
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
- •Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўра-да бсср па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Становішча Заходняй Беларусі ў 1921 — 1939 гг. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. У станаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср
- •Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пераход бсср да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1945—1953 гг.
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •Развіццё культуры ў бсср у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX
- •Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст
- •Развіццё народнай гаспадаркі бсср у другой палове 60-х — першай палове 80-х
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. Хх. Ст
- •Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст
- •Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
- •1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні
Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
і. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН азначаў выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля Другой сусвет-най вайны. У ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні ўрад СССР прапанаваў прызнаць раўна-праўнымі членамі ААН Беларусь і Украіну. Гэтым прызна-ваўся іх вялікі уклад у разгром фашызму, панесеныя імі ў час вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. 27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання А АН, прыняла ра-шэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай з мэтай пад-трымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюб-ных адносін паміж народамі.
Удзел у рабоце ААН дэлегацыі БССР меў фармальны ха-рактар, бо яна фактычна з'яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоў-валіся ў ААН. Разам з тым членства Беларусі ў складзе ААН адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала міжнародныя сувязі рэспублікі, садзейнічала набыццю дыпламатычнай культуры. Практычнай карысцю ўваходжання БССР у ААН для беларускага народа з'явілася атрыманне ад гэтай арга-нізацыі дапамогі ў выглядзе паставак тавараў, машын і аб-сталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час.
Дэлегацыя БССР удзельнічалаў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У прыватнасці, па прапанове БССР у 1946 г. была пры-нята рэзалюцыя ААН «Аб выдачы і пакаранні ваенных зла-чынцаў». На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў гэтым жа го-дзе пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў дэлегацыя БССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкаван-ня Еўропы без усялякага прыніжэння годнасці асобных дзяр-жаў і народаў.
2. Беларусь выступае як раўнапраўны член сусветнага супольніцтва, пачынаючы з абвяшчэння яе суверэнітэту 27 ліпеня 1990 г. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзіла ўзгоднены з цэнтральнымі органамі знешнепа-літычны курс. Пасля распаду СССР пачаўся прынцыпова новы этап у міжнародным жыцці Беларуси Суверэнная Рэспубліка Беларусь стала праводзіць самастойны знешне-палітычны курс. Наша краіна з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам Парады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, членамМіжнароднага валютнага фонду (МВФ), наладжвае ўзаемаадносіны з Еўрапейскім эканамічным саюзам (ЕЭС).
На тэрыторыі БССР знаходзілася амаль 30% усіх ядзер-ных боепрыпасаў СССР. Вялікая колькасць ядзернай зброі пагражала не толькі былым праціўнікам СССР, але несла ў сабе экалагічную небяспеку і для самой Беларусі. У «Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» 27 ліпеня 1990 г. было абвешчана, што Беларусь мае на мэце зрабіць сваю тэ-рыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку — нейтральнай дзяржавай, г. зн. дзяржавай, знешнепалітычны курс якой ха-рактарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах. У адпа-веднасці з гэтым знешнепалітычным курсам ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за межы нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмо-вілася ад валодання ядзернай зброяй.
Беларусь разам з Расіяй і Украінай у снежні 1991 г. стала адной з краін-заснавальніц Садружнасці НезалежныхДзяр-жаў (СНД). Вызначальным фактарам ва ўзаемаадносінах краін СНД стала эканамічная інтэграцыя — узаемадзеянне і супрацоўніцтва.
Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння з краінамі СНД, стварэнне ўмоў для паступо-вага ўваходжання ў еўрапейскае супольніцтва і ўтварэнне агульнага рынку з Еўропай. Асаблівая ўвага надаецца раз-віццю двухбаковых эканамічных і палітычных адносін з Ра-сіяй. Вызначальным фактарам з'явілася стварэнне 2 краса-віка 1997 г. Союза Беларусі і Расіі.