Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НЕМКЕВИЧ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
564.74 Кб
Скачать

57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны

Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за раскраданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель коней і буйной рагатай жывёлы.

У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельнідтва. Так, згодна з Пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення раней прыналежнай ім жылой плошчы.

Становішча ваеннага часу абумовіла неабходнасць выдання актаў, якія рэгулявалі адносіны па дагаворы страхавання.

14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны. Перш за ўсё было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памерлага, а таксама вызначалася чарговасць яе атрымання.

Такім чынам, змены, унесеныя ў грамадзянскае заканадаўства, былі накіраваны перш за ўсё на рэгуляванне маёмасных адносін у інтарэсах перамогі над ворагам, аднаўлення гаспадаркі, узмацнення аховы правоў прадпрыемстваў і ўстаноў, арганізацый і грамадзян.

У гады вайны быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі пытанні грамадзянскага працэсу. Асабліва важнае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г., паводле якой было прынята рашэнне прыпыніць вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей. 3 кастрычніка 1941 г. падлягалі спыненню ўсе неразгледжаныя справы аб спагнанні адлдністрацыйных штрафаў з асоб, прызваных у армію,

27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўным арбітражы Беларускай ССР. Ён вырашаў маёмасныя спрэчкі паміж установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі грамадскага сектара.

Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайны заключалася ў ахове ўстаноўленага Правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны. На часова акупіраванай тэрыторыі БССР захоўвалася дзеянне савецкага заканадаўства. Таму асобы, якія ўчынілі на тэрыторыі рэспублікі злачынствы, падлягалі крымінальнай адказнасці па савецкіх законах.

У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.

Пасля заканчэння вайны дзеянне надзвычайных крымінальных законаў ваеннага часу было скасавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. Але дзеянне ўказа не распаўсюджвалася на заходнія раёны Беларусі, дзе гэтыя законы захоўваліся да 4 ліпеня 1946 г.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]