
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым — у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублікі, выдаваў указы аб аб'яднанні наркаматаў, назначэнні, перамяшчэнні народных камісараў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г. д. У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання скончыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і прадаўжаў свае паўнамоцтвы да 1945 г.
Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г. быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вяр-хоўнага Савета Беларускай ССР, першай за час вайны.
На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюджэт рэспублікі на 1944 г., а таксама справаздача аб выкананні бюджэту за 1940—1941 гг., прынята рашэнне аб утва-рэнні двух наркаматаў БССР — замежных спраў і абароны. Былі таксама зацверджаны указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, прынятыя паміж пятай і шостай сесіямі.
Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі, назначэння і вызвалення наркамаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці, 21 красавіка 1944 г. ён разгледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судовымі органамі БССР.
Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў зацвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час шэраг нарматыўных актаў па арганізацыі дзейнасці орга-наў улады і кіравання ва ўмовах пераходу да міру.
Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вайны вызначалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глыбокі савецкі тыл.
Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва ўмовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з грамадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва.
Пасля ўваходжання часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі СНК БССР разгарнуў работу па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленню разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раёнах рэспублікі.
На працягу 1943—1945 гг. урад Беларусі разгледзеў шырокае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяр-жаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г. д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. — 990, то ў 1945 г. — каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і пастаянна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцовых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі пачалі дзейнічаць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў.
Улістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанню народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. Ужніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК разгледзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.