
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
- •Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўра-да бсср па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Становішча Заходняй Беларусі ў 1921 — 1939 гг. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. У станаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср
- •Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пераход бсср да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1945—1953 гг.
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •Развіццё культуры ў бсср у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX
- •Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст
- •Развіццё народнай гаспадаркі бсср у другой палове 60-х — першай палове 80-х
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. Хх. Ст
- •Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст
- •Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
- •1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні
Развіццё народнай гаспадаркі бсср у другой палове 60-х — першай палове 80-х
1. У сярэдзіне 60-х гг. XX ст. у СССР распачалася экана-мічная рэформа. Яна прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механізмы, не паслабляючы, аднак, каман-дна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай. У Беларусі вынікі рэформы праявіліся ў паляпшэнні работы прамысловасці Былі пабудаваны новыя прадпрыемствы. У іх ліку Беларускі шынны камбінат у Бабруйску, нафтапера- працоўчы завод у Мазыры, Беларускі металургічны завод у Жлобіне. Прынцыпова новым напрамкам з'явілася выкары-станне ў вытворчасці робататэхнікі.
Аднак развіццё прамысловасці адбывалася, як і раней, экстэнсіўным шляхам, гэта значыць за кошт колькаснага росту. Ён быў звязаны перш за ўсё з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі, працуючых, грошай на развіццё прамысловасці, прадпрыемстваў.
Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі з'я-віўся пераважны і хуткі рост цяжкай прамысловасці, якая ў 70-я гг. XX ст. усё больш ператваралася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу абарон-най прамысловасці. У той жа часлёгкая прамысловасцъ, якая вырабляла спажывецкія тавары, аказалася другараднай га-ліной.
Адной з прыкмет развіцця эканомікі з'явілася адсутнасць увагідапраблемэкалогіі. БССР, якая займала меней за 1% ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4% ад насельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52% калійных угна-
енняў, 22% хімічных валокнаў і, такім чынам, аказалася пера-насычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці.
У другой палове 50-х—80-я гг. у БССР у сувязі з развіццём новых галін прамысловасці будуюцца новыя гарады: Салі-горск, Наваполацк, Светлагорск. Усё больш сялян, асабліва моладзі, пачынае перасяляцца ў гарады, дзе ўзровень жыцця быў вышэйшы ў параўнанні з вёскай.
2. Паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў 60—70-я гг. адкрыла новыя магчымасці для ўкаранення ўсельскагаспа- дарчую вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі — унясенне ў глебу штучных угнаенняў, колькасць якіх з 1965 па 1985 гг. павялічылася амаль у 20 разоў.
Беларусь у тыя гады ў народзе называлі «адкормачным цэхам Савецкага Саюза», таму што тут былі сканцэнтрава-ны адкорм буйной рагатай жывёлы, свіней, малочная жывё-лагадоўля.
Задача забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі вырашалася ў пачатку 80-х гг. праз стварэнне аграпрамыс-ловага комплексу. Была распрацавана і прынята ў 1982 г. «Харчовая праграма СССР». Дзяржава пастаянна павыша-ла закупачныя цэны на мяса, малако, збожжа. Прадаваліся ж гэтыя прадукты па вельмі нізкай цане, што кампенсавала даволі невялікія заробкі працоўных. Але так доўга працяг-вацца не магло, таму што розніца паміж высокай закупач-най цаной і нізкай цаной пры продажы вяла да страт з боку дзяржавы. У эканоміцы БССР паступова наспявалі крызіс-ныя з'явы.
3. 3 развіццём адпаведных галін прамысловасці ў 70— 80-я гг. павысіўся дабрабыт насельніцтва. Разам з тым вы творчасць звыклых для нас сёння каляровых тэлевізараў, персанальных камп'ютэраў, відэатэхнікі знаходзілася ў па- чатковым стане. Дасягненнем з'явілася распаўсюджванне пральных машын, халадзільнікаў і пыласосаў, газа- і элек- трапліт.
Значныя сродкі, якія маглі б палепшыць матэрыяльны ўзровень насельніцтва, ішлі на развіццё ваенна-прамысло -вага комплексу, а выпуск якасных прадуктаў народнага спа-жывання станавіўся другарадным.