
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
58. Бсср суб'ект міжнароднага права
1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі народны камісарыят". Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны Савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў Закон аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў і ўнёс шэраг адпаведных дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 г.(26 са-кавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў. Беларусь мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штабкватэрах некаторых міжнародных арганізацый БССР мела пастаянных прадстаўнікоў пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях у Жэневе, пры ЮНЕСКА ў Парыжы. Пэўныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносін выконвала і Пастаяннае прадстаўніцтва Саўміна БССР пры Саўміне СССР. Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзярвамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР,. Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі. У 40-80-я гг. рэспубліка удзельнічала больш чым у 300 розных міжнародных канферэнцыях. Сярод іх трэба адзначыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. - у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. - у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г.д. Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яе члены вылучаліся на розныя кіруючыя пасты ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, уключаючы пасады намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій ААН: па эканоміцы і занятасці; па транспарце; па правах чалавека; па правах жанчын і інш. БССР выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета, Выканкама Міжнароднага дзіцячага фонду, а таксама ў Савет Бяспекі ААН. Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрага актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрага дакументаў па раззбраенні. Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры. Адбываўся абмен дэлегацыямі, праводзіліся вечары дружбы, арганізоўваліся міжнародныя мастацкія выстаўкі, семінары, навуковыя канферэнцыі і інш.
59. ВЫШЭЙШЫЯ ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ УЛАДЫ І КІРАВАННЯ БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 40-х ~ 80-я гг. XX ст.
У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў БССР у Савет Міністраў БССР», аб утварэнні новых саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і інш.
У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэзідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэдакцыйную камісію па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю.
На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты Закон «Аб змяненні і дапаўненні тэксту Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі», у адпаведнасці з якім за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям'і, зацвярджэнне справаздачы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясенне ўдакладненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўнапраўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.
Актыўную работу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з 1946 па 1955 г. Ён кіраваў арганізацыйна-масавай работай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў рэспубліцы, ратыфікаваў міжнародныя дагаворы, вырашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць. Пасля XX з'езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзідыум Вярхоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі — не радзей за 2 разы ў год. У на-ступныя гады развіваецца кан-трольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з'яўляюцца новыя камісіі: заканадаўчых прапаноў, па замежных справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай адукацыі і культурна-асветніцкай рабоце, па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверджана Палажэнне аб пастаянных камісіях Вярхоўнага Савета, у адпаведнасці з якім вызначаны два галоўныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраектаў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфектыўнасцю. Да 1969 г. колькасць камісій узрасла да 15.
У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі ўнесены змяненні ў артыкул 19 Канстытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне аб-ласнога дзялення БССР, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемствамі сувязі рэспубліканскага значэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.
Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, была зменена практыка планавання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяржаўнай улады працаваў да пачатку 90-х гг., гэта значыць да абвяшчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета новага склікання фарміраваўся склад урада — Савет Міністраў БССР. Задачы па аднаўленню і далейшаму развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі абумоўлівалі вялікую арганізацыйную і нарматыўна-прававую дзейнасць урада.
У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы міністэрстваў, арганізаваных па галіноваму прынцыпу, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створана сістэма саўнаргасаў.
У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць міністэрстваў, што прывяло да скарачэння ў складзе Савета Міністраў рэспублікі.
Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэрытарыяльнаму прынцыпу праз саўнаргасы некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна, аднак з часам было прызнана, што такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вытворчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам СССР «Аб змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і ператварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання» ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.
Выканаўча-распарадчая дзейнасць Савета Міністраў ажыццяўлялася праз агульнанарматыўныя прававыя акты (пастановы), а канкрэтныя пытанні, якія тычыліся асобных прадпрыемстваў і арганізацый, рэгуляваліся распараджэннямі.
Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніраваліда пачатку 90-х гг.
Рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работы ў іх.