
- •Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
- •Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
- •1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўра-да бсср па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
- •Становішча Заходняй Беларусі ў 1921 — 1939 гг. Уз'яднанне беларускага народа ў складзе бсср
- •Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі бсср. У станаўленне акупацыйнага рэжыму
- •Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бсср
- •Вызваленне бсср ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пераход бсср да мірнага жыцця. Аднаўленне народнай гаспадаркі ў 1945—1953 гг
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •1. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 1945—1953 гг.
- •Удзел бсср у заснаванні і дзейнасці аан. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве
- •Развіццё культуры ў бсср у другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. XX
- •Галоўныя дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці бсср у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 80-х гг. XX ст
- •Развіццё народнай гаспадаркі бсср у другой палове 60-х — першай палове 80-х
- •Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х-пачатку 90-х гг. Хх. Ст
- •Змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў другой палове 80-х — пачатку 90-х гг. XX ст
- •Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
- •1. Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні
Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў
1. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. I. Ленін распрацаваў курс на перарас-тпанне буржуазна-дэмакратычнайрэвалюцыіўсацыялістыч-ную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні ў Першай сусветнай вайне і па-чаць перамовы аб заключэнні міру. Прадугледжвалася пера-даць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Імі быў распрацаваны курс на захопулады празузброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрым-ку сярод салдат Заходняга фронту.
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося узброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У вытку быў скінуты буржуазны Часовы ўрад, які абяцаў склікаць Устаноўчы сход. Улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаўбыла абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі.
Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэле-графе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пе-раходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшаві-камі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Супраць новай улады вы-ступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У М інску яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарастоўваючы пад-трымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціў-ленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ня-мецкімі войскамі.
2. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць урад з прадстаўнікоў усіх сацыялі-стычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і за-бяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагна-ны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.
Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне но-вай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі ство-раны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў.
Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставалася Беларуская сацыялгстычная грамада. Яе прадстаўнікі прызналі савецкую ўладу ў Расіі. Яны разгля-далі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцо-вы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступалі за ства-рэнне дэмакратычнай краёвай улады.
Палітыка беларусізацыі і развіццё культуры ў бсср у 1920-1930-я гг
1. Палітыка беларусізацыі ўяўляла сабой дзейнасць Ка-муністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (кп(б)б) і ўра-да бсср па развіцці культуры Беларусі, беларускай мовы і школы ў 1924-1929 гг.
Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры — беларуская, руская, яўрэйская і польская. Адбываўся пера-вод навучання ў школах пераважна на беларускую мову. Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, так-сама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства, якой карысталіся служа-чыя дзяржаўных органаў улады, стала пераважна беларуская. Наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва «Савецкая Беларусь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка (ця пер Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь). Пачало ся вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і савецкія орга ны ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г. зн. беларусаў.
Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсеба-ковым вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрытыІнстытут беларускай культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Яе ўзначаліў гісторык Усевалас Ігнатоўскі.
2. У гады беларусізацыі паспяхова развівалася беларус- кае мастацтва. Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэ- жысёра Е. Міровіча адбывалася станаўленне Першага бела рускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), цяпер вядомы як Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. У Віцеб- ску дзейнічаў Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), ця пер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Узнік незвычайны тэатр — Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3) пад кіраўніцтвам Уладзіслава Га- лубка.
Значныя поспехі дасягнуты ў развіцці беларускай літара-туры. У 20-я гг. апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сы-мон-музыка», у якіх Якуб Колас адлюстраваўжыццё, працу і духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. Выйшла другая частка яго трылогіі «Наростанях» — аповесць «У глыбі Палесся». Урад БССР прысвоіўЯкубу Коласу і Янку Купалу ганаровыя званні народных паэтаў Беларусі.
У гады беларусізацыі адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. У 1926 г. па матывах аповесці М. Чарота «Свінапас» створаны першы беларускі мастацкі героіка-пат-рыятычны фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль». Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі уклад у развіццё кінема-тографа. У 1928 г. у Ленінградзе адкрылася кінастудыя мас-тацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (з 1939 г. у Мінску, з 1946 г. называецца «Беларусфільм»).
3. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20-х—30-я гг. атрымала назву «культурнай рэвалюцыі». У яе выніку была ліквідавана непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і абавяз- ковае пачатковае, а затым і сямігадовае навучанне. Канец 20-х—30-я гг. былі адзначаны буйнымі поспехамі ў культурным развіцці. Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1992 — Беларуская акадэмія музыкі). Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета (цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр балета Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы Рэспублікі Беларусь). У 1937—1938 гг. заснавана Беларуская дзяржаўная філармо-нія. У 30-я гг. створаны вядомыя беларускія оперы «У путчах Палесся»А Богатырева, «Кветка шчасця» А. Туранкова, пер-шы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.
Беларускія мастакі В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш. стваралі карціны, галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным па-дзеям і ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзян-скай вайны і мірнага будаўніцтва.
Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча га-рад оў. Па праектах архітэктара/. Лангбарда і з яго ўдзелам у Мінску былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі (цяпер акруговы Дом афіцэраў), галоўны корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве.
У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё прынцып сацыялістычнагарэалізму. Згодназ ім савецкі чала-век стаў паказвацца як творца і гаспадар новага жыцця. Адлю-строўваліся пераважна падзеі сацыялістычнага будаўніцтва.
У 30-я гг. у Беларусі ўсталёўваецца сталінскі палітычны рэжым. Тых дзеячаў культуры, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі палітыкі беларусізацыі, абвінавацілі ў «нацыя-нал-дэмакратызме», пад якім разумелася нібыта варожая савецкай уладзе дзейнасць з мэтай аднаўлення капіталістыч-нага ладу ў Беларусі. У 1931 г. шэраг дзеячаў культуры быў асуджаны за прыналежнасць да «Саюза вызвалення Бела-русі» (СВБ) — арганізацыі, якой у сапраўднасці ніколі не існа-вала. Роля кіраўніка СВБ адводзілася Я. Купалу, які пасля чарговага допыту зрабіў спробу самагубства. Самагубствам скончыў сваё жыццё У. Ігнатоўскі. Супярэчлівасць у развіцці культуры Беларусі праявілася ў палітыцы абмежавання беларускай мовы. У 1933 г. была праведзена рэформа беларус-кага правапісу, у выніку чаго беларуская мова была штучна набліжана да рускай.