзе дагэтуль была, ай вы жоначкі, вы лябёдачкі, да Хрыста ездзіла, да Хрыста ездзіла, ай ты кумачка, ты галубачка, што ты там рабіла, што ты там рабіла, ай вы жоначкі, вы лябёдачкі, я дзіця хрэсціла, я дзіця хрэсціла, ай ты кумачка, ты галубачка, чэм жа ты пакрыла, чэм жа ты пакрыла, ай вы жоначкі, вы лябёдачкі, шолкавай накідкай, шолкавай накідкай. Ай не кукуй ты зязюлечка рана, не кукуй ты зязюлечка рана, я малодзенька ўсю ночку не спала, я малодзенька ўсю ночку не спала, свайго мілага з дарожачкі ждала, свайго мілага з дарожачкі ждала, а як прыехаў мой міленькі позна, а як прыехаў мой міленькі позна, параскідаў ён падушачкі розна, параскідаў ён падушачкі розна, а як пайду я ў сад пагуляці, а як пайду я ў сад пагуляці, і атламлю я ветку вінаграду, і атламлю я ветку вінаграду, і панясу я татку на паказу, і панясу я татку на паказу, парай татулька як мне з ім жыці, парай татулька як мне з ім жыці, як з ім жыці, як яму ладзіці, як з ім жыці, як яму ладзіці, а я параю дачушачка мая, а я параю дачушачка мая, а прыйдзець п’яны, ты з ім не сварыся, а прыйдзець п’яны, ты з ім не сварыся, лазой раздзень яго і спацькі лажыся, лазой раздзень яго і спацькі лажыся, а ён праспіцца і абразуміцца, а ён праспіцца і абразуміцца, раненька ўстанець, ні слоўца не скажэць, раненька ўстанець, ні слоўца не скажэць, а вы будзіце з ім добра жыці, а вы будзіце з ім добра жыці, ня будуць людзі аб вас гаварыці, ня будуць людзі аб вас гаварыці.

Зб.: – Давайце во гэту, калі нідзе не пеялі?

Інф.: У чыстам полі, пад белай бярозай, у чыстам полі, пад белай бярозай, а жэна з мужам рэчэй гаварылі, а жэна з мужам рэчэй гаварылі, ай памру мілы, я міленькі памру, ай памру мілы, я міленькі памру, а друг мой мілы кляновую крону, а друг мой мілы кляновую крону, мая мілая, а дзе яе браці, мая мілая, а дзе яе браці, ай добра будзець у сасновай лежаці, ай добра будзець у сасновай лежаці, ай не сбылося маёй мілай просьбы, ай не сбылося маёй мілай просьбы, ай хавай мілы мяне ля дарожкі, ай хавай мілы мяне ля дарожкі, і пашоў мілы к ягадке смародке, і пашоў мілы к ягадке смародке, ай каб хадзілі ка мне мае дзеткі, ай каб хадзілі ка мне мае дзеткі, яны будуць ягадкі шчыпаць, яны будуць ягадкі шчыпаць, а яны будуць мамку прабуждаці, а яны будуць мамку прабуждаці, ай устань, устань мамулечка наша, ай устань, устань мамулечка наша, ай прычашы ты галовачку гладка, ай прычашы ты галовачку гладка, ай памый, памый кашулю бяленька, ай памый, памый кашулю бяленька, мачыха чэшыць, балёчанька дзярэць, мачыха чэшыць, балёчанька дзярэць, кашульку мыець, смярцельненька клянець, кашульку мыець, смярцельненька клянець, не ўстану дзеткі, не ўстану родныя, не ўстану дзеткі, не ўстану родныя, гаруйце дзеткі, гаруйце родныя, гаруйце дзеткі, гаруйце родныя, ай знайце, знайце, як лёгка без мамкі, ай знайце, знайце, як лёгка без мамкі.

Зб.: – Купальская?

Інф.: Перад Пятром, пятым днём, перад Пятром, пятым днём, разгуляўся Юраў конь, разгуляўся Юраў конь, пабіў камень капытом, пабіў камень капытом, а ў камяне ядро ёсць, а ў камяне ядро ёсць, а ў мальчыка праўды нет, а ў мальчыка праўды нет, перад Пятром, пятым днём, перад Пятром, пятым днём, разгуляўся Юраў конь, разгуляўся Юраў конь, разбіў арэх капытом, разбіў арэх капытом, а ў арэху ядро ёсць, а ў арэху ядро ёсць, а ў дзевачак праўда ёсць, а ў дзевачак праўда ёсць, сколькі ў рэшаце вады, сколькі ў рэшаце вады, столькі ў мальчыкаў праўды, столькі ў мальчыкаў праўды.

Адчыняй мамулька новы двор, адчыняй мамулька новы двор, вядзём нявесту на выбор, вядзём нявесту на выбор, адчыняй мамулька новый тын, адчыняй мамулька новый тын, вядзём нявесту, як твой сын, вядзём нявесту, як твой сын, адчыні мамулька аконца, адчыні мамулька аконца, вядзём нявесту, як сонца, вядзём нявесту, як сонца, абярні мамулька карытцо, абярні мамулька карытцо, вядзём нявесту сваціцца, вядзём нявесту сваціцца.