
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
- •Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўра-да бсср па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Становішча Заходняй Беларусі ў 1921 — 1939 гг. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. У станаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср
- •Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пераход бсср да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1945—1953 гг.
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •Развіццё культуры ў бсср у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX
- •Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст
- •Развіццё народнай гаспадаркі бсср у другой палове 60-х — першай палове 80-х
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. Хх. Ст
- •Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст
- •Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
- •1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні
Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст
1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з палгтыкай перабудо-вы, абвешчанай у 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. Гар-бачовым.
Важным крокам на шляху пашырэння ролі народа ў жыцці грамадства з'явілася прыняцце ў 1988 г. Закона «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і аль-тэрнатыўныя. Выбаршчыкі мелі магчымасць выбіраць з не-калькіх кандыдатур адну. У сваю чаргу кожны кандидат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кам-паніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. паводле новага выбарчага Закона былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмо-вах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхіль-нікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформаў утварылі ў Вярхоўным Савеце парла-менцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпута-таў, чые погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў.
Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасцъ — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, адкрыта выка-заць крытычныя адносіны да ўлады, рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.
2. Фарміраванне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зара-джэння і фарміравання новых партый быў немагчымы без пазбаўлення ўсеўладдзя камуністычнай партыі. Рост грамад-скай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнік-ненняў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.
Працэс фарміравання палітычных партый праходзіў вельмі марудна, а большасць узнікшых партый заставаліся невялікімі. Практычна на рубяжы 80—90-х гг. гэта былі аб'яд-нанні вузкага кола аднадумцаў, якія не мелі шырокай пад-трымкі народа. Складванне шматпартыйнасці азначала ка-нец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу.
Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жні-веньскі путч — спроба дзяржаўнага перавароту вярхушкі партийна-дзяржаўнага кіраўніцтва ў 1991 г. у Маскве. У су-вяз! з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г.
У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці па-літычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. у палітычную партыю з антыкамуністычнай накіраванасцю і імкненнем да нацыянальна-культурнагаадраджэння. У 1996 г. быдаўтво-рана Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада». Яе мэта — стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шматукладнай эканоміцы, уста-наўленні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справяд-лівасці, нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Гэта адназ найбольш шматлікіх партый. Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай — пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступав заадраджэнне адноўленага СССР, заразвіццё краіны па сацыялістычным шляху. У 1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову ў Беларусі прававой дэмакратыч-най рэспублікі.
У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць грамадскія аб'яднанні. У 1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі, рэаргані-заваны ў 2002 г. у рэспубліканскі. Галоўнай мэтай саюза з'яў-ляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяў-чат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамадства сацыяльнай спра-вядлівасці.