
- •2. Узнікненне і развіццё навукі і гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў ў IV-першай палове XIII стагоддзя.
- •5. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка.
- •6. Крыніцы права Беларусі IX – першай паловы XIII ст. Ст.
- •7. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
- •8. Грамадскі лад вкл у XIV-першай палове XVI ст.Ст
- •9. Палітычны лад вкл.
- •11. Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання вкл з Польшчай..
- •12 . Заканадаўчае замацаванне самастойнасці вкл пасля Люблінскай уніі.
- •13. Крыніцы права феадальнай Беларусі: агульная характарыстыка.
- •14.Прывілеі як форма заканадауства вкл.
- •15. Агульназемскія прывілеi I IX poля у развiццi прававой сiстэмы вкл.
- •16. Казіміраў прывілей.
- •17. Абласныя і валасныя прывілеі.
- •18. Прывілеі гарадам на магдэбурскае права.
- •19. Судзебнікі Казіміра 1468 г.
- •20. Статуты вкл.
- •21. Вышэйшыя судовыя органы вкл.
- •22. Мясцовыя судовыя органы вкл.
- •23. Працэсуальнае права вкл.
- •24. Асабливасци крыминальнага права вкл
- •25. Асноуныя рысы грамадзянскага права вкл.
- •26. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- •27. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове XVI-XVIII ст.Ст.
- •28. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 г.
- •29. Гісторыка-прававая ацэнка падзелау Рэчы Паспалітай.
- •30. Сацыяльна – палiтычныя вынiki ўключэння Беларусі ў склад імперыі.
- •31. Судовыя установы і права Беларусі у канцы 18 – першай палове 19 ст.
- •32. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII-першай палове XIX ст.
- •33. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •34. Мясцовыя органы дзяржаунага кіравання і самакіравання у другой палове 19 в.
- •35. Вайсковая земская судовая і гарадская рэформы другой паловы 19 ст
- •36. Грамадскапалітычны лад і права ў канцы 19- першай палове 20ст.
- •37. Беларускі нацыянальны рух 1917 першы усебеларускі з'езд (кангрэс)
- •38. Усталяванне савецкай(савец) улады на Беларусі(б)
- •39. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характэрыстыка
- •40 Устаўныя граматы бнр
- •41. Утварэнне бсср.
- •42. Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi аб стварэннi ссрб.
- •43.Першы Усебеларуски съезд Саветау и яго рашэнне.
- •44 Канстытуцыя бсср 1919
- •45. Утварэнне літ-бел сср
- •46. Другое абвяшчэнне ссрб
- •47. Узбуйненне бсср. Утварэнне сср.
- •48. Мясцовыя органы дзяржаунай улады у 20-30 гг.
- •49. Судовая сiстэма бсср у 20-30-х гг.
- •50. Станауленне I развiцце права бсср у 20-30-х г.Г.
- •51. Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1927 г.
- •52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
- •53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
- •54. Уз'яднанне заходняй беларусі 3 бсср
- •55. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і у час вав.
- •56. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады и кіравання бсср у гады вялікай айчыннай вайны
- •57. Права ў гады вялікай айчыннай вайны
- •58. Бсср суб'ект міжнароднага права
- •60. Развіццё права бсср у паслеваенны перыяд
- •61 Канстытуцыя бсср 1978
- •62. Пераход да дзяржаунай самастойнасці. Утварэнне рб.
- •63. Дэкларацыя аб дзяржауным суверэнітэце бсср.
- •64. Распад ссср і стварэнне снд.
- •65 Расспрацоука и прыняцце Канст-и р.Б.
- •Раздел 2 «Асоба, грамадства, дзяржава» - акрэслиу правы и свабоды грамадзян Бел-си, а таксама их асноуныя абавязки.
- •Раздел 3 «Выбарчая систэма, рэферэндум»- усталёувау усеагульнасць и роунасць выбарау для грамазян.
- •70. Прававое афармленне беларуска-расійскай інтэграцыі.
52 Асноуныя палажэннi канстытуцыi бсср 1937
У лістападзе 1936 г. XII Надзвычайны Усебеларускі з'езд Саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі. Пасля перапынку ў рабоце, 19 лютага 1937 г., гэты з'езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі.
Новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Саюзныя законы ў абавязковым парадку пашыраліся на тэрыторыю рэспублікі, а кожны грамадзянін БССР з'яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гаварылася пра добраахвотнае аб'яднанне БССР на роўных правах з іншымі саюзнымі рэспублікамі ў Саюз ССР,
Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. складалася з 11 раздзелаў: 1) "Грамадскі лад"; 2) "Дзяржаўны лад"; 3) "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады БССР"; 4) "Органы дзяржаўнага кіравання БССР"; 5) "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады"; 6) "Бюджэт БССР"; 7) "Суд і пракуратура"; 8) "Асноўныя правы і абавязкі грамадзян"; 9) "Выбарчая сістэма"; 10) "Герб, сцяг, сталіца"; 11) "Парадак змянення Канстытуцыі". Усяго ў Канстытуцыі было 122 ар-тыкулы.
Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акруговыя, раённыя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.
Гаспадарчае жыццё Беларусі накіроўвалася і вызначалася дзяржаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся ўладнымі органамі СССР. Сацыялістычная ўласнасць у БССР мела дзяржаўную або кааператыўна-калгасную форму. Праца ў рэспубліцы аб'яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здольнага да яе з абвяшчэннем галоўнага прынцыпу сацыялізму: "Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы.
Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў гэтыя гады значна змянілася. Спыніла існаванне сістэма з'ездаў Саветаў, заканадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоўнаму Савету БССР. У выпадку неабходнасці ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савета яго Прэзідыум мог унесці змяненні ў дзеючае заканадаўства з далейшым зацвярджэннем на чарговай сесіі Вярхоўнага Савета. Упершыню было зроблена размежаванне паміж органамі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вярхоўным Саветам рэспублікі і падсправаздачны яму СНК (з 1946 г. - Савет Міністраў) з'яўляўся вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам БССР. Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, створаныя замест з'ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, з'яўляліся органамі дзяржаўнай улады. Выканкамы мясцовых Саветаў былі аднесены да органаў дзяржаўнага кіравання.
53. Парушэнне законнасці на Беларусі у 30-я гады.
НКУС СССР быў створаны 10 ліпеня 1934 г. У яго кампетэнцыю ўваходзілі дзяржаўная бяспека, грамадскі парадак, пагранічная і ўнутраная ахова. Зазначым, што менавіта НКУС СССР у разглядаемы перыяд аб'ядноўваў пад сваёй эгідай велізарны апарат прымусу ад міліцыі да папраўча-працоўных устаноў, ад АДПУ да ўнутраных і пагранічных войскаў. У выніку НКУС СССР станавіўся буйнамаштаб-:ым гаспадарчым ведамствам, якое выкарыстоўвала анную рабочую сілу велізарнай арміі рэпрэсірава-в ых грамадзян, якія знаходзіліся ў спецлагерах, працоўных калоніях і ў іншых месцах пазбаўлення волі.
Вядучая роля ў здзяйсненні рэпрэсій належала такім падраздзяленням наркамата, як Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі, Галоўнае ўпраўленне папраўча-працоўных лагераў і пасяленняў, глаўкам, якія кіравалі месцамі зняволення, а таксама органу пазасудовай расправы — Асобай нарадзе пры НКУС і падпарадкаваным ёй "тройкам" на месцах. У рэспубліках, краях, абласцях, гарадах ствара-лася разгалінаваная сістэма "троек", падначаленых Асобай нарадзе пры НКУС СССР. У іх склад уваходзілі начальнікі ўпраўленняў НКУС, сакратары камітэтаў УКП(б) і пракуратуры. Састаў "троек", як правіла, зацвярджаўся на бюро партыйнага органа. Ужо ў другой палове 30-х гг. густая сетка "троек" аблыта-ла практычна ўсю краіну.
Да 1938 г. парушэнні законнасці дасягнулі такіх маштабаў, што рэпрэсіўная машына праз сістэму пазасудовых органаў перамолвала іматэрыялы па крымінальных справах. Тэрмін разгляду спраў устанаўліваўся не болып за 15 дзён. Калі не паступала пярэчанняў ад пракур-ра, то рашэнне прыводзілася ў выкананне неадкладна, а пры рознагалоссях прыпынялася і справа перадавалася на разгляд Асобай нарады.
Асабліва шырока пазасудовыя рэпрэсіі сталі вы-карыстоўвацца з канца 1929 — пачатку 1930 гг. Як вядома, калектывізацыя сельскай гаспадаркі супра-ваджалася ліквідацыяй так званага кулака як класа. Гэта азначала канфіскацыю яго маёмасці, перш за ўсё сродкаў вытворчасці, і высяленне з месца жы-харства. Гэтым і займаліся пазасудовыя органы, перш за ўсё ў асобе "троек".
У пачатку 30-х гг. "тройкі" разглядалі справы і ў адносінах нэпманскіх элементаў, былых афіцэраў царскай арміі, асоб, якія служылі ў царскай арміі, членаў былых антысавецкіх партый, значнай часткі старой інтэлігенцыі. У ліку рэпрэсіраваных апыну-лася шмат людзей, якія даўно адышлі ад якой-не-будзь варожай дзейнасці супраць савецкай улады ці зусім у ёй не ўдзельнічалі.
Рэпрэсіўная дзейнасць НКУС і яго органаў на месцах асабліва актывізавалася пасля забойства С.М.Кірава. Была прынята пастанова "Аб парадку вядзення спраў аб падрых-тоўцы ці ўчыненні тэрарыстычных актаў" . Па-першае, у адпавед-насці з пастановай следства па названых справах па-вінна было заканчвацца ў дзесяцідзённы тэрмін, а абвінаваўчае заключэнне ўручацца толькі за суткі да суда. Па-другое, з працэсу выключалася спаборнасць "бакоў" — пракурора і адваката, гэта значыць раз-гляд такіх спраў у судзе выключаў як абвінавачван-не, так і абарону. I па-трэцяе, касацыйнае абскар-джанне і хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся, прыгавор прыводзіўся ў выкананне неадкладна пас-ля яго абвяшчэння. Масавым рэпрэсіям у гады культу асобы папярэд-гічала іх своеасаблівая падрыхтоўка ў галінах ідэа-Іюгіі і забеспячэння законнасці. Толькі з мая 1937 г. па верасень 1938 г. па наду-маным загаворы, "раскрытым НКУС", было рэпрэ-сіравана каля паловы камандзіраў палкоў, амаль усе камандзіры брыгад і дывізій, усе камандзіры карпу-соў, камандуючыя ваенных акруг, каля трэці камі-сараў палкоў, многія выкладчыкі вышэйшых і ся-рэдніх ваенных навучальных устаноў. Вынікі такой хвалі рэпрэсій цяжка адбіліся на стане абараназдоль-насці краіны.
Арышты невінаватых людзей — адно са звёнаў сталінскага тэрору. Неабходна было зламаць волю чалавека, прымусіць прызнацца ў контррэвалюцый-най дзейнасці, шпіянажы, назваць сябе "ворагам на-рода". Зразумела, што пры законных метадах след-ства зрабіць гэта было немагчыма. Неабходна была санкцыя на прымяненне фізічных метадаў уздзеян-ня на арыштаванага. Калі да вясны 1937 г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спе-цыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымя-няць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена болыпасці следчых. У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным аблас-ным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры
У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсё ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх — "Стойка на канвееры", калі арыш-таваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ён не мог ісці і валіўся. Ад нерво-вага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыёмы, як "сак-рэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне маз-гоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос распухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "бры-гадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў.
Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вострым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.
Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.
Вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўста-ляваўся ў краіне ў 1917 г.
Пачатак палітычных рэпрэсій на Бела-русі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найболып знач-най з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай са-масвядомасці ва ўмовах савецкай улады. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсё больш. Такім чынам, масавым рэпрэсіям у канцы 20-х — 30-я гг. нельга знайсці ніякага апраўдання. Вядома, штр ў разглядаемы перыяд перад савецкай дзяржа-вац стаяла задача як мага хутчэй вырвацца з ціскоў адсталасці і стварыць індустрыяльную базу і ваенна-эканамічны патэнцыял, каб адстаяць сваё існаванне. Аднак метады вырашэння гэтай задачы павінны быць іншымі, у болыпай меры ўлічваць сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбываліся ў краіне, жыццёвыя ўмовы людзей, быць збалансаванымі, без перагібаў і масавых рэлрэсій.
За грубыя памылкі, самавольства Сталіна і яго акружэння наш народ заплаціў вялікую цану.