
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
У другой палове 40-х — 80-я гг. права рэспублікі развівалася ў адпаведнасці з агульнай палітыкай СССР і тымі галоўнымі гаспадарча-палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі, на якія нацэльвала кіруючая Камуністычная партыя.
Аналіз канкрэтнага гісторыка-прававога матэрыялу дазваляе выдзеліць тры асноўныя напрамкі ў развіцці права Беларускай ССР. Па-першае, у другой палове 40-х — 80-я гг. шырока практыкавалася прыняцце агульнасаюзных нарматыўных актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўсіх саюзных рэспублік. Па-другое, у сувязі з пэўным размежаваннем кампетэнцыі Саюза ССР і саюзных рэспублік у сферы заканадаўства прымаліся Асновы заканадаўства, якія і ўстанаўлівалі асноўныя прынцыпы, паняцці і палажэнні тых ці іншых галін права. У адпаведнасці з Асновамі заканадаўства саюзныя рэспублікі прымалі новыя і перагледжвалі дзеючыя кодэксы і законы. Па-трэцяе, у Беларускай ССР прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты.
Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканаленне прававых форм эка-намічных сувязей паміж гаспадарчымі арганізацыямі. Пры захаванні асноўных прынцыпаў прававога рэгулявання гаспадарчых адносін, вы-працаваных у даваенныя гады, патрабавалася ўпарадкаваць пытанні, звязаныя перш за ўсё з устанаўленнем дагаворных адносін.
У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Дсновы зямельнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік, на падставе якіх 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Зямельны кодэкс. У гэтым законе асаблівае значэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрунтаванага адабрання асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў з севазвароту, устанаўліваліся правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства.
У развіцці крымінальнага права на Беларусі вялікая роля належала агульнасаюзным законам. Усе змяненні і дапаўненні крымінальнага заканадаўства БССР грунтаваліся на агульнасаюзных актах.
У разглядаемы перыяд крымінальнае заканадаўства развівалася падвух асноўных напрамках: значнае ўзмацненне барацьбы з найбольш цяжкімі і распаўсюджанымі злачын-ствамі, павышэнне крымінальнай адказнасці за іх учыненне і ў той жа час некаторае звужэнне сферы крымінальных рэпрэсій за ўчыненне дзеянняў, якія на дадзеным этапе не патрабавалі прымянення пакарання.
Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзенага перыяду ішло ў напрамку ўстаранення ўсіх тых негатыўных з'яў у дзейнасці органаў расследавання, праку-ратуры і суда, якія былі дапушчаны раней.
Такім чынам, заканадаўства ў пасляваенны перыяд развівалася ў напрамку ўмацавання пазіцый дзяржавы ва ўсіх сферах праваадносін. Заканатворчасць у дзяржаве па-ранейшаму грунтавалася на дырэктыўных указаннях Камуністычнай партыі, выпрацаваных на з'ездах і пленумах. У сувязі з гэтым многія палажэнні і прававыя нормы ўводзіліся ў заканадаўчыя акты з прапагандысцкай мэтай і не мелі рэальных гарантый.
Заканадаўчыя акты, прынятыя Вярхоўным Саветам БССР самастойна, паўтаралі палажэнні саюзных законаў ці адпавядалі ім. У рэдкіх выпадках у іх можна выявіць не-шта сваё, асаблівае. Але калі гэта «сваё», «асаблівае» і ўносілася, то толькі па нязначных пытаннях, якія не закраналі інтарэсаў СССР.