
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
У канцы 30 — пачатку 40-х гг. СССР прымаў меры па ўмацаванню сваёй бяспекі. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў па пад'ёму эканамічнай магутнасці краіны, узмацненню яе абараназдольнасці. Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні арганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.
1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты Закон «Абусеагульным воінскім абавязку». На падставе гэтага Закона ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэднюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для больш дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы:для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС — ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагранічных войскаў — да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту — да пяці гадоў. Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку» вырашаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынстваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб воінскіх злачынствах.
З мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.
Важную ролю ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны адыгрваў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 ліпеня 1940 г. «Аб адк.азнасці за пару-
шэнне правілаў воінскага ўліку» была ўведзена крымінальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.
Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савецкай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб ваенным ста-новішчы». 3 увядзеннем ваеннага становішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, аховы грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі перадаваліся ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акруг. У мясцовасцях, дзе не дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ваенныя саветы, выкананне названых функцый здзяйсняла вышэйшае камандаванне вайсковых часцей.
Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 каст-рычніка 1941 г. «Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе» растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага абавязку.
Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфікацыі злачынстваў. У пастанове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. «Аб кваліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маёмасці грамадзян, учыненых у час паветранага налёту ворага ці пры пакіданні населеных пунктаў у сувязі са з 'яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маёмасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства»
Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб'ектамі воінскіх злачынстваў. У выпадку ўчынення злачынства асобамі, што знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, групах і атрадах садзейнічання Чырвонай Арміі, часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, пытанне аб кваліфікацыі іх дзеянняў вырашалася дыферэнцыравана. Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. «Аб разглядзе спраўаб злачынствах асоб, што знаходзіліся ў часцях народнага апалчэння» зрабіў растлумачэнне: «Грамадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апалчэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнню аб воінскіх злачынствах». У сувязі з неабходнасцю спыніць небяспечныя для абароны краіны злачынныя ўчынкі, што сеялі паніку, 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод насельніцтва ў ваенны час.
З мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага Урада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фашысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. «Аб утварэнні Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калга-сам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР» быў створаны спецыяльны орган для расследавання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх па-магатымі. Савецкае заканадаўства садзейнічала мабілізацыі ўсяго насельніцтва на барацьбу з ворагам.