
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
9. Палітычны лад вкл.
У XIV - XVI стст. Вялікае княства Літоўскае па форме праўлення было феадальнай манархіяй. На чале дзяржавы стаяў манарх, які называўся гаспадаром або вялікім князем. Ен ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйнагаспадарчую ўладу. У прыватнасці, вялікі князь кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Але ж найболып важныя пытанні ён павінен быў вырашаць разам з Радай Вялікага княства Літоўскага1.
Рада як вышэйшы орган дзяржаўнай улады набыла сваё самастойнае значэнне ў 40-я гг. XV ст. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамірадай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі.
Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла вырашаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржавы. У прыватнасці, у кампітэнцыю Рады ўваходзілі выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, вырашэнне міжнародных спраў, абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. У вьірашэнні бягучых спраў прымалі ўдзел 2 - 3 сябры Рады і гаспадар. Пры разглядзе асабліва важных дзяр-зкаўных спраў Рада збіралася ў поўным саставе.
Сойм - вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган - бярэ пачатак ад старажытных вечавых сходаў, якія пры феадалізме ператварыліся ў саслоўнакласавыя органы феадалаў. Пачатак рэгулярнага склікання соймаў адносіцца да XV ст.
У другой палове XVI ст. была зроблена спроба заканадаўча вызначыць кампетэнцыю сойма. Ён перш за ўсё разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знатных асоб.
Усе пытанні на сойме фактычна вырашаліся гаспадаром і панамі-радай, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі прысутнічалі пры гэтым. Аднак удзел шляхты ў рабоце сойма садзейнічаў прапагандзе ў паветах яго рашэнняў і выкананню прынятых пастаноў на месцах.
Гарады, якія атрымалі прывілеі,, вылучаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.
У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў або гараджан і ажыццяўляў правасуддзе сумесна з сябрамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядаіцелямі). Войт мог прызначыць сабе намесніка - лешт-войта. Памочнікам войта па кіраванні справаміі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку сяброў гарадской Рады.
У болыпасці беіларускіх гарадоў Рада складалася прыкладна з 6-20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найболіьш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. У адных гарадах Рада выбіралася мяшчанамі, у другіх яе фарміраваў войт. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадскош гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкаваніня і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудавіанняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патріэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г.д.
10. Вышэйшыя органы улады ВКЛ.
У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля належала вышэйшьш службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам. Маршалак земскі, напрыклад, з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброеньші сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі).
Дзяржаўнымі фінансамі і скарбам загадваў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі — скарбнікі і скарбавыя пісары.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі (люстрацыі), спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.
Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных землях будаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.
На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы. Ваявода — буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ — пажыццёва прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.
Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які таксама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў.
Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы — кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Да XV ст. дзяржаўцы называліся цівунамі. Яны мелі права вяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Гэтак жа, як ваяводы і старасты, дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам.
У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі.
У болыпасці беіларускіх гарадоў Рада складалася прыкладна з 6—20 чалавек. Як правіла, у яе ўваходзілі найболіьш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі.
Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у горад свайго намесніка-кіраўніка.