
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
- •Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўра-да бсср па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Становішча Заходняй Беларусі ў 1921 — 1939 гг. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. У станаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср
- •Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пераход бсср да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1945—1953 гг.
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •Развіццё культуры ў бсср у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX
- •Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст
- •Развіццё народнай гаспадаркі бсср у другой палове 60-х — першай палове 80-х
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. Хх. Ст
- •Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст
- •Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
- •1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні
Развіццё культуры ў бсср у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX
1. Развіццё навукі было звязана з разгортваннем навуко- ва-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР). Вядучым навуковым цэнт- рам з'яўлялася Акадэмія навук Беларусі. Па некаторых на- прамках у навуковых распрацоўках былі дасягнуты вынікі, якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за яго мя- жой. Акадэмік М. Мацэпура за распрацоўку і ўкараненне ў сельскагаспадарчую вытворчасць высокаэфектыўнай тэхна- логіі механізацыі забалочаных зямель у 1962 г. стаў лаўрэа- там Ленінскай прэміі.
2. Паспяхова развівалася адукацыя. Калі да Кастрыч- ніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Беларусі выпускалася ў год прык- ладна адна кніга на 25 жыхароў, то ў 1958 г. у БССР было выпушчана прыкладна па дзве кнігі на аднаго чалавека. Гэта садзейнічала павелічэнню пісьменнага насельніцтва, якое склалаў1959г.99%.
. Буйным дасягненнем стала ўвядзенне ў рэспубліцы з 1959 г. абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем, дзе вучні, разам з атрыман-нем адукацыі, рыхтаваліся да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі. Навучанне, якое ў шэрагу школ было раней асобным для хлопцаў і дзяўчат, зараз стала су-месным.
У пачатку 60-х гг. былі створаны прафесіянальна-тэхніч-ныя вучылішчы (ПТУ) — установы, якія рыхтавалі рабочых. Развівалася сістэма вышэйшай адукацыі. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай з'яўляўся Белдзяржуні-версітэт.
3. Павышэнне ролі літаратуры было звязана з праўдзі- вым адлюстраваннем тэмы Вялікай Айчыннай вайны. Боль- шасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, самі былі яе ўдзельнікамі. Яны ведалі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя бакі вайны. Шырокую вядомасць сваімі ваеннымі апавяданнямі «Жу- раўліны крык», «Алыіійская балада», «Трэцяя ракета» на- быў Васіль Быкаў.
У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Якуб Колас. Яго смерць у 1956 г. стала вялікай стратай для беларускай літаратуры.
У 60-я гг. вядучым жанрам стаў раман. Былі напісаны ра-малы «Людзі на балоце» з трылогіі Івана Мележа «Палеская хроніка», «Птушкі і гнёзды»Янкг Брыля і інш.
Важнай падзеяй у беларускай літаратуры з'явіўся выхад у 1965 г. рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляліся падзеі, звязаныя з выспяваннем паў-стання 1863—1864 гг.
4. Развіццё мастацтва было цесна звязана з літаратурай. Сярод твораў, што ўбачылі тэатральныя гледачы, атрымала вядомасць камедыя А. Макаёнка «Лявоніха на арбіце», якая на працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны. Таксама доўгі час ішла опера «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, пры- свечаная жыццю студэнцтва. Была пастаўлена опера Алеся Туранкова «Яснае світанне» аб уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР.
Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». На экранах з'явіліся вядомыя не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі мастацкія кінастужкі «Несцерка» ( «Зялёныя агні», «Міколка-паравоз», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Дзяўчынка шукае бацьку». Большасць гэтых кінафільмаў ставілася паводле твораў беларускіх аўтараў.