
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.
У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Пастанову «Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора», прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад СССР з улікам ператварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу БССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР», артыкул якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету БССР.
20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў БССР», якім вызначыў сістэму і эканамічную базу. мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
3 мэтай не дапусціць набыцця рэспублікамі незалежнасці, спыніць радыкальныя рэформы ў эканоміцы і грамадстве група вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР, якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі загавор. Падаўленне загавору адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублікамі поўнай незалежнасці. Менавіта спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве выклікала неабходнасць увядзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР».
26 жніўня 1991 г., сесія Вярхоўнага Савета прыняла Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць БССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.
Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі ператвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання ўласных узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай нейтральнай дзяржавы («Аб усеагульным воінскім абавязку'і ваеннай службе», «Аб абароне», «Аб Узброеных Сілах Рэс-публікі Беларусь», «Аб статусе ваеннаслужачага» і інш.);
19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве БССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаным найменні — «Беларусь». Новым Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь з'явілася палотнішча з белачырвона-белай палосамі, аДзяр-жаўным гербам — герб «Пагоня». 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з'явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона «Аб мовах», які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца беларуская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйнага сродку зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.
Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Беларусь па стану на жнівень 2000 г. прызнана 125 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз'ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходне-еўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.