
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Аб першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры Літвы ў навуцы склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы, вынікам чаго з'явілася палітычная кансалідацьш плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў. Ў канцы 20 - пачатку 30-х гг. гістарычная навука апынулася пад моцным уціскам сталінскай знешняй палітыкі. У тыя часы Літва і Полыпча былі буржуазнымі, а значыць, варожымі дзяржавамі. Гісторьшам, у тым ліку і гісторыкам права, трэба было даказваць спрадвечную варожасць гэтых дзяржаў да беларускага, украінскага і рускага народаў.
Ў 40-я - першай палове 50-х гг. ства-раецца канцэпцыя гісторыі Беларусі, якая базіруец-ца не на грунтоўных даследаваннях і аналізе шмат-лікага дакументальнага матэрыялу, а на суб'ектыўных меркаваннях і домыслах.
Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М.Ермаловіча.
Выкарыстоўваючы даныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці да ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага.
Даследваючы праблему ўтварэння Вялікага кня-ства Літоўскага, М.Ермаловіч прыходзіць да высно-вы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў, што нібыта і паклала пачатак утварэнню Літоўскай дзяржавы. Заваяванне белару-саў літоўцамі ёсць нішто іншае, як міф, які ўзнік у сярэдзіне XVI ст., каб ідэалагічна абгрунтаваць пра-вы Маскоўскай дзяржавы на беларускія землі. Пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Шнскай і На-вагародскай землямі і якая нароўні з імі з'яўляла-ся адной з гістарычных абласцей Беларусі.
Навагародак стаў першай сталіцай ВКЛ. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб'ектыўны працэс аб'яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяр-жаву найперш як беларускую. Вось чаму ў ВКЛ пануючае месца займала беларус-кая культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.
Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Полаччына ў XIII ст. была ўжо не настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Таму цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца Навагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў - з крыжакамі і татара-манголамі - быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.
Цэлае стагоддзе працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звычайна ўжывалася скарочаная форма: "Вялікае княства Литоўскае", ці ўвогуле "Літва". У Вялікім княстве Літоўскім тэрмінам "Літва" абазначаліся тэрыторыі Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а "Руссю" - Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучас-ныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай палове XV ст.
3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Болыпасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна.
Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Ў _ XV стст. Вялікае княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай чемлямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на захадзе - з Полыпчай, на паўночным захадзе - з Крыжацкім Ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе - з Залатой АРДОЙ, на поўдні - з Крымскім ханствам (выходзіла ла Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс. Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Навагародак, пазней - Вільня.