Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

61 Канстытуцыя бсср 1978

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. У першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР" былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, у прыватнасціаб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны. Другі раздзел "Дзяржава і асоба" быў прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш. У трэцім раздзеле "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР" гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад СССР і аб паўнамоцтвах БССР. У чацвёртым раздзеле "Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання" замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР" змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў БССР. У шостым раздзеле "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР" гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў. Сёмы раздзел Канстытуцыі быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развідця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. Ў восьмым раздзеле "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд" гаворка ішла аб парадку фарміравання судовых органаў рэспублікі, аб ажыццяўленні правасуддзя толькі судом, аб вядзенні судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове болыпасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, аб пракурорскім наглядзе і аб падпарадкаванні органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР.

У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з'яўляец-ца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі паза межамі, вызначанымі ў артыкуле 73 Канстытуцыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання СССР і гаспадарча-арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агульныя, звязаныя з правядзеннём у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС, а таксама пытанні распрацоўкі, зацвярджэння і выканання адзінага дзяржаўнага бюджэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, узброенымі сіламі, вайны і міру і г.д. Завяршалася пералічэнне аб'ектаў агульнасаюзнага падпарадкаван-ня ўказаннем на тое, што СССР ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Канстытуцыі.

Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік прадметаў ведання СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыку-ле 71 Канстытуцыі БССР указвалася, што "БССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання СССР...".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]